• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    сусвётныя РЭЛІГІІ — рзлігіі, якія ма-юць найб. колькасць паслядоўнікаў ва ўсім свеце. Вызначаюцца універсальным, касмапалітычным веравучэннем і празелетызмам. Да традыцыйных С.р. адносяцца хрбісціянства, будызм і іслам.
    СУФРАГАн (ад лац. suffrage дапамагаю, пад-трымліваю) — у рымска-каталіцкай царкве біс-куп (епіскап) — памочнік дыяцэзіяльнага біскупа (кіраўніка дыяцэзіі, спархіі). Тытул С. адпавядае тытулу вікарбгя ў праваслаўі.
    СУША Якуб (свецкае імя Ян; 1610, Мінск — 4.3.1685) — грамадскі і рэлігійны уніяцкі дзеяч. Д-р тэалогіі. Вучыўся ў мінскай базыльянскай шко-ле, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Ры-ме. У 1626 прыняў манаства. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх кляштарах. 3 1652 архі-епіскап холмскі. У 1661 выбраны генералам ордэ-на базыльян. Пісаў пераважна на лац. мове. Аўтар твораў «Уваскрэслы фенікс...» (1646), «Аб дзяян-нях уніятаў...» (1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці» (1670, на стараж.-бел. літаратурнай мове). Творы С. насычаны вытрымкамі з пастаноў, лісгоў дзярж. і рэліг. дзеячаў; яны сведчаць аб эрудыцыі і ведах аўтара. Некаторыя яго творы ў сярэдзіне 19 ст. перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу. у.ГКароткі.
    СХАЛАСТЫКА (ад грэч. scholastikos школь-ны, вучоны) — тып рэлігійнай філасофіі, які ха-
    рактарызуецца рацыяналістычным тэарэтычным абгрунтаваннем рэлігійнага светапогляду. Атры-мала найб. развіццё ў Зах. Еўропе ў сярэдневя-коўі. Вытокі С. ў познаант. філасофіі (Прокл) і хрысц. патрыстбіцы {Іаан Дамаскін). Р а н н я я С. (11—12 ст.) стваралася пад уплывам аўгусці-наўскага платанізму (Ансельм Кентэрберыйскі). У спрэчцы аб універсаліях вылучыліся 2 супрацьлег-лыя пазіцыі: р э а л і з м, які сцвярджаў, што уні-версаліі існуюць рэальна і незалежна ад свядомас-ці (Гільём з Шампо); наміналізм, прадстаў-нікі якога лічылі, што рэальна існуюць адзінка-выя рэчы, а універсаліі — толькі ў мысленні (І.Расцэлін); прамежкавую пазіцыю займаў к а н -цэптуалізм, які сцвярджаў, што ў адзінка-вых рэчах існуе нешта агульнае, на аснове чаго ўзнікае універсалія (П.Абеляр). У гэты перыяд С. развівалася як апазіцыйны кірунак, прынцыпы схаластычнага рацыяналізму крытыкавалі П.Дамі-яні, Бернар Клервескі і інш. С т а л а я С. (12— 13 ст.) развівалася пад уплывам філасофіі Арысто-целя. У яе межах вылучыліся «артадаксальны» кі-рунак, які пры дапамозе анталогіі Арыстоцеля аб-грунтоўваў існаванне душы і Бога (Аліберт Вяліхі, Фама Аквінскі), і «ератычны» авераізм, які адмаў-ляў існаванне асабістай душы і сцвярджаў, што іс-нуе адзіная безасабовая душа (Сігер Брабанцкі). У гэты перыяд С. развівалася ў сярэдневяковых ун-тах; яе еўрап. цэнтрам стаў Парыжскі ун-т. У п о з н я й С. (13—14 ст.) вызначыўся адыход ад рацыяналістычнай методыкі ў абгрунтаванні рэ-ліг. светапогляду. Іаан Дунс Скот проціпастаўляў інтэлектуалізму сістэмы Фамы Аквінскага свой валюнтарызм, адмаўляўся ад закончанай сістэмы светапабудовы на карысць вывучэння індывіду-альнага быцця. У.Окам настойваў на тэорыі дзвюх ісцін, якая прызнавала супярэчнасць па-між рацыянальным пазнаннем і рэлігійным. У эпоху Адраджэння С. псражывае крызіс. Новы ўздым С. звязаны з Контррзўармацыяй (16—17 ст.), гал. чынам у Іспаніі (Ф. дэ Віторыя, Ф.Суарэс, Г.Васкес, М.Маліна). У эпоху Асветніцтва С. сграціла свае па-зіцыі, але адрадзілася ў канцы 19—20 ст. ў неатаміз-ме, які бачыць у вучэнні Фамы Аквінскага «вечную філасофію», аднаўляе схаласгычныя традыцыі сінтэзу веры і розуму і асн. задачай філасофіі лічыць рацы-янальнае абгрунтаванне рэліг. ісцін (ЭА.Жыльсон, Ж.Марьггэн, АДэмпф, ІЛоц, У.Падавані і інш.).
    СХІЗМА (грэч. schisma раскол) — царкоўны раскол у выніку супярэчнасцей унутры царквы. Часцей за ўсё пад С. разумеецца канфлікт паміж заходняй і ўсходняй хрысц. цэрквамі, які пачаўся ў 867 і прывёў у 1054 да падзелу хрбісціянства на каталіцызм і праваслаўе. У Зах. Еўропе «Вялікай С.» называлі перыяд 1378—1418, калі абвастрэнне канфлікту папства з шэрагам краін (Францыяй, Германіяй, Англіяй) прывяло да адначасовых вы-бараў двух, а часам і трох пап.
    СХІМНІК — СЯЛЯВА
    319
    Сынковіцкая царква-крэпасць
    СХІМНІК, с х і м а н а х — манах, які вя-дзе асабліва аскетычны, пустэльніцкі лад жыцця; асоба, якая прыняла схіму — урачысты зарок прытрымлівацца асабліва строгіх правіл паводзін. Маласхімнікі і вялікасхімнікі ўяўляюць сабой 2 вышэйшыя ступені манаства.
    СЫНКЬВІЦКАЯ ЦАРКВА-КРЙПАСЦЬ — помнік абарончага дойлідства. Пабудавана з цэг-лы ў канцы 15 — пач. 16 ст. на паўн. ускраіне в. Сынковічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Mae рысы стылю готыкі. 3-нефавы, 4-слуповы, 3-апсідны мураваны храм зальнага тыпу (у плане — перакошаны прамавугольнік), фланкіраваны па вуглах 4 баявымі вежамі (з 3 гранёныя, з У круг-лыя) з цаглянымі вітымі ўсходамі ўнутры. Mae пояс машыкуляў на версе сцен, накрыты высокім 2-схільным дахам з тарцовымі шчытамі. Шчыт на гал. фасадзе аздоблены некалькімі ярусамі розных па форме плоскіх атынкаваных нішаў. Знадворку апсіды ўверсе аб’яднаны ў адну і накрыты агуль-ным высокім дахам. Пазней прыбудаваны бабі-нец. У 1880—81 у час рамонту заменены дах і дабу-даваны купал над апсідай, разабраны купал над цэнтр. часткай храма. У інтэр’еры 4 васьмігран-ныя слупы падзяляюць прастору на роўныя пра-лёты, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нер-вюрамі. Цэнтр. і паўн. апсіды перакрыты крыжо-
    вымі, паўднёвая — зорчатым скляпеннямі. Сце-ны атынкаваны і расчлянёны прамавугольнымі лапаткамі, аб’яднанымі са слупамі падпружнымі аркамі.
    Літ:. Всеобцая нстормя архятектуры. Т. 6. М., 1968; Ч а н -турмя В.А. йсторня архнтектуры Белоруссмм. Т. 1. 3 нзд. Мн.. 1985; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі бсларускага мастацтпа. Т. 1. Мн., 1993 (рэпр. выд.: Мн., 1928). СГБа/Аасаў.
    СЯЛЯВА Антоній (свецкае імя Анастасій; ка-ля 1583, Полацкае ваяв. — 1655) —уніяцкі цар-коўны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 правасл. шляхец-кага роду ўласнага герба. 3 1612 чл. ордэна базылб-ян, у 1617 пасвячоны.ў святара. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 архімандрыт уні-яцкіх манастыроў: у Вільні св. Тройцы, Навагруд-ку, Жыдзічыне. 3 1624 архіепіскап полацкі, з 1639 ген. вікарый Кфўскай мітраполіі. У 1641—55 міт-рапаліт кіеўскі і галіцкі з рэзідэнцыяй у Вільні, захаваў за сабой пасаду архіепіскапа полацкага. Адначасова з 1652 генерал (протаархімандрыт) ор-дэна базыльян, хаця такое сумяшчэнне супярэчы-ла канстытуцыям ордэна. Канфліктаваў з правасл. іерархамі, асабліва на тэр. Полацкайуніяцкай архі-спархіі — Іосіфам Бабрвіковічам, Сільвестрам Коса-валі і інш. У 1630—40-я г. прымаў удзел у пад-рыхтоўцы агульнага сабора уніятаў і праваслаў-
    320
    СЯМАШКА — СЯМІСВЕЧНІК
    А.Сялява
    ных з мэтай аб’яднання на падставе стварэння Кі-еўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства па-пы, вёў аб гэтым тайныя перагаворы з С.Косавым і П.Магілам, але так і не здолеў склікаць сабор. Клапаціўся пра адукацыю святароў і ўмацаванне ма-настырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мін-скім базыльянскім манастыры (1652). Папуляры-заваў культ Іасафата Кунцэвіча. У апошнія гады з-за стану здароўя паслабіў кантроль над царквой. У пач. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пакінуў Вільню. У студз. 1655 перадаў Г.Календу адміністрацыю (часовае кіраванне) мітраполіяй, пераехаў у г. Тыкоцін (на ПнЗ ад Беластока), дзе і памёр. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» М.Сматрыцкага (1622) і жыццяпіса Кунцэвіча (1625).
    Літ.\ Унмя в докумснтах. Мн.. 1997. С.В.Ка.іуля.
    СЯМАШКА Іосіф (5.1.1799, с. Паўлаўка Він-ніцкай вобл., Украіна — 5.12.1868) — уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч Расійскай ім-перыі. 3 сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. се-мінарыю пры Віленскім ун-це са ступенню магіс-тра багаслоўя (1820). Кафедральны прапаведнік і праф. багаслоўя Луцкай семінарыі, пасвячоны ў бязжоннага іпадыякана, потым у дыякана (1820). Засядацель Луцкай кансісторыі, пасвячоны ў свя-тара (1821). У 1822 протаіерэй, член 2-га дэпарта-мента рымска-каталіцкай калегіі (С.-Пецярбург). 3 1823 канонік, з 1825 прэлат-схаласт Луцкага уніяц-кага кафедральнага капітула, застаючыся ў Пецяр-бургу. Пад уражаннем багацця сталічных храмаў і магутнасці правасл. царквы Рас. імперыі і пры наяўнасці пэўных антыпольскіх настрояў С. ў 1827 падаў рас. імператару запіску аб становішчы уніяцкай царквы ў Рас. імперыі і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. Запіска была ўхвалена Мікалаем I і стала праграмай далейшых дзеянняў С. 3 1829 вікарны епіскап мсціслаўскі Полацкай
    уніяцкай архіепархіі, старшыня яе кансісторыі. Адначасова захоўваў членства, а потым старшын-ства ў калегіі (у 1828 створана асобная Грэка-ката-ліцкая калегія). 3 1833 кіруючы епіскап літоўскі. На гэтай пасадзе вёў падрыхтоўчую работу па ска-саванні уніі: ездзіў па епархіях, наглядаў за ўвя-дзеннем у храмах іканастасаў і служэбнікаў мас-коўскага друку, вынішчэннем арганаў і навучаннем святароў богаслужэнню на царк.-слав. мове і інш., узгадняў арганізац. пытанні з дзярж. ўладамі. У вер. 1836 звярнуўся з лістом да пецярбургскага мітрапа-літа Серафіма з прашэннем аб далучэнні да пра-васлаўя. Быў ініцыятарам і актыўным удзельнікам Полацкаіа царкоўнаіа caftopa 1839. 3 1840 правасл. архіепіскап літоўскі і віленскі (з 1852 мітрапаліт). У 1844 пераехаў з Пецярбурга ў сваю епархію, спачатку ў Жыровічы, потым у Вільню (1845), са-дзейнічаў пераводу Літоўскай духсўнай семінарбіі з Жыровіч у Вільню. 3 1847 член Свяцейшага Сі-нода. У апошнія гады займаўся дабрачыннасцю, збіраў дакументы, пісаў мемуары.
    Aim.: Т с п л о d a В.А. Жнзнь м труды преосвяш,енного ммтрополмта Лмтовского Носнфа: К 200-летню co дня рождення // Матерналы IV Кмрнлло-Мефодмевскнх чтеняй, посвяіценных дням славянской пнсьменностн м культуры. М., 1999. Ч. 1. В.Р.Кірэў.
    СЯМІСВЁЧНІК — асобы від каганца (пад-свечніка) з 7 галінак, замацаваных на высокай падстаўцы. Ставіцца ў алтары правасл. храма пе-рад /орнім месцам. Галінкі С. заканчваюцца кубач-камі для лампад або свечак. Паходжанне С. не высветлена (магчыма, ад іудзейскай міноры). У старажытнасці С. не быў вядомы як абавязковая прыналежнасць алтара. У наш час займае трыва-лае месца ў царк. ужытку, лічыцца свяшчэнным прадметам, які сімвалізуе 7 таінстваў правасл. царквы. С., безумоўна, звязаны з магічнай лічбай 7.