• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    310____________СТАНКЕВІЧ — СТАРААБРАДНІКІ________________
    СТАНКёВІЧ Адам (24.12.1891, в. Арляня-ты Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1949) —бел. рэлігійны і культ.-асветны дзеяч, гісторык, выдавец, публіцыст. Скончыў гарадское вучылішча ў Ашмянах (1809?), духоўную семіна-рыю ў Вільні. Вучыўся ў рымска-каталіцкай ду-хоўнай акадэміі ў Пецярбургу (1914—1918). Пас-вячоны ў святара ў снежні 1914. Супрацоўнічаў з бел. перыядычнымі выданнямі ў Пецярбургу. Удзельнічаў у дзейнасці першай бел. нац. рэліг. арганізацыі «Хрысціянская дэмакратычная злуча-насць» (гл. Беларуская хрысціянская дэмакратмя). Адзін з ініцыятараў правядзення і ўдзельнік з’езда бел. каталіцкага духавенства (Мінск, 24—25.5.1917). На з’ездзе выступіў з рэфератам пра бел. нацыя-нальна-адраджэнскі рух і яго сувязь з рэліг. жыц-цём. Член саюза ксяндзоў-беларусаў. 3 восені 1918 жыў у Вільні. Рэдагаваў бел. каталіцкую газ. «Кгупіса» («Крыніца»). Выкладаў рэлігію ў Вілен-скай бел. гімназіі. У 1922—28 быў паслом (дэпу-татам) у сейм Польскай Рэспублікі, дзе стварыў фракцыю Бел. сялянскага саюза. Узначальваў тава-рыства бел. школы (ТБШ; 1924—26). Адзін з ар-ганізатараў і кіраўнікоў Бел. ін-та гаспадаркі і культуры. 3 1926 разгарнуў шырокую кнігавыда-вецкую дзейнасць. Адзін з заснавальнікаў Бел. ка-таліцкага выдавецтва і друкарні імя Ф.Скарыны ў Вільні. У 1928—39 рэдактар і выдавец часопіса «Хрысціянская думка». Выступаў за шырокую бе-ларусізацыю нац.-рэліг. жыцця ў Зах. Беларусі, за што праследаваўся польскімі духоўнымі і свецкі-мі ўладамі, і разам з бел. нацыянальна-хрысціян-скімі дзеячамі У.Талочкам і А.Клімовічам выселе-ны з Вільні. Да кастр. 1939 знаходзіўся ў Слоніме. У пач. 2-й сусв. вайны вярнуўся ў Вільню, удзель-нічаў у дзейнасці бел. грамадска-культурных арга-нізацый. У снежні 1944 арыштаваны, але ў хуткім часе вызвалены. 13.4.1949 зноў арыштаваны і асу-джаны да 25 гадоў зняволення. Памёр 4.12.1949 у Азярлагу (г. Тайшэт Іркуцкай вобл., Расія).
    стараабрДднікі, с т а р а в е р ы — пры-хільнікі стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзнікла ў выніку расколу ў Рускай праеаслаў-най царкве і адмовы часткі насельніцтва прызнаць царк. рэформы патрыярха Нікана 2-й пал. 17 ст. Па рэліг. дагматыцы С. не адрозніваліся ад рэ-фармаванай правасл. царквы, аднак фактычна за-хоўвалі старую абраднасць (адсюль назва): 8-кан-цовы крыж, 2-пальцавае хрышчэнне, двайная (су-губая) алілуя і інш., а таксама стары побыт. Па-дзяляліся на 2 буйныя гал. галіны — п а п о ў -ц а ў ібеспапоўцаў. Першыя стаяць блі-жэй да правасл. царквы, у іх ёсць свае святары і епіскапы, у 1846 яны стварылі Белакрыніцкую іе-рархію (ад в. Белая Крыніца на Букавіне, Украіна) на чале з мітрапалітам. Больш радыкальныя бес-папоўцы ўвогуле адмовіліся ад інстытута свя-шчэнства (адсюль назва). Афіцыйную правасл.
    царкву яны лічаць ератычнай, якая трапіла пад уладу антыхрыста. Кожная з гэтых галін падзяля-ецца на сагласы: у папоўстве — аўстрыйскі (Бе-лакрыніцкая іерархія), веткаўскі, дыяканаўскі, епі-фанеўскі і інш.; у беспапоўстве — паморскі, фе-дасееўскі, філіпаўскі (спальшчыкі або марэльшчы-кі), нетаўскі (спасаўскі), пастухоўскі (адамантавы) і інш. Прычынамі рознагалосся паміж імі сталі спрэчкі па пытаннях культу і адносінах да ўлад. Акрамя падзелу на сагласы існуе падзел на толкі. На Беларусь С. сталі перасяляцца ў 1650-я г. з Па-мор’я і Ноўгарада. Беспапоўцы (паморцы, феда-сееўцы, з 1760-х г. філіпаўцы) аселі пераважна на паўн. землях: у Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс, Лат-вія), Браславе, Полацкім (Аепель, Полацк, Себеж, Сянно) і Віцебскім (Веліж, Віцебск, Копысь) вая-водствах. Яны складалі найбольш прыгнечаную частку сялянства і інш. ніжэйшых саслоўяў, таму што адмаўлялі любы кампраміс з дзяржавай і «ні-каніянскай» (рэфармаванай правасл.) царквой. У сваіх службах беспапоўцы ў асноўным адмаўлялі-ся маліцца за цара, не будавалі вял. і багатых хра-маў, часта пераязджалі з месца на месца, што не давала магчымасці весці іх дакладны ўлік, былі больш адасобленымі і замкнёнымі. Папоўцы (і невял. колькасць паморцаў і федасееўцаў) пасялі-ліся на ПдУ Беларусі — у Мсціслаўскім ваявод-стве (Магілёў, Чэрыкаў) і ў Рэчыцкім пав. Мінска-га ваяводства (Ветка, Гомель). Папоўцамі былі пе-раважна заможныя сяляне, рамеснікі, купцы. Іх цэрквы па велічыні і багацці не саступалі права-слаўным. Найбуйнейшым пасяленнем папоўцаў (і ўвогуле С.) на Беларусі было мяст. Ветка, вакол якога ў хуткім часе вырасла 14 слабод С. У 2-й чвэрці 18 ст. ў Ветцы і слабодах было каля 40 тыс. жыхароў. На Гомельшчыне дзейнічалі ўплывовыя манастыры і скіты, якія адыгрывалі ролю манас-тыроў: Абрамаўскі, Веткаўскі, Іаасафаўскі, Пыхан-скі, Тырлаўскі мужчынскія манастыры, жаночы манастыр пры Спасавай слабадзе каля Гомеля, скіты каля вёсак Агародня-Гомельская і Чыстыя Лужы. У 1735 і 1764 рас. войскі двойчы ажыццяў-лялі т.зв. выганкі з Веткі і слабод; мястэчка Ветку палілі, захопленых высялялі ў Сібір. Частка С. вет-каўскага сагласу здолела ўцячы, пасяліўшыся ў Ві-цебску, Лепелі, Полацку і іх ваколіцах, у Мінскім ваяводстве (каля Бабруйска і Барысава). У канцы 18 ст. па ініцыятыве царскіх улад узнікла новая плынь — адзінаверства, якое было ўмоўным аб’яднаннем С. з правасл. царквой: у імя саюзу з царквой С. прымалі ад яе законнае свяшчэнства, а царква дазваляла ім мець старыя абрады і кнігі. У 1794 пабудавана першая на Беларусі адзінавер-ніцкая царква ў Гомелі на Спасавай слабадзе. На пач. 19 ст. С. на Беларусі было амаль удвая менш, чым перад выганкай 1764. У 1830—40-я г. С. жы-лі пераважна ў Віцебскай губ. (38 425 чал. у 1840), у Магілёўскай (13 299 чел. у 1842), у Мінскай (7132 чал. у 1839). У 19 ст. сяляне-С. былі асабіста
    СТАРАВЕРЫ — СТАЎБЦОУСКІ
    311
    вольнымі арандатарамі. Яны арандавалі панскую зямлю за грашовую плату і часта прыпісваліся да саслоўя мяшчан і купцоў. У сав. час адносіны да С. былі такімі ж, як і да інш. канфесій. Асаблі-васць у тым, што пра стараабрадніцтва на Белару-сі да 1990-х г. было вядома вельмі мала. На 1.1.2001 зарэгістраваны 34 абшчыны С. розных сагласаў і толкаў. Найбольш іх у Браслаўскім, Ві-цебскім, Лепельскім, Полацкім р-нах Віцебскай, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім р-нах Го-мельскай, Барысаўскім р-не Мінскай і Бабруйскім р-не Магілёўскай абласцей. Паводле неафіц. падлі-каў, агульная колькасць С. складае каля 20 тыс. чал. У 1998 зарэгістраваны Цэнтральны савет Дрэўлеправаслаўнай паморскай царквы ў Рэспуб-ліцы Беларусь.
    Літ.: Ннкольскнй Н.М. Нсторня русской цсрквм. Мн., 1990; Короткая Т.Н., Прокошнна Е.С., Чуд-н м к о в a А.А. СтарообряАнмчество в Белоруссмм. Мн., 1992; Канфесіі на Бсларусі (канец XVIII—XX ст.). Мн., 1998; Гар-б а ц к і АА. Стараабрадніцтва на Бсларусі ў канцы XVII — па-чатку XX ст. Брэст, 1999. А.А.Гар6ацкі.
    СТАРАВЁРЫ, гл. СтарааОраднікі.
    СТАРЫ ЗАПАВЕТ — зборнік выбраных твораў стараж.-яўрэйскай рэліг. літаратуры, якія складаюць 1-ю частку хрысц. Бібліі. Да нашага ча-су дайшло некалькі варыянтаў старазапаветнага тэксту, з якіх найважнейшыя: «традыцыйны» («масарэцкі») тэкст на стараж.-яўр. мове, які скла-дае свяшчэннае пісанне іудаізму; Септуагінта — пераклад С.з. на грэч. мову «сямідзесяці тлума-чальнікаў»; самарыцянскае Пяцікніжжа; Таргумы — пераклады біблейскіх кніг на арамейскую мову. Іудаісцкая кананізацыя С.з. адбывалася ў 1 ст. н.э., стварэнне сучаснага (агалошанага) тэксту ад-носіцца да сярэдзіны і 2-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. Хрысціянства ўспрыняло Септуагінту, якая пазней, асабліва пры перакладах на лац. і нац. мо-вы, была перагледжана з улікам «традыцыйнага» тэксту, што лічыўся найб. дакладным. Адрозненні паміж пазначанымі тэкстамі (ізводамі) — рэдак-цыйныя (разбіўка на раздзелы і вершы, размя-шчэнне раздзелаў і кніг) і тэкставыя (адрозненні тэкстаў унутры адных і тых жа ўрыўкаў). Апрача таго, у Септуагінце ёсць кнігі, што не ўвайшлі ў іудаісцкі канон. Найб. старажытны тэкст С.з. («Песня Дэворы») датуецца 13 ст. да н.э., самыя познія (Эклезіяст, Данііла і г.д.) — 2—3 ст. да н.э. С.з. уключае зборнікі пропаведзей прарокаў Ісаі, Іераміі, Іезекііля, Амоса, Міхея, Осіі і інш., у якіх выкрываецца сац. зло; выказваліся прарокі і па актуальных грамадска-паліт. пытаннях. У С.з. таксама ўваходзіць Пяцікніжжа (Быццё, Зыход, Левіт, Лічбы, Другазаконне), складзенае пад уплы-вам прароцкай пропаведзі; яно ўтрымлівае апра-цаваныя ў адпаведнасці з монатэістычнай дактры-най старажытнаізраільскія міфы і псеўдагістарыч-ныя паданні, а таксама зборнікі ўзаконенняў і ма-
    ральна-этычных прадпісанняў. Крыніцай Пяцік-ніжжа паслужылі нар. паданні, якія захаваліся як у вуснай перадачы, так і ў запісах (не дайшоўшыя да нас Кніга войнаў Яхве, Кніга Доблеснага, Кніга песень). У ходзе праведзенай у Іудзеі ў 621 да н.э. рэ-формы (зацвярджэнне монатэізму Яхве, ліквідацыя язычніцкіх культаў) Пяцікніжжа было абвешчана законам, які рэгуляваў усё жыццё іудзейскага гра-мадства. Да Пяцікніжжа прымыкаюць кнігі гіст. зместу, якія закліканы паказаць, што фундамен-там дабрабыту іудзейска-ізраільскага грамадства з’яўляецца монатэізм Яхве, што адступленне ад яго вядзе да катастроф і гібелі. Трэцяя група кніг С.з. — кнігі павучальнага зместу (Прытчы Сала-мона, у Септуагінце — Прамудрасці Ісуса сына Сірахава і інш.), псалмы, паэмы філас. зместу: аб сэнсе жыцця (Кніга Эклезіяста), пра тое, чаму па-кутуе праведнік (Кніга Іова), навелы псеўдагіста-рычнага зместу (Кніга Эсфіры, Руфі, у Септуагін-це •—■ Юдзіфі і г.д.), паэтычны плач пра гібель Іе-русаліма, складзены прарокам Іераміяй, зборнік шлюбных любоўных песень (Песня песням Сала-мона), кнігі, у якіх апавядаецца пра вяртанне іу-дзеяў з вавілонскага палону і пра аднаўленне Іеру-салімскага храма Яхве, пра арганізацыю вакол храма грамадзянска-храмавай абшчыны іудзеяў. У Септуагінту ўключаны таксама кнігі Макавеяў, што расказваюць пра барацьбу нар. мас супраць чужаземнага панавання. У правасл. і каталіцкую Біблію ўваходзяць 11 старазапаветных кніг, якія не лічацца кананічнымі (Тавіта, Юдзіфі, Прамуд-расці Ісуса сына Сірахава, Макавеяў і інш.). Пра-тэстанты выключаюць іх з С.з.
    СТАРЫ КААЯНдАр, Юліянскі к a -л я н д а р — старажытнарымскі сонечны каляндар, уведзены ў 46 да н.э. Юліем Цэзарам (адсюль другая назва). Паводле гэтага календара тры гады запар ме-лі 365 сутак, а 4-ы, высакосны — 366. Сярэдняя пра-цягласць года 365,25 сутак, што на 11 мін 14 секунд больш за трапічны год. 3-за гэтай недакладнасці кожныя 128 гадоў юліянскі каляндар адставаў на 1 суткі. Гэту памылку на 10 сутак выправілі ў 1582 пры папе рымскім Грыгорыю XIII увядзен-нем новага календара (ад яго імя названы грыга-рыянскім). У ім выкарыстоўваецца больш даклад-нае значэнне сапраўднага трапічнага года. Невялі-кая недакладнасць паміж грыгарыянскім і трапіч-ным гадамі дае розніцу ў 1 дзень за 3300 гадоў. На Беларусі выкарыстоўваецца грыгарыянскі ка-ляндар.