• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    “Пвач Ераміі». Гравюра з ты-тульнага ліста кнігі «Плач Ераміі» Ф.Ска-рыны
    ■■Дачка фара-она і Майсей». Гравюра з ты-тульнага ліста кнігі «Выхад" Ф.Скарыны.
    СКІТ — СЛАВІНЕЦКІ
    303
    нымі якасцямі дасканалага чалавека прызнаваў праўдалюбства, сумленнасць і цнатлівасць у гра-мадскім жыцці і асабістых учынках. Высока цаніў эстэт. вартасці псалмоў, прытчаў Саламона, у ліку першых біблейскіх кніг надрукаваў любоўную па-эму «Песня песням». Хараство лічыў праявай ра-зумнай гармоніі жыцця, а мастацтва, у прыват-насці музыку, псалмаспеў, — сілаю, што можа звязаць чалавека з сутнасцю быцця, устанавіць гармонію ў душы, ачысціць яе ад страху, зай-здрасці, жорсткасці. Несучы асвету ў свой край, С. ўлічваў яго канкрэтныя ўмовы. Ён заяўляў, што ў Бібліі ўсёй мудрасці «зачало н конец». Але даў свабодны выклад кананічных біблейскіх тэк-стаў, пераклаў вершам 10 запаведзяў Майсеевых. Вершаваныя радкі сустракаюцца і ў іншых мясці-нах прадмоў і перакладаў С. Гэта дае падставу на-зываць яго пачынальнікам бел. пісьмовай паэзіі. Універсальна адукаваны чалавек, які валодаў мно-гімі еўрап. мовамі, С. любіў, цаніў і ўмеў карыс-тацца родным словам. С. ўводзіў грамадскую думку Беларусі ў агульнае рэчышча еўрап. думкі і культуры, узняў прэстыж свайго народа і радзімы ў цывілізаваным свеце. Выданні С; вылучаюцца высокімі маст. якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і тэматыч-ных ксілаграфій. Высокамаст. гравюры С. Рэліг. тэматыка некаторых з іх секулярызаваная (адлюс-троўваюць архітэктуру еўрап. гарадоў, працу дой-лідаў і земляробаў, адзенне, вайсковы рыштунак сучаснікаў, экзатычны жывёльны і раслінны свет). Манаграмы на паасобных гравюрах С., у т.л. на яго партрэце 1517, не расшыфраваны. Выданні С. зра-білі істотны ўплыў на бел. і ўсё ўсходнеслав. кніга-друкаванне. Помнік С. знаходзіцца ў Полацку. Імем С. названы праспект у Мінску і вуліца ў Полацку, друкарня выдавецтва «Навука і тэхніка» ў Мінску.
    7k: Тпоры. Мн.. 1990.
    Ліпі.: Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. даоеднік. Мн., 1988; Францыск Скарына. 36. дакументаў і матэрыялаў. Мн., 1988; Немнровскнй Е. Францмск Скормна: Жнзнь н дея-тельность белорусского просвстнтсля. Мн.. 1990; Б у л u к a А.М., Ж у р а ў с к і А.І.. Свяжынскі У.М. Мова оыданняў Фран-цыска Скарыны. Мн., 1990; Францыск Скарына: Жыццё і дзсй-насць: Паказ. л-ры (Склад. ЯЛ.Неміроўскі. Л.А.Осіпчык. Мн.. 1990.
    СКІТ (ад грэч. asketos аскет, падзвіжнік)- — самастойнае ці выдзеленае ў манастыры адасобле-нае жыллё пустэльніка. Манахі, якія жывуць у С., прымаюць дадатковыя зарокі (напр., строгага посту, узмоцненай малітвы, пустэльніцтва і інш.). Звычайна С. забаронена наведваць пабочным асо-бам. У стараабрадніцтве С. называюць манастыр і паселішча манастырскага тыпу.
    СКРЫЖАЛЬ — 1) дошка з высечаным на ёй свяшчэнным тэкстам. Паводле Бібліі, Ззесяцб запа-ведзей, якія бог Яхве ўручыў Майсею, былі выкла-дзены на дзвюх С. 2) Чатырохвугольная хусга з аз-
    Гравюрны партрэт Ф.Скарыны 3 «Бібвіі».
    дабленнем
    па
    краях і выявай крыжа ці абраза ў
    цэнтры. Нашываецца на мантыю архірэя каля пля-чэй і падола як сімвалы Старога і Новага запаветаў.
    «скрыжАль» — збор прац усходніх айцоў царквы па спрэчных пытаннях дагматычнага, ка-нанічнага і абрадавага характару. Складзены грэч. манахам Нафанаілам. На стараж.-слав. мову пе-ракладзены Арсеніем Грэкам. Паводле распара-джэння патрыярха Нікана, «С.» быў выдадзены, каб зняславіць старыя абрады, што былі абвешча-ны ератычнымі (гл. Стараабраднікі).
    СЛАВІНЕЦКІ Епіфаній (?—20.11.1657) — усходнеславянскі пісьменнік, перакладчык, багас-лоў, філосаф. Яго літ. і навук. спадчына — агуль-ны здабытак культ. спадчыны бел., укр. і рус. на-родаў. Пра месца яго нараджэння няма агульнай думкі. У прадмовах да выданняў твораў айцоў цар-квбі, перакладзеных ім, С. пісаў, што яны складзе-ны «пцанмем... во фмлософмм м богословмм нзяіцного дмдаскала й мскуснейшаго во еллян-ском н славенском дналектах пречестного отца господмна меромонаха Епмфанмя, Кіевскмя стра-ны». У каталогу бібліятэкі Сімяона Полацкаіа пад назваю кнігі С. паслядоўнік Сімяона паэт Сіль-вестр Мядзведзеў напісаў: «От Малыя Россім». Ад-нак найб. кампетэнтны ў біяграфіі С. яго вучань-паслушнік Яўфімій запісаў у рукапісным перак-ладзе Новага запавету: «... преводу й стяжанмя многомудрогр мужа в фмлософнм н Богословім меромонаха Епмфання Славмнецкого родом Бело-русца». Супастаўляючы розныя факты з біяграфіі пісьменніка, у т.л. яго завяшчанне значнай часткі маёмасці Пінскаму манастыру, І.Ротар зрабіў выснову, што радзімай Епіфанія быў горад Пінск. Выхоўваўся пісьменнік у Кіеўскай брацкай школе (пазней — Кіева-Магілянская акадэмія), вучыўся за мяжой, як мяркуюць даследчыкі, у Кракаўскім ун-це.
    304
    СЛАВІНЕЦКІ — СЛАВІНЕЦКІ
    У 1649 на запрашэнне рас. ўрада прыехаў у Маскву на чале групы адукаваных манахаў для выпраўлення, рэдагавання і перакладу з грэч. мо-вы кніг, арганізацыі школы і царк.-асветніцкай дзейнасці. У Расіі ён стаў адным з «любамудраў», прыбліжаных да патрыярха Нікана, кіраўніком і выкладчыкам «сямі вольных мастацтваў» у школе пры Чудаўскім манастыры і гал. «спраўшчыкам» (фактычна — рэдактарам) перакладных царк. кніг, тэарэтыкам ніканаўскай царк. рэформы. Па-водле свайго светапогляду С. — адукаваны і аўта-рытэтны прадстаўнік «грэкафільскай» партыі; праціўнік зах.-еўрап. лаціна-каталіцкага ўплыву на правасл. царкву і ў гэтым плане — апанент Сімя-она Полацкага. Аднак адносіны паміж імі былі не-адназначныя, нярэдка сяброўскія. 3 прадмовы да рукапіснага збору твораў С. вынікае, што ідэолаг «лацінскай» (бел.) партыі Сімяон ставіўся да свай-го апанента-грэкафіла як вучань да настаўніка: «Егда онн купно случахуся, всегда м везде бываше вопрошатм честному Сммеону мудрейшаго отца Епнфанмя н многмх неудоборазумеваемых ве-ш,ех». У адрозненне ад яркага палеміста Сімяона Полацкага, які моцна ўплываў на развіццё літара-туры, кнігадрукавання і грамадскай думкі Расіі, С. быў тыповым «акадэмічным» пісьменнікам. Толькі аднойчы ён уступіў у палеміку, каб дака-заць нелегітымнасць пазбаўлення былога патры-ярха Нікана епіскапскага сану. У запісцы цару пра гэта закрануў і філасофскую праблематыку.
    Апрача «выпраўлення» царк. кніг, у т.л. Ас-трожскай Бібліі, ён перакладаў творы айцоў' ус-ходняй царквы (Грагорбія Назіянзіна, Васіля Вялі-кага, Іаана Златавуста і інш.), прапагандаваў іх
    Слонімскі кляштар бер нардзінак.
    фідас. і эстэт. ідэі. На рус. царк.-маст. свядомасць моцна ўпдываў перакдадзены ім трактат ІаанаДа-маскіна пра абразы як сімвалічныя вобразы, што адлюстроўваюць першавобразы трансцэндэнтнай божай рэальнасці. Высока цаніў С. і свецкую на-вуку, сведчаннем чаго з’яўляюцца яго пераклады падручніка па геаграфіі з пераказам геліяцэн-трычнай тэорыі М.Каперніка, кніг А.Везалія па анатоміі, трактата Эразма Ратэрдамскага па педа-гогіцы («Грамадзянства звычаяў дзіцячых»), а так-сама складзены ім славяна-грэка-лацінскі слоўнік. Аднак ён выступаў супраць уплыву свецкай наву-кі, філасофіі і рэалістычнага мастацтва на рэлігію і царк. традыцыю, даказваў, што найвышэйшым аўтарытэтам у духоўным жыцці застаецца Свя-шчэннае пісанне і вучэнне грэч. айцоў царквы. У прыватнасці, быў супраць, каб мастакі пісалі з лац. і лютэранскіх узораў Спаса, Багародзіцу і св. апосталаў, абараняў традыцыйны візант. стыль у іканапісе. На яго думку, у свеце матэрыяльных з’яў нішто не вечнае, усё мяняецца, затое ў свеце духоўным, божым дзейнічае закон пастаянства, стабільнасці. Адсюль схільнасць яго да правасл. артадоксіі, непрыманне схаластычнай логікі і «вонкавай» мудрасці ў сферы багаслоўя і веры. Ён прызнаваўся, што сілагізмамі, асабліва лац., не карыстаецца, таму што Васіль Вялікі патрабаваў пазбягаць іх, а Грыгорый Назіянзін назваў сілагіз-мы «веры развраіценнем н тайне мстоіценмем». У гэтым С. разыходзіўся з больш рацыяналістыч-ным «лацінікам» Сімяонам Полацкім. Скрытая палеміка паміж імі ўзнікла і адносна еўхарыспші. Захаваўся запіс «разглагольства» двух іераманахаў у форме пытанняў Сімяона Полацкага і адказаў С. (1673). На пытанне, ці сапраўды літургічнае та-інства ператварэння хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста адбываецца адразу па выяўленні святаром слоў Хрыстовых на тайнай вячэры, С. адказаў, што пасля гэтых слоў хлеб і віно становяцца толь-кі правобразамі цела і крыві, і толькі пасля маліт-вы святара з просьбай да Бога Айца паслаць на хлеб і віно дары Святога Духа, каб асвяціць і пе-ратварыць іх, хлеб і віно становяцца сапраўдным целам Хрыстовым і сапраўднай яго кроўю. На гэ-та Сімяон Полацкі дыпламатычна запярэчыў, што вучоная Русь у Кіеве таксама думае, што толькі праз слова Хрыста ператвараюцца хлеб і ві-но ў цела і кроў Хрыстовы, а думка такая не з’яў-ляецца грэшнай. У адказ С. заўважыў, што кіяўля-не вучыліся і вучацца толькі па латыні і чытаюць толькі лац. кнігі, таму так мудрагеляць, а па-грэ-часку не вучыліся і грэч. кніг не чытаюць, таму і не ведаюць ісціны і моцна ў гэтым памыляюцца, падпаўшы пад лац. ерась. У гэтым светапогляднае разыходжанне паміж «лаціністамі» і «грэкафіла-мі». Адносна пакланення абразам погляды С. і
    СЛОНІМСКАЯ — СЛОНІМСКІ
    305
    Сімяона Полацкага ў асноўным супадалі, бо яны аднолькава грунтаваліся на размежаванні вобра-заў і правобразаў, мастацтва і рэальнасці. У ма-ральна-тэалагічным слове «Пра міласэрнасць» С. гаварыў: «Поклоняйся начертанмю телесно; умом же твонм поклоняйся первообразному, его же об-раз вмдяшм начертан, самого же начертанного веждь бытп на небеся... Еляцы же протявно хотят поклонятяся святым яля образам яко богам, сяя достойны суть вечнаго огня». С. адразіў сімваліч-на-алегарычнае красамоўства, засн. ў 12 ст. Кірт-лам Тураўскім. Шматлікія аналогіі з ант. літарату-рай, спасылкі на «Адысею», Плутарха, Плінія, Дэ-макрыта і інш. ант. аўтараў сведчаць пра ўплыў на С. гуманістычнай філалогіі і красамоўства эпо-хі Адраджэння. Захавалася яго рукапісная паэтыч-ная спадчына — каля 40 сілабічных песняў эпіч-нага зместу. Паэзія асветніка адметная багатым гукапісам, вытанчанасцю выяўленчых сродкаў, лексічным багаццем. С. і Сімяон Полацкі былі заснавальнікамі дзвюх школ перакладчыцкага майстэрства: першы — паслядоўнік літаральнага, другі — адносна вольнага, сэнсавага перакладу. Сімяон Полацкі напісаў 5 варыянтаў эпітафіі на смерць свайго настаўніка. у.М.К^нан-