Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
На Беларусі С. вядомы з канца 14 ст. (у Брэс-це і Гродне). 3 16 ст. іх стала значна больш; буда-валіся мураваныя і драўляныя. Адзінага патраба-вання да архітэктурнага стылю С. не было. Харак-тэрнай асаблівасцю С. Беларусі быў чатырохсхіль-ны дах. Выкарыстоўваліся элементы архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму і інш. Разнавіднас-цю С. ў Рас. імперыі быў малітоўны дом (школа), які паводле закона 1835 мог быць адкрыты для агульных набажэнстваў у населеным пункце, дзе яўрэйскіх дамоў было не больш як 30 (калі яўрэй-скіх дамоў было 80, магла быць адкрыта С.). С. часам называлі і іудзейскую абшчыну вернікаў. 3 2-й пал. 16 да канца 18 ст. ў ВКЛ С. таксама на-зываліся адм.-тэр. саюзы кагалаў: Брэсцкая, Гро-дзенская, Пінская, Полацкая, Слуцкая, Беларуская (ва ўсх. Беларусі) кагальныя акругі, якія з’яўляліся і судова-апеляцыйнымі інстанцыямі. Да 1917 ва ўсх. Беларусі былі 704 дзеючыя С. (разам з малі-
тоўнымі дамамі), у 1936 у БССР — 71. Шмат С. знішчана ням.-фаш. захопнікамі ў час Вял. Айч. вайны. На пач. 1990-х г. на Беларусі дзейнічалі 2 С. — у Мінску і Калінкавічах. На 1.1.2001 у Рэс-публіцы Беларусь дзейнічаюць 32 іудзейскія аб’яд-нанні, у т.л. 10 абшчын прагрэсіўнага іудаізму. Захаваліся будынкі мураваных С. (помнікі архі-тэктуры) у Быхаве і Слоніме (17 ст.), Століне (18 ст.), Ашмянах, Барысаве, Іўі, Кобрыне, Міры, Ружанах і інш; драўляных — у Івянцы і Нясвіжы (19 ст.).
Л/m.: Анміценко Е.К. Черта оседлостн: (Бел. сннагога в царствованме Екатернны II). Мн.. 1998. Сннагогн Беларусн. Ев-рсйскнй календарь 5756. 1995—1996. Мн.. 1995; Смнагогн Бела-русм. Еврейскнй календарь. 5757. 1996—1997. Мн., 1996; Смна-гогн Беларусн. Еврейскнй календарь. 5758. 1997—1998. Мн.. 1997. В.Ф.Бацясў, І.П.Гсрасімава. У.М.Пярвбішын.
СІНОД (ад грэч. synodos сход, літаральна — спадарожнічанне) — сход вышэйшых духоўных асоб у хрысціянскай царкве. У 1721—1917 Свя-цейшы Усерасійскі Кіруюы С. — вышэйшы ор-ган кіравання ў Рускай праваслаўнай царквс (РПЦ). Усгаляваны вярх. самадзяржаўнай уладай для не-пасрэднага кіравання царквой замест скасаванага патрыяршаства, падпарадкоўваўся імператару. Быў прызнаны патрыярхамі ўсх. цэркваў. Паводле рэгла-менту, ў склад С. ўваходзілі 12 іерархаў царквы. Дзярж. нагляд над С. ажыццяўляў свецкі чыноў-нік, прызначаны імператарам — обер-пракурор. Праз яго падтрымліваліся ўсе сувязі С. з дзярж. органамі. Пасля аднаўлення патрыяршаства (1917) С. у РПЦ дзейнічае як царк. дарадчы орган пры патралрзу Маскоўскім і ўсяе Русі. У склад С. ўва-ходзяць пастаянныя члены: мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Украіны; мітрапаліт санкт?пецярбургскі і ла-дажскі; мітрапаліт круціцкі і каломенскі; мітрапа-літ мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Бела-русі; старшыня аддзела знешніх царк. зносін; кі-раўнік спраў Маск. патрыярхіі; часовыя члены — епархіяльныя архірэі, якія па чарзе ўдзельнічаюць у рабоце С. На Беларусі з усталяваннем у 1989 Бе-ларускага экзархата дзейнічае СінодБеларускайпра-васлаўнай царквы, падсправаздачны С. РПЦ. У інш. правасл. цэрквах таксама існуюць С. з роз-нымі функцыямі. У 1960-я г. ў каталіцкай царкве ўтвораны С. біскупаў як орган пры папе рым-скім. С. на чале з патрыярхамі ёсць і ў некаторых усх. цэрквах у уніі з Ватыканам — копцкага, хал-дзейскага і інш. абрадаў. У пратэстактызліе С. — сход духоўных і свецкіх асоб, які перыядычна склікаецца для прыняцця рашэнняў па рэліг. справах. Г.М.Шэйкін.
СІН(5д БЕЛАРЎСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ — сход вышэйшых духоўных асоб. Дзейнічае з усталяваннем у 1989 Бедарускага эк-
СІПОВІЧ — СКАРГА
301
зархату. Яму належыць вышэйшая царк. закана-даўчая, выканаўчая і судовая ўлада ў межах экзар-хату. Складаецца з 5 (4 часовыя і 1 пастаянны — экзарх) членаў, з 10 кіруючых архірэяў Бел. пра-васл. царквы. Часовыя члены па чарзе выклікаюц-ца на пасяджэнні, якія праводзяцца не радзей як 4 разы ў год. Сінод дзейнічае ў межах кампетэн-цыі, вызначанай царк. канонамі і Статутам Бел. экзархату. Падсправаздачны Сіноду Рускай права-слаўнай царквы. У іншых правасл. цэрквах таксама існуюць Сіноды з рознымі функцыямі. У 1960-я г. ў каталіцкай царкве ўтвораны Сінод біскупаў як орган пры папе рымскім. Сіноды на чале з пат-рыярхамі ёсць і ў некат. усх. цэрквах уніі з Ваты-канам — копцкага, халдзейскага і інш. абрадаў. У пратэстантызме сінод — сход духоўных і свецкіх асоб, які перыядычна склікаецца для прыняцця рашэнняў па рэліг. справах. ГМ.Шійкін.
СІП(5ВІЧ Часлаў Вінцэнтавіч (8.12.1914, в. Дзе-дзінка Міёрскага р-на Віцебскай вобл. —4.10.1981) — бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч у эміграцыі. Д-р тэалогіі (1946). У 1928—38 вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, у Вілен-скім ун-це. Скончыў у Рыме Грыгарыянскі ун-т (1942) і Пантыфікальны ін-т вывучэння Усходу (1946). У 1940 пасвячоны ў ксяндза. 3 1947 у Лон-дане, у 1947—60 і 1970—81 узначальваў Бел. ка-таліцкую місію ў Вялікабрытаніі. Епіскап каталіц-кай царквы ўсх. абраду (1960). У 1960—81 апос-тальскі візітатар для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў у эміграцыі. У 1936—69 генерал ордэна марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў ства-рэння Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, англа-бел. т-ва (1954), адкрыцця бел. секцыі радыё Ватыкана (1950). Арганізатар Бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. На 2-м Ватыканскім саборы (1962—65) абраны ў Кангрэга-цыю Усходніх цэркваў. Супрацоўнічаў у час. «Бо-жым шляхам» (1947—80) і «Джэнерал беларашн стадзіс» (1965—81). Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянсгва ў Беарусі, па бел. духоўнай л-ры 17 ст.
Тв.: Кіеўская мітраполія ў другой палове XVIII ст. // Божым шляхам. 1951. 1951. N<>2—6; Тры папы // Спадчына. 1996. N<>3; Пралат Пётр Татарыновіч (1896—1978) // Там жа; Бсларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы. мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999. Л.у.Я.ібікі>віч.
СКАПЦЫ, адна з старых рускіх сект, якая вылучылася з хрыставер’я ў 60—70-я гг. 18 ст. і ат-рымала першапачаткова пашырэнне сярод аброч-ных сялян у шэрагу цэнтральных губерняў Расіі. Заснавальнікам і найбольшым аўтарытэтам С: лі-чыцца К.Сяліванаў. Аскетызм у С. прыняў край-нюю форму выяўлення і патрабаваў ад вернікаў «вогненнага хрышчэння» — кастрацыі. Аічылася,
Пётр Скарга.
што менавіта С. (са спасылкай на Евангелле, дзе ідзе размова пра С., якія самі спаклалі сябе для царства нябеснага) і будуць тымі выбранцамі «ан-гелападобнымі людзьмі», якія застануцца пасля страшнага суда. У ідэалогіі С. адбіўся настрой пе-сімізму і адчаю, бяссілля перад светам сац. нес-правядлівасці, якія ўзмацніліся сярод сялян пасля паражэння паўстання Я.Пугачова. Царскія ўлады жорстка праследавалі С., неаднаразова ссылалі. Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй налічвалася прыблізна 5—6 тыс. С. Пасля рэвалюцыі абшчы-ны С. распаліся.
СКАРГА (П а в е н с к і) Пётр (люты 1536, Груец у Мазовіі, Польшча — 12.9.1612) — цар-коўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пачы-нальнік польскай аратарскай прозы. Скончыў Кракаўскую Акадэмію (1555), удасканальваў аду-кацыю ў Рыме. 3 1569 член ордэна езуітаў. 3 1574 у ВКЛ. Заснавальнік і першы рэктар (1579—84) Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі уні-версітэт). Заснаваў Полацкі езуіцкі калеііум, калегі-умы ў Рызе і Дэрпце (цяпер Тарту, Эстонія). Вёў актыўную барацьбу супраць Рзўармацбн. Дзякую-чы аратарскаму таленту заўсёды перамагаў сваіх апанентаў у дыспутах. Здолеў вярнуць уплывовага прыхільніка калбвінізму М.К.Радзівіла Сіротку у каталіцызм. 3 1584 у Кракаве, з 1588 прыдворны прапаведнік караля Жыгімонта III Вазы. Ініцыя-тар і прапагандыст Брэсцкай уніі 1596. Аўтар рэ-ліг.-паліт. твораў: «Пра еднасць касцёла Божага» (1577), «Жыцці святых» (1579), «Брэсцкі сінод» (1577), «Сеймавыя казанні» (1600), «Жаўнерскія набажэнствы» (1606), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога» (1610) і інш. Выступаў за моцную цэн-тралізаваную дзяржаву на чале з каралём з абса-лютнай уладай, аднак дзеянні манарха, на яго думку, павінны абмяжоўвацца правам і радай. Ра-
302
СКАРГА — СКАРЫНА
зам з тым паліт. ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царк. улады пры дапамо-зе караля. Абгрунтоўваў ідэю уніі царкоўнай для ўмацавання духоўнага адзінсгва дзяржавы. Рэзка крытыкаваў анархізм і разбэшчанасць шляхты, яе класавы эгаізм, сацыяльную няроўнасць і прыг-нёт сялянства. Папярэджваў, што прамаруджван-не з рэформамі па цэнтралізацыі дзяржавы можа прывесці да падзення Рэчы Паспалітай. У 19 ст. С. разглядаўся польскай інтэлігенцыяй як прарок трагічнага лёсу краіны. С. прысвечана вядомая карціна Я.Матэйкі «Казанне Скаргі» (1864).
Літ.: Шалькеоіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Бсларусі. Мн., 1999. В.Ф.Шалбксвіч.
СКАРЫНА Францыск [1490(?), Полацк — 1551 (?)] —беларускі першадрукар, вучоны, асвет-нік і культурны дзеяч, перакладчык, пісьменнік, мастак-графік эпохі Адраджэння. У 1504 паступіў у Кракаўскі ун-т, у 1506 атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, у 1512 абараніў у Падуан-скім ун-це вучоную ступень д-ра лекарскіх навук. Меў таксама ступень д-ра artium (вольных навук). Пры падтрымцы мецэнатаў (віленскага бурмістра Якуба Бабіча, радцаў Багдана Онкава і Юрыя Ад-верніка) выдаў у 1517—19 у Празе 23 кнігі Бібліі на мове, набліжанай да мовы стараж.-бел. пісь-менства, пад агульнаю назваю «Бівлія руска, выло-жена доктором Францнском Скормною мз слав-ного града Полоцька, богу ко чтн н людем поспо-лмтым к доброму наученню». Каля 1520 заснаваў друкарню ў Вільні. Адаптаваў, пракаменціраваў і надрукаваў тут «Малую падарожную кніжку» (ка-ля 1522) і «Апостал» (1525). Служыў лекарам і сак-ратаром у віленскага біскупа. Выязджаў у Герма-нію (сустракаўся з М.Лютэрам), магчыма, і ў Mac-Key, вёў з братам Іванам гандлёвыя справы ў Вар-шаве і Познані. У 1530 па запрашэнні герцага Альбрэхта ездзіў у Кёнігсберг па справах кніга-друкавання. 3 1534 ці 1535 у Празе, працаваў кара-леўскім батанікам. Там і памёр (у 1552 яго сын Сімяон прыязджаў сюды па бацькаву спадчыну).
Да кнігі Бібліі С. пісаў прадмовы і пасляслоўі (новыя ў бел. літаратуры жанры) у якіх ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і маст. вартасці біблей-скіх твораў, выказваў свае грамадска-філасофскія, маральна-этычныя і эстэт. погляды. С. лічыў Біб-лію тварэннем філосафаў, мудрацоў і летапісцаў, а не божым звеставаннем, як патрабавалі артадак-сальныя багасловы. С. не адмаўляўся ад веры, але пацясняў яе, рэкамендуючы рэліг. кнігі ддя наву-чання і выхавання. «Біблія» С. выйшла раней за ням. пераклад Лютэра. Сутнасць яго каментарыяў — у рэнесансавым сцвярджэнні, што змест Бібліі можна ўзгадняць з чалавечым разуменнем і вопы-там, рацыянальна выкарыстоўваць. Яна павінна даваць спажыву мысленню мудраца і навучаць розуму і добрым норавам простага чалавека. Гэта пярэчыла традыцыі і практыцы царкоўнікаў ся-рэдневякоўя, якія глядзелі на выданні С. як на ератычныя. У Бібліі С. шукаў асновы гуманістыч-нага светаўяўлення. Свет для яго — гарманічная сістэма, якая дзейнічае па законах разумнай мэ-тазгоднасці, а грамадства — частка гэтай сісгэмы, якая павінна кіравацца законамі сумлення. Спра-вядлівы той закон, што «не к пожмтку едмного человека, но к посполмтому доброму напясан-ный». Прыклады бездакорных правіцеляў-закана-даўцаў С. знаходзіў у ант. свеце (Салон, Лікург, Нума Пампілій), для хрысціян ставіў за ўзор Майсея і Саламона. Мудрых правіцеляў проціпас-таўляў тыранам, дэспатам, заваёўнікам. С. быў прыхільнікам прагрэсіўных зрухаў, звязаных з ростам гарадоў, пераходам іх да кіравання павод-ле магдэбургскага права. Ідэалам чалавека лічыў грамадзяніна выхаванага, свядомага, які заўжды і без прымусу трымаецца закону, інтарэсы грамад-скія ставіў вышэй за асабістыя. У прадмове да кн. «Юдзіф» С. ўхваляе патрыятызм як праяву уні-версальнага закону гарманічных суадносін чалаве-ка і радзімы. Служэнне грамадству С. ставіў на-раўне са служэннем Богу, а сваю перакладчыц-кую, пісьменніцкую і выдавецкую дзейнасць трактаваЎ «к лухоўную ахвяру радзіме. Неад’ем-