• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    19.12.1991 Вярхоўны Савет Рэспублікі Бела-русь прыняў закон «Аб святочных днях у Рэспуб-ліцы Беларусь», згодна з якім былі прызнаны свя-точнымі (нерабочымі) дні вял. рэліг. свят па ка-лендары правасл. і каталіцкай канфесій: Вялік-дзень (Пасха); Радаўніца (па календары правасл. канфесіі); 2 ліст. — Дзень памяці; 25 снеж. і 7 студз. — Раство Хрыстова (каталіцкія і правасл. Каляды). Спец. пастанова Савета Міністраў Рэс-публікі «Аб парадку вызначэння нерабочых дзён для вернікаў нехрысціянскіх рэлігій у сувяі з іх святамі» (студз. 1992) прадугледжвала, што нера-бочыя дні рабочым і служачым прадсгаўляюцца па ўзгадненні з адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый для святкавання рэліг. свят па іу-дзейскім (Вялікдзень — першы і апошні дні; Рош-Ашана; Іом-Кіпур) і мусульманскім (Рама-зан, Ураза-Байрам, Курбан-Байрам і Маўлюд) ка-лендарах. На працягу 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. асобныя бел. нар. святы намаганнямі дзеячаў культуры былі адроджаны (напр., Купалле, Каля-ды, Гуканне вясны, Дзяды). У сучасны перыяд
    К.Свёнтак.
    многія нар. і рэліг. святы афіцыйна прызнаны на дзярж. узроўні.
    Літ.: В а с і л е в і ч У. Бсларускі народны каляндар. Мн., 1993; Земляробчы каляндар. Мн., 1990; К р у к I. Беларускі нар. каляндар. Мн., 1998; Ліцьвінка В. Святы і абрады белару-саў. 2 выд. Мн., 1998; А о з к a А. Беларускі народны каляндар. Мн.. 1993; С ы с о ў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мн., 1997.
    Э.С^убянецкі.
    СВЯТЫЯ БЕЛАРУСІ — рэальныя гістарыч-ныя асобы, якія, паводле паданняў, за сваю адда-насць рэлігіі пасля смерці былі ўшанаваны цар-квой. У 1984 усталявана святкаванне Сабора біла-рускіх святых у 1-ю нядзелю пасля св. Тройцы (Сё-мухі~). Першапачаткова ў Сабор было уключана 15 святых. У Сабор не ўвайшлі асобы, пра якіх не за-хавалася дастаткова звестак або якія жылі на зем-лях, што не ўвайшлі ў склад сучаснай Беларусі, але без якіх немагчыма ўявіць гісторыю бел. цар-квы: св. пакутнік Макарслй, Меркурый, воін сма-ленскі; прападобныя Аўрамій Смаленскі і Яфрэм Смаленскі; свяціцель Кіпрслян, мітрапаліт кіеўскі, літоўскі, маскоўскі і ўсяе Русі і інш. Нараджэн-нем або сваім служэннем апасродкавана з Бела-руссю звязаны роўнаапостальны Мікалай Японскі; свяціцель Ціхан, патрыярх маскоўскі; св. пакутнік Іаан (ІДз.Пашын), вікарны епіскап мазырска-тураўскі; дабраверны князь Цімафей-Даўмонт і інш. 3 ката-ліцкіх і уніяцкіх святых ушаноўваюць Іасафата Кун-цэвіча, Андрэя Баболю, Параскеву, княгіню полацкую і інш. Працэсы кананізацыі працягваюцца і ў наш час.
    Літ.-. Мсльнмков АА. Путь непечален: Мсторнчсскмс свндетсльства о святостн Бслой Русн. Мн.. 1992. ААМелбнікаў.
    СВЯТЫЯ ДАРЫ — хлеб і віно, рытуальна падрыхтаваныя духоўнай асобай у алтары для
    294
    святыя — святыя
    прычашчэння вернікаў. Хлеб гатуецца з пшаніч-най мукі, замешваецца на вадзе, у праваслаўі — квасны, у каталіцызме — прэсны (гл. Просеіра). Віно павінна быць чыста вінаградным, абавязко-ва чырвоным (гл. Праскамідмя\ Папярэдне асвя-чоныя С.д. — хлеб і віно, асвячоныя напярэдадні дня прычашчэння. Запасныя С.д. служаць для прычашчэння хворых дома; звычайна іх асвяча-юць пасля літургіі ў вялікі чацвер. Папярэдне ас-вячоныя і запасныя С.д. захоўваюць у даразаха-валбніцы, транспартуюць у дараносіцы.
    срятьія I БЛАЖЙННЫЯ РЬІМСКА-КА-ТАЛІЦКІЯ. Святыя — асобы, якія паводле царк. вучэння, сваім праведным самаахвярным жыц-цём на зямлі ў імя Хрыста заслужылі ад Бога веч-нае жыццё і з’яўляюцца нябеснымі пасрэднікамі паміж ім і людзьмі; складаюць разам з Богам Касцёл Трыумфальны. Малітва да святых — гэта не пакланенне, як Богу, а толькі просьба да любі-мага Богам слугі аб пасрэдніцтве. У гонар святых царквой устаноўлены святы, адпраўляецца імша, асвячаюцца касцёлы і інш. Ніжэйшай ступенню святых з’яўляюцца блажэнныя (іх культ абмежава-ны пэўнай тэрыторыяй, без спец. дазволу нельга вывешваць іх абразы і будаваць алтары ў касцё-лах, правіць у іх гонар імшу і інш.). Прылічэнне да святых (кананізацыя) і блажэнных (беатыфіка-цыя) праводзіцца толькі папам рымскім пасля працяглай падрыхтоўчай работы (збору шматлі-кіх звестак аб зямным жыцці кандыдата). Беаты-фікацыя звычайна папярэднічае кананізацыі. На Беларусі жылі наступныя гіст. асобы, якія былі прылічаны да С. і 6.
    Святыя:
    Казімір (5.10.1458—4.3.1484), сын караля Польшчы і вял. кн. ВКЛ Казіміра IV Ягелонч&ка. Памяць 4 сак.
    Баб'оля Андрэй (30.11.1591, Страхоцін, каля г. Санак Падкарпацкага ваяв., Польшча — 16.5.1657), рэліг. дзеяч, місіянер. 17.4.1938 кананіза-ваны (дзень памяці 16 мая).
    Каліноўскі Юзаф (1.9.1835—15.11.1907). Кана-нізаваны 17.11.1991.
    К о л ь б е Максімілян Марыя (свецкае імя Р а й м у н д; 8.1.1894, г. Здунска-Воля Лодзінска-га ваяв., Польшча — 14.8.1941), рэліг. дзеяч. Д-р філасофіі (1915), д-р тэалогіі (1919). Скончыў Гры-
    гарыянскі ун-т у Рыме (1919). Манах ордэна фран-, / цбіскані^аў, з 1918 ксёндз. 3 1919 выкладаў у Кра-, каўскай францысканскай семінарыі. У 1922—27 служыў у Гродзенскім кляштары францбісканцаў. У 1927 заснаваў у в. Папротня Лодзінскага ваяв. францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найб. у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. час. «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з
    1922) і газ. «Maly Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—36 праводзіў місіянерскую дзей-насць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz...» на мясц. мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 вярнуўся ў Польшчу. У час ням. акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі ням.-фаш. ўлады. 3 дазволу акупац. адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerza...». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвен-цім. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў. 17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізава-ны. Дзень памяці 17 жн. Помнік у Непакалянаве, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляш-тара францысканцаў. Духоўнаму подзвігу Кольбе прысвечаны маст. фільм польскага рэжысёра К.За-нусі «Жыццё за жыццё. Максімілян Кольбе» (1990).
    Блажэнныя:
    Матулееіч Ю.Б.Б. (13.4.1871—27.1.1927), рэліг. дзеяч, віленскі біскуп. Беатыфікаваны 28.6.1987.
    Л я м а н т Баляслава Марыя (3.6.1862, г. Ло-віч Лодзінскага ваяв., Польшча — 29.1.1946), ма-нашка. Спачатку ўваходзіла ў ордэн Сям’і Марыі. Займалася дабрачыннай дзейнасцю ў Варшаве, з 1903 у Магілёве. У кастр. 1905 заснавала там ор-дэн Сясцёр Місіянерак св. Сям’і, асаблівай мэтай якога вызначыла працу і малітву на карысць аб’яднання каталіцкай і правасл. цэркваў, дапамо-гу бедным. 3 1907 кіравала ордэнам у Пецярбур-гу, з 1913 —таксама і ў Выбаргу. 3 1921 жыла і працавала ў межах тагачаснай Польшчы, пераваж-на ў Віленскай і Пінскай дыяцэзіях. Памерла ў Беластоку. Беатыфікавана 5.6.1991 у Беластоку па-пам Янам Паўлам II у час яго візіту ў Польшчу. Памяць 29 студз.
    Бярнацкая Марыяна (1888—13.7.1943),
    Усвецкая асоба. Пад час аблавы, праведзенай у Гродне гестапа, ахвяравала сваё жыццё замест сва-ёй цяжарнай нявесткі. Расстраляна гітлераўцамі каля в. Навумавічы (Гродзенскі р-н). Беатыфікава-на 13.6.1999.
    Л я ш ч э в і ч Антон (18.9.1890—17.2.1943), \ ксёндз-марыянін. Закатаваны ням.-фаш. захопні-[ камі ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на Віцебскай
    вобл. Беатыфікаваны 13.6.1999.
    Багаткевіч Мечыслаў (1.1.1904, маёнтак Крыкалы, Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 4.3.1942), рэліг. дзеяч. Вучыўся ў Будслаўскай бел. гімназіі, у польскай гімназіі ў Докшыцах, у ката-ліцкай духоўнай семінарыі ў Навагрудку і Пін-ску. Ксёндз (1933), служыў у Драгічыне Надбуж-скім. У 1936—39 прэфект дзярж. гімназіі імя Уладзіслава Ягайлы ў Лунінцы. 3 пач. 2-й сусв. вайны быў пробашчам у Пеліканах у Браслаўскім дэканаце, з ліст. 1941 —у Дрысе. 16.1.1942 арыш-таваны гестапа, расстраляны каля в. Беразвечча (у
    святыя — святыя
    ^295
    межах г. Рлыбокае Віцебскай вобл.). Беатыфікава-ны 13.7.1999.
    Гля б о в і ч Генрык (1904—9.11.1942), рэліг. дзеяч, ксёндз, праф. тэалогіі Віленскага ун-та. 3 1936 пробашч парафіі ў Троках. Быў надзвычай ахвярным падзвіжнікам веры, прыхільнікам ед-насці ўсіх хрысціян. Меў вял. ўплыў на шырокія акадэмічныя колы Вільні і архідыяцэзіі. Расстра-ляны гестапа ў Барысаве за выкананне душпас-тырскіх паслуг на Беларусі. Беатыфікаваны 13.6.1999.
    К а ш ы р а Юрый (Ежы; 4.4.1904—18.2.1943), ксёндз-марыянін. Закатаваны ням.-фаш. захопні-камі ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на. Беатыфіка-ваны 13.6.1999.
    Мацьковяк Уладзіслаў (14.11.1910, в. Чыткі каля г. Драгічына Надбужскага Падляскага ваяв., Польшча — 4.3.1942), рэліг. дзеяч., ксёндз. Скончыў тэалагічны ф-т Віленскага ун-та (1939), з лета 1939 служыў вікарыем парафіі Іказнь Міёр-скага дэканата. 3.12.1941 арыштваны гестапа, рас-страляны каля в. Беразвечча. Беатыфікаваны 13.6.1999.
    Стэмпень Караль Герман (1910— 19.7.1943), рэліг. дзеяч, ксёндз. Скончыў тэалагіч-ны ф-т Львоўскага ун-та. Закатаваны ням.-фаш. за-хопнікамі ў в. Баравікоўшчына (Валожынскі р-н Мінскай вобл.) разам з парафіянамі. Беатыфікава-ны 13.6.1999.
    Пухала Юзаф Ахілес (1911—19.7.1943), ксёндз, манах-францысканец, пробашч у в. Пяр-шаі Валожынскага р-на Мінскай вобл. Закатаваны ням.-фаш. захопнікамі ў в. Баравікоўшчына. Беа-тыфікаваны 13.6.1999.
    Пыртак Станіслаў (21.3.1913, в. Быстра-Падхаляньска Малапольскага ваяв., Польшча — 4.3.1942). У 1934—40 вучыўся ў Віленскай духоў-най семінарыі і адначасова на тэалапчным ф-це Віленскага ун-та, пасля заканчэння вікарый у па-рафіі Дукшты-Піярскія каля Вільні, з 1941 — у парафіі Іказнь (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Расстраляны каля в. Беразвечча. Беатыфікаваны 13.6.1999.
    11 манашак-назарэцянак 3 Навагрудка (гл. На-зарзцянкі}. Беатыфікаваны 6.3.2000.
    Ліпг.-. Жарнасек I. Да хвалы алтара // Наша вера. 1999. N"2. Э.СЯ[>мусік.
    СВЯТЬ'іЯ I БЛАЖЙННЫЯ УНІЯЦКІЯ. Вы-значэнне і кананічныя правілы прылічэння да святых і блажэнных ва уніяцкай царкве такія ж, як і ў каталіцкай (гл. Святбія і (йажэнныя рамска-каталіцкія). На Беларусі жылі наступныя асобы, якія былі прылічаны да С. і б.у.
    Святы — Іасафат Кунцэеіч (1580—12.11.1623), полацкі архіепіскап. Кананізаваны 29.6.1867.
    Блажэнныя — 13 падляшскіх пакутнікаў, ся-лян-уніятаў в. Пратулін Сядлецкай губ. (цяпер у Люблінскім ваяв., Польшча), якія загінулі 26.1.1874 пры абароне сваёй царквы ад пераўтва-рэння яе ў праваслаўную ў час ліквідацыі Брэс-цкай уніі 1596 на Падляшшы (у Царстве Польс-кім). 23.1.1874 500 чал. уніятаў в. Пратулін, узброе-ныя каламі, занялі абарону вакол царквы, каб не дапусціць туды правасл. духавенства. Калі 26.1.1874 да царквы былі накіраваны 2 роты салдат, сяляне сустрэлі іх камянямі і каламі. Салдаты выкарыс-талі зброю, і 9 чал. сялян-уніятаў было забіта, многія цяжка паранены (пазней 4 памерлі). Ана-лагічныя сутыкненні уніятаў з войскамі адбыліся ў вёсках Дралёва (загінула 5 чал.) і Палубічы на Падляшшы. У 1875 у Парыжы быў выбіты медаль у гонар уніятаў, што загінулі, з надпісам: «Бра-там-русінам, замардаваным маскоўскім царыз-мам, за вернасць царкве і Польшчы. 1874» і з імё-намі 18 уніятаў, забітых у Пратуліне і Дралёве. У 1938 у Сядлецк'ай дыяцэзіі (епархіі) пачаты пра-цэс беатыфікацыі (прылічэння да блажэнных). У 1991 праведзена эксгумацыя, рэшткі забітых ся-лян перанесены ў парафіяльны касцёл у Пратулі-не. 6.10.1996 13 падляшскіх пакутнікаў урачыста беатыфікаваны ў Рыме. СВ.Марпмм.