Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
СЛВА [у свеце С а в е т а ў Юрый (Георгій) Яўгенавіч; 18.4.1898, С.-Пецярбург — 21.5.1951]
праваслаўны царк. дзеяч у Польшчы і Зах. Беларусі. Магісгр багаслоўя (1943). Скончыў Пажскі корпус (1916), вучыўся на тэалагічных ф-таў Бялградскага (1921—24) і Варшаўскага (1926—28) ун-таў. Удзель-нік 1-й сусв. і грамадз. (у складзе белай добраах-вотніцкай арміі) войнаў. 3 1920 у эміграцыі ў Сербіі. У 1925 пасвячоны ў святара. 3 1929 архі-мандрыт, дырэюгар мітрапаліцкага інтэрната ў Варшаве, з 1931 епіскап люблінскі. Са снеж. 1936 часовы кіраўнік Гродзенскай праваслаўнай епархіі, з 1937 епіскап гродзенскі і навагрудскі. Ініцыятар мерапрыемстваў па ператварэнні беларусаў і ўкраін-цаў у «праваслаўных палякаў». Прымаў удзел у вы-данні ў Гродне час. «Przeglqd Prawoslawny» («Права-слаўны агляд»), гал. мэтай якога была паланізацыя мясц. насельніцтва. 3 вер. 1939 у Літве, Германіі, Румыніі, Турцыі, Індыі. У 1942—43 у ЗША і Вя-лікабрытаніі, адкуль накіраваны польскім эміг-ранцкім урадам у 2-і польскі корпус ген. У.Андэр-са на пасаду ваен. капелана; у званні генерала брыгады прайшоў з корпусам увесь баявы шлях. Пасля 2-й сусв. вайны ў Вялікабрытаніі архіепіс-кап (1947). 3 1949 чл. Польскай нац. рады ў эміг-рацыі.
Л/т.: Черепнца В.Н. Очеркн мсгормн Православной церквн на Гродненіцнне (с древн. времсн до нашмх днсй). Грод-но. 2000; Arcybiscup general brygady Sawa (Jerzy Sowetow): Wybdr dokumcntdw. Bialustok; Warszawa. 1997. В.М.Чарапіца.
САДКбўСКІ Віктар (свецкае Васіль Сямёна-віч; 1741?—23.11.1803) — праваслаўны царк. дзе-яч Беларусі. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэ-мію. 3 1758 прэфект Магілўскай духоўнай семіна-рбіі. У 1768 пасвячоны ў сан іераманаха, чл. Магі-лёўскай кансісторыі. 3 1774 ігумен Тупічэўска/а Свята-^хаўскага манастыра ў Мсціславе, з 1775 капелан (святар) рас. пасольства ў Варшаве. 3 1784 архімандрыт слуцкі. 3 1785 епіскап пераяс-лаўскі і барыспальскі, адначасова намеснік мітра-паліта кіеўскага са знаходжаннем у Слуцкілі Свя-та-Троіцкім манастыры. У час служэння С. акты-візавалася правасл. царк. жыццё Беларусі: асвячо-ны храмы ў Слуцку, Мазыры, Асаўцах, закладзена царква ў Капылі; адкрыты шэраг жаночых і муж-чынскіх манастыроў; заснавана духоўная семіна-рыя ў Слуцку (гл. Мінская нбішзйшая духсўная семі-нарая). У выніку інтрыг з боку каталіцкага і уні-яцкага духавенства ў 1789 С. арыштаваны па аб-вінавачванні ў падбухторванні вернікаў супраць улад Рэчы Паспалітай як агент рас. ўрада і зняво-лены ў Нясвіжскі замак. Тут яго прымусілі высту-піць з заявай аб лаяльнасці каралеўскай уладзе, ад-нак яшчэ 3 гады пратрымалі ў турмах Варшавы і Чанстахова. У вер. 1792 пасля хадайніцтва рас. пасла Я.І.Булгакава С. вызвалены і апраўданы. У сак. 1793 вярнуўся ў Мінск. Са стварэннем у крас. 1793 Мінскай праваслаўнай enapxii С. стаў яе
САКРАЛІЗАЦЫЯ — САКРАЛЬНАЕ
289
Сабор беларускіх святых.
Абраз.
першым архірэем з тытулам «епіскап мінскі, ізяс-лаўскі і брацлаўскі» (кафедра засталася ў Слуцку). У 1794 выдаў грамату з заклікам да уніятаў вяр-тацца ў праваслаўе (за няпоўных 6 месяцаў перай-шло каля 1,1 млн. вернікаў). 3 1795 архіепіскап мін-скі і валынскі, архіепіскапская кафедра пераведзена ў Мінск. 3 мая 1796 архіепіскап чарнігаўскі.
Літ:. Ш е й к н н Г. Авухсотлетне Мннской епархнн // Ммнскне епархмальные ведомостн. 1993. Нюнь; Я г о ж, Мін-ская епархія // Бел. Праваслаўны каляндар, 1997. Мн., 1996; Кояловнч М.О. йсторня воссоедннення западнорусскнх уннатов. Мн., 1999. С. 273—339, 341—359.
І.ВЛржахігускі В.А.Цяпаом.
САКРАЛІЗАЦЫЯ (ад лац. sacer свяшчэнны) — 1) надзяленне матэрыяльных прадметаў, персон, дзеянняў, моўных формул, норм паводзін і інш. магічнымі ўласцівасцямі і ўзвядзенне іх ў ранг сакраленых^ свяшчэнных, святых. С. можа адбы-вацца стыхійна, традыцыйна; у шэрагу канфесій
распрацоўваліся спец. працэдуры асвячэння. Свя-тыя прадметы, персоны, дзеянні, тэксты, моўныя формулы і інш. могуць падпадаць пад дэсакралі-зацыю. Напр., пратэстантызм зняў з культавай практыкі паданні, абразы святых, мошчы і інш. 2) Уцягванне ў сферу рэлігійнага санкцыяніраван-ня грамадскай, групавой і індывідуальнай свядо-масці, дзейнасці і паводзін людзей, сацыяльных адносін і інстытутаў.
САКРАЛЬНАЕ (лац. sacer свяшчэнны, святы) — 1) рэліг. каштоўнасці — вера, «ісціны» веравыз-нання, таінствы, царква. 2) Сукупнасць рэчаў, асоб, дзеянняў, тэкстаў, моўных формул, будын-каў і інш., што ўваходзіць у сістэму рэліг. культу. С. проціпастаўляецца свецкаму, таму, што не ад-носіцца да сферы рэлігіі. 3) Істоты, найчасцей персанажы рэліг. міфаў, надзеленыя незвычайны-мі якасцямі.
10. Зак. 287.
290
САКРАЛЬНАЯ — САЮЗ
САКРАЛЬНАЯ мбВА, мова, якая ўжываец-ца ў богаслужэнні той ці іншай канфесіі. На ёй напісаны таксама галоўныя свяшчэнныя кнігі. Функцыянаванне С.м. ў кожнай канфесіі вызна-чаецца гістарычнымі традыцыямі, якім надаецца сакральны сэнс. У раннехрысціянскай царкве С.м. былі іўрыт, лацінская і грэчаская. Пасля па-дзелу цэркваў рымска-каталіцкая царква выкарыс-тоўвала як сакральную ў імшы лацінскую мову; рашэннем II Ватыканскага сабора 1962—65 дапу-шчаны і сучасныя нар. мовы, але і цяпер у най-больш урачыстых выпадках імша выконваецца на лацінскай мове. У праваслаўі з самага пачатку ак-рамя галоўнай грэчаскай у богаслужэнні і царк. літаратуры былі прызнаныя і нар. мовы; але ў наш час праваслаўная царква фактычна выкарыс-тоўвае іх старажытныя формы (стараж.-грэчаскую ў Грэцыі, стараж.-грузінскую ў Грузіі, царксўна-сла-вянскую мову ў слав. краінах, у т.л. ў Беларусі, і інш.), увядзенне сучасных моў у літургію адбыва-ецца павольна. У стараж.-ўсходніх цэрквах у якас-ці С.м. таксама ўжываюцца стараж. нац. мовы (стараж.-армянская ў армянскай, стараж.-амхар-ская ў эфіопскай, копцкая — у копцкай царкве Егіпта і г.д.). У іудаізліе С.м. з’яўляецца іўрыт, у іс-ламе — арабская, у індуізме — санскрыт, у бу-дызме — палі.
САН — 1) званне, звязанае з высокай і гана-ровай пасадай у службовай іерархіі. 2) Ступень духоўнай улады ў царк. іерархіі.
САРБЕЎСКІ (Sarbiewski) Мацей Казімір (24.2.1595, в. Сарбева каля г. Плоцк, Польшча — 2.4.1640) —лацінамоўны паэт Польшчы і Белару-сі, літаратуразнавец, тэолаг, прадстаўнік культуры барока. Вучыўся ў Пултуску, скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. 3 1612 член ордэна езуітаў, у 1623 пасвячоны ў ксяндза. Выкладаў у Полацкім сзуіцкім калеііумс. у 1618—20 рыторыку, у 1626—27 паэтыку і тэорыю літаратуры. У 1622—26 вывучаў у Рыме філасофію і тэалогію, рэдактар і дапрацоўшчык касцельных гімнаў. Атрымаў у гэты час ад папы Ур-бана VIII ганаровае найменне «сармацкі Гара-цый». У канцы 1620 —сярэдзіне 1630-х г. выкла-даў у Нясвіжскім езуіцкім калегіуме і ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1628—35: прафесар красамоў-ства, філалогіі і тэалогіі). 3 1635 прапаведнік пры двары караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV. Аўтар трактатаў па рыторыцы, паэтыцы, антычнай мі-фалогіі: «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер», «Лекцыі па паэтыцы», «Багі язычнікаў» і інш. Выйшла 5 прыжыццёвых выданняў паэзіі С. (на канец 20 ст. больш за 60 выданняў). Яго літ. спадчына вывучалася ў еўрап. гімназіях і ун-тах 17—19 ст. У 1851 У.Сыракомля выдаў пераклады вершаў С. на польскую мову з уласнай прадмовай.
Н.В. Самновіч.
САСН(5ўСКІ Антон Юр’евіч (1775—1852) — рэлігійны дзеяч. Скончыў Бельскае вучылішча і Супрасльскую епархіяльную семінарыю. У розны час займаў пасады прэсвітэра, каноніка ў Драгі-чыне, Брэсце, быў членам Супрасльскага капітула, віцэ-старшынёй Брэсцкай кансісторыі, афіцыя-лам Віленскай Мітрапаліцкай кафедры, старшым саборным протаіерэем. У 1838 прызнаны «нядоб-ранадзейным» і сасланы ў Кастрамскую губ. У тым жа годзе памілаваны і неўзабаве адноўлены ў духоўным званні. Правёў больш за 30 гадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Дамогся пэўна-га паляпшэння ў становішчы белага правасл. ду-хавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санкцыю і садзейнічала павелічэнню колькасці уніяцкіх семінарый і ву-чылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы і закана-даўства ВКЛ, любіў даўніну, збіраў нар. песні, апавяданні і інш.
САЦЫНІЯНЕ — паслядоўнікі Ф.Соцына, які заснаваў у Польшчы рацыяналістычны кіру-нак ў пратзстантмзме, што вызначаўся рэлігій-ным радыкалізмам. 3 пункту гледжання грамад-ска-паліт. зместу сацыніянства было правым кры-лом польскай пратэстанцкай секты «Польскія.бра-ты». С. былі антытрынітарбіямі (г.зн. адмаўлялі догмат аб тройцы), лічылі Ісуса Хрыста не Богам, а чалавекам, які паказаў шлях да выратавання і набыў боскія ўласцівасці пасля ўваскрэсення. С. прызнавалі Свяшчэннае пісанне адзінай крыні-цай веравучэння, але толькі тады, калі яно не су-пярэчыла розуму; лічылі, што першароднага гра-ху не існуе, таму не патрэбна і збаўленне; абвяр-галі кальвінісцкі догмат аб прадвызначэнні. Філа-софскія погляды С. уяўлялі сабой па сутнасці ўто-ены дэізм. Выгнаныя ў 1658—60 з Польшчы, С. пасяліліся ў Галандыі, Германіі, Англіі, дзе яны растварыліся ў інш. плынях пратэстантызму.
САК5з ^ЕЛАРЎСКАГА ПРАВАСААЎНА-ГА ДУХАВЕНСТВА 1917, С Б П Д — аргані-зацыя нацыянальна арыентаванай часткі бел. пра-васл. святароў Віленскай і Гродзенскай губ., якія знаходзіліся ў эвакуацыі ў першую сусветную вайну. Створаны напярэдадні Лютаўскай рэвалю-цыі 1917 у Маскве. У СБПД уваходзілі протаіерэі І.У.Карчынскі, І.КулбЧбінскі, святары К.С.Паўскі, Рапнін, Усякоўскі і інш. Саюз далучыўся да бел. нац. руху з цэнтрам у Маскве, летам 1917 правёў з’езд правасл. святароў-беларусаў. Члены саюза супрацоўнічалі з арг-цыяй бел. каталіцкага духа-венства «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (пазней — Беларуская храсціянская дэмакратыя), імкнуліся да беларусізацыі царк. жыцця, вялі пропа-ведзі на бел. мове. У пач. 1918 пасля аддзялення цар-
СВАБОДА — СВЕДКІ
291
квы ад дзяржавы і арышту актыўных членаў СБПЛ СПЫНІў СВаЮ ДЗеЙнаСЦЬ. АІ.Валаханов/н.
СВАВбДА ВЕРАВЫЗНАННЯ — адна з асноў-ных асабістых свабод чалавека, якая ўключае пра-ва індывідуальна або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію, свабодна выбіраць, мець і пашы-раць рэліг. перакананні і дзейнічаць у адпаведнас-ці з імі. У Рэспубліцы Беларусь С.в. гарантуецца арт. 31 Канстытуцыі.
СВАРбг — у міфалогіі ўсх. славян бог шлю-5у, апякун рамёстваў, асабліва кавальства. Сынамі С. лічыліся Даж(юг (бог сонца і агню, пазней зем-ляробства, урадлівасці, дабрабыту) і Сварожыч (бог агню, памочнік С.).