Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Р. актыўна ўздзейнічала на духоўныя працэсы на Беларусі. 3 ёю звязана фарміраванне бел. на-роднасці і станаўленне нац. самасвядомасці, па-шырэнне кнігадрукавання, развіццё літаратуры, мастацтва, асветніцкай дзейнасці.
Літ.: Подокшнн СА. Реформацмя н обіцественная мысль Бслоруссмм м Лнтвы (вторая половнна XV — начало XVII вв.). Мн.. 1970; Я г о ж. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Дмнтрнсв М.В. Православмс н рсформацмя: Рсфор-мацнонное двнженме в восточнославяскнх зсмлях Рсчн Поспо лнтой во второй половмне XV в. М., 1990; Шальксвіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Бсларусі. Мн.. 1999. .
Г-УГ/гушамі. В.Ф.Шалбксвіч.
РЭФОРМЫ духбўцых НАВУЧАЛЬНЫХ УрТАНОЎ ПРАВАСЛАўНАГА ДУХОЎНАГА ВЕДАМСТВА ў Расійскай імперыі. На Беларусі ў канцы 18 —пач. 20. ст. існавалі усе тыпы духоўных навуч. усганоў, падпарадкаваных Свяцейшаму Сіноду (акрамя духоўных акадэмій). Да пач. 19 сг. семінарыі Беларусі, як і ўсёй Рас. імпе-рыі, кіраваліся ў сваёй дзейнасці «Духоўным рэг-ламентам» (1721). Яны ўяўлялі змешаныя навуч. ўста-новы, якія сумяшчалі курс ніжэйшай і сярэдняй шко-лы, пачынаючы ад простай граматыкі і да вышэй-шых багаслоўскіх навук. У 1798 зроблена беспас-пяховая спроба уніфікаваць навуч.-выхаваўчы пра-цэс у семінарыях, дзе захавалася перавага схалас-тыкі і фармалізму. Навучанне праводзілася на лац. мове, адсутнічалі статут, пастаянны знеш-ні нагляд за навуч. працэсам, агульнае кіраванне. У 1808 створана Камісія духоўных вучылішчаў, якая кіравала духоўнымі навуч. установамі праз акруговыя акад. праўленні. Семінарыі былі раз-меркаваны па 4 духоўна-вучэбных акругах, на- ча-ле якіх стаялі духоўныя акадэміі. Мінская семіна-рыя была ўключана ў Кіеўскую акругу, Магілёў-ская — у Санкт-Пецярбургскую. 30.5.1814 імпе-ратар Аляксандр I зацвердзіў статут правасл. ду-
хоўных семінарый. Яны павінны былі рыхтаваць правасл. святароў або выхаванцаў для духоўных акадэмій. 6-гадовы курс навучання складаўся з трох двухгадовых класаў: клас славесных навук з далучэннем да іх усеагульнай гісторыі, клас філа-софскіх навук з далучэннем матэматыкі і фізікі, клас багаслоўскіх навук з далучэннем царк. гісто-рыі. Усе правасл. духоўныя семінарыі з падначале-нымі ім духоўнымі вучылішчамі былі падзелены на 3 разрады: першы, другі і трэці з адпаведна вышэйшым, сярэднім і ніжэйшым акладамі. Мінская і Магілёўская семінарыі атрымалі сярэд-нія аклады. Пераўтварэнне Магілёўскай семінарыі па статуце 1814 адбылося ў 1814, Мінскай — у 1817. У 1821 Мінская семінарыя аднесена да пер-шага разраду. Пасля скасавання уніяцкай царквы (1839) яе духоўныя навуч. установы афіц. сталі праваслаўнымі. У пач. 1840-х г. дзяржава адабрала фундушы (маёнткі) б. уніяцкіх духоўных школ, і яны пачалі ўтрымлівацца на сродкі духоўна-ву-чэбнага капіталу. Рэформа 1840-х г. закранула толькі навуч. працэс семінарый: колькасць абавяз-ковых прадметаў павялічылася да 26, у навуч. курс уведзены асновы медыцыны, сельскай гаспа-даркі, прыродазнаўчыя навукі; выкладанне пера-водзілася на рус. мову. Паводде статуту 1867 семі-нарыі сталі 6-класнымі навуч. установамі з аднага-дзічным курсам навучання ў кожным класе. 3 на-вуч. курса былі выключаны 10 дысцыплін, замест іх уведзены агляд філасофскіх вучэнняў, педагогі-ка і адна з сучасных замежных моў. Чатыры ні-жэйшыя класы семінарый складалі закончаны агульнаадукацыйны курс сярэдняй навуч. устано-вы. Уводзіліся калегіяльнасць у прыняцця рашэн-няў, выбарнасць службовых асоб, шырокі ўдзел выкладчыкаў у кіраванні семінарыямі. Быў скаса-ваны ранейшы падзел навуч. устаноў на разрады, ва ўсіх епархіях уводзіліся адзіныя аклады настаў-нікам. Скасоўваліся размеркаванне семінарый і вучылішчаў па духоўна-вучэбных акругах і адм. улада акадэмій у адносінах да семінарый. У 1867 скасавана Духоўнае вучэбнае упраўленне і створа-ны Вучэбны к-т пры Сінодзе. Семінарыі Беларусі (Полацкая, Літоўская, Мінская і Магілёўская) былі пераўтвораны на падставе новага статуту да сярэ-дзіны 1870-х г. Увядзенне статуту 1884 было адно з контррэформ Аляксандра Ш: скасавана самакіраван-не і выбарчы пачатак, адменены агульныя пед. схо-ды праўленняў семінарый. Яны былі зноў размерка-ваны па духоўна-вучэбных акругах, павялічылася ўлада над імі епархіяльных архірэяў. Семінарыі на Беларусі (Літоўская, Мінская, Магілёўская, Ві-цебская) былі падначалены Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У розныя часы падвяргаліся пераўтварэнням і рэфармаванню таксама духоў-НЫЯ вучылішчы. СМ.Ватвіч.
САБОР — 1) галоўны храм епархіі, горада ці манастыра, дзе богаслужэнне адпраўляе вышэй-шая духоўная асоба. 2) Афіц. сход епіскапаў і інш. прадстаўнікоў хрысц. цэркваў з мэтай распрацоў-кі палажэнняў веравучэння, богаслужэння, дыс-цыплінарных норм і мер барацьбы з ерасямі. Першым С. па традыцыі лічыцца сустрэча апос-талаў у Іерусаліме. Бываюць памесныя С. і ўсялен-скія саборві. На памесным С. збіраюцца іерархі асобных краін ці рэгіёнаў. У каталіцызме памес-ны С. называецца сінодам.
САБбР БЕЛАРЎСКІХ СВЯТЬІХ — права-слаўныя святыя, жыццё і дзейнасць якіх адбываліся на тэр. Беларусі. Святкаванне С.б.с. усталявана ў 1984 па благаславенні патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Пімена і праводзіцца штогод у 3-ю нядзелю Пяцідзесятніцы (Тройцбі). Акрамя таго, амаль для кожнага святога ёсць асобны дзень памяці. У С.б.с. уваходзяць:
Свяціцель Міна Полацкі (?—1116). Памяць 20 чэрв. (3 ліп.).
Прападобны Марцін Тураўскі (?—1150). Па-мяць 27 чэрв. (10 ліп.).
Дабраверны Расціслаў (паміж 1100 і 1101—1167), кн. кіеўскі, смаленскі. Памяць 14(27) сакавіка.
Прападобная Ефрасіння Полацкая (каля 1101—67). Памяць 23 мая (5 чэрв.).
Свяйдй,ель Дбіянісій Помцхі (?—1182). Памяць у 3-ю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.
Свяціцель Кірыла, епіскап тураўскі. Гл. Кірбіла Тураўскі. Памяць 28 крас. (11 мая).
Свяціцель Лаўрэнцій Тураўскі (каля 1113 — пасля 1190). Памяць 29 студз. (11 лютага).
Прападобны Елісей Лаўрышаўскі (?—1250). Па-мяць 23 кастр. (5 ліст.). Помнік у в. Лаўрышава Навагрудскага р-на (1996).
Свяціцель С і м я о н (?—1289), епіскап по-лацкі. Меў шырокую багаслоўскую адукацыю, быў выдатным прамоўцам. Вядома невял. «Нака-занне» Сімяона полацкаму кн. Канстанціну, якое ўвайшло ў Кормчбія кнігі. Папракаў улады ў спры-
янні выключна багатым і заклікаў абараняць бед-ных ад уціску з боку «моцных». Займаўся даб-рачыннасцю, апекаваўся жабракамі, сіротамі, удовамі. Паміж 1265 і 1271 пакінуў Полацк і па запрашэнні вял. кн. уладзімірскага Яраслава Яраславіча стаў першым цвярскім епіскапам. Магчыма, займаў нейкі час абедзве кафедры. Удзельнічаў ва Уладзімірскім саборы 1274. Па-мяць 3(16) лютага.
Пакутнікі Антоній, Іаан і Я ў с т a -ф і й (?—1347). Гл. Віленскія пакутнікі. Памяць двойчы: 14(27) крас. — спачын і 13(26) ліп. — перанясенне мошчаў.
Праведная дзева Юліянія Албіаанская (?— 1550). Памяць двойчы: 6(19) ліп. і 28 вер. (11 кастр.).
Праведная С а ф і я (1585—1612), княгіня слуц-кая. Жонка князя Яна Радзівіла. Памяць 19 сак. (1 крас.).
Прападобнапакутнік А ф а н а с і й (каля 1597—1648), ігумен брэсцкі. W. Афанасій Брэсцкі. Памяць двойчы: 20 ліп. (2 жн.) — адшуканне мо-шчаў і 5(18) вер. — спачын.
Прападобнапакутнік Макарбій Канеўскі (?— 1678). Памяць двойчы: 13(26) мая — перанясенне мошчаў: 7(20) вер. — спачын.
Пакутнік дзіцятка Гаўрыіл Беластоцкі (1684— 1690). Памяць 20 крас. (3 мая).
Свяціцель Г е о р г і й (1717—1795), архіепіс-кап магілёўскі і беларускі (гл. Каніскі Г.). Памяць двойчы: 13(26) лют. —спачын і 24 ліп. (6 жн.) — праслаўленне.
Праведны Іаан Кармянскі (1839, в. Агародня Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 1917). Быў іераманахам, вызначаўся дабрынёй, мі-ласэрнасцю і празорлівасцю. Мошчы знаходзяц-ца ў Пакроўскай царкве ў в. Карма Добрушскага р-на. Памяць двойчы: 18(31) мая —праслаўленне і 27 жн. (9 вер.) — спачын.
28.10.1999 на пасяджэнні Сінода Бел. правасл. царквы здзейснена кананізацыя «ў ліку мясцова-ўшаноўваемых святых 23 новапакутнікаў», кліры-
288
САБОРНАСЦЬ — САДКОЎСКІ
каў Мінскай епархіі 1-й пал. 20 ст. (гл. Новапакут-нікі Мінскай епархіі. Памяць 15 (28) кастр.
Літ.: Мельннков АА. Путь непечален: Нст. свндетельс-тва о святостм Белой Русм. Мн., 1992; Яскев іч А. Падзвіжні-кі і іх святыні. Мн., 2001; Святыя зямлі Беларускай // Беларускі праваслаўны каляндар. 1994. Мн., 1993.
ТЛ.Матрунчбіх, В.А.Варонін (Сімяон).
сабЬрнасць, кафалічнасць — рэ-лігійна-багаслоўскае паняцце, якое азначае адзін-ства, цэласнасць царк. арганізма. Абвяшчаючы сябе саборнай ці кафалічнай, пэўная царква ім-кнецца да адзінства і быць адзінай ў свеце. Ідэя С. сыходзіць з вучэння апостала Паўла пра цар-кву. Але самастойнасць і характар вызначэння па-няцце С. упершыню набывае ў працах аднаго з заснавальнікаў славянафільства А.С.Хамякова, які трактаваў С. як асаблівы род аб’яднання людзей, засн. на свабодзе, любові і веры і процілеглы аса-цыяцыі — механічнаму аб’яднанню людзей. С. паводле Хамякова — супрацьлеглае паняцце як індывідуалізму, які разбурае чалавечую прыроду, так і калектывізму, які нівеліруе асобу. Паняцце С. стала цэнтральным у праваслаўна-славянафільс-кім кірунку рус. рэліг. філасофіі, прыхільнікі яко-га сцвярджаюць місіянерскую функцыю рус. пра-
васл. царквы 1 крытыкуюць каталіцызм, які ціснуў С. з-за знешняга аўтарытэту папскай ды, і пратэстантызму, які падчас Рэфармацыі бавіў асобу цэласнага царк. жыцця.
САБ(5РНЫ РУХ, канцылярызм
вы-ула-паз-
плынь у каталіцкай царкве, ідэолагі якой абвярга-лі дамаганні папства на універсальную ўладу і аб-грунтоўвалі яго падпарадкаванне дзяржаве ў свец-кіх справах і аўтарытэту Усялянскіх сабораў у царк. справах. Існаваў ў 14 — пач. 15 ст., узмацніўся ў час «Вялікай схізмы». Прадстаўнікі С.р. — Жан Жарсон (1363—1429), П’ер д’Айі (1350—1420) і Мікалай Кузанскі (1401—64). Практычнай рэаліза-цыяй патрабаванняў С.р. стала скліканне Пізан-скага (1409) і Канстанцкага (1414—18) сабораў. На апошнім удалося правесці шэраг рашэнняў, накіраваных на абмежаванне папскай улады. Але адсутнасць адзінства ў царкве дазволіла папе Мар-ціну V пазбавіць саборы ў Павіі і Сіене якога-не-будзь практычнага значэння, а Яўгенію VI удало-ся нейтралізаваць пастановы Базельскага сабора, які найб. паслядоўна праводзіў прынцыпы С.р. У 1460 Пій II забараніў апеляцыі да Усяленскага са-бора. Важнейшым вынікам С.р. было абвяшчэн-не ў Францыі ў 1438 «Буржскай прагматычнай санкцыі», якая прызнала «Базельскія пастановы» і патрабавала ад мясцовых улад строгага іх прыт-рымлівання.