Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Пасля рэвалюцыі 1917 савецкі ўрад прыняў шэраг заканадаўчых актаў пра адмену ўсякіх нац.-рэліг. прывілеяў і абмежаванняў, пра пазбаўленне царквы зямельнай уласнасці, дзярж. датацый, права кантраляваць школу і сямейнае жыццё. Ва ўмовах неўмяшання дзяржавы ва ўнутрыцарк. справы Р.-к.ц. ў ліст. 1917 адрадзіла дзейнасць Мінскай дыяцэзіі. Але новым заканадаўствам дзяржава фактычна выключала рэлігію і царкву, у т.л. рымска-каталіц-кую, са сферы грамадска-паліт. жыцця і распачала шырокую атэістычную прапаганду. У сваю чаргу Р.-к.ц. варожа сустрэла новую ўладу, з незадаваль-неннем успрыняла яе сацыяльныя пераўтварэнні. У 1920—30-я г. царква перажыла шэраг антырэ-ліг. кампаній: канфіскацыю царк. каштоўнасцей у 1922 у сувязі з голадам у Паволжы, канфіска-цыю званоў на патрэбы індустрыялізацыі, зак-рыццё касцёлаў і інш. Праводзіліся судовыя пра-цэсы над прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, якім інкрымінаваліся контррэвалюцыйная дзей-насць і шпіянаж на карысць Польшчы. Напр., у маі 1922 у Мінску адбыўся суд над групай ксян-дзоў (Я.Васілеўскі, КЛісоўскі, М.Тамашэўскі), якія былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволен-ня; у 1923 у Маскве прайшоў працэс над групай
з 14 чалавек духавенства, двое з якіх былі прыга-вораны да расстрэлу — ксёндз К.Буткевіч і архі-біскуп Я.Цепляк (апошні памілаваны і высланы з СССР). Вялікую ролю ў атэістычнай рабоце адыг-раў Саюз ваяўнічых бязбЬжнікаў, у якім была і ан-тыкаталіцкая секцыя. На 1938 у БССР не застало-ся ніводнага дзеючага касцёла. У Заходняй Белару-сі ў складзе Польшчы Р.-к.ц. знаходзілася ў спры-яльных умовах і займала прывілеяванае становішча. Канстытуцыі 1921 і 1935 прызнавалі роўнасць рэ-лігій і права на свабоднае выкананне культаў, ад-нак польскі ўрад разглядаў Р.-к.ц. як апору ў сва-ёй палітыцы на «крэсах усходніх». Школа не была аддзелена ад царквы, і Р.-к.ц. мела вялікі ўплыў на адукацыю. Касцёлы і кляштары адкрывалі школы, апекавалі дзіцячыя дамы, выхоўвалі дзяцей і мо-ладзь у духу каталіцызму і адданасці польскай дзяржаве. Амаль уся тэр. Заходняй Беларусі ўвахо-дзіла ў Віленскую мітраполію, якая складалася з Віленскай, Пінскай і Ломжынскай дыяцэзій. У 1926 у Драгічыне і Пінску адкрыты духоўныя се-мінарыі. Адраджаліся кляштары, будаваліся но-выя касцёлы. Напр., у 1914 у Навагрудскім пав. было 9, а ў 1939 — 37 касцёлаў. Нерухомая маё-масць Р.-к.ц. ў Беластоцкім, Віленскім, Навагруд-скім і Палескім ваяв. склала 14 565 га ворнай зям-лі (без зямель, якія належалі віленскаму архібіску-пу і пінскаму біскупу). Касцёлам належалі і вы-творчыя прадпрыемствы (невялікія фабрыкі, заво-ды, тартакі, млыны і інш.). Пад уплывам Р.-к.ц. знаходзіўся шэраг масавых арг-цый, створаных з мэтай умацавання каталіцызму, выхавання ў духу непрымання бальшавізму і камуністычных ідэй, барацьбы з рэвалюцыйным рухам: «Акцыя ката-ліцкая», «Зухі», Каталіцкія саюзы жаночай і муж-чынскай моладзі, Таварыства каталіцкай моладзі, «Стральцы», «Харцэры» і інш. Прыхільнікі бел. нац. арыентацыі сярод каталіцкага духавенства складалі меньшасць і аб’ядноўваліся ў Беларускую хрмсціянскую дэмакратыю. Р.-к.ц. мела свой маса-вы друк; для Заходняй Беларусі ў асноўным прыз-началіся «Nowe 2усіе» («Новае жыццё»), «Stowo» («Слова»), «Gazeta kartuzka» («Картузская газета»). Францысканцы пад кіраўніцтвам М.Кольбе выда-валі ў Гродне час. «Rucerz Niepokalaney» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай») і газ. «Maty dziennik» («Ма-лы дзённік»). Пасля ўз’яднання Заходняй Бела-русі з БССР савецкае заканадаўства аб культах бы-ло пашырана і на гэтыя тэрыторыі. Уплыў Р.-к.ц. рэзка скараціўся, ксяндзы падвяргаліся рэпрэсіям. У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупацыйныя ўлады ў дачыненні да Р.-к.ц. на Беларусі праводзілі палітыку лавіравання: даз-валялі адраджаць рэліг. жыццё з мэтай выкарыс-таць антысавецкія настроі каталіцкага духавен-ства, аднак баяліся «прапольскіх імкненняў».
РЫПІДА — РЭВІНДЫКАЦЫЯ
283
Бел. калабрацыяністы-католікі ў 1942 у пісьме да Кубэ прасілі дазволу на стварэнне Бел. Р.-к.ц., ла-яльнай да Германіі. Частка бел. ксяндзоў, у т.л. В.Гадлўскі, спрабавала супрацоўнічаць з акупацый-нымі ўладамі, але няўдала. Многія ксяндзы ўдзельнічалі ў партызанскім антыфашысцкім ру-ху. Асабліва актыўным было польскае духавенства ў Арміі Краёвай, якая для капеланаў і афіцэраў мела нават падпольны час. «Sursum согсіа» («Узня-сенне сэрца»). За ўдзел у антыфашысцкім руху акупанты загубілі больш за 100 чалавек каталіцка-га духавенства, у т.л. Ю.Кашыра, А.Ляшчэвіч (гл. таксама Назарэцянкі). На 1945 у БССР захавалася 325 касцёлаў (90 разбурана ў вайну). Пасля вайны пачалася новая хваля скасавання парафій і абме-жавання дзейнасці Р.-к.ц. Духавенства масава вы-язджала ў Польшчу, многія рэпрэсіраваны. На 1.1.1960 у БССР існавала 191 каталіцкае аб’яднан-не са 102 ксяндзамі, на 1985—96 аб’яднанняў з 52 ксяндзамі. Біскупы ў дыяцэзіі не прызначаліся. Су-вязі Р.-к.ц. на Беларусі з Ватбіканам былі паруша-ны (ажыццяўляліся нелегальна праз епіскапат Польшчы). Кадры духавенства для Беларусі з 1975 рыхтаваліся ў Рыжскай каталіцкай духоўнай семі-нарыі. У 2-й пал. 1980-х г. у СССР пачалося ажыўленне рэліг. дзейнасці, у т.л. Р.-к.ц. Адчыня-юцца старыя і будуюцца новыя касцёлы, аднаўля-ецца дзейнасць манаскіх ордэнаў, вядзецца місія-нерская дзейнасць, выдаецца рэліг. літаратура і інш. Арганізаваны епархіяльныя структуры: у 1989 засн. апостальская адміністрацыя ў Мінску, у 1991 утвораны новыя царк.-адм. адзінкі — Гродзенская рамска-каталіцкая епархія (у межах Гродзенскай вобл.) і Мінска-Маіілёўская архіепархія-ліітраполія (ар-хідыяцэзія, у межах Мінскай і Магілёўскай абл.) з падпарадкаваннем апошняй Пінскай рымска-ката-ліцкай епархіі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абл.), у 1998 — Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобл.). На 1.1.2000 у Рэспубліцы Беларусь было: 405 прыходаў, 266 ксяндзоў, 7 кляштараў (усе жаночыя), Гродзенская вашэйшая духсўная семінарня (з 1990), вы-даюцца час. «Наша вера» (Мінск), «Дыялог» (Барана-вічы), «Ave Maria» (час. Мінска-Магілёўскай архідыя-цэзіі), «Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай» (Мінск), «Misericordia» («Міласэрнасць», Гродна), газ. «Слова жыцця» (Гродна), «Odkupiciel» («Збавіцель», Гродна), «Каталіцкія навіны» (Мінск—Маплёў).
Літ.\ Куроедов В.А. Релнгня н церковь в советском го сударствс. М., 1981; М араш Я.Н. Ватмкан м католнчсская цср-ковь в Белоруссмм (1569—1795). М., 1971; Я г о ж. Очеркн нс-торнм экспансмн католмческой цсрквм в Белоруссмн XVIII в. Мн.. 1974; Я г о ж. Полнтнка Ватмкана н католмчсской церквн в Западной Белорусснм (1918—1939). Мн.. 1983; Докторов В.Г. Католмцнзм сегодня: Нскоторыс вопр. ндеологмн. Мн., 1984; Глябовіч А. Касцёл у няволі // Спадчына. 1994. N1—2; Канфесіі на Бсларусі (канец XVIII—XX стЛ. Мн., 1998.
І.Г.Ганчарук. В.В.Грыічр'сыц А.М.Філатам, Э.СЯрмусік.
РЫМСКАЯ КУРЫЯ — царкоўны ўрад у Ва-тыкане, які складаецца з рознага кшталту канірз-іаціяй (дэпартаментаў, міністэрстваў). Стваралася на працягу 16 ст. Да таго часу адм. царк. справа-мі кіравала папская канцылярыя. Гал. міністэр-ствам Р.к. з’яўляецца статс-секрэтарыят (з 1692 г.), кіраўнік якога (звычайна кардынал) з’яўляецца правай рукой папы і выконвае функцыі прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў. Р.к. неадна-разова рэарганізоўвалася, апошні раз папам Паў-лам VI ў жн. 1967. Цяпер Р.к. складаецца са статс-сакратарыята, 9 кангрэгацый, 3 трыбуналаў, 3 сак-ратарыятаў (створаны пасля II Ватыканскага сабо-ра, 1962—65); па адзінству хрысціян, па сувязях з нехрысц. рэлігіямі і па справах няверуючых. Ук-лючае таксама Савет па справах міран, камісіі («Справядлівасць і мір» і па справах Расіі), фінан-савыя службы. Прафектура па эканамічных спра-вах Святога прастолу (міністэрства фінансаў) і Кі-раўніцтва ўласнасці апасталічнага прастолу; кіра-вання дзяржавай-горадам Ватыкан і розных інш. службаў. Асн. дэпартаменты ўзначальваюцца кар-дынальскімі камісіямі на чале з прэфектам або прэзідэнтам. У склад Р.к. ўваходзяць кардынальс-кая калегія і сінод каталіцкай царквы. У іх адм. апараце працуе каля 3 тыс. чалавек, у асн. духоў-ныя асобы. Афіц. мова Р.к. — лац., рабочая — італьянская.
РЫПІДА (ад грэч. rhipis, веер) — прамяніс-ты круг з золата, серабра або залочанай бронзы з выявай шасцікрылага серафіма, замацаваны на доўгім дрэўцы. Ужываецца пры архірэйскім наба-жэнстве, а таксама яе нясуць у час хрэснага ходу з удзелам епіскапа.
РЭВІНДЫКАЦЫЯ (ад лац. ге частка слова для абазначэння паўторнага дзеяння + vindicate абарона, ахова) — вяртанне маёмасці першапачатко-ваму ўладальніку, а таксама скарга аб гэтым. У 1920—30-я г. ў Зах. Беларусі Р. наз. працэс пера-дачы каталіцкай царкве культавых будынкаў, зя-мель, інш. рухомай і нерухомай маёмасці, што да 1793—1839 належала уніятам (грэка-католікам), але была адпісана царскім урадам правасл. цар-кве. Хоць хадайнікам аб Р. выступала не уніяцкая (непасрэдна пацярпелая), а каталіцкая царква, да 1925 каля 320 храмаў на зах.-бел. і зах.-ўкр. землях былі рэвіндыкаваны на яе карысць. Абапіраючы-ся на канкардат 1927 паміж польскім урадам і рымскім папам, паводле якога каталіцтва прызна-валася пануючым веравызнаннем у Польшчы, дзярж. ўлады абавязаліся перадаць католікам улас-насць былых уніяцкіх парафій. У 1930 католікі падалі судовыя скаргі аб Р. 500 правасл. цэркваў, 300 з іх паводле прысудаў былі пераўтвораны ў касцёлы. Адабранне правасл. храмаў не заўсёды
284
РЭКВІЕМ — РЭЛІГІЯ
мела на мэце задавальненне рэліг. патрэб насель-ніцтва інш. веравызнання. Так, некалькі дзесяткаў цэркваў былі разбураны, шмат бажніц не выка-рыстоўваліся або абслугоўвалі невял. колькасць вернікаў каталіцкай канфесіі. У той жа час тыся-чы праваслаўных былі пазбаўлены храмаў. Напр., у в. Сталовічы Баранавіцкага пав., дзе было 500 католікаў і ў іх меўся касцёл, у 4 тыс. праваслаў-ных была рэвіндыкавана царква з усёй маёмасцю. Вял. маштабы набыла ў Зах. Беларусі канфіска-цыя царк. зямель. У 1924—36 правасл. абшчыны страцілі 17 400 дзесяцін зямлі. Палітыка Р. садзей-нічала хуткаму павелічэнню колькасці касцёлаў і ўзмацненню пазіцый каталіцкай царквы на тэр. Зах. Беларусі.
Літ.: К а с я к I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларуска-га народу. Нью-Йорк. 1965; Мсторня русской церквм, 1917— 1997. Кн. 9. М., 1997. ГЛМудрачэнка.