Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
СВАЯК Казімір (сапр. С т а п о в і ч Кан-станцін Мацвеевіч; 19.2.1890, в. Барані Астравец-кага р-на Гродзенскай вобл. — 6.5.1926) — бел. паэт, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў Вілен-скую духоўную каталіцкую семінарыю (1914), пас-вячоны ў ксяндза ў 1915. Служыў у парафіі Камаі (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.), у 1915—16 у род-най парафіі Клюшчаны (Астравецкі р-н), дзе раз-гарнуў актыўную рэліг.-нацыянальную дзейнасць: праводзіў беларускамоўныя набажэнствы і казан-ні, арганізаваў 7 бел. школ і бел. настаўніцкія кур-сы, касцельны хор, культ.-асветную суполку «Хаў-рус сваякоў», драм. гурток. У 1916 пераведзены касцельнымі ўладамі ў в. Карыцін каля Беластока. 3 1920 служыў пробашчам у Засвіры (Мядзельскі р-н). За бел. грамадскую дзейнасць праследаваўся польскімі дзярж. касцельнымі ўладамі. Памёр ад сухотаў. Друкаваўся з 1913 у газ. «Беларус». Галоў-ныя матывы паэтычнай творчасці — Бог і Баць-каўшчына; звязваў гуманістычныя і патрыятыч-ныя ідэі з духоўнасцю і боскасцю. Аўтар вершаў, драм. твораў, гіст.-філас. артыкулаў і інш.
Тв.: Мая ліра: зб. вершаў. Мн.. 1993; Адраджэнне Беларусі і Унія // Унія. 1991. N"l; Унія на Беларусі // Т а м ж а. 1995. N“l. І.І.Трацяк.
СВЕДКІ ІЕГ(5ВЫ, і е г а в і с т ы — адна з позніх плыняў пратзстантбізму. Засн. ў ЗША Ч.Т.Раселам (Руселем), які ў 1870 арганізаваў гру-пу па вывучэнні Бібліі (адсюль першапачатковая назва С.І. — даследчыкі Свяшчэннага пісання). 3 1931 іх афіц. назва С.І. Усяго ў свеце іегавістаў больш за 5 млн. чал., іх дзейнасць зафіксавана ў 232 краінах. Сусв. цэнтр С.І. знаходзіцца ў Брукліне (р-н у Нью-Йорку). Веравучэнне С.І. даволі арыгінальнае, хоць у ім запазычаны некаторыя дактрыны адвентыстаў 7-га дня (напачатку Расел быў адвентыстам). Некаторыя даследчыкі лічаць, што папярэдніцай С.І. была рас. секта іегавістаў штабс-капітана М.С.Ільіна (1809—90), які вучыўся ў школе пры Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе паз-
М.К.Сарбеўскі.
наёміўся з заходняй тэалогіяй. Для С.І. характэр-ны спецыфічны падыход да традыц. хрысц. даг-матыкі: адмаўленне бессмяротнасці душы і веры ў існаванне раю і пекла, сваеасаблівая трактоўка Тройцы. Крыніцай усяго жывога і існага, усема-гутным і адвечным творцам лічаць Бога Іегову, a Ісуса Хрыста — яго адзінародным сынам, створа-ным непасрэдна Іеговай. Гісторыю грамадства яны разглядаюць як барацьбу паміж Іеговай і Сата-ной, якая ў хуткім часе завершыцца бітвай — Ар-магедонам. Праведнікі — С.І. ў колькасці 144 тыс. выбраннікаў — знойдуць вечнае жыццё ў тэакра-тычнай дзяржаве Іеговы, т.зв. раі на Зямлі, астат-нія загінуць у бітве. У С.І. няма царк. іерархіі, кожны з вернікаў можа быць прапаведнікам. Афіц. рэліг. свята толькі адно — святкаванне штогод Вечарыны ўспамінаў смерці Ісуса Хрыста, на якой адбываецца прычашчэнне хлебам і ві-ном. Словы Ісуса аб тым, што яго вучні павінны быць «не гэтага свету», трактуецца С.І. літаральна, што вядзе да іх самаізаляцыі ў грамадскім жыцці і нярэдка да канфлікту з уладамі з-за адмовы слу-жыць у арміі, удзельнічаць у выбарах і інш. С.І. вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць, для ча-го выкарыстоўваюць сродкі масавай інфармацыі. На Беларусі першае т-ва даследчыкаў Свяшчэнна-га пісання (польск. Badaczy Pisma 3wi$tego) зафік-савана ў 1925 у Брэсцкім павеце. Паводле афіц. звестак польскіх улад, у 1929 у Палескім ваяв. Obi-Ai 2 групы іегавістаў (87 чал.). У Заходняй Белару-сі распаўсюджваліся іегавісцкія выданні — час. «Башня стражм» (пазней «Сторожевая башня»), кнігі іх тагачаснага кіраўніка І.Ф.Рутэрфорда «Ар-фа Божая», «Ці могуць жывыя гаварыць з памер-лымі?», «Пажаданы ўрад», «Фатадрама тварэння» і інш. У савецкі час дзейнасць іегавісцкіх груп і аб-шчын была забаронена, у 1990-я г. легалізавана ў
292
СВЕРЖАНСКІ — СВЯТЫ
краінах 6. СССР. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Бела-русь налічвалася 26 абшчын іегавістаў, якія аб’яд-наны ў Рэспубліканскае аб’яднанне С.І.Беларусі.
Arm.: Неговнзм. Мн., 1981. А.у.Всрашчаііна.
СВЕРЖАНСКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН. Існаваў у 1739—1833 у мястэчку Свержань (ця-пер в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на) пры Успенскай царкве, паводле царк. крыніц пабуда-ваны каля 1590 Мікалаем Крыштофам Радзівілам паводле плана італьянскага архітэктара Я.М.Бер-нардоні. У 1739 трокскі ваявода і гетман польны Міхал Казімір Радзівіл заснаваў пры царкве ма-настыр для 4 манахаў-выкладчыкаў і семінарыю для дзяцей уніяцкіх святароў на 12 вучняў. На іх утрыманне даў 3 валокі зямлі і абяцаў плаціць 5200 злотых штогод. Вял. гістарычнай і мастацкай каштоўнасцю манастыра быў цудатворны абраз Маці Божай Навасвержанскай. Паводле падання, ён з’явіўся каля 1500 на дрэве ў лесе на месцы, дзе потым была пабудавана царква. Пра гісторыю' цу-даў абраза была складзена спец. кніга (выдавалася ў 1650 і 1754). Паступова з-за нявыплат фундуша-вых грошай манастыр заняпаў: у 1812 былі 2 мана-хі, семінарыстаў не было. У 1833 скасаваны. Драўля-ныя жылыя будынкі не захаваліся. Царква пераўтво-рана ў праваслаўную, помнік архітэктуры. Абраз у 1960-я г. загінуў пры закрыцці царквы. ААЯ/'«шмн
СВЁНТАК Казімір (н. 21.10.1914, г. Валга, Эстонія) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Бе-ларусі. Скончыў Вышэйшую духоўную семіна-рыю імя Тамаша Аквінскага ў Пінску (1939). У 1939—44 в.а. вікарыя парафіі ў Пружанах. У крас. 1941 арыштаваны і зняволены на працягу 2 месяцаў у брэсцкай турме. У снеж. 1944 зноў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў, зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. Пасля вызвалення 16.6.1954 вярнуўся да пастырскай дзейнасці, з 1.12.1954 пробашч парафіі ў Пінску. 3 13.4.1991 архібіскуп мітрэАіалп МінскаМаііліускай архіепархіі-мітрапаліі, апосгальскі адміністратар Пін-скайрымска-каталіцкайепаряі. 26.12.1993.атрымаў ад па-пы Іаана Паўла II званне кардынала. СФМамшч.
СВІТЫЧ Аляксандр Калінікавіч [27.3.1890, Магілёўская губ. — 17.8.1963] — бел. гісторык правасл. царквы, выдавец, і публіцыст. Скончыў багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1912). Магістр багаслоўя. Выкладаў багаслоўе ў Віленскай духоў-най семінарыі, потым у Варшаўскім ун-це. У 1920—30-я г. супрацоўнічаў з рускамоўнымі вы-даннямі Варшавы, Вільні, Львова. У 1930—33 вы-даваў у Варшаве часопіс «В ограде Церквм». Аба-раняў пазіцыі праваслаўя ў Польшчы, Зах. Белару-сі і Зах. Украіне, выступаў супраць гвалтоўнай па-ланізацыі праваслаўных, закрыцця і разбурэння
правасл. святынь. У 1936—39 у духоўнай кансіс-торыі Гродзенскай праваслаўнай епархіі, сакратар епіскапа Саеы (Саветава). Са жн. 1939 да ліп. 1944 у духоўнай кансісторыі Варшаўскай епархіі. Пас-ля 2-й сусветнай вайны жыў у ЗША, куды вывез свае гіст. матэрыялы.
7k: Правошпная Церковь в Польше н ее автокефалмя // Православная Церковь на Укранне н в Польше в XX столетнн. 1917—1950 гг. М.. 1997. В.М.Чарапіца.
СВЯТАВІТ (Светавіт, Свентавіт) — галоўнае язычніцкае божышча балтыйскіх славян; ушаноўваўся таксама як бог вайны і дастатку. У Арконе на востраве Руген (Германія) знаходзіўся храм-свяцілішча (разбураны ў 1168) з чатырохга-ловай статуяй С.
святАр — гл. Прэсвітэр.
СВЯТКІ, «святыя дні» — устаноўленыя пра-васл. царквой у памяць аб нараджэнні і хры-шчэнні Ісуса Хрыста 12 дзён: з 25 снеж. па 6 студз. (7—19 студз.). На гэтыя дні (перыяд зімовага сон-цавароту) у стараж. славян прыпадалі святы, звя-заныя з культам прыроды, якія суправаджаліся рэлігійна-магічнымі абрадамі, закліканнямі аб ураджаі, прыплодзе свойскай жывёлы, варажбой, пераапрананнямі і інш. Укараняючы хрысціян-скую веру ў свядомасць народа і сутыкнуўшыся з немагчымасцю пераадолення язычніцкіх вераван-няў, царква асімілявала іх, надаўшы ім хрысціян-скі змест, характар праслаўлення Хрыста.
СВЯТЦЫ — спіс святых правасл. царквы, складзены ў адпаведнасці з парадкам месяцаў і дзён года, у якія ўшаноўваецца святы. Уключаец-ца ў богаслужэбныя кнігі. Тыя С., што выдаюцца асобна, называюцца месяцасловам.
СВЯТЫ РЭЛІПЙНЫЯ — асобыя знамя-нальныя дні, якія адзначаюцца ў памяць аб важ-ных царк. падзеях ці ў гонар святых. Хрысціян-скія святы падзяляюцца на 12 галоўных (або два-надзесятых) і 5 вялікіх. 3 гал. свят некаторыя адзначаюцца ў пастаянныя дні і наз. непераход-нымі (усяго іх 9 — Раство Хрыстова, Хрышчэнне Гасподняе, Стрэчанне Гасподняе, Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы, Праабражэнне Гасподняе, Успенне Прасвятой Багародзіцы, Раство Прасвя-той Багародзіцы, Узвіжанне Крыжа Гасподняга, Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы), а дру-гія залежаць ад зменлівага часу святкавання Вялі-кадня і наз. пераходнымі (іх 3 — Уваход Гаспод-ні ў Іерусалім, Ушэсце Гасподняе, Дзень Святой Тройцы). Усе 5 вял. свят (Абразанне Гасподняе, Раство Іаана Прадцечы, Памяць святых перша-вярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, Адсячэнне галавы Іаана Прадцечы, Пакроў Прасвятой Бага-
святыя — святыя
293
родзіцы) з’яўляюцца непераходнымі. С.р. звязаны з рэліг. веравучэннем і культам, суправаджаюцца адпаведнымі богаслужэннямі і абрадамі. У час многіх С.р. забараняецца працаваць, вучыцца, за-баўляцца. Святочныя дні прызначаюцца для ду-хоўнага багаўгоднага жыцця, наведвання царквы і малітваў. Царк. правасл. каляндар дакладна выз-начае і т.зв. «посныя дні» («пасты»). На працягу года бываюць 4 шматдзённыя пасты (найб. важ-ны і строгі — Вялікі Пост, які працягваецца 7 тыдняў перад Вялікаднем). Найвялікшым хрысці-янскім святам з’яўляецца Вялікдзень (Пасха, Увас-крэсенне Хрыстова). Пасля прыняцця хрысціян-ства на Беларусі многія царк. святы паступова былі прымеркаваны да стараж. нар. свят. У выні-ку атрымалася так, што нар. і рэліг. святы нярэдка адзначаліся ў адны і тыя ж дні. Напр., Каляды — Раство Хрыстова; Грамніцы — Стрэчанне Гаспод-няе; Гуканне вясны —Дабравешчанне; Вербніца — Уваход Гасподні ў Іерусалім; Вялікдзень — Увас-крэсенне Хрыстова (Пасха); Сёмуха (Зялёныя свят-кі) — Тройца; Купалле — Раство Іаана Прадцечы; Спас — Праабражэнне Гасподняе, Багач — Раство Дзевы Марыі, ці Раство Багародзіцы, і інш. У правасл. і каталіцкіх хрысціян С.р. адзначаюцца па розных календарах (католікі — па грыгарыян-скім, а праваслаўныя — па юліянскім), таму ў сучасны перыяд розніца паміж датамі іх правя-дзення складае 13 дзён. Многія бел. святы маюць сінкрэтычны (змешаны) характар, бо ў іх больш-менш арганічна пераплецены язычніцкія і хрыс-ціянскія элементы (Стрэчанне, Юр’е, Спас, Пак-ровы).