• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    РЙКВІЕМ — памінальнае богаслужэнне ў ка-таліцкай царкве; твор для хору (звычайна з сімфа-нічным аркестрам) на тэкст малітвы «Requiem aeternam dona eis» («Пакой вечны дам ім»). Вядо-мы Р., напісаныя Моцартам, Берліёзам, Вердзі, якія часта выконваюцца ў канцэртных залах.
    РЭЛІГІЯ (лац. religio набожнасць, культ ба-гоў ад religare звязваць) — светапогляд і светаад-чуванне, а таксама адпаведныя паводзіны і спецы-фічныя дзеянні (культ), заснаваныя на веры ў іс-наванне звышнатуральных істот (духаў, багоў і інш.). Структуру Р. складаюць: рэліг. свядомасць (рэліг. ідэі, уяўленні, пачуцці), рэліг. культы (бо-гаслужэнні, таінствы, пасты, малітвы, святы, рыту-алы і інш.), рэліг. арг-цыі (цэрквы, секты, дэнамі-нацыі). Вылучаюць розныя гіст. формы і тыпы Р.: родава-племянныя (язачніцтва)-, нац.-дзярж., ці этнічныя (іудаізм, індуізм, сінтаізм, даасізм і інш.); сусветныя, ці наднацыянальныя (бўдбізм, хрыс-ціянстеа, ісюм). Для стараж. Р. характэрны політэ-ізм (мнагабожжа), які змяніўся монатэізмам (адзі-набожжам). Як важны састаўны элемент чалавечай культуры Р. існуе з часоў, калі з’явіўся чалавек сучас-нага тыпу — Homo Sapiens. Яна ўзнікла ў эпоху верхняга палеаліту, каля 50—40 тыс. гадоў назад, на адносна высокай ступені развіцця першабытнага грамадства. Гістарычна найб. раннімі і прымітыў-нымі выяўленнямі Р. былі магія, татэмізм, ані-мізм, фетышазм і інш. Ням. філосаф І.Кант лі-чыў, што Р. з’яўляецца пазнаннем нашых абавяз-каў у выглядзе божых запаведзяў і неабходная ча-лавеку для абгрунтавання маральных прынцыпаў яго паводзін. Г.Гегель разглядаў Р. як самасвядо-масць абсалютнага духа. Англ. этнограф Дж.Фрэ-зер асн. крыніцай Р. лічыў чалавечае пачуццё аб-салютнай залежнасці ад Бога і сцвярджаў, што ча-лавецтва ў сваім разумовым развіцці прайшло 3
    стадыі: магію — Р. — навуку. Ф.Энгельс, пад-крэсліваючы сац. карані Р., вызначаў яе як «фан-тастычнае адлюстраванне ў галовах людзей тых знешніх сіл, якія ўладараць над імі ў іх паўсядзён-ным жыцці, адлюстраванне, у якім зямныя сілы прымаюць форму незямных». Англ. антраполаг і рэлігіязнавец Э.Тайлар распрацаваў анімістыч-ную канцэпцыю паходжання Р., паводле якой у аснове ўсіх Р. ляжаць першабытныя ўяўленні аб душы і звышнатуральных істотах. Псіхалагічныя канцэпцыі Р. выводзяць яе з асобных станаў псі-хікі індывіда (У.Джэмс, З.Фрэйд і інш.), а сацыя-лагічныя канцэпцыі фіксуюць увагу на сац., гра-мадскай абумоўленасці Р. (Э.Дзюркгейм, М.Вебер і інш.). Прадстаўнікі багаслоўска-тэалагічнай кан-цэпцыі паходжання Р. лічаць, што Р. — гэта вера ў адзінага Бога-стваральніка, а яе вытокі бачаць у божым адкрыцці, якое аднойчы было дадзена лю-дзям і лічыцца безумоўна ісцінным, нязменным.
    На тэр. Беларусі ў стараж. перыяд панавала языч-ніцтва, для якога характэрны абагаўленне прырод-ных сіл і стыхій (пантэізлі), вера ў рэальнае існаван-не душы, добрых і злых духаў (анімізм), надзялен-не чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з’яў, багоў, міфічных істот (амтрапамарўізм), вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадме-таў (фетышызм), уяўленні пра звышнатуральную роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл і раслін (татэмізм), культ продкаў і інш. У канцы 10 — пач. 11 сг. дзярж. рэлігіяй на землях Беларусі стала хрысціянства ва ўсх. форме (з 1054 праваслаўе), пасля Крэўскай уніі 1385 — і каталіцызм (іх гіс-торыю гл. ў арт. Праваслаўная царква, Рамска-ка-таліцкая царква). Царква або адкрыта змагалася з язычніцкімі традыцыямі, або прымяркоўвала свае святы і абрады да стараж. нар. календара (язычніц-кім святам надаваўся сэнс царкоўных, а раней-шым багам — імёны хрысціянскіх святых). Для бытавання рэліг. вераванняў на Беларусі быў ха-рактэрны сінкрзтбізм — арганічнае ўзаемаперап-ляценне стараж. язычніцкіх з больш познімі хрысціянскімі ўяўленнямі. 3 14—15ст. у перыяд з’яўлення ў ВКЛ яўрэяў і татар пашырыўся іуда-ізм і іслам. У 16 ст. ўзнік пратзстантазм, гал. чынам у выглядзе калбвінізму, лютэранства, арыян-ства і інш. У 1596—1839 існавала уніяцкая цар-ква, вернікамі якой у канцы 18 ст. было да 75% беларусаў, рашэннем Полацкаіа царкоўнаіа мбора 1839 далучана да праваслаўя (гл. Беларуская ірзка-каталіцкая царква). Царскім указам у крас. 1905 адменены абмежаванні дзейнасці неправасл. рэліг. аб’яднанняў і цэркваў. У лют. 1918 у адпаведнасці з дэкрэтам СНК РСФСР «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» адменены ўсе ранейшыя прывілеі царквы, маёмасць царквы і
    РЭЛІКВІІ — РЭФАРМАЦЫЯ
    285
    рэліг. т-ваў абвешчана агульнанароднай, рэліг. арг-цыям забаронена адкрываць ці мець агульна-адук. школы, вЬікладаць у школах рэліг. вучэнні і інш. У студз. 1922 прынята аналагічная па змесце пасганова СНК БССР «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы». Пасля гэтага з боку дзяржавы вялася актыўная барацьба з Р. («опіумам народа», паводле К.Маркса), метады і формы гэтай барацьбы часга набываді адм. характар. На 1939 г. у БССР засталіся 2 дзеючыя храмы (у Зах. Беларусі былі 542 царквы). Пасля пэўнага ўздыму рэліг. ак-тыўнасці ў Вял. Айч. вайну ў 1950—60-я г. ў БССР аднавілася палітыка абмежаванняў у дзейнасці рэліг. аб’яднанняў і т-ваў, вялася актыўная антырэліг. пра-паганда. Лібералізацыя адносін да Р. пачалася ў кан-цы 1980-х г. напярэдадні святкавання 1000-годдзя хрышчэння Русі. За 2 гады (1988—89) удзельная Bara веруючых павялічылася амаль у 2 разы, і ў 1989 кожны чацвёрты апытаны беларус лічыў сябе верую-чым. Актывізацыі рэліг. жыцця спрыялі такія факта-ры, як абвяшчэнне эканам. і паліт. незалежнасці Бе-ларусі, увядзенне шматпартыйнасці, нарасганне не-гатыўных з’яў у сац.-эканам. развіцці грамадства, дэ-макратызацыя грамадска-паліт. жыцця і інш. За 10 гадоў (1988—97) колькасць рэліг. абшчын павялічы-лася ў 2,5 раза, а рэліг. кірункаў — у 3 разы. У Рэс-публіцы Беларусь існуе 26 канфесій (2000 г.). У сучас-ным бел. грамадстве ддя часткі насельніцтва (най-перш сельскага) характэрны рэліг. прымхі, у якіх захоўваюцца сляды язычніцтва на ўзроўні нар. свят, абрадаў і звычаяў,(напр., язычніцкімі па па-ходжанні з’яўляюцца многія замовы, варажба, добразычлівыя ці зламоўныя пажаданні, святы Купалле, Каляды, Дзяды, абрад гукання вясны і інш.). На Беларусі дзейнічаюць як шматлікія тра-дыцыйныя (праваслаўе, каталіцызм, асобныя кі-рункі пратэстантызму), так і нешматлікія, маргі-нальныя нетрадыцыйныя Р. (напр., дээн-будызм, бахаізм, вайшнавы і інш.). Дзейнасць рэліг. аб-шчын і цэркваў рэгулюецца адпаведнымі статута-мі і дзярж. заканадаўчымі актамі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўнен-нямі 1996) забяспечвае роўнасць перад законам усіх Р. і веравызнанняў. У снеж. 1992 прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які абвясціў свабоду рэ-ліг. аб’яднанняў, гарантаваў усім грамадзянам права прытрымлівацца любой Р. або не прызнаваць ніякай. У Законе адзначаецца, што ўсе грамадзяне маюць аднолькавыя правы незалежна ад рэліг. пры-належнасці; царква аддзелена ад дзяржавы, а дзярж. сістэма адукацыі і выхавання мае свецкі характар. Рэліг. сітуацыя на Беларусі на працягу стагоддзяў
    вызначалася даволі высокім узроўнем міжканфе-сіянальнай талерантнасці (верацярпімасці).
    Літ.: Мллюстрмрованная мсторня релмгмм. Т. 1—2. М., 1992; Г а р о ш к а Л. Навука і рэлігія. Дрэтома. Друя, 1994; Основ-ные закономерностм в релвгмозном сознаннм насслення Респуб-лмкн Бсларусь в современных условмях. Мн.. 1995; Релнгмя м церковь; Краткмй науч.-популярн. очерк. Мн., 1998; Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX стст.). Мн., 1998; Велнкне релнгнм че-ловечества. М., 1999. Э.СДу^яшцкі.
    РЭЛІКВІІ (лац. reliquiae рэшткі, астанкі) царкоўныя — прадметы, якія карыстаюц-ца рэлігійным шанаваннем і звязваюцца з жыц-цём Хрыста, Багародзіцы ці святых. Да Р. адно-сяць таксама мошчы. Культ Р. найб. распаўсюджа-ны ў каталіцызме. У каталіцкіх храмах і кляшта-рах захоўваюць рэшткі адзення Хрыста, кавалачкі «крыжа, на якім ён быў распяты», цвікі, «якімі яго прыбівалі да крыжа», і інш. Храмы і кляшта-ры, што валодаюць Р., асабліва ўшаноўваюцца і прыцягваюць шматлікіх паломнікаў.
    РЭФАРМАЦЫЯ (ад лац. reformatio пераўтва-рэнне) — шырокі сацыяльна-палітычны і ідэала-гічны рух у Еўропе, накіраваны супраць рымска-каталіцкай царквы і яе ролі ў палітычнай сістэме грамадства; прывёў да ўзнікнення розных форм пратэстантбізліу. Ідэйнымі крыніцамі Р. былі гу-манізм эпохі Адраджэння і сярэдневяковыя ерасі. Гал. месца ў ідэалогіі Р. займала вучэнне пра тое, што для выратавання душы верніка не патрабуец-ца пасрэдніцтва царквы, таму адмаўлялася неаб-ходнасць яе існавання з усёй іерархіяй на чале з папам рымскім. Адзінай крыніцай веры было аб-вешчана Свяшчэннае пісанне — Біблія. Пачаткам Р. лічыцца выступленне 31.10.1517 прафесара тэало-гіі Вітэнбергскага ун-та ў Германіі М.Лютэра, у якім ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі. У ліку вядучых тэарэтыкаў Р. былі тэолагі са Швейцарьй У.Цвінглі і Ж.Кальвін (бюргерска-буржуазны кіру-нак) і германскі святар Т.Мюнцэр (сялянска-пле-бейскі кірунак).
    На фарміраванне Р. на Беларусі паўплывалі за-ходне-еўрап. гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрап. Р. (асабліва калбвінізлі), ідэі рус. вальнадумства. Прагрэсіўная грамадская дум-ка Расіі, рацыяналістычныя ерасі Ф.Касога, Ігна-ція, якія жылі на Беларусі, садзейнічалі фарміра-ванню радыкальнага кірунку бел. Р. Першыя пра-тэстанцкія абшчыны тут узніклі да сярэдзіны 16 ст. У 1535 слуцкі кн. Юрый Алелькавіч выдзеліў зя-мельны ўчастак для лютэранскай царквы ў Слуц-ку. Аднак лютзранства тут не атрымала такога вя-лікага пашырэння, як кальвінізм, які больш адпа-вядаў традыц. каштоўнасцям вольнасці магнатаў і шляхты. У 1550-я г. ў духу кальвінізму рэфарма-ваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней у Віцебску, Мінску,
    286
    РЭФАРМАЦЫЯ — РЭФОРМЫ
    Полацку, Глыбокім, Івянцы, Оршы, Смаргоні і інш. Р. падтрымалі буйныя феадалы: Радзівілы (гал. пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш. У 1557 у Вільні адбыўся ўстаноўчы сінод пратэстанцкіх абшчын ВКЛ. Пры пратэстанцкіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні і інш. У 1560-я г. адбыўся раскол кальвінісцкага лагера. 3 яго вылучыўся радыкальна-рэфарма-цыйны кірунак — антттрйінітарыі (прыхільнікі ар<лянства\ якія крытыкавалі асновы феадалізму, падтрымлівалі патрабаванні нізоў. Пераемнікамі ан-тытрынітарыяў былі сацмніяне. Своеасаблівасцю Бе-ларусі было тое, што ў рэфармацыйным руху ўдзельнічалі і выхадцы з правасл. царквы (напр., ды-якан з Віцебска К.Кала&інскі). Пасля Люблінскай уніі 1569 на Беларусі пачалося наступленне Контр-рэфармацыі.