Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
РАСТОЦКІ Феадосій (свецкае імя Т а д э -в у ш 1725—1805) — уніяцкі царкоўны дзеяч. Са шляхецкай сям’і, якая ў канцы 17 ст. перасялі-лася са Слонімскага пав. на Валынь. 3 1739 чл. ор-дэна базылбян. У 1754 скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме і пасвячоны ў святара. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую выкладаў у базыльянскіх школах Холма (прафесар багаслоўя з 1754) і Уладзіміра-Валынскага. У 1772—84 правінцыял Літоўскай
Ю.Радзівіл.
правінцыі ордэна базыльян, у 1784—90 епіскап холмскі, у 1784—88 генеральны візітатар і каад’ю-тар (намеснік) мітрапаліта Я.Смагаржзўскага. 3 1788 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі. 3 1790 сенатар (першы з уніяцкіх мітрапалітаў). У 1795 пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай адмовіўся прысягаць на вернасць Рас. дзяржаве, за што адхілены ад паса-ды. Часовае кіраванне уніяцкай царквою было да-ручана архіепіскапу ІУІісоўсяал<у, a Р. прапанавана выбраць месца жыхарства па-за межамі новадалу-чаных зямель (пераехаў у С-Пецярбург). Кананіч-на лічыўся мітрапалітам аж да смерці, але рэаль-най улады не меў. С.В.Казуля.
РАСЦІСлАў МСЦІСЛАВІЧ (у хрышчэнні Міхаіл; паміж 1100 і 1110—14.3.1167) — князь смаленскі [1125—59], вялікі князь кіеўскі [1154, 1159—67]; заснавальнік дынастыі смален-скіх князёў. Сын вял. кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха. Павод-ле В.М.Тацішчава, у 1125 атрымаў ад бацькі ва ўдзел Смаленск, што дало пачатак існаванню Смаленскага княства. Як смаленскі князь упер-шыню згадваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1127, калі ён разам з інш. князямі ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі (на яго быў ус-кладзены захоп Друцка). У гады яго княжання Смаленскае княства дасягнула свайго росквіту і ахапіла тэр. Верхняга Падняпроўя (з г. Орша, Ко-пысь, Лучын, Мсціслаў і інш.) і Верхняга Павол-жа. Пры Р.М. заснавана Смаленская епархія (1136), якой былі падараваны вял. ўладанні. Ста-тут Р.М. 1136 аб падараванні даходаў на карысць епіскапіі згадвае воласці Смаленскага княства, размешчаныя на тэр. сучаснай Беларусі: Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой (Прапойск), Крэчут (Крычаў). У выніку паходаў 1127 і 1142 Р.М. знач-на пашырыў свае ўладанні за кошт зямель радзі-мічаў. Ім пабудаваны гарады Мсціслаў, Рослаў і
278
РАХІТЫ — РУКАПАЛАЖЭННЕ
Ізяслаў, названыя ў гонар бацькі, сябе і брата. У 1146 Р.М. па даручэнні свайго брата вял. кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча ўдзельнічаў у паходзе супраць тураўскага князя Вячаслава Уладзіміраві-ча. 8.12.1154 Р.М. пасля смерці Ізяслава стаў вял. князем кіеўскім. Першапачаткова княжыў у Кіеве разам са сваім дзядзькам Вячаславам Усеваладаві-чам, а пасля яго смерці — адзін. Перадаў Тураў і Пінск Святаславу Усеваладавічу. У канцы 1154 Р.М. прайграў барацьбу за Кіеў чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу і вярнуўся на княжан-не ў Смаленск. У 1158 аказаў дапамогу полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу ў барацьбе за полац-кі прастол і падтрымліваў яго пазней. 2-і раз Р.М. заняў кіеўскі прастол 12.4.1159. У 1162 заключыў мір з тураўскім князем Юрыем Яраславічам, які змагаўся за незалежнасць ад Кіева з 1158. Пахава-ны ў Кіеве ў Фёдараўскім манастыры. За міра-любнасць, імкненне вырашаць спрэчкі мірным шляхам і дапамогу царкве атрымаў мянушку На-божны. Прылічаны да ўгоднікаў божых і ўвахо-дзіць у Сабор Оеларускіх святых. Дзень памяці Р.М. 14(27) сакавіка.
Л/«.: Т ат w me d В.Н. Мсторня Росснйская с древнейшмх врсмен. М.. 1963. Т. 2. С. 137—138; Алекссев Л.В. Смолсн-ская зсмля в IX—XIII вв.: Очеркн нсторнн Смоленіцмны м Вос-точной Белорусснн. М.. 1980: Мельннков А.А. Путь непе-чален: Нст. свмдетсльсгва святостм Бслой Русм. Мн., 1992.
Л.Л.Мяцслбскі.
РАХІТЫ, б р aты міласэрнасці ад святога Роха — каталіцкае рэлігійна-дабра-чыннае аб’яднанне, гал. задачай якіх быў догляд хворых. Існавалі ў 1713—1840-я г. ў Літве і Беларусі. Аб’яднанне засн. віленскім біскупам К.КЛжастоў-скім, першы шпіталь св. Роха быў пры Віленскім кафедральным касцёле. Статут аб’яднання, рас-працаваны канонікам Ф.Гечэвічам, прадугледжваў зарокі беднасці, чысціні, паслухмянасці і поўнага падпарадкавання віленскім біскупам, якія маглі вызваляць ад зарокаў, караць і інш. На чале аб’яд-нання стаяў старэйшы брат (першым быў К.Лют-кевіч). Р. мелі права збіраць міласціну на ўтры-' манне хворых. У сувязі з частымі эпідэміямі сетка шпіталяў Р. хутка пашырылася. У 1752 апос-тальскі пісар Т.Стацэвіч і каралеўскі сакратар Т.Шышка з братамі заснавалі шпіталь Р. у Мін-ску. У 1821 мінскія Р. былі далучаны да блізкіх ім баніфратаў, нязгодным прапанавана выехаць на Жмудзь. Пасля 1840 усе ўстановы Р. скасаваны.
А.А.Яраійэвіч.
РОП (Ropp) Эдвард фон (14.12.1851, б. маён-так Ліксна Даўгаўпілскага р-на, Латвія — 25.7.1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы і Беларусі. Па бацьку паходзіў з пры-балтыйскага ням. баронскага роду, маці — з ро-ду Плятэраў. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1875),
Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семіна-рыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбруку і Фрыбургу (Аўстрыя). 3 1889 ксёндз у Лібаве (цяпер г. Ліепая, Латвія), з 1896 канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904—07 біскуп віленскі. На апошняй пасадзе ва ўмовах нац.-культ. адраджэння літоўцаў і белару-саў імкнуўся не дапусціць міжэтнічнай канфран-тацыі, садзейнічаў прадухіленню ў канцы 1905 яўр. пагрому ў Вільні, быў супраць атаясамліван-ня каталіцызму з польскасцю. Спрыяў увядзенню літ. і бел. моў у царк. жыццё, напр., восенню 1905 загадаў выкладаць у межах дыяцэзіі каталіц,-кі Закон Божы для дзяцей-беларусаў па-беларуску. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў — польскага руху ў Беларусі і Літве. Ініцыятар і зас-навальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літ-вы і Беларусі (1906). У пач. 1906 заснаваў польска-моўную газ. «Nowine Wileriskie» («Віленскія наві-ны»), у 1906—09 валодаў газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), Дэпутат I Дзярж. думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастр. 1907 загадам міністра ўнутр. спраў адхілены ад кіравання дыя-цэзіяй, каля 10 гадоў пражыў у маёнтку Нішча Ві-цебскай губ. пад наглядам паліцыі. У ліп. 1917 прызначаны арцыбіскупам Магіл'еўскайрілмска-ка-таліцкай архіепархіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У час яго візітацый касцёлаў Усх. Беларусі (ліп. 1917) набажэнствы праводзіліся і на бел. мове. Кастр. рэвалюцыю 1917 не прыняў. У пач. 1919 загадаў духавенству правесці выбары ЦК сваёй архіепархіі, пасля чаго арыштаваны як заложнік. Пасля хадайніцтва папы рымскага за дазвол пра-ехаць у Расію з Германіі сав. парт. дзеячу К.Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працяг-ваў рэліг. і грамадскую дзейнасць. Да 1931 фар-мальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.
Літ.: Смалянчук А. Біскуп Эдвард Роп // Беларускі гіст. часопіс. 1994. N"3. Л.Ф.Смалянчук.
РУКАПАЛАЖЙННЕ, х і р а т а н і я (грэч. cheirotonia дзеянне сілай рук) — абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіска-па і інш.); хрысціянскае таінства свяшчэнства. У працэсе яго пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву пасвячаемага апошня-му нібыта перадаецца «боская ласка». У пратэс-танцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэн-не прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі муж-чынскага полу, выбраныя царквой. У шэрагу пра-тэстанцкіх цэркваў (напр., епіскапальная царква ЗША, прэсвітэрыянская і лютэранская цэрквы ў ЗША, нац. асацыяцыя кангрэгацыяналісцкіх хрысц. цэркваў і інш.) прынята рашэнне аб Р. і жанчын у сан дыякана і прэсвітэра.
j РУНКЕВІЧ
— руская 279
РУНКЁВІЧ Сцяпан Рыгоравіч (23.1.1867 — 1919 ?) — бел. гісторык правасл. царквы, прапа-веднік, грамадскі дзеяч. 3 сям’і святара Мінскай епархіі. Д-р багаслоўя (1899). Скончыў Пецярбург-скую духоўную акадэмію (1891), потым выкладаў у ёй. У 1901—08 прыват. дацэнт Пецярбургскага ун-та. У 1901—17 займаў таксама адм. пасады ў Св. Сінодзе. Гістарычныя погляды Р. склаліся пад уплывам М.В.Каяловіча. Пачаў навук. дзейнасць з выдання «Матэрыялаў для гісторыі Мінскай епар-хіі» (вып. 1—5, Мн., 1892—94). Падрыхтаваў і выдаў фундаментальнае «Апісанне дакументаў архі-ва заходнярускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (т. 1—2, СПб., 1897—1907). Аўтар прац па гісторыі Мін-скай епархіі, артыкулаў у гродзенскіх, літоўскіх, мінскіх «Епархмальных ведомостях» і інш.
В.М. Чарапіца.
РУСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА (РП Ц), Маскоўскі Патрыярхат — адна з буй-нейшых праваслаўных аўтакефальных цэркваў у свеце. Традыцыйна часам заснавання лічыцца 988 — пачатак увядзення хрысціянства на Русі (гл. Хрві-шчэнне Русі). Першапачаткова ахоплівала тэр. ўсёй Русі (адсюль назва РПЦ), узначальвалася мітрапа-літам кіеўскім (гл. Кііўская мітраполія). Напачат-ку знаходзілася, на думку царк. гісторыкаў, у юрысдыкцыі Охрыдскага (Балгарскага), з 1037 — канстанцінопальскага патрыярхатаў. У сувязі са спусташэннем Кіева мангола-татарамі ў 1240 міт-рапаліцкая кафедра ў 1250 перанесена ва Уладзі-мір-на-Клязьме, у 1320 — у Маскву. Пасля ства-рэння ва Усх. Еўропе 2 буйных самастойных дзяржаў — Вял. княства Маскоўскага і ВКЛ, выя-віліся тэндэнцыі да адасаблення іх правасл. цэр-кваў, кожная з якіх прэтэндавала на першынства. У 1316 у Навагрудак быў прызначаны першы асобны мітрапаліт Феаўіл, аднак у наступныя 1,5 стагоддзі мітрапаліты прызначаліся сюды нерэгу-лярна, што захоўвала адноснае адзінства РПЦ. У 1448 незалежна ад Канстанцінопальскага патрыяр-хату, які заключыў з папствам Фларэнтвійскую унію 1439, мітрапалітам маскоўскім абраны епіс-кап Іона, што лічыцца пачаткам аўтакефаліі (поў-най незалежнасці) РПЦ. Пасля падзення Візантый-скай імперыі ў 1453 РПЦ з мітрапаліцкай кафед-рай у Маскве стала буйнейшай правасл. царквой у свеце. У 1458 Літоўска-Навагрудская мітраполія (афіц. наз. Кіеўскай) пры мітрапаліце Грыюрвгі Баліарыне канчаткова аддзялілася ад Маскоўскай, якая стала так афіц. называцца з 1459. У 1589 у РПЦ ўсталявана патрыяршаства (першы патры-ярх — Іоў), што яшчэ больш павысіла яе статус сярод памесных правасл.' цэркваў. У 1653—60 патрыярх Нікан правёў у РПЦ рэформы, каб прывесці абраднасць у адпаведнасць з грэч. пер-шаўзорамі; аднак гэта прывяло да царк. расколу і
вылучэння стараабраЗнікаў у асобную арг-цыю. У 1700 пасля смерці патрыярха Адрыяна цар Пётр I прызначыў месцаахоўнікам патрыяршага прасто-ла Стафана Яворскага, а ў 1721 увогуле скасаваў ін-т патрыяршаства, замяніўшы яго Духоўнай ка-легіяй, хутка перайменаванай у Свяцейшы Сінод. Сінод складаўся з вышэйшых іерархаў царквы, a ўзначальваў яго свецкі чыноўнік — обер-пракурор, які прызначаўся імператарам. 28.10.(10.11).1917 пат-рыяршаства было адноўлена пры адначасовым іс-наванні Сінода і Вышэйшага Царк. Савета; пат-рыярхам абраны епіскап Ціхан (В.І.Белавін). Ра-зам з тым аддзяленне царквы ад дзяржавы пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 карэнным чынам падарва-ла пазіцыі РПЦ. У пач. 1920-х г. у царк. іерархіі адбыўся раскол: частка епіскапаў выступіла суп-раць ін-та манаства, стварыла без дазволу патры-ярха свой орган царк. кіравання — Вышэйшае царк. ўпраўленне — і стала звацца «абнаўленца-мі». Абнаўленцаў фактычна падтрымала дзяржа-ва, прыхільнікі ж патрыярха Ціхана цярпелі га-ненні, большасць епархій у 1920—30-я г. спыніла сваю дзейнасць. У 1921 на саборы рас. эмігран-цкага духавенства ў г. Срэмске-Карлаўцы (Юга-славія) была створана асобная Замежная рус. пра-васл. царква (існуе і цяпер сярод часткі рус. эміг-рацыі). У "1922 з-за цяжкасці нармальнага фун-кцыянавання РПЦ у такіх складаных умовах пат-рыярх дазволіў самастойнае кіраванне ў межах асобнай епархіі ці іх групы. На падставе гэтага была абвешчана ў 1927 і Беларуская аўтакефалбная праваслаўная царква. У час. Вял. Айч. вайны РПЦ заняла патрыятычную пазіцыю, месцаахоўнік пат-рыяршага прастола мітрапаліт Сергій (І.М.Стара-гародскі) ужо 22.6.1941 выступіў з заклікам да аба-роны Радзімы. Адносіны дзяржавы да РПЦ па-лепшыліся, сталі адкрывацца храмы, пачаў выхо-дзіць «Журнал Московской Патрмархмм», рэліг. л-ра і інш. У 1943 на памесным саборы мітрапаліт Сергій быў абраны патрыярхам. Аднак у 1950— 60-я г. дзейнасць РПЦ зноў пачала абмяжоўвацца. 3 1988 (год святкавання 1000-годдзя хрышчэння Русі) адбываецца значная актывізацыя царк. жыц-ця. У 1989 у юрысдыкцыі Маскоўскага патрыяр-хату створаны Бел. Экзархат (гл. Бсларуская правас-лаўная царкеа). Аднак у пач. 1990-х г. у сувязі з распадам СССР у шзрагу б. сав. рэспублік вызна-чыліся тэндэнцыі да выхаду з-пад юрысдыкцыі РПЦ нац. правасл. цэркваў: у 1990 на Украіне ад-роджана Украінская аўтакефальная праваслаўная царква, у 1992 сгворана Украінская правасл. царква — Кіеўскі Патрыярхат (не атрымалі кананічнага прызнання); у 1995 частка эстонскіх правасл. пры-ходаў перайшла ў юрысдыкцыю Канстанціно-пальскай правасл. царквы. На 1.1.2000 у складзе РПЦ 130 епархій, 545 манастыроў, 19 417 прыхо-