Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
267
Да арт.
Прачыстая.
Успенне. 1-я чвэрць 15 ст. Беларуская іканапісная школа.
Да арт. Прачыстая. Успенне.
1650. Беларус-кая іка-напісная школа.
Кражай, Аітва), канонік у Жмудскім, потым у Ві-ленскім біскупстее. 3 1544 пісар ВКЛ і сакратар вялікага кн. Жыгімонта II Аўгуста. Удзельнік шэра-гу сеймаў ВКЛ, займаўся дыпламатычнымі справа-мі. У 1549 прызначаны біскупам луцкім (пасвячо-ны ў 1554). 3 1555 біскуп віленскі (афіц. з 15'56). Супрацьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найб. ўздыму, аднак у барацьбе з пратэстантамі не вы-карыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Віленскім прывілеем 1563 Жыгімонта II Аўгуста аб роўных правах каталіцкай і неката-ліцкай шляхты. Быў прыхільнікам аб’яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 аб аб’яднан-ні ВКЛ і Польшчы ад імя П. падпісаў яго прад-стаўнік А.Р.Мялескі. Адзін з гал. ініцыятараў ад-крыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага калегіума (паз-ней Віленская акадэмія, Віленскі ун-т). У 1570-я г. пе-раканаў перайсці ў каталіцтва сваіх б. апанентаў кн. Радзівілаў. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага Юрый (Ежы) стаў у 1574 яго каад’ютатарам (па-мочнікам-намеснікам). Рабіў ахвяраванні на бу-даўніцтва касцёлаў і каталіцкіх навуч. устаноў.
ПРАТЭСТАНТЫЗМ (ад лац. protestans абвя-шчаю) — адзін з асн. кірункаў (разам з каталі-цызмам і праваслаўсм) у хрысціянстве. Узнік у вы-ніку Рэфармацыі каталіцкай царквы. Першапа-чаткова звязваўся з вучэннем МЛютэра, пазней Ж.Калбвіна, Цвінглі і інш. рэфармацыйных плы-ней. Да сярэдзіны 16 ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, у 17 ст. пашырыўся і па-за яе межамі. У выніку ўзніклі і арганізацыйна аформіліся пра-тэстанцкія цэрквы: лютэранская, кальвінісцкая, англіканская, ад якіх утварыўся шэраг рэліг. гру-повак і аб’яднанняў. Для П. характэрна адсут-насць супрацьпастаўлення духавенства недухоў-
ным людзям, адмова ад складанай царк. іерархіі, спрошчаны культ, адсутнасць манаства і бяс-шлюбнасці духавенства. У П. няма культу Багаро-дзіцы, святых, анёлаў, абразоў, таінствы зведзены да хрышчэння і прычашчэння. Пратэстанты ад-маўляюць аўтарытэт папскіх дэкрэтаў і паслан-няў, рашэнні сабораў, прызнаюць толькі Біблію, для разумення якой непатрэбны пасрэднікі і тра-дыцыі, а патрэбна толькі вера ва ўсё тое, што ў ёй напісана. Адказнасць чалавека за сваё вырата-ванне залежыць ад яго асабістай веры, ніякая пас-рэдніцкая арг-цыя для гэтага непатрэбна, у т.л. і царква як сац. інстытут. Існуюць разнавіднасці арганізац. форм П.: баптысты, метадысты, адвен-тысты, пяцідзесятнікі, сесдкі Іеіовы (больш за 400 млн. у свеце).
На Беларусі пратэстанцкія погляды пачалі рас-паўсюджвацца з сярэдзіны 16 ст., што спрыяла эвалюцыі грамадскага ладу, фарміраванню шля-хецкай дэмакратыі, развіццю рэнесансава-гума-ніст. і рацыяналістычных тэндэнцый у духоўным жыцці, станаўленню новых форм культуры, па-шырэнню міжнар. культ. сувязей. Рэфармацыю падтрымлівалі Радзівілы, Тышкевічы, Сапегі, Кіш-кі, адукаваная частка грамадства і інш. П. пашы-рыўся ў выглядзе калбвінізму, лютэранства, арбіян-ства і інш., у 19—20 ст. з’явіліся баптысты, еван-гельскія хрысціяне, пяцідзесятнікі, сведкі Іеговы і інш.
Літ:. П о д о к ш н н С.А. Реформацмя н обцественная мысль Белоруссмм н Лнтпы. Мн., 1970. СМ.Зснб.
ПРАЧЫСТАЯ, Успенне Багародзі-ц ы — летняе свята нар. календара, якое адзнача-лася 15 жніўня с. ст. Правасл. царква прымерка-вала гэты дзень да Успення Багародзіцы, аднаго з дванадзесятах свят. Наз. таксама «ўспленне»,
268 ПРАЧЫСТАЯ — ПРЫМАС
«спажа», «зельная». Назва «ўспленне» і «спажа» ў народзе тлумачыліся тым, што ў садах спелі пла-ды, а на палетках — збажына. У гэты дзень у цар-кве асвячалі зерне, зеляніну. Асвечанае жыта пера-мешвалі з насеннем, каб на наступны год прыча-каць добрага ўраджаю. У фальклоры беларусаў П. згадваецца ў сувязі з падвядзеннем вынікаў пра-цы селяніна: «Прачыста снапкі падае», «Свята Прачыста — у полі ўрачыста», «Спажа — хлеба дзяжа». Сеялі азімыя, пра што прыгадвала пры-казка «Успенне — ці гатова насенне?» П. звычай-на называлі першай або вялікай у адрозненне ад багача — другой (меншай) П., прымеркаванай да Расгва Багародзіцы, якое адзначалася 21 жніўня с. ст.
ПРАЧЫСТАЯ другая, Раство Б a -гародзіцы — старажытнае земляробчае свя-та, якое спраўлялі пасля заканчэння ўборкі ўра-джаю. Царква прымеркавала яго да Раства Бага-родзіцы, якая лічылася заступніцай ураджаю. Адзначаецца 21 жніўня (8 вер. с.ст.). Адно з двана-дзесятьіх свят праваслаўя.
ПРбВАШЧ (ад лац. praepositus начальнік, за-гадчык), парох, плябан — у каталіцкай царкве ксёндз — кіраўнік парафіі, настаяцель па-рафіяльнага касцёла. Да 19 ст. тытул П. мелі толь-кі нешматлікія кіраўнікі парафій, у прыватнасці некаторыя члены капітула, астатнія называліся плябанамі. Напр., у 1-й трэці 19 ст. з 14 парафій Гродзенскага дэканата толькі 2 узначальваліся П. (Гродзенкая Фарная і Вялікабераставіцкая), астат-
нія — плябанамі.
1.Г.Ганча[гук.
ПРС5СВІРА (грэч. прынашэнне) — у права-слаўных цэрквах — невялічкая круглая булачка, выпечаная з пшанічнага цеста. На яе верхняй ска-рынцы выціснута выява чатырохканцовага крыжа і літары IC, ХС, NI, КА («Ісус Хрыстос перама-гае»), Выкарыстоўваецца для прбічашчэння. Назва паходзіць ад звычаю, прынятага ў першыя стагод-дзі існавання хрысціянства, прыносіць у храм хлеб і віно для сўхарыстыі і на «вячэры любві», якія адбываліся пасля набажэнства. У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоў-ваюцца госціі — маленькія з пшанічнай мукі з выявай крыжа або ягняці.
ПРОТАДЫЯКАН — галоўны дыякан у спар-хіі, звычайна пра кафедральным саборы. Званне П. можа прысвойвацца і ў якасці царк. узнагароды.
ПРОТАІЕРЙЙ (ад грэч. protos першы + hiereus жрэц) — духоўная асоба сярэдняй (другой) ступе-ні хрысціянскай царкоўнай іерархіі. Выконвае абавязкі старшага свяшчэнніка (настаяцеля) хра-ма. Уваходзіць у склад белага духавенства. Да пач. 19 ст. П. называлі протапопам.
ПРОТАПРЭСВІТЭР — вышэйшае званне белага духавенства ў праваслаўнай царкве. Пры-свойваецца ў якасці царк. узнагароды за асаблівыя заслугі перад царквой. У Рус. правасл. царкве да 1917 П. ўзначальвалі прыдворнае, ваеннае і мар-ское духавенствы. У апошні час званне П. пры-свойваецца настаяцелям кафедральных сабораў і гарадскіх цэркваў.
ПРбшЧА — месца (крыніца, возера, ка-мень, узгорак і г.д.), надзеленае, паводле ўяўлен-няў вернікаў, надзвычайнымі звышнатуральнымі сіламі і ўласцівасцямі. П. называецца таксама ма-ленне аб дараванні грахоў ў якім-небудзь «свя-тым» ці «цудадзейным» месцы. Вера ў П. генетыч-на звязана з культам прыроды. Пазней у П. пера-тварыліся некаторыя язычніцкія свяцілішчы. П. пакланяліся, іх наведвалі, каб пазбавіцца ад хва-роб, прыносілі ахвяраванні (палатно, ручнікі, кветкі, ежу і інш.). Значная частка П. была пры-знана хрысц. духавенствам і знаходзілася пад яго апекай. Каля такіх П. нярэдка будавалі капліцы, цэрквы, касцёлы, у дні рэліг свят. праводзілі хрэс-ныя хады і богаслужэнні. Часта П. лічыліся камя-ні-следавікі, некаторыя камяні з надпісамі, крыні-цы і калодзежы, вада з якіх нібыта вылечвала ад пэўных хвароб, азёры (напр., Свіцязь, а таксама з пашыранай назвай «Святое»), некаторыя культа-выя ўзгоркі, дрэвы. Найб. вядомымі П. былі Сі-няя крыніца каля Слаўгарада, Святая горка каля Смілавіч, Мар’іна горка ў Пухавіцкім р-не, нагру-вашчванне вялізных камянёў на ўзгорку каля в. Горка Дзятлаўскага р-на, камяні-следавікі пад На-вагрудкам, каля в. Мэйры Лідскага р-на, на Траец-кай гары ў Мінску, на дарозе са Слуцка ў в. Гро-зава і інш. Бел. этнографамі зафіксавана некалькі выпадкаў узнікнення П. і пакланення ім у 19—20 ст.
Э.М.Зайкчўскі.
ПРЫЁР (ад лац. prior першы, найважнейшы) — ігумен невялікага каталіцкага мужчынскага кляш-тара; вялікі П. — службовая асоба ў духоўна-рыцар-скіх ордэнах, рангам ніжэй за вялікага магістра.
ПРЫМАС (ад лац. primus) — у рымска-ката-ліцкай царкве тытул арцыбіскупа мітрапаліта, які валодае ганаровым (часам і юрыдычным) пер-шынством над астатнімі біскупамі (гл. Епіскап) і мітрапалітамі пэўнай краіны. У царк. іерархіі займае 2-ю ступень пасля патрбіярха. Тытул П. ўтварыўся гістарычна ў выніку надзялення біску-па пэўнай дыяцэзіі (епархіі) папскімі правамі першынства ў адносінах да інш. біскупаў краіны. Першапачаткова тытул П. выкарыстоўваўся такса-ма апостальскімі вікарылліі (духоўнымі пастырамі тэрыторый, якія не мелі статуса дыяцэзій). У Рэчы Паспалітай тытул П. меў арцыбіскуп мітрапаліт Гнезна, які прадстаўляў увесь касцёл дзяржавы і
ПРЫТЧА — ПРЫХОДСКІЯ
269
ўзначальваў правінцмю царкоўную, у склад якой уваходзіла Віленскае біскупства. Акрамя духоўных прэрагатыў замяшчаў нунцыя ў час яго адсутнас-ці, склікаў агульнакраявыя сіноды, прымаў апеля-цыі на біскупскія пастановы і інш. Тытул П. ў Рэ-чы Паспалітай меў паліт. значэнне. Ен выконваў абавязкі кіраўніка дзяржавы ў перыяд бескара-леўя, склікаў элекцыйныя сеймы, меў першае пас-ля караля месца ў Сенаце і інш. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі Гнезна адышло ад Прусіі, папа надаў тытул П. варшаўскаму арцыбіскупу (1818). У 1946 гнезненскае і варшаўскае прымасоў-ствы аб’яднаны ў варшаўска-гнезненскае. У Рэс-публіцы Беларусь рымска-каталіцкая царква мае свайго арцыбіскупа-мітрапаліта і юрысдыкцыі П. ў Польшчы не падлягае. І.Г.Ганчарук.
ПРЫТЧА — павучальна-алегарычны жанр сімвалічнага зместу, які не мае адасобленага быта-вання і ўзнікае ў пэўным кантэксце. У адрозйен-не ад байкі ці навелы ў П. можа быць толькі фа-була ці разгорнутае параўнанне, а развіты сюжэт адсугнічае. У сучаснай маст. творчасці П. — жан-равая мадыфікацыя, дыдактычны архетып (напр., апавяданне-П., аповесць-П., раман-П., фільм-П. і інш.). П. ўзнімае спосабы існавання сваіх герояў, што выступаюць суб’ектамі этычнага выбару, да універсалій чалавечага быцця; стварае ўнутрана адзіную, замкнутую, пазачасавую, тэлеалагічную карціну свету, у якой пануе заканамернасць лёсу. Аўтары маст. твораў звяртаюцца да П. ў пошуках этычных першаасноў чалавечага існавання.
П. —універсальная з’ява маст. творчасці. Шы-рока прадстаўлена ў сусв. літаратуры і фальклоры самастойна і ў тлумачэнні з інш. жанрамі ста-раж., сярэдневяковай і новай літаратуры. Найста-раж. П. сабраны ў кнігах Старога запавету. У ран-нехрысц. літаратуры (кананічныя евангеллі, творы царк. дзеячаў) П. выкарыстоўвалася ў павучаннях, пропаведзях і разглядалася як агульназразумелая форма папулярызацыі ведаў і хрысц. догматаў. 3 12 ст. вядомы П. Кірылы Тураўскага. П. ўвайшлі ў пераклады зб. «Пчала» (13 ст.), «Ізмарагд» (14 ст.). Шмат П. змешчана ў перакладных зборніках «Вя-лікае зярцала», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Рымскія дзянні». Ф.Скарбгна адзін з першых звярнуў на глыбокі сімвалічны сэнс П. і яе ролю ў папулярызацыі маральна-філасофскіх ведаў. Сі-мяон Полацкі на сюжэт папулярнай П. напісаў «Камедыю прытчы пра блуднага сына». 3 канца 19 ст. эканомнасць, змястоўнасць, этычны дыдак-тызм П. з’яўляецца ўзорам для творчасці шэрагу пісьменнікаў (Ж.П.Сартра, А.Камю, Б.Брэхта, У.Фолкнера і інш.). У 20 ст. П. паўплывала на творчасць пісьменнікаў (Ф.Кафкі, М.Булгакава, Ч.Айтматава і інш.), кінарэжысёраў (М.Антаніёні, А.Д.Іаселіяні, А.Таркоўскага, Ф.Феліні і інш.).