• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ПРАВАСЛАУНАЯ — ПРАВАСЛАЎНАЯ
    263
    лікага княства Літоўскага 1588. У 1592 прынята каралеўская грамата аб тым, каб свецкія ўлады не ўмешваліся ў справы П.ц. Асобнымі каралеўскімі граматамі ў 1592 зацверджаны праваслаўныя Span-meet ў Мінску і Брэсце. У выніку Брэсцкайуніі 1596 П.ц. апынулася ў цяжкім становішчы: боль-шасць епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозалі перайшла ва уніяцтеа. Пачалося змаганне з уніятамі за храмы і манастыры. Спачатку пра-васлаўныя аб’ядноўваліся для сумеснай барацьбы разам з пратэстантамі, потым звярталіся за дапа-могай да Масквы і усх. патрыярхаў, падавалі скар-гі ў сейм і Трыбунал ВКЛ. У 1620 Украіну наведаў іерусалімскі патрыярх Феафан, які прызначыў кі-еўскім мітрапалітам (у Кіеве) Іова Барэцкага і епіскапаў на епархіі, але кароль Жыгімонт III не дапусціў іх да кафедраў. Пасля задушэння Віцеб-скага паўстання 1623, выкліканага дзеяннямі уні-яцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, станові-шча П.ц. пагоршылася, спроба правесці ў 1626 прымірэнчы з’езд праваслаўных і уніятаў не мела поспеху. У 1633, каб супакоіць правасл. казацтва Украіны і пазбегнуць паўстанняў з яго боку, ка-роль Уладзіслаў IV аб’явіў пра стварэнне 4 новых правасл. епархій: Луцкай, Львоўскай, Перамыш-льскай і Магілёўскай праваслаўнай епархіі. Мітрапа-літам кіеўскім быў прызначаны Пётр Маііла, пры якім адбывалася пэўнае адраджэнне П.ц. У час вызваленчай вайны 1648—54 кароль Ян Казімір быў вымушаны ў 1650 аб’явіць аб поўнай свабо-дзе для вызнання і культу П.ц. Паводле «вечнага міру» 1686 паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй П.ц. на Украіне і Беларусі была падпарадкавана Мас-коўскаму патрыярхату. Урад Рэчы Паспалітай раз-глядаў гэта як парушэнне свайго суверэнітэту, та-му зноў пачаў уціск праваслаўных з мэтай д'алу-чэння іх да уніі. У 18 ст. рабіліся спробы пера-даць Беларускую (Магілёўскую) епархію полацка-му уніяцкаму епіскапу. Упартую барацьбу за заха-ванне П.ц. на Беларусі ў 2-й пал. 18 ст. вёў магі-лёўскі епіскап Георгій Каніскі. У 1768 пад націс-кам замежных дзяржаў, у т.л. Расіі, сейм Рэчы Паспалітай згадзіўся ўраўнаваць правы дмсідэнтаў (пратэстантаў і праваслаўных) з католікамі. Аднак карэнныя змены ў становішчы П.ц. адбыліся толькі пасля далучэння зямель усх. Беларусі ў 1772 да Рас. імперыі, дзе праваслаўе было дзярж. рэлігіяй. Каб пазбегнуць небяспекі новых падзе-лаў, урад Рэчы Паспалітай імкнуўся стварыць у краіне незалежную ад Расіі П.ц., дзеля чаго была склікана Пінская канірэіацыя 1791, аднак яе паста-новы не былі выкананы. У гэты час на тэр. ВКЛ заставалася только 50 правасл. прыходаў, ва ўсёй Рэчы Паспалітай каля 300 (300 тыс. прыхаджан).
    Пасля далучэння да Рас. імперыі ўсіх зямель Беларусі тут пачала ажыццяўляцца палітыка уні-
    фікацыі царк. структуры і паступовага замацаван-ня П.ц. як пануючай у дзяржаве. Вышэйшай царк. інстанцыяй у Расіі з 1721 замест патрыярха быў Свяцейшы Сінод на чале з обер-пракурорам, свецкім чыноўнікам, прадстаўніком імператара. Сіноду падпарадкоўваліся епархіяльныя архірэі. 3 1790-х г. і да канца 19 ст. ў бел. губернях функцы-янавалі асобныя епархіі: Магілёўская, Мінская пра-васлаўная спархія, Полацкая прмаслаўная епархія (у Ві-цебскай губ.), Літсўская праваслаўная епархія (у Вілен-скай губ.), Гродзенская правахлаўная епархія. 3 1780-х г. пачаўся пасгуповы перавод уніятаў у праваслаўе (напр., у 1783 было далучана 95 цэркваў з амаль 413 тыс. прыхаджан), аднак гэты працэс прыпыніўся да 1794. Полацкі царксўнеі caSbp 1839 прыняў рашэн-не пра канчатковае далучэнне уніятаў да П.ц. У 1840 Сінод прадпісаў духавенству зах. губерняў чытаць пропаведзі ў нядзелю і па святах на агуль-назразумелай для прыхаджан мове, кіраўніцтву епархій было прапанавана больш клапаціцца аб нар. асвеце. Так, у 1850 у Літ. епархіі адчынена 37 царк.-прыхадскіх школ з 1211 вучнямі і 56 настаў-нікамі. Пасля Полацкага сабора частка б. уніятаў без дазволу царк. улад перайшла ў каталіцтва. 3 1842 Сінод загадаў пераводзіць такіх вернікаў у праваслаўе, што выклікала спрэчкі паміж правасл. і каталіцкімі іерархамі зах. губерняў. Новае далу-чэнне католікаў да П.ц. мела месца ў пач. 1860-х г. (30 тыс. чал. у Літоўскай і 37 тыс. чал. у Мінскай епархіі). Аднак пасля царскага указа 17.4.1905 аб верацярпімасці пачаўся адваротны пераход з пра-васлаўя ў каталіцтва. Кардынальныя змены ў ста-новішчы П.ц. адбыліся пасля Лют. рэвалюцыі 1917 і Кастр. рэвалюцыі 1917. Змены ў структуры П.ц. (аднаўленне патрыяршаства, скасаванне кан-сісторый і замена іх епархіяльнымі сходамі і епархіяльнымі саветамі і інш.) суправаджаліся зменамі статуса П.ц. ў грамадстве — аддзяленнем царквы ад дзяржавы (гл. Духавенства). У 1922 створана Мінская мітраполія, у 1927 абвешчана Беларуская аўтакефаленая праваслаўная царква (БАПЦ), адначасова з якой існавала абнаўленчая Беларуская аўтаномная праеаслаўная царква. Аднак праследаванні духавенства ў 1930-я г. фактычна спынілі дзейнасць П.ц. ў БССР. Зах. Беларусь (ка-ля 1 млн. правасл. вернікаў) у 1921 адышла да Польшчы, дзе ў 1922 была створана Польская аў-такефальная правасл. царква (ПАПЦ; у 1924 кана-нічна прызнана Канстанцінопальскім патрыяр-хам), якая ўключала 5 епархій, у т.л. Віленскую, Гродзенскую, Пінскую. Вышэйшае духавенства прыносіла прысягу польскаму ўраду. Мітрапалі-там стаў архіепіскап варшаўска-холмскі Дзіянісій (Валедынскі). ПАПЦ мела манастыры, духоўную семінарыю ў Вільні, 337 прыходаў у Віленскай і Гродзенскай епархіях, выдавала рэліг. л-ру на бел., рус., укр. і польскай мовах. У 1939 пасля далучэн-ня Зах. Беларусі і Зах. Украіны да СССР быў
    264
    ПРАВАСЛАЎНАЯ — ПРАВАСЛАЎНЫЯ
    створаны экзархат Заходніх Беларусі і Украіны Маскоўскага патрыярхата на чале з архіепіскапам Панцеляймонам. Ва ўмовах акупацыі ў Вял. Айч. вайну зноў абвешчана, але кананічна не аформле-на БАПЦ, арганізаваны яе епархіяльныя структу-ры. У 1950-я г. епіскапы на новаўтвораныя кафед-ры не сталі прызначацца, таму адзінай епархіяй у БССР доўгі час заставалася Мінская. Царк. жыц-цё ў СССР актывізавалася ў канцы 1980-х г. напя-рэдадні святкавання 1000-годдзя хрышчэння Русі. У 1989 створаны Бел. экзархат Маскоўскага пат-рыярхата (Бел. правасл. царква) на чале з мінскім мітрапалітам Філарэтам. Дзейнічаюць 10 епархій: Брзсцкая праваслаўная епархія, Віцебская, Гомелбс-кая праваслаўная епархія, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Навагрудская праваыаўная епархія, Пін-ская, Полацкая, Тураўская. У 1999 на Беларусі 1071 прыход, 962 святары, 14 манастыроў (5 муж-чынскіх і 9 жаночных), 14 брацтваў, 31 сястрын-ства, Мінская духоўная семінарыя (адноўлена з 1989), Мінская духоўная акадэмія (з 1995), бага-слоўскі ф-т Еўрап. гуманітарнага ун-та, духоўнае вучылішча. Выдаюцца 4 часопісы, у т.л. «Веснік Бе-харускаіа экзархата» і «Праваслаўе», 10 газет, царк. календары і інш. рэліг. л-ра.
    Літ:. М а к а р н й (Булгаков). йстормя русской церквя. Кн.
    2.	М., 1995; Н г у м е н Ннкон (Аысенко). Православная церковь Лнтвы м малой Русн н релмгнозная полнтнка князей Лмтовскнх в XIV — нач. XV вв. // Тэз. навук. канф., прысв. 1000-годдзю Полацкай епархіі і праваслаўнай царквы на Бслару-сі. Мн., 1992; Нарысы гісторыі Бсларусі. Ч. 1. Мн., 1994; Грыга-р о в і ч І.І. Беларуская іерархія. Мн., 1992; Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX сг.). Мн. 1998. В.В.Гры/ор'см, А.М.Філатам.
    ПРАВАСЛАЎНАЯ ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ, сучаснае навуковае энцыклапедычнае выданне, прысвечанае сусветнаму праваслаўю — яго гісто-рыі, тэалогіі, філасофіі, культуры, этыцы, аргані-зац. структурам і інш.; асвятляе таксама і некат. інш. рэлігіі і вучэнні з пункту гледжання правасл. царквы. Выдаецца ў Маскве царк.-навук. цэнтрам «Праваслаўная Энцыклапедыя» пад агульнай рэ-дакцыяй патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Аляк-сія II. У назіральны савет П.э. ўваходзяць вышэй-шыя іерархі Маскоўскага патрыярхата (у т.л. міт-рапаліт мінскі і слуцкі Філарэт), прадстаўнікі вы-шэйшых дзярж. органаў Расійскай Федэрацыі. Членамі царк.-навук. савета з’яўляюцца буйней-шыя царк. і свецкія гісторыкі, філосафы, тэолагі, мастацтвазнаўцы, вучоныя інш. галін ведаў з Ра-сіі, краін СНД і далёкага замежжа. Выданне пача-лося з 2000, плануецца выхад 24 тамоў.
    «ПРАВАСЛАЎНЫ БЕЛАРЎС» — часопіс, які выдаваўся ў лютым —снежні 1925 у Варшаве на бел. мове па ініцыятыве Беларускага пасольска-га клуба. Рэдактар Я.Пачопка, маст. афармленне ЯДраздовіча. Асн. змест складалі матэрыялы з гіс-торыі, царк., грамадскага і культурнага жыцця Зах. Беларусі, літ. творы. Выступаў за ўзвядзенне
    бел. мовы ў навуч. установах. Меў рубрыкі «Што чуваць у свеце», «Беларускае жыццё», «3 народнай творчасці», «Сельскагаспадарчыя парады», «3 гіс-торыі археалогіі» і інш. Змясціў артыкулы, пры-свечаныя Ф.Скармнс, Сімяону Полацкаму, Я.Купалу (з нагоды 20-годдзя літ. дзейнасці), шмат артыку-лаў па гісторыі стараж. Полаччыны І.Палачаніна, даследаванне «Месца беларускай мовы сярод моў свету і славянскіх увасобку» І.Савіцкага, пра на-родныя земляробчыя святы М.Яцкевіч. Друкаваў вершы Г.Леўчыка, П.Прадухі, С.Свістуна, апавя-данні З.Бядулі, Пачопкі, М.Запольскага і інш. Выйшлі 22 нумары. А.СЛіс.
    праваслАўныя жанЬчыя вучылі-ШЧЫ, жаночыя вучылішчы п р a -васлаўнага духоўнага ведамства, навучальныя ўстановы ў Расійскай імперыі, якія падпарадкоўваліся Свяцейшаму Сіноду. Падзяля-ліся на 2 катэгорыі: епархіялбныя вучвілішчы і жа-ночыя вучылішчы духоўнага ведамства. У 1912 у бел.-літоўскіх губернях налічвалася 5 жаночых ву-чылішчаў духоўнага ведамства (Мінскае, Полац-кае, Парыцкае, Магілёўскае, Віленскае) і 2 епархі-яльныя вучылішчы (Спаса-Ефрасіньеўскае у По-лацку і Віленска-Марыінскае ў Вільні). Жаночыя вучылішчы духоўнага ведамства — навуч. установы, якія знаходзіліся пад апекай імператрьш, і ўтрым-ліваліся на сродкі духоўна-вучэбнага капіталу пры дапамозе мясцовых епархіяльных сродкаў. Выхоў-валі і давалі адукацыю дзяўчатам у духу правасл. царквы, каб яны сталі дастойнымі жонкамі пра-васл. свяшчэннаслужыцеляў, добрымі маці і гас-падынямі. Да 1874 мелі назву «жаночыя вучылі-шчы для дзяўчат духоўнага звання». Ствараліся з 1843, на сучаснай тэр. Бедарусі з 1863 (Магілёў-скае). Спачатку былі 3-класнымі (па 2 гады ў кож-ным класе), з 1870-х да 1910-х г. паступова пераве-дзены на 6-класны курс навучання (1 год у кож-ным класе) па праграме епархіяльных вучылі-шчаў. Паводле статуту 1901 у жаночых вучылі-шчах выкладаліся: Закон Божы, царк. спевы, рус. і царк.-слав. мовы з тэорыяй славеснасці і гісто-рыяй літаратуры, рус. і ўсеагульная грамадзянская гісторыя, арыфметыка, геаграфія, геаметрыя, ды-дактыка з практычнымі заняткамі ў школе, фізі-ка, неабходныя звесткі па прыродазнаўстве і гігіе-не, чыстапісанне і рукадзелле. Выпускніцы мелі права на званне хатніх настаўніц. Паводле спец. «Палажэння аб сёмым дадатковым педагагічным класе пры Епархіяльных жаночых вучылішчах ад 1907 былі адкрыты 7-я класы ў Парыцкім, Полац-кім, Магілёўскім і Мінскім жаночым вучылішчах. У 1910 у Парыцкім вучылішчы адкрыты 8 клас, які даваў выпускніцам права паступаць у Пецяр-бургскі пед. інстытут. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 П.ж.в. скасаваны. С.М.Ватт.