• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ПбЛАЦКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАН-ЦАУ Існаваў у 1-й пал. 17 сг. — 1832 у г. Полацк Ві-цебскай вобл. Засн. полацкім войскім К.Храпавіцкім і яго жонкай Тэафіляй з Сакалінскіх паміж 1628 і 1648 (найб. верагодная дата — 1640). Першыя 2 касцёлы былі драўляныя. Мураваны касцёл св. Анто-нія пабудаваны ў 1763—75. Уяўляў савет трохнефа-вы храм памерам 14,5 х 9,5 сажняў з 2-вежавым фасадам, у інтэр’еры мелася 7 алтароў. У 1832 кас-цёл пераўтвораны ў царкву, пасля 1917 разбура-ны. Двухпавярховы жылы корпус пач. 18 ст. заха-ваўся, помнік архітэктуры барока. ЛА.Ярашміч
    пдЛАЦКІ САФІЙСКІ САБЙР, помнік ар-хітэктуры 11—18 ст. Паклаў пачатак Полацкай школе дойлідства. Пабудаваны паміж 1044 і 1066 (паводле інш. звестак у 1050—60) у Полацку 'пры кн. Усяславе Брачыславічу на дзядзінцы горада — Полацкім Верхнім замку. Агульныя памеры сабо-ра: шырыня 26,4 м, даўжыня (з улікам апсід) 31,5 м. Тут прымалі паслоў, захоўваліся дзярж. казна, б-ка, архіў. Быў духоўным сімвалам горада. У 11—19 ст. кафедральны сабор Полацкай праваслаўнай епархіі і Полацкай уніяцкай архіепархіі. Мураваны 5-нефа-вы крыжова-купальны (7 купалоў, паводле інш. звестак 5) храм з 3 гранёнымі апсідамі. На кож-ным фасадзе (акрамя ўсходняга) было па 6 прама-вугольных плоскіх лапатак, якія адпавядалі ўнут-ранаму падзелу памяшкання 16 слупамі на нефы, 3 сярэднія нефы заканчваліся апсідамі. Над ся-родкрыжжам сабора быў цэнтр. купал на бараба-не. Сцены складзены з прыроднага каменю і плінфы ў тэхніцы муроўкі са «схаваным радам», што стварала 2-колерную гаму паверхні. Сабор мае шэраг агульных рыс з Кіеўскім і Наўгарод-скім Сафійскімі саборамі 11 ст. У канцы 15 — пач. 16 ст. перабудаваны ў 5-вежавы храм абарон-
    ПОЛАЦКІ — ПОЛАЦКІ
    257
    чага тыпу. Неаднойчы( быў разбураны (у 1607 і 1643 спалены, 1710 -Часткова пашкоджаны выбу-хам). Паміж 1738—50 перабудаваны паводле зага-ду архіепіскапа Фларыяна Грабніцкаіа (арх. І.К.Глаўбіц, каменшчык Б.Касінскі) у стылі вілен-скага барока. Храм быў арыентаваны з Пд на Пн. У 18 ст. сабор — 3-нефавая мураваная базіліка з 2 шмат’яруснымі вежамі на гал. фасадзе. 3 усх. боку ў кампазіцыю ўключаны рэшткі сцен, склеп і гранёныя апсіды храма сярэдзіны 11 ст. Цэнтр. неф на гал. фасадзе і з боку алтарнай апсіды за-вершаны фігурнымі атыкавымі франтонамі. У ін-тэр’еры 3-ярусная каменная алтарная перагарод-ка. На яе бакавых дзвярах захаваліся маляўнічыя кампазіцыі 18 ст. У цэнтры пад 3-м ярусам тэм-перная размалёўка 18 ст. («Тайная вячэра», над ёю ў барочным ляпным картушы — «Спас нерука-творны»). Алтарная перагародка завершана гарэль-ефнай кампазіцыяй «Тройца новазапаветная», вы-кананая ў стылі сталага барока з элементамі рака-ко. У стараж. частцы храма (усх. апсіда) захаваліся рэшткі фрэсак 11 ст. У бакавых частках апсіды арнаментальныя матывы, у цэнтральнай — фраг-мент «Еўхарыстыі». У будынку сабора пасля рэс-таўрацыі (1985, арх. В.Слюнчанка) размешчана канцэртная зала з арганам і Музей гісторыі і ар-хітэктуры Сафійскага сабора.
    Літ.: Шч а к а ці х і н М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Мн.. 1928; LU т ы х о в Г.В. Дрсвнсполоцкое каменное зодчество // Белорусскне древностя. Мн.. 1967; Т к a -ч о ў М.А. Новае пра Сафійскі сабор // Помнікі гісгорыі і культуры Беларусі. 1972. № 2;Трусов О.А. Археологмческое мзученме Полоцкой Софнн // Древностм Белорусснн н Лмтвы. Мн.. 1982; Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі ману-
    мснтальны жывапіо XI—XVIII стст. Мн.. 1986; Слюнчснко В.Г. Полоцкнй Софмйскнй собор. Мн., 1987; Булкнн ВА. Софнйскмй собор в Полоцке: (К вопросу о зап. апсндах) // Древнерусское мскусство: Худож. культура X — первой половн-ны XIII в. М.. 1988; Т р у с о в О.А. Памятнмкм монументально-го зодчества Белоруссмн XI—XVII вв. Мн., 1988; X о з с р о в Н.М. Белорусскос н смоленское зодчество XI—XIII вв. Мн., 1994. Т.М.Чарняўская, Г.В.Штыхау.
    пдДАЦКІ СПАСА-ЕФРАСІННЕЎСКІ МА-НАСТЫР, Полацкі Спаскі м а н а с -т ы р — праваслаўны жаночы манастыр у По-лацку. Засн. ў сярэдзіне 12 ст. Ефрасінняй Полац-кай у мясцовасці Сяльцо (тады паблізу горада) пры драўлянай царкве Спаса, дзе была пахавальня епіскапаў Полацкай правасл. епархіі. Тады ж па заказу Ефрасінні (першай ігуменні) па праекце мясцовага майстра Іаана замест драўлянай пабу-давана мураваная Полацкая Спаса-Ефрасінн^ская царква, для якой Лазар Боіша зрабіў Крбіж Ефра-сінні Полацкай. У 1563—79 (а, верагодна, і раней) у манастыры не было манахаў, таму ў 1580 ка-роль Стафан Баторый аддаў яго з прыналежнымі вёскамі Полацкаму езуіцкаму калеііуму. У 1656 па-водле загаду рас. цара Аляксея Міхайлавіча Спаса-Ефрасіннеўская царква паўторна асвячона як пра-васлаўная. У 1667—1820 зноў належала езуітам, якія ператварылі яе ў каталіцкі касцёл. У 1830 па-езуіцкія маёнткі ўзяты ў казну, а царква ў 1832 перададзена правасл. духавенству. Сюды з Полац-кага Сафійскага сабора быў вернуты і Крыж Еф-расінні Полацкай. У 1840 імператар Мікалай I па хадайніцтве полацкага епіскапа Смарагда зага-даў аднавіць манастыр, прылічыўшы яго да 1-га класа, аднак зямель не даў. Тады пабудаваны бра-
    Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
    9. Зак. 287.
    258
    ПОЛАЦКІ — ПОЛАЦКІ
    ма са званіцай і мур, жылы дом перароблены ў Цёплую трапезную царкву. У 1844 пры манасты-ры адчынена 3-класнае жаночае вучылішча. У 1899 архітэктар Коршыкаў пабудаваў у манасгыры веліч-ны Крыжаўзвіжанскі сабор у неавізант. стылі. У 1910 сюды з Кіева ўрачыста перавезены мошчы св. Ефрасінні Полацкай. У 1918 манастыр закрыты. Ад-ноўлены ў 1990. Крыжаўзвіжанскі сабор у 1992 ад-будаваны занава. 3 1997 тут захоўваецца занава ство-раны Крыж Ефрасінні Полацкай. ЛЛЯ/шажч.
    пбЛАЦКІ ЦАРКбўНЫ САБ(5р 1839 — сход іерархаў уніяцкай царквы Беларусі і Украіны (у межах Рас. імперыі), які прыняў рашэнне аб яе далучэнні да рус. правасл. царквы; адбыўся 24.2.1839 у Полацку. Першыя тэндэнцыі збліжэн-ня уніятаў з праваслаўем выявіліся ў 1780-я г. ў дзейнасці полацкага архіепіскапа Іраклія Лісоўска-іа. Ён быў незадаволены высокім становішчам ба-зыльян, якія, як найб. адукаваныя, найчасцей зай-малі епіскапскія кафедры і праводзілі лацініза-цыю абраднасці ў царкве: у храмах здымаліся іка-настасы, ставіліся арганы і бакавыя алтары, у Полацкай уніяцкай архіепархіі многія службы правіліся на польскай мове і інш. Лісоўскі ім-кнуўся ўзняць адукац. ўзровень белых святароў, склаў служэбнік на царк.-слав. мове, дамогся ад-мены інстытута царкоўных старастаў (імі часта былі памешчыкі-католікі) і інш. Павышэнню ролі белага духавенства ў процівагу базыльянам са-дзейнічала і актывізацыя дзейнасці капітулаў Брэсцкай і Віленскай уніяцкіх епархій у 1810— 20-я г. Палітыка царскага ўрада да уніяцкай цар-квы пры Кацярыне II, Паўле I, Аляксандру I была непаслядоўная: ад масавага пераводу ў праваслаўе (да 3 млн. чал.) пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалі-тай да падтрымкі каталіцкага і уніяцкага духавен-ства, каб мець у ім сац. апору. У 1820-я г. пры Мікалаю I царызм стаў праводзіць палітыку «ўзмацнення рускага элемента» ў зах. губернях; беларусы і ўкраінцы былі абвешчаны неадрыўнай часткай рус. народа, што выклікала пытанне аб іх рэліг. уніфікацыі. Такія намеры дзярж. улады су-палі з аналапчным жаданнем шэрагу уніяцкіх іе-рархаў, якія хацелі далучыцца да праваслаўя — пануючага веравызнання Рас. імперыі — як' па ідэалагічных меркаваннях, так і для паляпшэння свайго сац. становішча. У 1827 асэсар Другога (уніяцкага) дэпартамента Рымска-каталіцкай кале-гіі Іосіф Сяліашка (з 1829 епіскап) падаў Мікалаю I дакладную запіску з прапановамі па скасаванні уніяцкай царквы і пераводзе яе ў праваслаўе. У тым жа годзе выдадзены ўказ аб забароне перахо-ду уніятаў у лац. абрад (каталіцтва). У крас. 1828 зацверджана асобная Грэка-уніяцкая духоўная ка-легія з мэтаю далейшага адасаблення уніятаў ад
    католікаў, замест 4 уніяцкіх епархій (Полацкай, Віленскай, Брэсцкай, Луцкай) пакінуты 2 першыя з перайменаваннем іх у Беларускую і Літоўскую. Для паляпшэння адукацыі белага духавенства па-вінны былі адкрыцца Літоўская духоўная семіна-рыя і акадэмія ў Полацку (не здзейснена). Базыль-янскія кляштары і школы пачалі закрывацца. У 1834 выйшла сакрэтная інструкцыя аб тым, што далучаць уніятаў трэба асцярожна і паступова. Пачалі пашырацца служэбнікі маскоўскага друку, у тым жа 1834 сан епіскапаў нададзены прыхіль-нікам Сямашкі Васілю Лужбінсхаліу і Антонію Зубко. Ідэя пераводу уніятаў у праваслаўе ахоплі-вала ўсё больш прадстаўнікоў духавенства. У 1835 створаны сакрэтны к-т па уніяцкіх справах, па-водле распараджэння якога ў цэрквах павінны быць зняты арганы і пабудаваны іканастасы. У 1836 ад святароў і манахаў сталі брацца распіскі пра згоду далучыцца да праваслаўя (нязгодных ка-ралі пераводам у горныя прыходы, паніжэннем у пасадзе аж да зняволення ў манастырах). У 1837 Грэка-уніяцкая калегія падначалена Св. Сіноду рус. правасл. царквы. Смерць у 1838 апошніх праціўнікаў аб’яднання з праваслаўем мітрапаліта Ігнація Іасафата Бул/ака і пінскага вікарнага епіс-капа Іасафата Жарскага зняла апошнія перашко-ды для скасавання уніі. Каб аформіць гэта аб’яднан-не, у Полацку быў скліканы сабор з удзелам 3 епіс-капаў (Сямашка, Зубко, Лужынскі) і 21 інш. высо-кіх духоўных званняў. Сабор прыняў Акт з 2 пун-ктаў: у першым абвяшчалася адзінства з правасл. царквой, у другім удзельнікі сабора прасілі імпера-тара Мікалая I садзейнічаць хутчэйшаму далучэнню уніятаў да праваслаўя. Да саборнага Акта прыклада-ліся абавязацельствы 1305 святароў і манахаў, пасля прыняцця акта іх колькасць вырасла да 1607. 6.4.1839 па распараджэнні Мікалая I была прынята пастанова Св. Сінода пра далучэнне уніятаў да пра-васлаўя. У крас. 1839 пачалося абвяшчэнне Акта са-бора. П.ц.с. склаў таксама прашэнне «аб дазваленні не змяняць некаторых звычаяў, не супраціўных сут-насці праваслаўя», згодна з якім некат. час у цэр-квах засгаваліся уніяцкія абрады і богаслужэнні. Ад-нак пры замене уніяцкіх царк. атрыбутаў праваслаў-нымі быў нанесены значны ўрон культурным каш-тоўнасцям (былі страчаны многія старыя кнігі, аб-разы, посуд і інш.). Паводле Акта П.ц.с. да правасл. царквы было далучана каля 1,5 млн. чал. Найб. цяж-касці ў скасаванні уніяцтва мелі месца ў Паўн. Бе-ларусі, дзе лацінізацыя грэка-каталіцкай царквы бы-ла найб. глыбокай. Частка самых упартых уніятаў там перайшла ў рыма-католікі. Уніяцкая царква ў Царстве Польскім у Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ. далучана да праваслаўя ў 1875.