• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ПІНСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існаваў у 1705—1832 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Засн. ў 1705 В.С.ВІшнявецкім і яго жонкай Каця-рынай з Дольскіх. Агульная плошча 6 маргоў 2 пруты, уключаў агароды і лугі. Штогодняя «праві-зія» складала 1500 злотых. Уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бернардзінцаў. У 1765—86 па-будаваны мураваны касцёл Міхаіла Архангела, па-рафіі пры ім не было. У пач. 19 ст. дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. Гараднічы Бе-расцейскага ваяв. В.Грабоўскі адпісаў на будоўлю касцёла 16 тыс. злотых. У 1832 у кляштары жылі 13 манахаў. У тым жа годзе кляштар скасаваны. Пазней касцёл перарабілі на царкву св. Варвары, а ў 1858 у памяшканнях кляштара размясціўся Пінскі Варварынскі ліанастыр. Царква дзейнічае, помнік архітэктуры барока. АЛЯрашміч.
    Пінскі езуіцкі калегіум.
    ПІНСКІ — ПІНСКІ
    249
    ш'нскі кляштАр дамінікАнцаў. Існаваў у 1667—1850 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Засн. жонкай полацкага ваяводы Я.К.Копаця, маркграфіняй Марыяй Лукрэцыяй Строцы, якая ахвяравала кляштару 12,7 тыс. злотых на набыццё маёнтка Шышова (Брэсцкі павет), фальварка над Ясельдай з «грунтам ворным», зямельных пляцаў у Пінску. Для будаўніцтва драўлянага касцёла св. Дамініка (закончаны ў 1697) былі запісаны 3 тыс. злотых на алтар Маці Божай Ружанцовай, ахвяра-вана сярэбранае начынне. У 1709 пачалося ўзвя-дзенне новага жылога будынка. У 18 ст. ў кляшта-ры была музычная капэла У 1785 стары касцёл ра-забраны, у 1787—1810 пабудаваны новы. У 1850 кляштар скасаваны, касцёл у 1857 пераабсталява-ны пад правасл. Фёдараўскі сабор. У 1950-я г. разбураны. АА.Ярашэвіч.
    ПІНСКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАН-ЦАУ. Існаваў у 1396—1852 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Засн. Жыгімонтам Кейстутавічам, які даў кляштару зямельны ўчастак у маёнтку Вышэвічы. У сярэдзіне 15 — пач. 17 ст. кляштар атрымаў зя-мельныя падараванні ад Казіміра IV (фальваркі Статычы, Дружылавічы, Ставок, Сяльцо, карчму з шынком у Пінску і в. Охава), Аляксандра Уладзіс-лава IV (в. Кудрычы) і інш. Да 1625 у складзе Польскай правінцыі ордэна францысканцаў, паз-ней Руска-Літоўскай правінцыі. 3 1632 у кляшта-ры жыло каля 18 манахаў. Да пач. 18 ст. драўляны касцёл Успення Маці Божай (адначасова парафі-яльны на ўсё Пінскае Палессе) неаднаразова цяр-пеў ад пажараў. У 1-й чвэрці 18 ст. пабудаваны мураваны касцёл і званіца. Да 1830 кляштару на-лежалі фальваркі Вышэвічы і Рудка з 6 вёскамі, 64 валокі ворнай зямлі, 2 карчмы; прыбытак скла-даў 4576 руб. серабра. У 1842 Вышэвічы, Охава і
    Кудрычы перайшлі ў дзярж. ўладанне. У інвента-ры 1663 упамінаецца парафіяльная школа пры кляштары з бакалаўрам (існавала да 1799). У 1805—32 існавала павятовая школа пры Вілен-скім ун-це (з 1832 пад назвай дваранскай перай-шла ў свецкае кіраванне), б-ка (661 том). Скасава-ны 19.12.1852, касцёл застаўся парафіяльным. Ар-хіў кляштара захоўваўся яшчэ ў час 1-й сусв. вай-ны. Метрычныя кнігі (з сярэдзіны 17 ст.) зберага-юцца ў Нац. гіст. архіве Рэспублікі Беларусь. Бу-дынкі касцёла і кляштара захаваліся, помнікі ар-хітэктуры. А.А.Ярашмч.
    ПІНСКІ ЛЁШЧАНСКІ МАНАСТЬІР Н a -раджэння Багародзіцы. Існаваў у 13 ст. — 1839 у прыгарадзе г. Пінск Лешча. Упершыню згадваецца ў летапісах у сувязі з уцё-камі сюды князя Войшалка пасля забойства яго бацькі Міндоўга. У 14 ст. пінскі князь Юрый На-рымунтавіч даў манастыру востраў паміж рэкамі Пінай, Струменем і Орліцай. Ахвяраванні манас-тыру рабілі князі Яраславічы, а таксама Велятыц-кія, Галоўні, Качаноўскія. Манастыр быў рэліг. і культ. цэнтрам Палесся. 3 15 ст. тут жылі епіска-пы Пінскай правасл. епархіі, якія лічыліся архі-мандрытамі манастыра; тут, верагодна, вялося ле-тапісанне, перапісваліся кнігі. У манастыры зна-ходзіўся цудатворны абраз Успення Багародзіцы (верагодна, перанесены ў 13 ст. з Турава з пераво-дам у Пінск епіскапскай кафедры). У 1580—84 замест царквы Нараджэння Багародзіцы пабуда-ваны новы драўляны храм Успення Багародзіцы. У 1-й пал. 17 ст. архімандрытам быў Іосіф Нелю-бовіч-Тукалбскі, потым — мітрапаліт кіеўскі. У 1668 манастыр стаў уніяцкім. Новы драўляны крыжова-купальны храм пабудаваны ў 1746 (у ім лічылася цудатворнай разьбяная фігура Ісуса
    250
    ПІСАННЕ — ПІЯРЫ
    Хрыста). У пач. 19 ст. манастыру належалі вёскі Аўсямераў, Вульвавічы, Жытновічы, Заглубочча, Любель, Патапавічы, Сухое, Тырновічы; у 1816 было 478 душ прыгонных. У 1839 манастыр скасаваны, царква згарэла ў канцы 19 ст. А.А.Ярашэвіч.
    ПІСАННЕ СВЯШЧЙННАЕ — рэлігійныя кнігі, напісаныя ў адпаведнасці з рэліг. веравучэн-нем па паданні самога Бога. У кожнай рэлігіі ёсць П.с., напр., у будызме — Трыпітака, у іудаізме — Тора, у хрысціянстве — Біблія, у ісламе — Каран і г.д. Усе яны ствараліся ў розных гіст. умовах, многімі аўтарамі. У іх адлюстраваны таксама рэ-ліг. ўяўленні і нормы першабытных народаў. П.с. з’яўляюцца помнікамі стараж. культуры.
    ПІЯРЫ (лац. patres scholarum piarum айцы набожных школ), каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў 1597 іспанскім святаром Іосіфам (Хасе) Каласан-цам, у 1621 зацверджаны рымскім папам Грыго-рыем XV. На чале ордэна стаялі генерал, 4 асістэн-ты і 4 кансультанты. Мэтай П. было выхаванне і навучанне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі сваіх калеБумаў, а не паліт. ці місіянерская дзейнасць. У 1641 кароль Уладзіслаў IV папрасіў Каласанцу прыслаць П. у Рэч Паспалітую, каб пазбавіцца ад манаполіі езуітаў у галіне адукацыі. У 1642 П. прыбылі ў Варшаву. У 1736 у краіне былі створаны 2 правінцні ордэна — Каронная (Польская) і Літоўская. Піярскі калегіум узначаль-валі рэктар (займаўся адм. справамі) і прэфект (загадваў навуч. часткай). Навуч. курс калегіума падзяляўся на 7 класаў: праформа (вучылі пісаць, чытаць і пачаткам арыфметыкі), інфіма (тыя ж самыя прадметы і катэхізіс), граматыка (латынь і пераклады з яе, матэматыка), сінтаксіс (латынь, пе-раклады з яе і напісанне на ёй лістоў), паэзія (перак-лады з латыні, красамоўства), рыторыка (рыторыка.
    латынь, гісторыя) і філасофія (логіка, метафізіка, этыка, геаметрыя). Выкладчыкі 1—5-га класаў ме-лі званне магістраў, a 6—7-х — прафесараў. На-вучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за канвікт (інтэрнат). Самыя бедныя вучні ўтрымлі-валіся за кошт ордэна, але павінны былі выкон-ваць шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Пада-бенства навуч. праграмы П. на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабілі іх навуч. ўстановы па-пулярнымі ў Рэчы Паспалітай. У 1722 віленскі біскуп К.К.Бжастоўскі запрасіў П. у Вільню, а ме-рацкі староста А.Сапега ахвяраваў ім палац і 2 інш. мураваныя будынкі. Кляштары і рэзідэнцыі П. пры падтрымцы магнатаў і шляхты з’явіліся таксама ў Шчучыне (1726), Воранаве і Геранёнах (1730), Зэльве (1739), Лужках (1741), Віцебску (1751), Драгічыне-Надбужскім (1773), дзе хутка ўтвараліся і калегіумы.
    Значныя перашкоды стварэнню сеткі піярскіх устаноў чынілі езуіты, якія бачылі ў П. сваіх кан-курэнтаў. Езуіты дамагліся закрыцця піярскіх ка-легіумаў у Вільні, Гаранёнах, Воранаве (пераведзе-ны ў 1756 у Ліду), адкрывалі свае школы ўсюды, дзе ўжо меліся піярскія ўстановы, пастаянна пада-валі скаргі на П. у суды і інш. Для павышэння канкурэнтаздольнасці піярскай адукацыі пад кі-раўніцтвам правінцыяла Кароннай правінцыі С.Канарскага ў 1740—50-я г. праведзена рэформа піярскіх навуч. устаноў (у 1750—60-я г. яна закра-нула і Літ. правінцыю); былі пашыраны курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і свецкіх гуманітар-ных навук, уведзены франц. і ням. мовы і інш. Выкладаць новыя прадметы павінны былі спецы-яльна падрыхтаваныя асобы па новых падручні-ках (перакладзеных ці напісаных П.), тэрмін наву-чання склаў 6 гадоў. Значны ўплыў на навуч. праграмы П. у Рэчы Паспалітай зрабіла франц.
    Пінскі Лешчанскі манастыр.
    3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
    
    ПЛАШЧАНІЦА — ПАЯБАНІЯ
    251
    культура, шэраг прадметаў выкладаўся па-фран-цузку, лепшыя выхаванцы накіроўваліся на ста-жыроўку ў Францыю. Пасля скасавання ў 1773 ордэна езуітаў і стварэння Адукацыйнай камісіі П. адыгралі вял. ролю ў рэфармаванні сістэмы ас-веты краіны ў 1770—80-я г.: падрыхтавалі вял. колькасць праектаў рэформ, пісалі падручнікі (А.Каменскі, А.Паплаўскі, М.Пракаповіч). За зас-лугі ў галіне адукацыі П. было дазволена ў 1775 набываць новыя зямельныя ўладанні, у 1783 іх школы ў Польшчы вылучаны ў асобную акругу (вучылішчы П. у ВКЛ увайшлі ў яе склад у 1790). У канцы 18 ст. на тэр. ВКЛ дзейнічала 18 кляшта-раў П. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі і стварэння Віленскай навуч. акругі становішча П. змянілася нязначна, у 1804 піярскія навуч. ўстановы былі ўключаны ў гэту акругу і атрымалі статус павятовых вучылішчаў. Адкрываць новыя школы П. не дазвалялася (выключэннем з’явілася заснаванне ў 1822 Полацкаіа вышэйша<а піярскаіа вучалішча). Піярскія навуч. ўстановы працягвалі займаць адно з вядучых месцаў у акрузе: у 1803 у
    П. вучыліся 1234 юнакі, у 1816 — 1245, у 1822 — 1401. П. займалі шэраг прафесарскіх пасад у Ві-ленскім універсітэце: С.Юндзіл, Ф.Серафімовіч, Ф.Галанскі. У 1831—34 пасля паўстання 1830—31 навуч. ўстановы П. былі пераўтвораны ў 5-клас-ныя свецкія павятовыя вучылішчы ці зачынены. Літ. правінцыя П. скасавана ў 1843.
    Літ.: С а м у с і к А.Ф. Дзейнасць манаскіх ордэнаў у галіне асветы на Беларусі ў першай трэці XIX стагоддзя // Гіеторыя: праблемы выкладання. 1998. № 1. ЛФ.Самусік.
    ПЛАШЧАНІЦА —палотнішча з выявай це-ла Ісуса Хрыста пасля зняцця яго з крыжа. У пра-васлаўі Вялікі пяток (пятніца перад Вялікаднсм) П. ўрачыста выносіцца з алтара на сярэдзіну хра-ма для пакланення веруючых і засгаецца там да ве-лікоднай поўначы, пасля чаго вяртаецца ў алтар.
    ПЛЯБАН, гл. Пробашч.
    ПЛЯБАНІЯ — 1) у каталіцкай царкве адна з назваў царк. прыхода. Гл. Парафія. 2) Дом проба-шча (плябана).
    252
    ПОЛАЦКАГА — ПОЛАЦКАЯ
    ПбЛАЦКАГА САФІЙСКАГА САБбРА БІБ-ЛІЯТЭКА. Існавала з сярэдзіны 11 ст. да 1579 пры Полацкім Сафійскім caffopw. У 12 ст. папаўненню яе фондаў садзейнічала асветніца Еўрасіння По-лацкая. У бібліятэцы зберагаліся рукапісныя кнігі пераважна рэліг. зместу, арыгінальныя помнікі, у т.л. творы мясцовага паходжання: летапісы, «Жыціе Ефрасінні Полацкай». Разрабавана ў час Лівон-скай вайны 1558—83. 10 рукапісаў на слав. мове з гэтай б-кі зберагаюцца ў Нац. б-цы ў Варшаве (у т.л. «Зборнік» 1500—01, спіс Пскоўскага 1-га летапісу 1548), «Евангелле вучыцельнае» сярэдзіны 16 ст. — у б-цы Львоўскага ун-та імя І.Франко.