Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
242
ПАТРЫЯРХ — ПАЎЛІКІЯНЕ
вах» Кірылы Тураўскага. П. шырока разыходзілася на бел. землях у рукапісах («словы» Іаана Златавус-та і «словы» Ісаака Сірына, 1428; «Павучанне Яф-рэма Сірмна», 1492). Бел. асветнік і друкар Ф.Ска-рына ў сваіх тлумачэннях кніг Бібліі выкарыстоў-ваў працы Васілія Вялікага, Грыгорыя Дваяслова, Ераніма Блажэннага, Феадосія, Феадарыта Кіпр-скага, Ісаака і Яфрэма Сірыных, Іаана Дамаскі-на, Іосіфа Канстанцінопальскага і інш., а таксама аўтараў, якія не былі прызнаны царквой (напр., Арыген). У сваіх экзегетычных пабудовах Скары-на паказаў сябе сапраўдным прадаўжальнікам ідэ-алаў патрыстычнай лініі пазнання, якая па шэра-гу пунктаў уступала ў спрэчку з рацыяналістычна звужанай карцінай свету, узятай на ўзбраенне эпохай Адраджэння. У 16—17 ст. з развіццём кнігадрукавання побач з палемічнайлітаратурай, скіраванай супраць езуіцка-каталіцкай экспансіі, П. атрымала найб. пашырэнне. З’явіліся перакла-ды лац. П.: творы Аўгусціна Аўрэлія «Пра горад Божы», «Богападобная любоў», зборнікі павучан-няў. У друкарнях Віленскага брацтва і Мамонічаў выдадзены «Слова пра цярплівасць і богаўхваленне» Іаана Златавуста, «Спрэчка другая хрысціяніна...» Іаана Дамаскіна (1585), «Маргарыт» Іаана Златавусга (1588) і інш. Папулярным на Беларусі патрыстыч-ным пісьменнікам быў Яфрэм Сірын, зборнікі якога друкавалі ў Вільні («Павучанні», 1780, «Кні-га прападобнага айца нашага Яфрэма Сірына», 1768, «Розныя павучальныя словы», 1764), у Суп-раслі («Павучанні», 1786, 1788, 1789; «Паранесіс», 1791) і інш. гарадах. Працы Грыгорыя Назіянзіна, Іаана Дамаскіна, Іаана Златавуста, Яфрэма Сіры-на перакладалі С.Зізаній, К.Карповіч і інш. П. шы-рока выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці І.Фёдараў, Г. і М.Смітрыцкія, С.Кімбар, Л. і С.Зізаніі, Л.Кар-повіч, Е.Плецянецкі, І.ВІшанскі, З.Капысценскі, В.Суражскі, П.Бярында, І.Гізель, І.Галятоўскі, АБара-новіч, Дзмітрый Растоўскі (Туптала), інш. асветні-кі і царк. дзеячы Беларусі і Украіны. Творы П. шырока выкарыстаны ў вядомым рукапісным тлумачэнні Бібліі сярэдзіны 17 ст. «Выклад-ь месць труднейшых-ь...». Значнае месца П. займала ў па-шыраных на Беларусі зборніках т. зв. вучыцельс-кай л-ры 16—18 ст. («Пандэкты», Вільня, 1592; «Ан-фалагіён», Еўе, 1613; «Дыоптра», Еўе, 1619; «Перла мнагацэннае», Магілёў, 1694, 1699 і інш.). Закліка-мі трымацца бацькоўскай веры як асновы нац. традыцыі і культуры яны набывалі выхаваўчае, маральна-дыдактычнае і патрыятычнае гучанне.
Пу/м.: Памятннкм внзантмйской лятературы IV—IX dd. М., 1968; Памятнякн средневековой латмнской лнтературы IV—IX вв. М., 1970; Памятнмкм лнтературы Дрсвней Русм, XI — начало XII в. М.. 1978.
/І/m.: Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн.. 1968; Вмзантмйская лнтература. М.. 1974; Авсрмнцсв С.С. Поэтнка дрсвнсвмзантмйской лнтературы X—XVII в. М., 1977; Мсторня русской лнтературы X—XVII вв. М., 1980; 3 a -м а л е е в А.Ф., 3 о ц ВА Мыслнтелн Кневской Русн. Кнев, 1981;
Історія Украіньской літературн. Кнів, 1987; Тысячелетме традм-цнй болгарокой лнтературы // Роднмк златоструйный. М.. 1990; Я с к е в н ч АА. Творы Ф.Скарыны: Жанравая структура, філас. погляды, масгацтва слова. Мн., 1995; Гісторыя беларускай літарату-ры: Старажытны псрыяд. Мн., 1997. ГУГ/ушавы, А.А.Ясксвіч.
ІТАТРЫЯРХ (грэч. patriarcher прабацька, пачы-нальнік роду) — вышэйшы епіскапскі тытул у праваслаўнай царкве, кіраўнік памеснай права-слаўнай царквы. У Стараж. Іудзеі П. называлі стар-шыню сінедрыёна — вышэйшага калегіяльнага органа ўлады. У хрысц. царкве з 4 ст. П. — кіру-ючы епіскап некаторых гарадоў і зямель (алексан-дрыйскі, іерусалімскі, канстанцінопальскі, антыя-хійскі, рымскі). 3 канца 6 ст. П. канстанціно-пальскі атрымаў тытул Усяленскага з правам склі-каць Усяленскія саНоры і прызначаць ліітрапалі-таў. Папа рымскі разглядаўся тады як П. зах. час-ткі Візантыі. Рымская царква пасля свайго аддзя-лення не пагадзілася з гэтым і з 13 ст. ўвяла тытул П. для епіскапаў сваіх асобных стараж. епархій у падпарадкаванні папы. Тытул П. існуе таксама ў армяна-грыгарыянскай, копцкай (у Егіпце), эфі-опскай і інш. стараж. усходніх цэрквах. Правасл. царква Беларусі з часоў свайго існавання і да 1596 знаходзілася пад амафорам (апекай) П. канстанці-нопальскага. Са згоды апошняга пастаўляліся міт-рапаліты Кіеўскай мітраполіі. У 1596 П. канстанці-нопальскі накіраваў свайго зкзарха Нікіфара на правасл. сабор у Брэсце, які выступіў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1620—86 адноўленая пра-васл. іерархія Украіны і Беларусі зноў знаходзіла-ся пад апекай П. канстанцінопальскага. 3 1917 правасл. царква Беларусі (з 1989 Беларускі экзар-хат) знаходзіцца ў царк. юрысдыкцыі П. маскоў-скага і ўсяе Русі. Першы П. маскоўскі пастаўлены ў 1589 (у 1700—1917 П. не было). Ён кіруе царк-вой сумесна са Свяцейшым Сінодам і Архірэй-скім саборам, выбіраецца пажыццёва на Памес-ным саборы (сходзе прадстаўнікоў духавенства і вернікаў царквы). За час існавання Маскоўскага патрыярхату было 15 П. Апошні з іх, Аляксій II чатыражды (1991, 1995, 1998, 2001) наведаў Бела-РУСЬ-
Літ.-. Под Патрмаршмм омофором. М.. 1989. Г.у.Шэйкін.
ПАТРЫЯРХАТ, патрыярхія (ад грэч. pater бацька + arche улада) у хрысціянстве — кі-руемая патрмярхам царква ў сукупнасці яе эле-ментаў: веравучэння, богаслужэбнай практыкі, па-дання і традыцыі, іерархічнай сістэмы кіравання.
ПАТЭР (лац. pater бацька) — каталіцкі ма-нах у сане свяшчэнніка або дыякана, а таксама каталіцкі свяшчэннік наогул.
ПАУЛІКІЯНЕ (грэч. Paulikianoi ад імя апос-тала Паўла) — удзельнікі буйнога ератычнага ру-ху ў Візантыйскай імперыі. Узніклі ў пач. 7 ст. ў
ПАУЛОВІЧ — ПАЦЕЙ
243
Заходняй Арменіі, іх заснавальнік армянін Кан-станцін (пазней прыняў імя Сільван). На рэліг.-філа-софскую дактрыну П. моцна паўплывалі ма-ніхейства і маздахізм. Для веравучэння П. (канчат-кова аформлена ў пач. 9 ст. ерасіярхам Сергіем — Ціхікам) характэрны дуалізм, вера ў Бога дабра (анёл і сын якога — Ісус Хрыстос) і Бога зла — Сатанііла. Адмаўлялі культ Маці Божай, праро-каў, святых, неабходнасць царквы і духавенства; з Бібліі прызнавалі толькі Новы запавет (без пас-ланняў апостала Пятра). У сярэдзіне 9 ст. П. пад кіраўніцтвам Карвеаса і Хрысахіра стварылі на У Візант. імперыі сваю дзяржаву з цэнтрам у г. Тэф-рыка, адкуль рабілі напады ў інш. раёны імперыі. У 872 візант. войскі разбілі П. каля г. Вафірыяка, а ў 878 захапілі Тэфрыку. Многія П. прымусова пераселены на Балканскі паўвостраў, дзе моцна паўплывалі на фарміраванне вучэння багамілаў.
ПАЎЛбВІЧ Сяргей Канстанцінавіч (25.9.1875, в. Асаўцы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.9.1940) — беларускі грамадска-культурны і рэ-лігійны дзеяч, педагог. Скончыў правасл. семіна-рыю ў Вільні, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царк. установах, у 1909—13 выкладчыкам настаўніцкай семінарыі і жаночай гімназіі ў Рагачове, у 1913—18 інспектарам нар. школ Ваўкавыскага пав., у 1925—28 настаўнікам і дырэктарам Віленскай бел. гімназіі. Адзін з кі-раўнікоў Т-ва бел. школы. Удзельнічаў у працы Бел. навук. т-ва ў Вільні. Выступаў супраць пала-нізацыі і за пашырэнне адукацыі на роднай мове. Быў прыхільнікам ідэі працоўнай школы («Аб ар-ганізацыі беларускай працоўнай школы», 1928). Для агульнаграмадзянскага, нац. выхавання дама-гаўся выкарыстання і рэліг. каштоўнасцей. У 1937 выдаваў царк. і культурна-асветны часопіс для дзя-цей «Снапок». Аўтар школьных падручнікаў і вучэб-ных дапаможнікаў «Свяшчэнная гісторыя Старога Завету» (1926), «Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма» (ч. 1, 1928), «Свяшчэнная гіс-торыя Новага Завету» (1936), буквароў «Першыя зерняткі» (1936), «Засеўкі» (1937, на лацінцы).
Літ.: Народная адукацыя і педагагічная навука ў Беларусі (1917—1945). Мн., 1993; ВабішчэвічА. Каб жыць пад сва-ім нсбам: Навук.-пед. спадчына Сяргея Паўловіча// Голас Радзі-мы. 1996. 19. 26 снеж; Шырокава М. Сяргей Паўловіч як асветнік і перакладчык (да 125-годдзя з дня нараджэння) // Пра-васлаўе. 2000. №9. А.М.ВаЬІшчэвіч.
ПАЦЕН Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч; 12.4.1541, сядзіба Ражанка Камянецкага пав. Пад-ляшскага ваяв. — 18.7.1613) —беларускі царкоў-ны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-палеміст. 3 пра-васл. роду Пацеяў. Мяркуецца, што ў дзяцінстве быў пажам пры каралеўскім двары, потым — пры двары кн. М.Радзівіла Чорнага, дзе атрымаў выхаванне і адукацыю, перайшоў у калбвінізлі. Магчыма, вучыўся ў Ягелонскім ун-це (Кракаў). 3 1566 брэсцкі пісар земскі. 3 1569 дэпутат ад брэс-
цкай шляхты на Люблінскім сейме. У 1573 (ці 1574) вярнуўся ў праваслаўе. 3 1577 земскі суддзя. У 1586 уваходзіў у склад каптуровага суда. У 1588 брэсцкі кашталян і сенатар Рэчы Паспалітай. Пас-ля смерці жонкі (1592) прыняў манаства пад імем Іпацій (крас. 1593). У маі 1593 — епіскап уладзімірскі (у г. Уладзімір-Валынскі). У 1595 ра-зам з К.Цярлсцкім узначальваў пасольства ў Рым да папы Клемента VIII з мэтай аб’яднання ўсход-няй і заходняй цэркваў у Рэчы Паспалітай. Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Брэсцкайуніі 1596. У 1599—1613 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Пераклаў на старабел. мову 2 кнігі П.СкарБ «Сі-нод брэсцкі» і «Апісанне і абарона сабору рускага брэсцкага» і выдаў іх пад адной вокладкай (1597). У 1605 апублікаваў «эпістолію» 1476 мітрапаліта Місаіла папе Сіксту аб падтрымцы уніі з Рымам (сапраўднасць тэксту гэтай «эпістоліі» аспрэчваец-ца многімі даследчыкамі). Аўтар палемічных тво-раў на старабел. і польскай мовах у абарону уніі: «Унія...» (1595), «Справядлівае апісанне ўчынкаў і справы сінодавае» (1597), «Размова берасцяніна з братчыкам» (1604), «Уваскрослы Налівайка» (1607), «Ерасі, невуцтва і палітыка папоў і мя-шчан віленскага брацтва», «Гармонія...», «Рэля-цыя» (усе 1608), шэрагу лістоў да кн. К.Астрож-скага, якія з’явіліся прычынай палемікі П. з Клі-рыкам Астрожскім («Водпіс на ліст нейкага Клі-рыка Астрожскага безыменнага», 1599), вялікай колькасці прамоў і павучанняў. П. таксама пры-пісваюць аўтарства «Антырызіса, або Апалогіі супраць Хрыстафора Філалета» (1599; польскае пе-равыданне 1600). Прапаведніцкія творы П. на ста-рабел. мове былі сабраны і выдадзены ў 1677, у 1714 — перавыдадзены на польскай мове ў Суп-раслі.
244
ПЕКЛА — ПЕРШАПАКУТНІК