• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Літ.: Гісторыя беларускай дакасгрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Падокшян СЛ. Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на псраломс культурна-гістарычных эпох. Мн., 2001. Лаўрык Ю. Іпацій Пацей // Спадчына. 1992. № 7; Дмнтрмев М.В. Посольство Нпатня Потня а Карнлла Терлецкого в Рмм в 1595—96 гг.// Славяноведенме. 1996. № 2; К і ш к а Л. Жацьцяпіс Іпація Пацея // Спадчына. 1998. No 4.
    Ю.МЛаўрык.
    ПЕКЛА — у хрысціянскіх уяўленнях месца вечнага пакарання адрынутых анёлаў і душ па-мерлых грэшнікаў. Уяўляе сабою міфалагічную прастору, якая, паводле хрысціянскай традыцыі, створана пасля здрады Богу Люцыфера, анёла святла, яго звяржэння ў якасці Д’ябла з неба ў нетры зямлі з мноствам слуг — адрынутых анё-лаў. Яны — распарадчыкі пякельных пакут душ грэшнікаў, што аддадзены вечнай смерці. Вучэн-не пра вечнасць пакут у П. канчаткова зацвердзі-лася ў царкве на саборы ў 533. У Старым запаве-це такое пакаранне адсутнічае; у Новым запавеце ёсць папярэджанне пра Страшны суд і апісанне стыхій П. — агню, цемры, болю і плачу. Дэталі-заваная пачуццёва-наглядная карціна П. намаля-вана ў літаратуры 4—-12 ст.: апакрыфічным «Апа-каліпсісе Паўла», «Дыялогах» Гры/орыя Вялікаіа, «Жыціях св. Патрыка», «Прывідзе Тунгдала» і інш. У «Боскай камедыі» Дантэ 9 колаў П. — у залеж-насці ад цяжкасці зробленых грахоў — склада-юць своеасаблівую іерархію асуджаных у адроз-ненне ад сіметрычнай іерархіі блажэнных у раі. Царкоўным вызначэнням П. фальклорная трады-цыя проціпастаўляла часовы адпачынак ад пакут. Асн. супярэчнасці міфа аб П. — бесцялесная ду-ша і яе фізічныя пакуты, пасмяротныя і канчат-ковыя пакаранні грэшнікаў. У трактоўцы П. і Д’ябла сучаснымі тэолагамі побач з афіц. версіяй царквы маюцца і мадэрнісцкія. П. блізкія паняц-ці Тартар (грэч.), Нарака (індуісцкая, будысцкае), Джаханам (мусульманская).
    ПЕРШАБЫТНЫЯ РЭЛі'ГІІ. Паводле сучас-ных навук. даследаванняў рэлігійныя вераванні пачалі ўзнікаць 40—50 тыс. гадоў назад на аднос-на высокай ступені развіцця першабытнага гра-мадства. Першапачаткова аб’ектам рэліг. ўспры-мання былі тыя прыродныя з’явы, з якімі чалавек быў звязаны ў сваёй штодзённай практычнай дзейнасці і якія мелі для яго жыццёва важнае зна-чэнне. Аб’ектам рэліг. адносін мог стаць рэальна існуючы прадмет, якому надаваліся звышпачуццё-выя ўласцівасці — фетыш. Фетайібізм звязаны з магіяй, імкненнем зрабіць уплыў на ход падзей у жаданым кірунку пры дапамозе чараўніцкіх абра-даў, замоў і да т.п. У далейшым прыпісваемыя прадмету звышпачуццёвыя ўласцівасці пачалі ад-дзяляцца ад яго, ператварацца ў самастойныя іс-тоты — «духаў»; узнікла вера ў самастойную ад-
    носна да цела «душу» (анімізм), стварылася магчы-масць падвоенасці свету на рэальна існуючы і не-зямны, звышнатуральны. На змену родавым і пле-мянным рэлігіям прыйшлі політэістычныя рэлігіі.
    Да прыняцця хрысціянства паслядоўнікі языч-ніцтва, ці паганскіх вераванняў, пакланяліся мноству багоў, ушаноўвалі свяшчэнныя дрэвы, камяні, узгоркі, крыніцы, вытокі рэк, прыродныя стыхіі, нябесныя свяцілы. Мноства багоў, перап-ляценне іх функцый патрабавала ўладкавання іх адносін. У Стараж. Егіпце, напр., сфарміраваўся пантэон багоў, у якім усталёўвалася пэўная іх іе-рархія. Найб. шаноўнымі (вярхоўнымі) былі бог сонца Ра, бог-творца Птах, папулярнымі былі Азі-рыс, багіня-маці Ізіда. Асаблівую ролю адыграла абагаўленне асобы фараона, які як жывы бог за-бяспечваў усю жыццядзейнасць дзяржавы і сваіх падданых. У Стараж. Месапатаміі кожны шумер-скі горад меў свайго бога-заступніка. Але былі і агульнадзяржаўныя багі, такія, як бог нябёсаў Ану, бог зямлі Энліль, бог месяца Найнар і інш. Індуізм, як і інш. раннія нац. рэлігіі, быў політэ-істычным. Першапачаткова гэта мноства багоў не мела ўстойлівай іерархіі. Найб. вядомымі з іх бы-лі бог буры Індры, бог Сонца Сурая, бог агню — Агні і інш. Пазней у брахманскі перыяд вядучы-мі багамі абвешчана тройца — Брахма, Шыва і Вішну. У Стараж. Кітаі на пярэдні план рэлігіі былі выстаўлены культ Шан-дзі, культ Неба, даа-сізм і канфуцыянства. У дагамераўскі перыяд Ста-раж. Грэцыі навакольны свет успрымаўся чалаве-кам як населены рознымі дэманічнымі сіламі — духамі, якія былі ўвасаблены ў свяшчэнных прад-метах, з’явах, істотах. Сярод такіх істот быў зна-каміты Пан — сын бога Гермеса і німфы Дрыё-ны. Пануючай формай Рымскай дзяржавы быў культ полісных багоў, цэнтр. ролю ў якім адыг-рываў культ заступніка Рыма Юпітэра.
    У славян-беларусаў адным з вярхоўных багоў быў Вялес, апякун жывёлагадоўлі, гандлю, багац-ця, замагільнага свету, абрадавай паэзіі і песень. Другім з вярхоўных багоў быў Пярун, бог грому і маланкі, вайсковай справы. Богам сонца лічыўся Дажбог, богам агню быў Жыжалб, холаду — Зю-зя, добрабьггу — Цёця, богам вясны і плоднасці — Ярыла, багіняй урадлівасці лічылі Ладу, а яе дачку Лёлю (Лялю) — багіняй кахання і вясны. Вядомы таксама вобраз ранішняй заранкі Дзянніцы, ка-ханкі Месяца. Даравальнікам багацця і долі лі-чыўся Бялун.
    ПЕРШАПАКУТНІК — архідыякан Сця-фан, які прыняў смерць за Хрыста і яго вучэнне. Сцяфан, выбраны ў лік першых 7 дыяканаў, быў адукаваным эліністам, але ён не абмяжоўваўся толькі служэннем у час трапез, а смела і перака-
    ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ — ПІЕТЫЗМ
    245
    наўча прапаведаваў Евангелле і пераможна вёў спрэчкі пра хрысціянскую веру ў іерусалімскіх сі-нагогах. Фанатыкі абвінавацілі яго ў блюзнерстве і з дапамогай ілжывых сведак дамагліся асуджэн-ня яго да смяротнага пакарання. Ен быў забіты камянямі, і сярод тых, хто кідаў у асуджанага гэ-тыя камяні, быў юнак Саул, які пазней стаў вялі-кім апосталам Паўлам. Такім чынам гвалтоўна абарвалася жыццё дабравесніка, які ўпершыню ясна выставіў ідэю ўсяленскага хрысціянства, прызначанага абняць свет — ідэю, гал. вяшчаль-нікам якой урэшце стаў сам Павел. Мошчы Сця-фана былі адкрыты паблізу Іерусаліма ў 415, пера-несены ў Іерусалім і каля 428 змешчаны на заха-ванне ў заснаваным імператрыцай Пульхерыяй у Канстанцінопалі храме ў імя Сцяфана.
    ПЕТРАГіАўЛАЎСКІ Іван Міхайлавіч — ду-хоўны пісьменнік, педагог, гісторык магілёўскай епархіі, этнограф 19 ст. Вышэйшую адукацыю ат-рымаў у Казанскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Аўтар артыкулаў «Пра мнагажонства ў старажытных яўрэяў» (1884), «Феадосій Васілевіч, епіскап магілёўскі» (1887), «Гістарычныя звесткі аб стане праваслаўя ў магілёўскай епархіі пасля смерці епіскапа магілёў-скага Феадосія Васілевіча з 1678 да 1699 гг.», «Се-рапіён Палхоўскі, епіскап магілёўскі, 1699—1704 гг.» (абодва 1888). «Сільвестр П, кн. Святаполк Чац-вярцінскі, епіскап магілёўскі» (1893).
    ПЕТР — у Новым запавеце адзін з 12 апоста-лаў. Паводле хрысц. легенды, рыбакі Сімон, праз-ваны Кіфай (арамейскае), Пятром (у пфакладзе з грэч. камень), і яго брат Андрэй былі першымі закліканы Ісусам ў шэрагі яго вучняў. П. атрымаў прызначэнне стаць «асновай» царквы Хрыста. Лі-чыцца, што яму ўручаны ключы ад нябеснага царства. Верны Хрысту, П. пасля тайнай 'вячэры (у час допыту і катаванняў Ісуса) тройчы ад яго адрокся, але потым раскаяўся. Пасля смерці Ісуса вёў прапаведніцкую дзейнасць. У Рыме быў схоп-лены і пакараны смерцю разам з Паўлам (каля 65). Каталіцкая царква лічыць яго першым епіска-пам рымскіх хрысціян. Паколькі іудахрысціяне ўшаноўвалі П., а Павел называў яго апосталам для іудзеяў, у навуцы ўжываецца тэрмін «петрынізм» для азначэння той плыні ў раннім хрысціянстве, якая выступала за захаванне некаторых абрадаў, супраць разрыву з іудаізмам.
    ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА (Пётр Гезка з Ганёндза; паміж 1525—30, мяст. Гонёндз Падляшскага ваяв. — 15.9.1573) —ідэолаг левай, сялянска-плебейскай плыні Рэфармацыі на Бела-русі і ў Літве, належаў да антытрвінітарбіяў. Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1551), удаска-
    Святы Петр.
    1700. Белару-ская іка-напісная школа.
    нальваў веды ў Італіі, Швейцарыі. У 1554 праф. сафісгыкі ў Падуанскім ун-це. Паслядоўнік рэліг.-фі-лас. вучэння іспанскага вучонага М.Сервета і сац.-паліт. ідэй мараўскіх анабаптыстаў. Выдаў на лац. мове творы «Супраць боскасці Ісуса Хрыста» (Брэст, 1557), «Аб першахрысціянскай царкве» (1563?; не зберагліся), на польскай мове «Пра трох», «Пра сына Божага» і «Пра хрысціянскае хрышчэнне» (усе каля 1570). Удзельнічаў у анты-трынітарскіх сінодах, палемізаваў з С.Будннм. Адмаўляў царк.-тэалагічную і філас. схаластычную традыцыі. Выступаў супраць прыватнай уласнас-ці, сац. няроўнасці, войнаў, феад. права, свецкай улады, пакарання смерцю. Яго паслядоўнікі Якуб з Каліноўкі, Павел з Візны, М.Чаховіц і інш.
    Aim.: Подокшмн СА. Рсформацмя м обіцественная мысль Белоруссям м Лйтвы. Мн., 1970. СЛ.Падокшык.
    ПІЕТЫЗМ (ад лац. pietas набожнасць) — містычная плынь, якая ставіла рэліг. пачуцці вы-шэй за рэліг. догматы; супрацьлеглая артадаксаль-наму пратзстант&ізму. Узнік у канцы 17—18 ст. ў Германіі. Яго заснавальнік ням. тэолаг Ф.Шпе-нер не прызнаваў царк. абраднасць, падкрэсліваў неабходнасць для вернікаў асабістага перажыван-ня Бога, якое дазваляе зацвердзіць высокамараль-ныя прынцыпы жыцця і атрымаць «боскую лас-ку». Прыхільнікі П. абвяшчалі грахоўнымі тэатр, танцы, песні, забавы, насаджалі веру ў цуды, фа-натызм, містыку, выступалі супраць навукі, розу-му, прагрэсу, праследавалі вучоных і філосафаў. У 18 ст. іх ідэі былі выкарыстаны ў барацьбе суп-
    246
    ПІЛІГРЫМ — ПІНСКАЯ
    раць ідэй Асветніцтва. У шырокім сэнсе П. — рэліг.-містычны настрой, паводзіны.
    ПІЛІГРЫМ (італьян. pellegrino чужаземец) — вандроўны багамолец; тое, што паломнік (гл. Па-ломніцтеа).
    ПІНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1729?—46? у г. Пінск Брэсцкай вобл. Належала езуітам. Выпус-кала кнігі на лац. і польскай мовах (вядома 8 наз-ваў, ёсць звесткі яшчэ пра 3): літургічныя выдан-ні, панегірыкі, казанні, белетрыстычныя зб-кі «Усякай усячыны», складзеныя смаленскім кашта-лянам паэтам К.Несялоўскім. У зб-ках змешчаны вершы складальніка, дакумент. і эпісталярныя ма-тэрыялы, легенды, апокрыфы, эпітафіі і інш.
    Aim.: М а л ь д з і с А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотсчнос дсло м бнблнографня в Бслорусснн. Мн., 1974. Г.Я.Галснчанка.
    ПІНСКАЯ КАНГРЭгЛцЫЯ 1791, Пін-ская генеральная кангрэгацыя 1791 —сход праваслаўнага духавенства і вернікаў Рэчы Паспалітай з мэтай стварыць у краіне аўта-кефальную царкву, незалежную ад Сінода Грэка-расійскай (Рускай праваслаўнай) царквы . Рашэн-не аб яе скліканні прынята Чатырохгадовым сей-мам 1788—92. 2.3.1791 кароль Станіслаў Аўгуст прызначыў камісарамі на кангрэгацыю ад Каро-ны сандамірскага пасла М.Каханоўскага і люблін-скага пасла кн. Чартарыйскага, ад ВКЛ — трок-скага пасла Залескага і пінскага пасла і падстарас-ту Бутрымовіча. Навагрудскі пасол Бярновіч быў прызначаны для зносін з кангрэгацыяй і для за-беспячэння яе дакументамі. У Пінск прыбылі 96 дэлегатаў: 24 манахі, 21 святар, 51 свецкая асоба (сярод іх 19 са шляхты, астатнія з мяшчан). У кангрэгацыі ўдзельнічалі і католікі (напр,, гене-рал-інспектар войск ВКЛ Грабоўскі) і уніяцкае ду-хавенства (епіскап пінскі Іаакім Дашкевіч-Гарбац-кі і яго каад’ютар Іаасафат Булгак). Генеральная кангрэгацыя пачала працу 1.7.1791. Яна прыняла рашэнне, што Генеральная кангрэгацыя, або «На-цыянальны сінод праваслаўных цэркваў каралеў-ства Польскага і Вялікага княства Літоўскага» складаецца з архіепіскапа і 3 епіскапаў, старшых архімандрытаў, асэсараў кансісторыі і дэпутатаў, абраных епархіяльнымі кангрэгацыямі. Генераль-ная кангрэгацыя павінна была збірацца кожныя 4 гады. Яе гал., або генеральная кансісторыя скла-далася з 12 чал. Архіепіскап павінен быў дзейні-чаць на правах ліітрапаліта і знаходзіцца ў ду-хоўнай залежнасці ад канстанцінопальскага пат-рыярха. На сваіх з’ездах кангрэгацыя павінна бы-ла абмяркоўваць духоўныя справы сваёй царквы, прызначаць, калі гэта патрэбна, 4 кандыдатаў на кафедру епіскапа. 3 іх каралеўскі ўрад павінен