• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    У 1620-я г. з аднаўленнем правасл. Кіеўскай мітраполіі ў Рэчы Паспалітай П.п.е. была часова адноўлена з прызначэннем на кафедру Мялеція Сматрацкага-, другое яе часовае адраджэнне адбы-лося ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, калі маскоўскі патрыярх Нікан прызначаў у заня-ты рас. войскамі Полацк сваіх епіскапаў Іаакіма і Каліста. Пасля далучэння бел. зямель да Рас. ім-перыі ў канцы 18 ст. пачалося вяртанне ў правас-лаўе уніяцкіх вернікаў, у 1795 у Полацкай і Магі-лёўскай губ. у праваслаўе вернута каля 110 тыс.' ча-лавек. У 1833 П.п.е. адноўлена і прылічана да 3-га класа. Межы епархіі ахоплівалі Віцебскую, Вілен-скую і Курляндскую губерні. У той час полацкі архіепіскап Смарагд быў прыхільнікам далучэння уніятаў да праваслаўя асобнымі прыходамі, ігна-руючы саборны пачатак, і выкарыстоўваў да гэта-га адм., прымусовыя метады, што выклікала хва-ляванні прыхаджан. Епіскап Васіль Лужтнскі, які яшчэ заставаўся ў уніі, наадварот выступаў за агульнае, саборнае ўз’яднанне праз асцярожныя
    Полацкая Спаса-Ефрасіннеў-ская царква
    ўнутраныя змены ў самой уніяцкай царкве. Па ініцыятыве Лужынскага і яго аднадумцаў мітра-паліта Іосіфа Сямашкі і епіскапа Антонія Зубко быў скліканы Полацкі царксўны сабор 1S39, на якім унія была скасавана. У кастр. 1839 епіскапская ка-федра пераведзена ў Віцебск, тут быў адкрыты Ві-цебскі царкаўна-археалаіічны музей. 3 кастр. 1840 межы Полацкай епархіі сталі супадаць з адм. ме-жамі Віцебскай губ. У 1839 утворана Полацкая духоўная семінарыя (у 1856 пераведзена ў Ві-цебск, з 1871 афіц. называлася Віцебскай). 3 1874 пачалі выдавацца «Полоцкйе епархшшнаіе ведомос-тй». У 1885 у епархіі акрамя семінарыі дзейнічалі 3 духоўныя і 43 царк.-прыходскія вучылішчы. У 1887 было 9 манастыроў: 7 мужчынскіх і 2 жано-чыя. У 1890 епархія падзялялася на 25 благачын-ных акруг, што аб’ядноўвалі 305 царк. прыходаў, вернікаў было 662 649 чалавек.
    У 1914 епархія мела 310 царк. прыходаў, 546 цэркваў, 235 капліц; духавенства — 636 чалавек, з іх 359 святароў; вернікаў — 872 384 чалавекі. У 1920-я г. ў сувязі з антырэліг. палітыкай улад царк. жыццё епархіі заняпала, большасць уцале-лых храмаў перайшла да прыхільнікаў абнаўлен-чай Беларускайаўтаномнай праеаслаўнайцарквы. Да 1941 на тэр. П.п.е. не засталося дзеючых храмаў. Ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1942 было абвешчана аднаўленне епархіі ў складзе Бела-рускай аўтакефалбнай праваслаўнай царквм, аднак у ваенных умовах гэты акт меў фармальны харак-тар. Пасля вайны епіскапы не прызначаліся. У 1955 у межах Віцебскай вобл. было 26 цэркваў, дзейнічаў Полацкі Спаса-Ефрасінвўскі манастыр (зачынены ў 1960). 22.7.1989 П.п.е. адноўлена як епархія Бел. правасл. царквы Маскоўскага патры-ярхату, ахоплівала тэр. Віцебскай вобл. У 1992 у сувязі са стварэннем самастойнай Віцебскай епар-хіі межы П.п.е. звузіліся і ахопліваюць цяпер тэр. Полацкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глы-боцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага і Шаркаў-шчынскага раёнаў Віцебскай вобл. Епархія скла-даецца з 8 благачынных акруг (благачынняў): Браслаўскай, Верхнядзвінскай, Глыбоцкай, Док-шыцкай, Міёрскай, Пастаўскай, Полацкай (По-лацкі, Расонскі і Ушацкі раёны) і Шаркаўшчын-скай. У канцы 1999 ў Полацкай епархіі мелася 76 прыходскіх абшчын, дзейнічалі 79 храмаў і 1 ту-рэмная царква. Пастырскае служэнне неслі 54 свяшчэннаслужыцелі, 6 дыяканаў. На тэр. епархіі дзейнічае Полацкі Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр (засн. ў 1128, дзейнасць адноўлена ў 1990). У 1995 адноўлена выданне газ. «Полоцкме епархнальные ведомостм».
    Тытулы кіруючых архірэяў, епіскапаў і архі-епіскапаў: полацкі (992—1490), полацкі і віцебскі
    ПОЛАЦКАЯ —ПОЛАЦКІ
    255
    (1490—1540-я г.), полацкі, віцебскі і мсціслаўскі (1540—1660-я г.), полацкі і велікалуцкі (1563—79, епіскапы ў юрысдыкцыі Маскоўскай мітраполіі), полацкі і віленскі (1833—40), полацкі і віцебскі (1840—1992; 1942—44 віцебскі і полацкі), полац-кі і глыбоцкі (з 1992). Сярод кіруючых архірэяў вядомыя: Нікіфар? (канец 11 — пач. 12 ст.), Міна (1105—16), Ілья (1116—20), Іакаў (1120—30), Казьма (1144—1156?), Дыянісій (1160-я г. — 1183), Мікалай (1183—?), Уладзімір (згадваецца каля 1218), Аляксій (згадваецца ў 1289), Іакаў II (згадва-ецца ў 1300), Грыгорый (згадваецца ў 1331), Феа-досій (1392—1416), Грыгорый II (1434—52), Мі-хаіл (1452—56), Сімяон II (1456—58), Каліст (1458—59), Сімяон III (1459—-81), Іона І (Глезна, 1481—89?), Лука (1490—1509), Яўфімій (Акушка, 1509—14), Іосіф (гл. Іосіф III, 1514 ці 1516—22), Нафанаіл (1522—34), Місаіл (1534—38?), Іаакім (1538—40), Сімяон IV (1540—44?), Герман (Храб-товіч, ?—1558), Герасім (Глеб Корсак, 1558—62), Грыгорый Валовіч (згадваецца ў 1562, невядома ці быў пасвячоны ў епіскапа), Арсеній (Шышка, 1563), Варсанофій (1563—76), Феафан (Рыпінскі, 1576—88), адначасова з 2 апошнімі маскоўскім мітрапалітам былі прызначаны 4 епіскапы (Тры-фан, 1563—66; Афанасій, 1566—72; Антоній, 1572—77; Кіпрыян, 1577—79), Афанасій (Цяр-лецкі, 1588—92), Нафанаіл (Богуш Сяліцкі, 1592—95), Герман (Загорскі, 1595—96), Мялецій (Сматрыцкі, 1620—23), Іаакім (Аыяканаў, 1654— 56), Каліст (Дарафеевіч-Рытарайскі, 1656—64?), Смарагд (Крыжаноўскі, 1833—37), Ісідар (Ні-кольскі, 1837—40), Васіль (Лужынскі, 1840—66), Сава (Ціхаміраў, 1866—74), Віктарын (Любімаў, 1875—87), Маркел (Попель, 1887—89), Антанін (Дзяржавін, 1889—93), Аляксандр (Закіс, 1893—г99), Ціхан (Ніканораў (1899—1902), Серафім (Мешчаракоў, 1902—11), Нікадзім (Богаў, 1911—13), Уладзімір (Пуцята, 1913—14), Інакенцій (Яс-трабаў, 1914—15, 1917—?), Кірыён (Садзэгелі, 1915—17), Афанасій (Мартас, 1942—44), Дзіміт-рый (Драздоў, 1989—92), Глеб (Савін, 1992—95). У 1995—97 епархіяй часова кіраваў мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт. Са жн. 1997 Полацкай епархіяй кіруе епіскап Феадосій (П.З.Більчанка).
    Літ.-. Ше й к й н Г. Полоцкая епархня. Мн.. 1997; Полацкая спархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мн.. 1999. С. 145—148. ГМ.ШМн.
    пбАДЦКАЯ СПАСА-ЕФРАСІННЕЎСКАЯ ЦАРКВА, Полацкая Спаская ц а р к в а. Пабудавана ў Полацку дойлідам Іванам на заказ Ефрасінні Полацкай паміж 1152 і 1161 як саборны храм Полацкага Спаса-Ефрасінн^скаіа манастыра. У 19 ст. часткова перабудавана (арх. А.Порта). Мураваны прамавугольны ў плане (8 х 12 м) 3-не-
    Полацкі Бога-яўленскі ма-настыр. Фота 1998.
    фавы 6-стаўповы крыжова-купадьны храм. Цэн-традьны неф з У завершаны паўкругдай апсідай, бакавыя — паўкруглымі нішамі ў тоўшчы сцяны. У 19 ст. першапачатковае пазакамарнае пакрыццё царквы заменена 3-схільным дахам. Старажытным закамарам адпавядаюць 3 паўкруж-жы на паўночным і паўднёвым фасадах. Інтэр’ер аздоблены фрэскамі 12 ст. (выявы святых, сюжэ-тныя і арнаментальныя кампазіцыі) — унікаль-нымі творамі стараж. манументальнага маста-цтва. Помнік архітэктуры Полацкай школы дойлідства 12 ст. Царква дзейнічае.
    ПбЛАЦКІ БОГАЯЎЛЁНСКІ МАНАСТЬ'іР, Полацкі Богаяўленскі брацкі ма-н а с т ы р. Існаваў у 1582—1918 у г. Полацк Ві-цебскай вобл. як правасл. мужчынскі манастыр; гал. цэнтр праваслаўя ў Полацку. Для пабудовы манастыра 8.5.1582 кароль Стафан Баторый даў 2 пляцы і вызваліў яго ад гарадскіх павіннасцей. Манастыр падпарадкоўваўся непасрэдна Кіеўскай мітраполіі і канстанцінопальскаму патрыярху. У 1650-я г. рас. цар Аляксей Міхайлавіч перадаў ма-настыру апусцелы Заполацкі Праабражэнскі ма-настыр з яго вёскамі і 2 млынамі на р. Палаце. Але пасля Андросаўскага перамір’я 1667 маёнткі перайшлі да езуітаў і інш. Асн. уласнасцю манас-тыра была в. Ропна (у пач. 19 ст. 1289 дзесяцін зямлі, 42 падданыя). У 17 ст. пры манастыры іс-навала брацкая школа, у якой выкладаў Сімяон Полацкі. У 1704 цар Пётр I дазволіў мана.хам ез-дзіць у г. Рыгу для правядзення адпраў і збору мі-ласціны. У 17 — 1-й пал. 18 ст. драўляныя будын-кі манастыра не раз гарэлі і аднаўляліся. У 1761—79 пабудаваны мураваны крыжова-купаль-ны Богаяўленскі’храм, у 1780—88 на грошы, ад-пушчаныя Кацярынай II (35 221 руб.), —мурава-ныя карпусы духоўнага вучылішча і келляў, а так-сама цэрквы св. Кацярыны і св. Ефрасінні. У 1918 манастыр закрыты. Большасць будынкаў ма-настыра захавалася. Помнік архітэктуры.
    А.А.Ярашэвіч.
    256
    ПОЛАЦКІ — ПОЛАЦКІ
    Полацкі Сафійскі сабор.
    ПбЛАЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕГІУМ — пер-шая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуі-таў на тэр. сучаснай Беларусі ў 1580—1812. Ад-крыты летам 1580 паводле загаду караля Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя. Навучанне і выха-ванне вялося па праграмах для езуіцкіх калёгіу-маў, вылучалася высокім узроўнем. Першым рэк-тарам быў вядомы ідэолаг Контррэфармацыі ў Рэчы Паспалітай П.Скарга. Калегіуму было дадзе-на не менш як 72 вёскі (з 730 дымамі) і 423 дамы ў Полацку. Першапачаткова размяшчаўся ў По-лацкім замку. У 1598 яго перавялі ў спецыяльна ўзведзены будынак непадалёку ад замка. У 1738 пабудаваны і ў 1745 асвячоны мураваны касцёл Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі (папярэд-нія драўляныя касцёлы згарэлі пры пажарах), у 1749 — мураваны вучэбны корпус (будаўніцтва новых карпусоў працягвалася да пач. 19 ст.). Езуі-ты мелі ў Полацку 6 касцёлаў. У 1772 калегіуму належала каля 5 тыс. валок зямлі, 16 620 прыгон-ных у вёсках і 289 мяшчан. Да ліку найбуйней-шых належалі 9 фальваркаў: Вяжышчы, Іванск, Ігумнаў, Загацце, Казімірава, Мосар, Мездзічы, Туроўля, Экіманія, якія давалі 63 882 злотых пры-бытку. У 1796—1811 у калегіуме вучылася ад 244 да 441 чал. Пры калегіуме існавалі канвікт (інтэр-нат), б-ка, Полацкая Зрукарня, тэатр, музей (з 1780-х г.), аптэка (зафіксавана з 1641), шпіталь для бедных, сукнавальня (каля 1797). У 1812 на Base калегіума адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. Будынкі часткова захаваліся; помнікі архітэктуры.
    В.Ф.Шалбксвіч.
    ПбЛАЦКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІН-ЦАў. Існаваў у 1498—1832 у г. Полацк Віцебскай вобл. Адзін з першых 4 кляштараў ордэна Зернар-дзінцаў у ВКЛ. Засн. вялікім кн. ВКЛ Аляксан-драм на З.апалоцці пры ўпадзенні Палаты ў Зах. Дзвіну з мэтай схілення праваслаўных у каталіц-
    тва. Верагодна, у гэтым кляштары атрымаў пачат-ковую адукацыю Ф.Скарнна. Драўляны касцёл кляштара пабудаваны ў 1502. У час інфлянцкай вайны 1558—82 ён спалены ў 1563; ацалелыя ма-нахі ўцяклі, і кляштар спыніў існаванне; маёнткі, дадзеныя вял. князем, перайшлі да праваслаўных. У 1696 ваявода ДСлушка зноў запрасіў бернар-дзінцаў у Полацк і размясціў іх у слабадзе Кабак. Пасля яго смерці ахвяраванні на будаўніцтва кляштара рабілі Буйніцкія — падчашыя Полац-кага ваяв. Пасля пажару 1758 пабудаваны мурава-ны касцёл Маці Божай Марыі Нябеснай (асвячо-ны ў 1769) і жылы корпус. Касцёл быў аднанефа-вы, з трансептам і двухвежавым фасадам, памера-мі 42 х 25 локцяў. У 1772 было 10 манахаў і інш. персанал; пры кляштары працавала школа філасо-фіі. У 1832 кляштар скасаваны, касцёл пераўтво-раны ў правасл. царкву (значна пашкоджана ў 1930-я г.). Жылы корпус захаваўся. ЛЛ.Ярашзвіч.