Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.: Слухооскнй М.М. Бмблмотечное дело d Росснм до XVIII в. М., 1963; Ш а п о в Я.Н. О судьбе бнблмотекн По-лоцкого Софмйского собора // Вопросы мсторнн. 1974. N<> 6; Я г о ж. Бнблнотека Полоцкого Софнйского собора н бнблно* тека Академнн Замойской // Культурныс связн народов Вос-точной Европы в XVI в.: Проблсмы взапмоотношенмй Поль-шм. Росснн, Украмны. Бслорусснн м Лмтвы в эпоху Возрожде-нмя. М.. 1976. В.А.ЦыІўля.
П0ЛАЦКАЕ ВЫШЙЙШАЕ ПІЯРСКАЕ ВУЧЫЛІШЧА — навучальная ўстанова ордэна піяраў у Полацку ў 1822—30. Створана на базе пераведзенага сюды Віцебскага піярскага вучылі-шча паводле імператарскага ўказа ад 16(28).8.1822. Размяшчалася ў будынках скасаванай Полацкай езуіцкай акадэміі. У адпаведнасці са статутам па-дзялялася на прыходскае вучылішча, 4-класнае па-вятовае вучылішча і 3-гадовыя «курсы вышэйшых навук». 3 казны атрымлівала 28 тыс. руб. штогод з былых езуіцкіх фундушаў. Ад езуітаў вучылішчу перайшлі б-ка (больш за 24 тыс. тамоў), фізічны і мінералагічны кабінеты, музей, друкарня. Выкла-данне вялося на польскай мове. У 1823 былі рэк-тар, прэфект і 13 выкладчыкаў (большасць з іх скончыла Віленскі ун-т). Каб стварыць асветніцкі цэнтр, падобны да універсітэцкага, была значна пашырана навуч. праграма і ўведзены лекцыі за-мест звычайных урокаў. У павятовым вучылішчы выкладаліся: закон Божы, польская, лац., франц., ням. мовы, геаграфія, арыфметыка, асновы геа-метрыі, прыродазнаўства, фізіка, маляванне. «Курсы вышэйшых навук» падзяляліся на літ. і матэм. аддзяленні, дзе выкладаліся матэматыка, доследная фізіка, цывільнае права, лац., грэч., польская мовы, гісторыя, маляванне, музыка, фех-таванне, танцы. Пры вучылішчы дзейнічаў кан-вікт (інтэрнат) на 40 юнакоў.
Вучылішча мела сувязі з Віленскім ун-там, у канцы 1822 лекцыі па гісторыі тут чытаў праф. гэтага ун-та І.Лялевель. У вучылішчы дзейнічаў фі-ліял т-ва філаматаў (раскрыты паліцыяй у снеж. 1823, выкладчыкі К.Львовіч і М.Брадовіч арышта-ваны). Папячыцель Віленскай навуч. акругі кн. А.Чартарыйскі меркаваў надаць вучылішчу афіц.
статус ліцэя, але ў 1824 Усх. Беларусь адышла да Пецярбургскай навуч. акругі. У 1825—26 па іні-цыятыве візітатара праф. В.Сянкоўскага праведзена рэформа вучылішча: лекцыйная сістэма выкла-дання забаронена, у пачатковых класах выкладан-не пераводзілася на рус. мову, узмацніўся нагляд паліцыі за выхаванцамі і выкладчыкамі, прэфект Я.Лашкевіч заменены праф. Шумброўскім. У 1824 вучылася 239 чал., у 1825 — 256, у 1826 — 279, у 1827 — 273. Пасля ўтварэння ў 1829 Бел. навуч. акругі ўлады пачалі працэс скасавання ву-чылішча. Летам 1830 вучылішча закрыта, піяры пераведзены ў Вільню, дзе яны адкрылі ў верасні сваю гімназію. Большая частка абсталявання вы-везена ў Маскву, Кіеў і Пецярбург. Касцёл пера-ўтвораны ў правасл. царкву. У вучэбных будынках размясціліся Полацкі кадэцкі корпус і свецкае па-вятовае вучылішча.
Літ\ С а м у с і к А.Ф. Полацкае вышэйшас Піярскае Вучылі-шча // Старонкі гісторыі і культуры Бсларусі. Мн., 1997.
А.Ф.Самусік.
ПбААЦКАЙ ЕЗУІЦКАЙ АКАДЙМІІ БІБ-ЛІЯТЭКА. Існавала з канца 16 ст. да 1820. Засн. пры Полацкім езуіцкім калеііуме, які ў 1812 пера-ўтвораны ў акадэмію. У 1811 налічвала каля 40 тыс. тамоў. Складалася з гал., навук. і польскай б-к. У 19 ст. была найбагацейшым кнігазборам на Беларусі. У ёй зберагаліся каралеўскія граматы, стараж. рука-пісы, інш. дакументы, каля 90 біблій, выдадзеных у 16—17 ст. Аснову кніжнага фонду складалі вы-данні 16—18 ст. на польскай, лац., французскай, нямецкай мовах, сярод іх працы Арыстоцеля (Гейдэльберг, 1562), Эразма Ратэрдамскага (Ам-стэрдам, 1682). Значная колькасць літаратуры бы-ла выдадзена на Беларусі, у т.л. лекцыі ўкр. і рус. пісьменніка-асветніка Ф.Пракаповіча (Магілёў, 1786), выданні Полацкай езуіцкай акадэміі па маст. рыторыцы (1788, 1816), яе перыядычнае выданне «Miesigcznik Роіоскі» («Полацкі штомесячнік»), дысертацыя філосафа А.Доўгірда, дапаможнікі па прыродазнаўстве. Пасля закрыцця акадэміі (1820) кнігазбор перададзены манаскаму ордэну піяраў. У 1830, калі піяры былі пераведзены з Полацка ў Вільню, кнігазборы часткамі перададзены б-цы Полацкага кадэцкага корпуса (2080 кніг па дак-ладных навуках у 1915 вывезены ў Сімбірск), Публічнай б-цы ў С.-Пецярбургу (389 старадру-каў), б-кам бел. гімназій (10 тыс. тамоў). Значную частку фондаў атрымала б-ка Віцебскай духоўнай семінарыі, якая ў 1900 перадала яе Кіеўскай ду-хоўнай акадэміі. ВЛЦыіўля.
ПбЛАЦКАЯ ДРУКАРНЯ. Дзейнічала ў 1787 — 1820. Створана пры Полацкім езуіцкім калегіуме (з 1812 Палацкая езуіцкая акадэмія). Кіраўнікі: Б.Шыркевіч, А.Лянкевіч, Я.Заранек і
ПОЛАЦКАЯ— ПОЛАЦКАЯ
253
інш. Шрыфты атрымлівала з Пецярбурга і Вар-шавы. Выпусціла больш за 500 выданняў пера-важна на польскай і лац. мовах, часткова на рус., італьянскай, нямецкай, французскай мовах. Пры друкарні існавала словалітня. Сярод кніг падруч-нікі для вучняў па ўсеагульнай геаграфіі і гісто-рыі Рыма (1788), па граматыцы лац. мовы (1790, 1794), майстэрстве рыторыкі (1790, 1799), слоўні-кі, творы пісьменнікаў І.Беніслаўскага, М.Карыц-кага, Я.Каханоўскага, І.Красіцкага, Н.Мусніцкага, А.Нарушэвіча, філосафа Б.Бучмнскага і інш., пісьменнікаў-палемістаў 16—17 ст. П.Скар/і, І.Б.Руцкага, рымскіх пісьменнікаў Вергілія, Гара-цыя, Плінія і інш., літургічная літаратура. 3 канца 18 ст. выдавала «Каляндар полацкі», дзе змяшчаліся краязнаўчыя матэрыялы, у т.л. пра Полацк, звес-ткі па гуманітарных і фізіка-матэматычных наву-ках, крытыка-бібліяграфічныя агляды, пераклады, апісанні падарожжаў у Сібір і на Каўказ; з 1818 да лютага 1820 (з перапынкам у 1819) — час. «Месенчнік полацкі». Маст. афармленне выданняў сціплае, гравюр мала, для аздаблення выкарыстоў-ваўся наборны арнамент, ксілагафічныя застаўкі.
/І/w.: М а л ь д з і с А.І. Кнігадрукаваннс Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бмблмотсчнос дело м бнблмографмя в Бслоруссмм. Мн., 1974; У м е ц к а я Е.С. «Мссенчннк полоцкмй» — первый журнал дореволюцнонной Белоруссмн // Пз мсторнм княгн, бмбляотсч-ного дсла н бмблнографмм в Белоруссмн. Мн., 1972. Вып. 2. Г.Я.Галснчанка.
ПОЛАЦКАЯ ЕЗУІЦКАЯ АКАДЭМІЯ — пер-шая вышэйшая навучальная ўстанова на тэр. су-часнай Беларусі ў 1812—20. Адкрыта 10.6.1812 у Полацку на базе Полацкаіа езуіцкаіа калегіума. У сувязі з вайной 1812 заняткі пачаліся 8.1.1813. Акадэміі былі нададзен^і правы універсітэта, мела 3 ф-ты: тэалагічны, філасофскі, вольных навук і стараж. і сучасных моў. Сярод 39 выкладчьікаў побач з вучонымі з Італіі, Францыі, Германіі, Аў-стрыі, Швейцарыі, Польшчы былі ўраджэнцы Бе-ларусі: прафесар фізікі І.Цытовіч, прафесар філа-софіі Б.Бучвінскі, прафесар грэч. мовы Н.Гаўрыле-віч, прафесар рус. мовы і літаратуры І.Залескі і інш. Навуч. працэс кантраляваўся Міністэрствам асветы, па ўсіх інш. пытаннях акадэмія падпарад-коўвалася генералу ордэна езуітаў Т .Бжазоўскаму. На чале ўстановы стаялі рэктар і 4 дарадцы, ф-тамі кіравалі дэканы. Колькасць студэнтаў дасягала 700 чал. Фармальна навучанне было пазаканфесійным, пазасаслоўным і бясплатным, але за ўтрыманне студэнта ў канвікце (інтэрнаце) бралася 600 руб. за год.
Выпускнікі атрымлівалі чын 14-га класа і маглі паступаць на дзярж. службу. Акадэмія мела права надаваць навук. ступені магістраў вольных навук і філасофіі, дактароў тэалогіі, цывільнага і ка-нанічнага права. На ф-це вольных навук і ста-
раж. і сучасных моў вывучалі рус., французскую, італьянскую, польскую, лац., грэч., сірыйскую і стараж.-яўрэйскую мовы, а таксама літаратуру на гэтых мовах. На філасофскім ф-це вывучалі ло-гіку, метафізіку, дыялектыку, этыку, паліт. экано-мію, геаметрыю, трыганаметрыю, фізіку, хімію, матэматыку, астраномію, архітэктуру, батаніку, заалогію. У акадэміі былі 2 б-кі — адна з кнігамі на польскай мове, другая (больш за 40 тыс. та-м°ў) — з кнігамі на рус. і інш. мовах. Працавалі кабінеты — натуральнай гісторыі, хімічны, фізічны (найлепшы), мінералагічны, заалагічны; меліся карцінная галерэя і збор архітэктурных мадэлей. Усяго на вывучэнне прыродазнаўчых дысціплін на ф-це вольных навук у 2-м і 3-м кла-сах адводзілася 20 гадзін ў тыдзень, столькі ж адводзілася на мовы. Выкладанне вялося па па-дручніках еўрап. ун-таў, а таксама па ўласных, якія выдаваліся ў акадэмічнай Полацкай друкарні. У старшых класах выкарыстоўвалася семінарская форма навучання, справаздачы аб семінарах змяшчаліся ў друкаваным органе акадэміі — час. «Месенчнік полацкі». Нягледзячы на шырокую і глыбока прадуманую вучэбную праграму, акадэ-мія не адпавядала тагачаснаму навук. ўзроўню з-за моцнага клерыкальнага ўплыву. Вучоныя Ві-ленскага ун-та, якія падзялялі ідэі Асветніцтва, крытыкавалі акадэмію як «гняздо абскуранты-зму». Тым не менш сярод выпускнікоў акадэміі быў шэраг выдатных дзеячаў навукі і культуры: пісьменнік Я.Баршчэўскі, мастак В.Ваньковіч, філосаф А.Доўгірд, астраном Я.Накцыяновіч і інш. 13.3.1820 акадэмія закрыта ў сувязі са скаса-ваннем ордэна езуітаў у Рас. імперыі. Частка студэнтаў была пераведзена ў Пецярбургскі ун-т. Б-ка, друкарня і інш. маёмасць былі перада-дзены навуч. установам Полацка, Віцебска, Пе-цярбурга. У будынках акадэміі размясцілася Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Рэкта-рамі акадэміі былі: А.Люстыг (1812—14), А.Лян-дэс (1814—17), Р.Бжазоўскі (1817—20).
В.Ф.Шалбхсвіч.
пбЛАЦКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАР-ХІЯ — старэйшая хрысціянская епархія на Бела-русі. Засн. ў 992 як адм.-тэр. адзінка Кіеўскайміт-раполіі, цэнтр — г. Полацк. Адыграла важную ро-лю ў хрысціянізацыі Падзвіння і пашырэнні тут больш высокай візант. культуры. Кафедральным храмам епархіі стаў Полацкі Сафійскі сабор. У 13 —пач. 14 ст. з’яўлялася гал. правасл. епархіяй у ВКЛ, ахоплівала тэр. Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі, у тым ліку Навагрудак, Мінск, Слуцк, Оршу, і некаторых суседніх зямель, напр. Цвяр-скога княства. Са стварэннем мітрапаліцкай ка-федры ў Навагрудку (1316) роля Полацкай епархіі паменшала, аднак у 1511 яна атрымала статус ар-
254
ПОЛАЦКАЯ— ПОЛАЦКАЯ
хіепіскапіі, што сведчыла пра яе высокі духоўны аўтарытэт. У сярэдзіне 16 ст. ў кафедральным го-радзе Полацку было 6 цэркваў і 14 манастыроў. Аднак у гэты перыяд адбывалася некананічнае пастаўленне велікакняжацкай уладай на епіскап-скую кафедру свецкіх людзей, што прыводзіла да злоўжыванняў і дыскрэдытацыі духавенства. У час Лівонскай вайны 1558—83, калі Полацк быў за-няты рас. войскам (1563—79), маскоўскі мітрапа-літ прызначаў на полацкую кафедру сваіх прад-стаўнікоў, а каралі Рэчы Паспалітай ставілі сваіх епіскапаў полацкіх, якія жылі ў Віцебску і Мсціс-лаве. У 1596 полацкі епіскап Герман падпісаў акт Брзсцкай уніі 1596 (ён зачытваў на саборы і пап-скую булу пра злучэнне цэркваў). Такім чынам за-мест правасл. была ўтворана Полацкая уніяцкая епархія.