Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
быў выбраць аднаго. Цэнтрам кангрэгацыі прыз-начаўся г. Пінск. Нягледзячы на пратэсты з боку некаторых каталіцкіх і уніяцкіх епіскапаў, сейм зацвердзіў рашэнне кангрэгацыі і абвясціў у 1792 «Упарадкаванне царкоўнай іерархіі грэка-ўсходня-га абраду». Але 2-і і 3-і падзелы Рэчы Паспалітай не дазволілі выканаць гэтыя рашэнні. А.М.Філатам.
ПІНСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПЛРХІЯ — адмінісграцыйна-тэрытарыяльная адзінка правас-лаўнай царквы на Беларусі з 13 ст. 3 канца 10 — пач. 11 ст. тэр. епархіі ўваходзіла ў склад Тураў скай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеў скай мітраполіі. У 1241 кафедра перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці П.п.е. У 14 ст. епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, а пасля яе скасавання — зноў у Кіеўскай. У сярэдзіне 16 ст. ў спіску было 16 цэркваў, пратапоп, ад 15 да 25 святароў, 1 ці 2 дыяканы; у епархіі — болып за 200 храмаў. Па-дзялялася на 3 пратапопіі: Пінскую, Давыд-Гара-доцкую і Тураўскую. У 16—17 ст. у епархіі былі наступныя манастыры: у Пінскай пратапопіі — мужчынскія Дзятлавіцкі, Дубайскі, Купяціцкі, Пінскія Богаяўленскі і Лешчанскі, Навадворскі і жаночы Пінскі Варварынскі; у Турайскай прата-попіі — мужчынскія Мазырскі, Яснагорскі, Мо-рацкі, Тураўскі Барыса-Глебскі, жаночыя Мазыр-скі Параскевінскі і Тураўскі Варварынскі. У 17—18 ст. непасрэднае кіраўніцтва пратапопіямі ажыц-цяўлялі ігумены Пінскага Богаяўленскага манас-тыра. У 1596—1795 пінскай кафедрай валодалі уніяты. У 1620—32 П.п.е. была часова адноўлена, але пад націскам уніятаў зноў спыніла існаванне. 3 1633 у Пінску дзейнічала правасл. брацтва, якое мела школу і бальніцу. Каб выпрацаваць пала-жэнне аб правасл. духавенстве, тут была склікана Пінская канірэгацыя 1791. Пасля далучэння Пін-шчыны да Расіі (1793, 1795) у 1794—95 шмат уні-яцкіх прыходаў епархіі аб’ядналіся з правасл. цар-квой і іх тэр. была ўключана ў склад Мінскай пра-васлаўнай епархіі. У 1920 П.п.е. адноўлена, у 1922—39 знаходзілася ў складзе Польскай аўтаке-фалбнай праваслаўнай царкваі. У 1937 епархія падзя-лялася на 24 благачынні: 4 у Брэсцкім, 2 у Драгі-чынскім, 2 у Камень-Кашырскім (цяпер Украіна), 3 у Кобрынскім, 2 у Косаўскім, 1 у Лунінецкім, 3 у Пінскім, 2 у Пружанскім, 2 у Столінскім, 3 у Сарненскім (цяпер Украіна) паветах; прыходскіх храмаў было 229, прыпісных — 91. Пасля далу-чэння Заходняй Беларусі да БССР (1939) у 1941 на пінскую кафедру Маскоўскім патрыярхатам быў прызначаны епіскап Веньямін, аднак з-за ва-ен. дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. Ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1942—44 епархія знаходзілася ў падпарадкаванні Украін-
ПІНСКАЯ — ПІНСКІ
247
скай аўтакефальнай правасл. царквы: у 1944 яна вернута ў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярха-ту. У 1949 уключала 85 прыходаў Пінскага, Ганца-віцкага, Давыд-Гарадоцкага, Драгічынскага, Жаб-чыцкага, Іванаўскага, Лагішынскага, Ленінскага, Лунінецкага, Столінскага і Целяханскага р-наў. 3 1952 кіруючых архірэяў у епархію не прызначалі, адбывалася масавае закрыццё цэркваў, а тыя, што дзейнічалі, падпарадкоўваліся Мінскай праваслаў-най епархіі. У 1980—90 тытул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. 4.3.1990 дзейнасць П.п.е. адноўлена ў складзе Бел. Экзархата, яе тэр. ахоплівае 8 раёнаў Брэсцкай вобл.: Пінскі, Бара-навіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Луні-нецкі, Ляхавіцкі, Столінскі. У канцы 1999 у Пін-скай епархіі налічвалася 147 прыходскіх абшчын, дзейнічалі 147 храмаў і 34 капліцы. У адм.-царк. адносінах П.п.е. падзяляецца на 8 благачынных ак-руг (благачынняў), межы якіх супадаюць з межа-мі адм. раёнаў. На тэр. епархіі дзёйнічае Свята-Варварынскі жаночы манастыр (засн. ў 1521, адноў-лены ў 1993). Тытулы кіруючых архірэяў: 13 ст. — 1416 Тураўскі і Пінскі, 1416—1632 Пінскі і Ту-раўскі, 1920—22, 1939—40 Пінскі і Навагрудкі, 1922—39, 1942—44 Палескі і Пінскі, 1945—46 Пінскі і Брэсцкі, 1946—48, 1950—52 Пінскі і Лу-нінецкі, 1948—50 Пінскі і Палескі, з 1990 Пінскі і Лунінецкі. П.п.е. кіравалі епіскапы: Афанасій (упамянуты пад 1328), Феадосій (1390?), Антоній (?—1404), Яўфімій (Акушко, 1412 — пасля 1420), Іаакім (упамянуты пад 1458), Яўфімій II (упамя-нуты пад 1489), Васіян (1492? — 1502), Арсень (1509—14), Іона (1517—22), Макарый (1522—28), Васіян II (упамянуты пад 1535), Варлам (упамяну-ты пад 1545), Васіян III (1549—52), Макарый II (1552—65?), Іона II (Пратасовіч-Астроўскі, 1566—68), Андрэй (Русін-Берастэцкі, 1568—72), Мака-рый III (Еўлашэўскі, 1572—74), Кірыла Цярлецкі (1576—85), Лявонцій (1585—95), Аўрамій (Ле-цыд, 1620—32), Міхаіл (Галубовіч; вікарый ад Мінскай епархіі, 1839—40), Панцеляймон (П.С.Ражноўскі, 1920—22, 1939—40), Аляксандр (Іназемцаў, 1922—39, 1942—44), Веньямін (На-віцкі, 1941—42), Анісіфар (Панамароў, 1945), Да-нііл (Юзьвюк, 1946—50), Паісій (Абразцоў, 1950—52), Афанасій (Кудзюк; вікарый, 1980—84), Канстанцін (Хоміч; вікарый, 1987—90), Стафан (І.П.Корзун, з 1990).
Літ.\ Ц ы п н н В. Протомерей. Нстормя Русской церквм 1917—1997 гг. М., 1997; Пінская епархія // Беларускі праваслаў-ны каляндар. 2000. Мн., 1999. С. 141—144. В.К.Касцюк.
ПІНСКАЯ РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЯ ЕПАР-ХІЯ, Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства, адм.-тэр. адзінка рымска-ката-ліцкай царквы на Беларусі. Першая спроба засна-ваць епархію з цэнтрам у Пінску была зроблена
ў 1794 магілёўскім арцыбіскупам С\.Богушам-Ссс-транцэвічам. Аднак у 1798 папскі нунцый у Расіі Л.Літа скасаваў епархію як некананічна ўтвора-ную. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа засн. Мінская рымска-ката-ліцкая епархія, у склад якой увайшла тэр. скасава-най П.р.-к.е. У 1917 Мінская епархія была адноў-лена, аднак у пач. 1920-х г. яе біскуп З.Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск і шукаць новую рэзідэнцыю, якой стаў Пінск у межах Польшчы. 28.10.1925 апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» была ўтворана П.р.-к.е., якая фак-тычна існавала да 1939, фармальна —да 1946 (го-да смерці біскупа). Епархіяй кіравалі біскупы пін-скія: З.Лазінскі (1925—32), К.Букраба (1932—46). У 1991 епархія адноўлена ў межах Брэсцкай і Го-мельскай абласцей у падпарадкаванні Мінска-Ма-гілёўскай архіепархіі. Дыяцэзіяльны біскуп — К.Свёнтак. І.ГГанча/ук.
ПІНСКІ БОГАЯўЛЕНСКІ МАНАСТЬІР, Пінскі Богаяўленскі брацкі м a -н а с т ы р, мужчынскі правасл. манастыр у Пін-ску ў пач. 17 — пач. 20 ст. Узнік у ранні перыяд праваслаўна-уніяцкай канфрантацыі. У жн. 1614 на сродкі Р.Гарабурдзінай і Пінскага правасл. брацтва была пабудавана Богаяўленская царква, пры ёй аселі манахі з Пінскага Лешчанскаіа манас-ттра. Праз месяц царква была разабрана уніята-мі, скаргі праваслаўных да караля і ў сейм былі безвыніковымі. У 1633 кароль Уладзіслаў IV дазво-ліў брацтву пабудаваць на ўскраіне горада манас-тыр з вучылішчам, пачатковай школай і шпіта-лем. У 1647 драўляны манастыр згарэў, у 1650 зноў адбудаваны. Быў цэнтрам праваслаўя на Піншчыне. У 18 ст. цярпеў прыцясненні з боку пінскага уніяцкага епіскапа і фанатычнай шлях-ты. Аднак у 1757 за манастыр заступіўся канцлер Ф.М.Чартарыйскі, а ў 1775 кароль Станіслаў Аў-густ Панятоўскі вызваліў манастырскіх падданых ад усіх падаткаў. У 1799 драўляныя будынкі згарэ-лі, у 1800 манастыр размешчаны ў комплексе б. Пінскаіа езуіцкаіа калеііума (тады сюды ж пераве-дзены манахі з Мінска/а Петрапаўлаўскаіа манас-тыра, а ў 1848 — духоўнае вучылішча з Лядаў). Манастыр быў прыпісаны да 1-га класа. Спыніў існаванне ў час Бй сусв. вайны. /ілярашміч.
ПІНСКІ ВАРВАРЫНСКІ МАНАСТЫР — жаночы манастыр у г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 16—19 ст. Вядомы паводле пісьмовых крыніц з 1520, калі кн. Фёдар Яраславіч з жонкай адпісалі яму вёскі Высокае, Гольцы, Дубай, Лісіцк, двор Піскалаўшчына ў в. Асобавічы. Аднак, верагодна, манастыр першапачаткова заснаваны ў Тураве ў часы ўдзельнага княства і пераведзены ў Пінск у 15—16 ст. У 16—18 ст. ігуменні паходзілі з вядо-
248
ПІНСКІ — ПІНСКІ
мых родаў — Валовічаў, Велятыцкіх, Войнаў, Ор-даў, Пачапаўскіх, Сапегаў, Трызнаў, Шырмаў. Пры ігуменні Ефрасінні Трызне (канец 16 — пач. 17 ст.) манастыр стаў уніяцкім, ігумення набы-ла вёскі Завідчыцы і Жытновічы; манастыру належа-лі 32 валокі зямлі і 732 душы, 23 пляцы ў Пінску і 2 у Слуцку. Пасля Полацкага царкоўнаіа caffopa 1839 манастыр зноў стаў праваслаўны. У 1842 дзяржава пакінула яму 147 дзесяцін зямлі і 100 сялян, з казны была прызначана гадавая пенсія 1455 руб., графіня Г.Арлова запісала манастыру 10 тыс. руб. серабром. У той час жыло 9—14 манашак, мелася вучылішча для дачок дваран і святароў (навучалі чытанню, пісь-му, рукадзеллю). Будынкі былі драўляныя. У 1858— 75 манастыр размяшчаўся ў архітэктурным ком-плексе б. Пінскага кляштара бірнардзінцаў, потым пераведзены ў Мінск. ЯЛЯрашмі*.
ПІНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ — установа ордэна езуітаў у г. Пінск Брэсцкай вобл.; у 1632—38 рэзідэнцыя, у 1638—1773 і 1923—39 калегіум. У 1630 езуіты запрошаны ў Пінск мясц. стольнікам М.Ельскім. Ахвяраванні на заснаванне калегіума пасля смерці Ельскага зрабіў у 1632 пін-скі староста А.С.Радзівіл. Напачатку рэзідэнцыя і калегіум размяшчаліся на пл. Рынак у доме Ельс-кага (згарэў у 1648). У 1636—47 на беразе Піны ў цэнтры горада ўзведзены мураваны касцёл св. Ста-ніслава (у 2-й пал. 18 ст. перабудаваны), а пры ім у 1651—75 — 3-павярховы мураваны будынак калегіума (2-я яго чарга закончана ў 1694—1738). У 17—18 ст. калепуму падпарадкоўваліся місіі ў Дубаі, Лагішыне, Падгацці, Снятыні, Тураве, Яна-ве-Палескім (цяпер Іванава). У 1632 было 40 вуч-няў, у канцы 17 ст. — каля 700. У 1645 адкрыта музычная бурса, у 1694 — аптэка, увесь час дзей-нічаў тэатр, у 1727—35 існавала друкарня, меліся
бібліятэка, шпіталь для бедных. Калегіуму належа-лі навакольныя маёнткі Адрыжын, Альбрыхтаў, Асавец, Аснежыцы, Баландзічы, Бродніца, Ве-леснь, Дубай, Іванчыцы, Крывічы, Снятын, Удро-жын, Целяханы. У 1773 калегіум закрыты, вучэб-ны корпус перададзены пад школу адукацыйнай камісіі. Касцёл у 1786 перададзены уніятам і стаў кафедральным саборам Пінска-Тураўскай уніяц-кай епархіі, з 1799 перайшоў да праваслаўных, на-лежаў Богаяўленскаму манастыру. У 1919 касцёл вернуты езуітам, у 1923 аднавілася навучальная дзей-насць калегіума. 3 1925 пры калегіуме працавала ду-хоўная семінарыя, з 1937 — навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна) Велікапольска-Мазавецкай правінцыі езуітаў. У верасні 1939 калегі-ум закрыты. У 1955 касцёл зруйнаваны. Будынак калегіума — помнік архітэктуры барока.