• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    РЭЛІГІЯ I ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ
    ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНЫ ДАВЕДНІК
    |ЭЛІПЯ I U^KBA HA GGAA^yCI
    РЭЛІГІЯ I ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ
    ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНЫ ДАВЕДНІК
    УДК2(091)(476)(035)
    ББК 86.3(4Бен)я2
    Р 96
    Рэдакцыйная калегія:
    Г.П.ПАШКОЎ (галоўны рэдактар), Я.М.БАБОСАЎ, Ю.В.БАЖЭНАЎ, Л.у.БАРОўКА, В.В.ГРЫГОР’ЕВА, А.П.ГРЫЦКЕВІЧ, С.Ф.ДУБЯНЕЦКІ, І.Б.КАНАПАЦКІ, У.М.КОНАН, М.Ф.ПІЛІПЕНКА, А.Ф.САМУСІК, М.С.СТАШКЕВІЧ, А.М.ФІЛАТАВА, А.К.ФЯДОСАЎ (намеснік галоўнага рэдактара), І.П.ХАЎРАТОВІЧ, А-А.ЯРАШЭВІЧ.
    Рэцэнзенты:
    А.у.ВЕРАШЧАГІНА, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
    А.В.ГУРКО, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Мастак А.А.ГЛЕКАЎ.
    ISBN 985-11-0220-2
    © Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2001
    © Глекаў А.А., 2001
    ПРАДМОВА
    На фоне тых працэсаў і перамен, што адбываюода ў эканамічным, палітычным і духоўным жыцці нашага грамадства, рэзка павышаецца цікавасць людзей да гісто-рыі нацыянальнай культуры і самасвядомасці народа, у т.л. да гісторыі развіцця, фарміравання і станаўлення яго канфесіянальнай структуры.У наш час на Беларусі існуе 26 рэлігійных кірункаў (канфесій), што з’яўляецца сведчаннем гістарычнай тра-дыцыі мірнага суіснавання розных веравызнанняў і працягам талерантнасці, харак-тэрнай для беларускага этнасу яшчэ з сярэдневякоўя; дзейнічае каля 2700 рэлігійных абшчын.
    Абуджэнне цікавасці да рэлігіі, аднаўленне дзейнасці рэліпйных арганізацый і аб’яднанняў пасля доўгіх дзесяцігоддзяў панавання атэістычнай ідэалогіі непасрэдна звязаны з трансфармацыяй дзяржаўна-царкоўных адносін, рэалізацыяй канстыту-цыйнага права грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання. Узважаная пазіцыя дзяржавы, пошукі кампрамісаў на шляху стварэння дэмакратычнага грамадства са-дзейнічаюць таму, што дзяржаўная ідэалогія складваецца на аснове агульнахрысціянскіх каштоўнасцей, а не на аснове дамінавання якой-небудзь адной канфесіі.
    У сувязі з гэтым наспела неабходнасць у выданні літаратуры, якая б давала неаб-ходныя звесткі па тэорыі і гісторыі рэлігіі, актуальных праблемах царкоўна-рэлігій-нага жыцця. Энцыклапедычны даведнік «Рэлігія і царква на Беларусі» — адно з першых выданняў, дзе ў сістэматызаваным выглядзе асвятляюцца рэлігійная дагма-тыка, абраднасць, царкоўныя структуры, гісторыя і культура розных канфесій на Бела-русі. Таму ў даведніку змешчаны артыкулы і пра больш пашыраныя рэлігійныя кірункі (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва), і пра менш значныя, якія былі ў мінулым або існуюць і сёння, пра канкрэтныя рэлігійныя арганізацыі і таварыствы, пра ўсе сучасныя праваслаўныя і каталіцкія епархіі, пра найбольш вядомыя манас-тыры і кляштары, цэрквы і касцёлы, манаскія ордэны, рэлігійныя выданні, цуда-творныя абразы, важныя падзеі ў рэлігійным жыцці Беларусі і інш.
    Стваральнікі кнігі імкнуліся, з аднаго боку, пераадолець вульгарна-атэістычную ацэнку рэлігіі, як неадэкватную ісціннаму быццю чалавека форму яго самарэалізацыі, а з другога — яны не ставяць перад сабой задачу абгрунтаваць багаслоўска-тэалагічную інтэрпрэтацыю рэлігіі як звышнатуральнага ўтварэння. На суд чытача выносяцца розныя пазіцыі, якія даюць магчымасць на аснове навуковых даных і фактычнага ма-тэрыялу раскрыць змест рэлігіі, яе структуру і функцыі ў жыцці чалавека і грамад-ства. Асаблівая ўвага аддаецца асноўным кірункам рэлігійнай філасофіі, якія складваліся
    6
    ПРАДМОВА — ПРАДМОВА
    і развіваліся на аснове сусветных рэлігій, найперш хрысціянсгва. Знаходзяць адлюс-траванне і традыцыі вальнадумства ў духоўнай культуры, рэлігійныя і нерэлігійныя погляды на чалавека, свет і грамадсгва, на сган і эвалюцыю рэлігійных арганізацый у сучас-ных умовах. У некаторых артыкулах аналізуецца паходжанне дарэлігійных вераван-няў беларускага народа, самабытнасць беларускай міфалогіі, якая абапіралася на ідэнтычныя прыродныя з’явы іншых народаў, на агульначалавечыя каштоўнасці. Чытач можа пазнаёміцца з гісторыяй, сутнаснымі рысамі і праяўленнямі практычнай дзейнас-ці нетрадыцыйных культаў, або так званых «новых рэлігій», што існуюць у рэспубліцы. У даведнік уключаны і біяграфічныя артыкулы пра кананізаваных святых, што нарадзі-ліся ці жылі на Беларусі, праваслаўных і уніяцкіх мітрапалітаў, найбольш вядомых епіс-капаў, генералаў манаскіх ордэнаў, кіраўнікоў Рэфармацыі ў ВКЛ, святароў, якія пакі-нулі след у культуры і гісторыі, рэлігійных дзеячаў і інш.
    Як і ў большасці энцыклапедычных даведнікаў, артыкулы размешчаны ў алфа-вітным парадку. Акрамя вызначэння сутнасці адпаведнага паняцця (дэфініцыі), у кожным артыкуле даецца неабходны інфармацыйна-даведачны матэрыял з улікам дасягненняў сучаснага рэлігіязнаўства і практыкі. Каб пазбегнуць паўтораў інфарма-цыі і даць магчымасць чытачу лепш арыентавацца ў прапанаваным матэрыяле, у да-ведніку выкарыстана сістэма спасылак. Слова або спалучэнне слоў, набраных курсі-вам, азначае, што ў кнізе ёсць артыкул пад такой назвай. Значная частка артыкулаў мае бібліяграфію ўнутры тэксту або пад тэкстам. 3 мэтай эканоміі месца ў даведніку ўжываюцца скарачэнні слоў, спіс якіх змешчаны ў канцы кнігі. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, партрэтамі.
    Кніга адрасавана навучэнцам і выкладчыкам агульнаадукацыйных школ, кале-джаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, усім, хто цікавіцца пытаннямі рэлігіязнаўства і гісторыі Беларусі.
    АБАТ [лац. abbas (abbatis) ад грэч. abba баць-ка] — настаяцель каталіцкага манастыра — абац-тва (настаяцельніца — абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаў-ся спіскапам, факгычна назначаўся свецкімі маг-натамі. У больш агульным значэнні — свяшчэн-наслужыцель у каталіцкай царкве.
    абАцтва — вялікі каталіцкі кляштар з ма-ёмасцю і зямельнымі ўладаннямі, якім кіруе абат ці абатыса. Падпарадкоўваецца біскупу, часам непас-рэдна рымскаму папу. Піявіліся A. ў 5—6 сг, уплы-валі на рэлігійнае, эканамічнае, паліт. жыццё Зах. Еў-ропы. У перыяд Рэфармацыі і асабліва ў ходзе буржу-азных рэвалюцый 18 ст. страцілі сваё значэнне. Часгко-ва захаваліся ў Іспаніі, Францыі, Італіі і інш.
    АБНАУЛЕНЦЫ — апазіцыйны рух у рус-кай праваслаўнай царкве ў 1920—40-я гады. Узніклі пасля Кастр. рэвалюцыі 1917. Выступалі за «аб-наўленне царквы», за яе лаяльныя адносіны да са-вецкай улады; мелі на мэце змяніць традыцый-ныя формы рэліг. дзейнасці, не закранаючы асно-вы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраў-ніцтва афіц. рус. царквы, якое ў пач. 1920-х г.'бы-ло настроена супраць савецкай улады. Асн. групы А.: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз абшчын старажытнаапостальскай царквы». ' На Беларусі стварылі Бсларускую аўтаномную j праваслаўную царкву. 3 пераходам кіраўніцтва патрыяршай царквы на шлях лаяльнасці да савец-кай улады pyx А. пачаў затухаць. Многія з іх пар-валі з рэлігіяй, некаторыя вярнуліся ў старую цар-кву. Пасля смерці аднаго з лідэраў абнаўленства А.І.Увядзенскага (1946) рух канчаткова спыніўся.
    АБРАДЫ РЭЛІГІЙНЫЯ — эмацыяналь-на-вобразнае ўвасабленне рэлігійных ідэй і ўяўлен-няў; знешняя форма праяўлення рэлігійнасці. Кож-ная рэлігія мае сваю сістэму і рэгламентацыю А.р. Іх разнастайнасць абумоўлена асаблівасцямі вера-вучэння, нац.-этнічнымі традыцыямі і ўмовамі жыцця веруючых людзей. Напр., у хрысціянстве найважнейшыя магічныя культавыя абрады, якія,
    паводле царк. веравучэння, надаюць людзям цуда-дзейную моц («боскае хараство») — таінствы: хрншчэннс, мірапамазаннс, прычасце, споведзб, царк. шлюб, ялееасвяшчэнне, пасвячэнне ў духоўны сан. У А.р. беларусаў цесна пераплятаюцца нека-торыя элементы язычніцтва і хрысціянства.
    Г. П. Каратксвіч.
    АБРАЗ, і к о н a — 1) у хрысціянскай рэлігіі (праваслаўе, каталіцызм і уніяцтва) выявы Ісуса Хрыста, Божай Маці, святых на драўлянай дош-цы, палатне, камені; сімвал, які з’яўляецца аб’ек-там рэлігійнага ўшанавання. 2) Твор мастацтва (найчасцей станкавага жывапісу), які мае культа-вае прызначэнне. Першыя А. вядомы з 2 ст. н.э. Найб. стараж. А., што захаваліся, паходзяць з Пя-рэдняй Азіі. Культ А. як абавязковага элемента храма афіц. прыняты на 7-м Усяленскім саборы (786—787, Канстанцінопаль). Паводле хрысц. па-дання першаўзорам вобраза Хрыста з’явіўся адбі-так яго твару на ўбрусе, а першыя выявы Божай Маці выкананы евангелістам Лукою. А. асабліва шырока былі распаўсюджаны ў Візантыі, Егіпце,
    Да арт.
    Абрады рэлігійныя. Хрышчэнне.
    8
    АБРАЗ — АБРАНТОВІЧ
    Эфіопіі, паўднёва-слав. краінах, Грузіі. Для А. ха-рактэрны іканаграфічны канон, які вытрымліва-ецца стагоддзямі. Пад уплывам Візантыі ўзнік старажытнарускі А., класічныя ўзоры якога адно-сяць да канца 14—15 ст. (А.Рублёў, Феафан Грэк).
    На Беларусі А. з’явіўся, верагодна, у канцы 10 сг. ў Полацку і Тураве. Першыя А. прывозілі з Візан-тыі, напр., Ефрасіння Полацкая падаравала муж-чынскаму манастыру ў Полацку абраз «Маці Бо-жая Адзігітрыя Эфеская», які яна атрымала ад ім-ператара Мануіла Камніна. Беларускія А. 11—15 сг. ствараліся ў сферы правасл. візант.-балканскага ўплыву («Маці Божая Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска 15 ст.). Фарміраванне самабытнай беларускай школсл іканапііу адбылося ў 16 ст. Найб. яркія творы належаць да 1-й палаві-ны 17 ст. (група маларыцкіх абразоў 1648; «Нара-джэнне Марыі» Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Успенне» з в. Олтуш, 1650 і інш.). Для іх харак-тэрна спалучэнне сімвалізму і кананічнасці сярэд-невяковага мастацтва з натуральнасцю персана-жаў і асяроддзя, характарнасцю вобразаў, элемен-тамі навакольнай рэчаіснасці, засвоенымі з еўрап. Адраджэння. У 17—18 ст. выяўляюцца рэгіяналь-ныя асаблівасці ў А. Зах. Палесся, Падняпроўя, Падзвіння, Міншчыны, звязаныя з цэнтрамі іка-напісу (Брэст, Вільня, Віцебск, Пінск, Магілёў, Мінск, Полацк). А. маляваліся на дошках (да 16 ст. ўключна з каўчэгам) па клеемелавым грунце (ляўка-се) яечнай тэмперай, пазней у спалучэнні з алейны-мі фарбамі. Фон гладкі, пазалочаны, з канца 16 ст. аздабляўся рэльефным раслінным арнаментам. 3 ся-рэдзіны 18 сг. пашыраецца А. на палатне. Асаблі-вую галіну бел. іканапісу ўтвараюць алтарныя А. з рысамі готыкі, рэнесансу, барока. Характэрнай аздо-