Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
калі зайздрасць у духавенсгва і гарадской знаці. Яго аб-вінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоў-ных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён апраўдаўся, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў папярэдні манасгыр. Але папуляр-насць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царк. ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на пра-паведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манасгы-ра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся баяры і простыя людзі, багатыя і жабракі, каб паслухаць парады і насгаў-ленні. Аўраміў заклікаў смалян няўхільна прьпрымлі-вацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціц-ца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, заўсёды пом-ніць пра Бога, маліцца дзень і ноч, каб не быць асу-джаным на судзе Божым. Пражыўшы ў манастве 50 гадоў, ён памёр да 1224 г. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэліг. пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведаванне хрысці-янства і ўзорнае жыццё правасл. царква кананізава-ла яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага». В.П.Орчіш.
АЎТАКЕФААІЯ (ад грэч. autos сам, kephale (галава), аўтакефальная царкв a — у праваслаўі самастойная царква, арганізацыйна неза-лежная ад канстанцінопальскага патрыярха. Пер-шыя аўтакефальныя цэрквы ўзніклі ў 4 ст. ў працэсе адасоблення патрыярхій і мітраполій у 4 ст. ў пра-вінцыях Візантыі (Александрыі, Антыёхіі, Палесці-не). У наш час у свеце існуе 15 кананічных аўтаке-фальных правасл. цэркваў: Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Рус-кая, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Албанская, Польская, Чэшскіх зямель і Славакіі, Праваслаўная царква ў Амерыцы. Усе яны ўтвараюць Усяленскую царкву і ў гэтым сэнсе, з’яўляючыся яе часткамі, узаемазалежны ў га-ліне правасл. вучэння, адступленне ад якога аўтама-тычна вядзе да аддзялення ад Усяленскай правасл. царквы. Але пры гэтым Усяленская правасл. царква не мае адзінага цэнтра і кіраўніка. Hi адзін з патры-ярхаў, у т.л. ўсяленскі канстанцінопальскі (захоўвае гэты тытул традыцыйна), не мае якіх-небудзь адм. пераваг у параўнанні з інш. кіраўнікамі А. Гл. так-сама Беларускал аўтакеўале.ная прмаслаўная царква, Епархія. ВПОр/іш.
АФАнАсіЙ АЛЕКСАНДРЬІЙСКІ (Athanasios каля 295 — 2.5.373) — царкоўны дзеяч і багаслоў, прадстаўнік патрастбікі. Епіскап г. Алек-сандрыя з 328. У барацьбе з арыянствам распра-цаваў містычнае вучэнне пра «адзінасутнасць» Бо-га-айца і Бога-сына, дагматызаванае на 1-м (325) і 2-м (381) Усяленскіх саборах. Ідэалам рэліг. жыц-ця лічыў эскетызм. Адстойваў незалежнасць Алек-
26_____________АФАНАСІЙ — АШМЯНСКІ________________
Афанасій Брэсцкі.
сандрыйскай царквы, за што ў 335—65 імперата-ры 5 разоў яго звяргалі і ссылалі. Аўтар «Жыція Антонія», прысвечанага заснавальніку манаства ў Егіцце Антонію Вялікаму.
АФАНАСІЙ БРЙСЦКІ (А ф а н а с і й Ф і л і п о в і ч; каля 1595, Брэстчына — 5(15).9.1648) — святы беларускай праваслаўнай царквы, пісьменнік-публіцыст, палітычны і цар-коўны дзеяч. 3 сям’і незаможнага шляхціца. Меў даволі добрую адукацыю. У 1622 канцлер ВКЛ Леў Сапега прызначыў яго выхавацелем Я.Ф.Лу-бы, якога польскія прыдворныя выдавалі за рус. царэвіча, прэтэндэнта на маскоўскі трон. У 1627 А.Б. пастрыгся ў манахі пры Віленскім Свя-тадухаўскім манастыры. Жыў у манастырах Ку-ценскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Купяціцкім (каля Пінска); у 1640— 41 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да рас. цара, у спец. рэляцыі «Гісторыя падарожжа ў Маскву» расказаў пра цяжкае становішча правасл. насельніцтва Беларусі і Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. За супраць-дзеянне Брэсцкайуніі 1596, рэзкія выпады ў адрас караля ў 1643 сасланы ў Кіеў, у 1644 арыштаваны як «дзяржаўны злачынца» па справе Я.Ф.Лубы. 3 варшаўскай турмы накіраваў каралю шэраг арты-кулаў з крытыкай палітыкі Рэчы Паспалітай, царк. іерархаў і свецкіх магнатаў. Выступаў за адра-джэнне правасл. царквы і саюз з Рас. дзяржавай. Праз год пасля выхаду на волю зноў арыштаваны (1648) і абвінавачаны ў аказанні дапамогі казакам Б.Хмяльніцкага. Пасля здзекаў і жорсткіх катаван-няў па прыгаворы суда расстраляны. Аўтар «Дыя-рыуша» (1646), які змяшчае ўсю яго публіцысты-ку і напеў (запісаны кіеўскай 5-лінейнай натацы-яй) гімнападобнага канта — аднаго з найб. ран-ніх нотных запісаў у бел. музыцы. Кананізаваны
царквой паміж 1658 і 1666. Памяць двойчы: 20 ліп. — аднойдзенне мошчаў і 5 вер. — спачын (паводле старога стылю). Мошчы А.Б. знаходзяцца ў Брэсце. У яго памяць пабудаваны капліца ў в. Гер-шоны Брэсцкага р-на, а ў Гродзенскім Барыса-глебскім манастыры — царква (не захавалася).
Aim.: Коршунов А.Ф. Афанасчй Фнлмповмч: Жмзнь н творчеетво. Мн., 1965; Мельнвков АА. Путь не печален; Her. свмдетельсгва о святосгм Белой Русн. Мн.. 1992. А.А.ЦІтавец.
АХВЯРАПРЫНАШЙННЕ — абрад задоб-рывання звышнатуральных сіл (духаў прыроды, духаў продкаў, багоў і інш.), прынясеннем ім да-роў, у т.л. жывых істот. Узнікла ў перыяд зара-джэння рэліг. уяўленняў пра існаванне звышнату-ральных сіл, якія нібыта маглі паўплываць на зы-ход палявання, ураджай, прыплод жывёлы, лёс людзей. Славяне задобрывалі духаў прыроды, па-мерлых родзічаў. У старажытнасці ўсх. славяне ў вы-падку смерці князя забівалі і хавалі або спальвалі разам з ім яго жонку, нявольніц, коней, лічачы, што ўсё гэта спатрэбіцца яму ў замагільным жыцці. У труну з нябожчыкам клалі і яго асабісгыя рэчы. У пе-рыяд язычніцтва ахвяры ў выглядзе рьпуальнай ежы прыносілі да велізарных дрэў, незвычайных па фор-ме валуноў, крынічак. 3 пашырэннем хрысціянства ў месцах язычніцкіх пакланенняў пачалі будаваць цэрквы, капліцы, а крыніцы, камяні, дрэвы аб’яўлялі святымі месцамі і праводзілі каля іх богамаленні. Варварскія формы А. сустракаліся сярод старавераў (прыхільнікі пратапопа Авакума спальвалі сябе). Рэшткі А. ў той ці інш. ступені захаваліся і ў ка-таліцызме, і ў праваслаўі (запальванне свечак і лампад, прынашэнне ў царкву ці касцёл вышы-тых сурвэтак, ручнікоў, палатна, грошай і інш., ве-шанне ручнікоў на крыжы каля дарог і г.д.).
Літ:. Мялешка М. Камень у вераваннях і паданнях белару-саў. Мн.. 1929; Штернберг ЛЯ. Первобьгтная релнгня в свете этнографнм. Л. 1936; Т о к а р е в СА. Релнгнозные веровання воо точнославянскнх народов XIX — начала XX в. М.: Л. 1957; Я г о ж. Ранннс формы релнгнн н нх развнтме. М.. 1964. Л.І.МІнько.
АХВЯРНІК — чатырохвугольны стол каля сцяны злева ад прастола ў паўднёва-ўсходняй частцы алтара правасл. храма, на якім право-дзіцца праскамідыя, першая частка літурііі. А. лічыцца месцам свяшчэнным, яго закрываюць покрывам, на ім стаяць свяшчэнныя пасудзіны.
,АШМЯНСКІ КЛЯШТАР ФРАНЦЫС-КАНЦАУ. Заснаваны ў 1505 у Ашмянах вялікім князям ВКЛ і карадём польскім Аляксандрам. Бу-дынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упа-мінаецца вельмі рэдкі антыфанар (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збуда-ванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мура-ваны зальны касцёл. У 1832 кляштар закрыты.
А.А.Ярашэвіч
БАВбЛЯ Андрэй (30.11.1591, в. Страхоцін каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяв., Поль-шча — 16.5.1657), беларускі каталіцкі святы, рэлі-гійны дзеяч, місіянер. Скончыў Віленскую езуіц-кую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную ака-дэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623—24), Вільні (1625—30), Бабруйска (1630— 33), Плоцка (1633—38), Варшавы і Ломжы (1638—42). 3 1642 у Пінску (у 1646—52 наезда-мі жыў і ў Вільні). Праславіўся як глыбокі знаўца твораў грэч. айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў пра-васлаўя ў дыспутах і схіляць іх да пераходу ў ка-таліцтва ці уніяцтва. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску; празваны «апосталам Піншчыны» і «ду-шахватам». У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 схоплены і закатаваны ў в. Янаў-Палескі (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакоў палкоўніка А.Здановіча. Цела Б. перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Б. на-пачатку быў пашыраны ў Рэчы Паспалітай, по-тым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 яму нададзе-ны пасмяротны тытул «блаславёны». У 1808 цела Б. перавезена ў Полацк, у 1922—24 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым і змешчана ў езуіцкім саборы «Іль-Джэзу». 17.4.1938 Б. кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго яго цела перавезена ў Варшаву. У 1958 рымскі папа Пій XII выдаў энцыкліку з нагоды 300-годдзя спачыну святога. Б. лічыцца гал. патро-нам Пінскай рымска-каталіцкай епархіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.
Э.СЯрмусік.
БАБРЙўСКІ Міхаіл Кірылавіч (19.11.1784 ці 1785, в. Вулька Падляскага ваяв., Польшча — 3.10.1848) — беларускі славіст і арыенталіст. Д-р тэалогіі (1823), святар. Член Археалагічнай акадэ-міі ў Рыме, Таварыства гісторыі і старажытнасцей
расійскіх пры Маскоўскім ун-це, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навук. таварыстваў. 3 сям’і уніяцкага святара. Скончыў Гал. духоўную семіна-рыю пры Віленскім ун-це (1812). 3 1817 канонік брэсцкі. У 1817—22 ў замежнай камандзіроўцы ад Віленскага ун-та, падчас якой удасканальваў ве-ды ў галіне слав., усходніх і стараж. моў, археалогіі, гісторыі, літаратуры, сабраў вялікі навук. матэрыял, вывучыў і апісаў многія слав. старажытнасці. У 1822—24, 1826—33 прафесар экзегетыкі і герме-неўтыкі Віленскага ун-та, у 1824—26 у ссылцы ў базыльянскім манастыры ў Жыровічах (каля Сло-німа). 3 1833 жыў у мястэчку Шарашова Пружан-скага пав., дзе атрымаў прыход. Даследаваў гісто-рыю слав. кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш.Фіёля, Х.Фёдарава, ПМсціслаўца. Зра-біў навук. апісанне стараж. кірылічных і глагаліч-ных кніг Ватыканскай б-кі, увёў у навук. ўжытак 1-ю глагалічную друкаваную кнігу «Місал па зако-не Рымскага двара» («Служэбнік», 1483). Выявіў