Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
АСВЯЧЗННЕ — рытуальнае дзеянне служы-целяў культу над рознымі прадметамі для надан-ня ім містычных уласцівасцей, пасля чаго яны ні-быта становяцца магчымымі для выкарыстання. А. падлягае кожны новы ці адрамантаваны храм, царк. адзенне, культавыя рэчы, што выкарыстоў-ваюцца пры богаслужэнні; асвячаюцца «святыя дары» (для прычашчэння), вада. Могуць асвячац-ца таксама новапабудаванае жыллё, грамадскія бу-дынкі і інш.
АСКЕТЫЗМ (ад грэч. asketes які практыку-ецца ў чым-небудзь, падзвіжнік) — маральны прынцып, які прадугледжвае строгі лад жыцця, добраахвотнае адмаўленне ад матэрыяльных даб-рот, абмежаванне і прыглушэнне пачуццёвых жа-данняў дзеля маральнага самаўдасканалення ці здзяйснення якіх-небудзь сац. ідэалаў. Проціпа-стаўляецца геданізму, эўдэманізму, эпікурэізму. Доўгі час тэарэтычнае абгрунтаванне і практыч-нае ўвасабленне А. звязвалі з рэліг. светапогля-дам (напр., у хрысціянстве — манаства). Уласці-вы і розным сац. формам пратэсту; часам разгля-даўся як найважн. ўмова для мабілізацыі фізіч-ных і духоўных сіл асобы ў барацьбе за ідэі роў-насці і справядлівасці.
АСТРАЛЬНЫЯ КЎЛЬТЫ — пакланенне нябесным свяцілам і з’явам. Вядомыя ў рознай ступені ўсім народам. Былі найб. распаўсюджа-ны ў Стараж. Двухрэччы, Егіпце і Стараж. Ін-дыі, дзе храмы адначасова служылі і абсервато-рыямі. У вавілонскай рэлігіі Месяц і 5 бачных няўзброеным вокам планет былі абвешчаны. ба-гамі і атрымалі ўласныя назвы (Сім — Месяц, Шамаш — Сонца, Мадрук — Юпітэр, Іштар — Венера, Нергал — Марс, Набу — Меркурый,
Нінурту — Сатурн; пра Уран і Нептун народы стараж. свету не ведалі. На аснове А.к. у ваві-лонскай рэлігіі ўзніклі астралогія, варажба і рэ-ліг. прароцтвы. Адлюстраваннем А.к. у хрысці-янстве з’яўляюцца легенды пра віфлеемскую зор-ку і сем зорак у Апакаліпсісе.
АТЭІЗМ (франц. atheisme ад грэч. atheon бяз-божжа) — сістэма поглядаў, якая адмаўляе існа-ванне Боіа, звышнатуральных сутнасцей. Існуе не-калькі форм A. А г н а с т ы ч н ы А. аспрэчвае сцвярджэнне, паводле якога Бог, нават калі ён і існуе, не можа быць пазнаны ў якой-небудзь сту-пені людзьмі. Такі погляд пашыраны сярод філо-сафаў Стараж. Грэцыі і Рыма: Дэмакрыт, Кры-тый, Эпікур і інш., сафісты (Пратагор, Георгій), раннія кінікі і скептыкі, а таксама Лукрэцый. У 20 ст. падобныя погляды выявіліся ў працах пазі-тывістаў (Б.Расел, Л.Вітгенштэйн і інш.). Р a ды-к а л ь н ы А. адмаўляе існаванне Бога ў прынцы-пе. Ен характэрны для паслядоўнікаў матэрыяліз-му (ДДзідро, К.Гельвецый, П.Гольбах, Ж.Ламет-ры, а таксама Л.Феербах). Найб. рэльефна яго ры-сы выяўлены ў поглядах К.Маркса, У.ІАеніна і іх паслядоўнікаў, у ідэалогіі камунісгаў. П а с т у л a -т ы ў н ы А. лічыць веру ў боскага заканадаўцу несу-мяшчальнай з этыкай каштоўнасцей. Яго гал. прадстаўнік — нямецкі філосаф Н.Гартман, зас-навальнік т.зв. крытычнай (новай) анталогіі. Ён лічыў, што мэтавы дэтэрмінізм боскага накана-вання адмаўляе этычную свабоду, разам з тым і ўсялякія перадумовы этычнага выбару і мараль-ных паводзін. У адрозненне ад тэарэтычнага А. іс-нуе т.зв. стыхійны А., уласцівы многім людзям, занятым у матэрыяльнай вытворчасці і ў розных галінах духоўнай дзейнасці (у навуцы, асабліва ў прыродазнаўстве, палітыцы, мастацтве). Ён зыхо-дзіць з прызнання самадастатковасці прыроды і чалавека без звышнатуральных з’яў. Яго праявы вельмі разнастайныя: ад інтуітыўных уяўленняў да цвёрдых перакананняў, падстава для якіх — во-пыт жыцця і веды ў розных сферах рэчаіснасці.
На Беларусі ідэі А пачалі пашырацца ў 16—17 ст. (К.Бекеш, С.Лован, К.Аышчынскі і інш.). Крыніцай А. служылі вальнадумства і ерасі; моцны штуршок для яго развіцця даў рэфармацыйны і гуманісгычн ы рух і звязаны з імі рэліг. скептыцызм (С.Будны, В.Цяпінскі, Я.Ліцыній Намыслоўскі). Атэіст. тэн-дэнцыі рэльефна праяўляліся ў творчасці К.Калі-ноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, ЯАучыны і інш. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 пача-лося глабальнае разбурэнне рэлігійнасці і ператва-рэнне А. ў дзярж. ідэалогію. Але пасля таго, як Бела-русь набыла сваю дзярж. незалежнасць (1991), пача-лася светапоглядная трансфармацыя, сфера рас-паўсюджання А. звузілася. Калі ў 1989 веруючымі дэкларавалі сябе 22% насельніцтва Беларусі, то ў
24
АўГўСЦІН — АўЛАС
Да арт. Аў-гусцін «Святы Аў-гусцін». Mac-так С.Сігна-ньега. 17 ст.
1994 —43,4%. У 1995 сваю прыналежнасць да ня-веруючых дэкларавалі 35°/о апытаных.
Aim.: Нз мстормп свободомыслня н атензма в Белорусснм. Мн., 1978; Свободомыслне н атензм в древностн, среднме вска н эпоху Возрождення. М., 1986; Основы релмгноведенмя. М., 1994.
Я.М.БаІіосаў.
АУГУСЦІН Блажэнны (Augustinus Sanctus) Аўрэлій (13.11.354, г. Тагаст, Паўн. Аф-рыка — 28.8.430) — хрысціянскі багаслоў, філо-саф, буйнейшы прадстаўнік заходняй (лац.) пат-рыстыкі. Епіскап г. Гіпон (395). Асн. творы «Спо-ведзь» (400), «Пра тройцу» (400—416), «Пра горад божы» (413—426). Яго вучэнне — філасофска-тэа-лагічнае абгрунтаванне хрысціянства ў духу неа-платанізму. Распрацаваў сацыяльна-паліт. кан-цэпцыю, якая падзяляе чалавечае грамадста на 2 процілеглыя царствы — «горад зямны» і «горад божы». He адмаўляючы свецкай улады, аддаваў перавагу ўладзе духоўнай. Яго ідэі моцна паўплы-валі на развіццё сярэдневяковай тэалогіі і філасо-фіі. На Беларусі яго творы вядомыя з 11 ст., ціка-васць да іх пабольшала ў 16—17 ст., калі тут былі выдадзены яго зборнікі павучанняў, творы «Пра горад божы», «Богападобная любоў», «Пра бачан-не Хрыста».
Літ.: Бычков В.В. Эстетнка Аврелмя Августнна. М.. 1984.
Г-УГрушлвы.
АУГУСЦІНЦЫ (лац. augustiniani), члены ка-таліцкага жабрацкага ордэна. Паводле легендар-най версіі царквы, ордэн утвораны ў 391 біску-пам г. Гіпона (Паўн. Афрыка) Аўрэліем Аўгусці-нам (354—430). На самай справе ён узнік пасля аб’яднання 4 кангрэгацый манахаў-пустэльнікаў і зацверджаны булай папы Аляксандра IV у 1256 пад назвай «Ордэн пустэльнікаў святога Аўгусці-на» (лац. Ordo Eremitarum S.Augustini). У аснову
яго дзейнасці пакладзена т.зв. «Правіла святога Аўгусціна» — зборнік тэкстаў, напісаных нібыта Аўрэліем Аўгусцінам. На чале ордэна стаяў гене-рал, якога выбіраў ордэнскі капітул. Улада генера-ла была абмежавана дзейнасцю дэфінітарыяў (да-радчыкаў). Вопратка А.— хабіт (чорная суконная рыза з вострым капюшонам і доўгімі шырокімі рукавамі). У перыяд позняга сярэднявечча А., як і францысканцы, абаранялі кірунак сярэдневяко-вай схаластыкі — аўгусцініянства (арыентацыя на Платона, неаплатанізм, аналогія паміж трыма здольнасцямі душы — памяццю, розумам, воляй — і трыма абліччамі Тройцы, тэзіс аб веры як перад-умове ўсялякіх ведаў і інш.). У 16 ст. манахі-А. падтрымалі Рэфармацбію. Заснавальнік пратэстан-тызму М.Лютэр да свайго разрыву з каталіцыз-мам належаў да ордэна А. Прыродазнаўца, засна-вальнік генетыкі Г.Мендэль таксама быў А. У ВКЛ і Польшчы ордэн А. быў самым нешматлікім ся-род жабрацкіх ордэнаў. На Беларусі А. мелі кляштары ў Брэсце (1410—1830, фундатар вял. князь ВКЛ Вітаўт), Гродне (1503—1673, фундатар вял. князь ВКЛ Аляксандр). У в. Міхалішкі (цяпер Астравецкі р-н) у 1653 на сродкі Яна Бжастоўска-га і яго сына Цыпрыяна пабудаваны касцёл А. (архітэктар К.Пэнс).
Літ.-. Zakony m^skie w Polsce w 1772 roku: Маіегіаліу do Atlasu historycznego chrzescijanstwa w Polsce. T. 1. Lublin. 1972.
ЛЛ.Карнілам.
АУДАКЕЯ — прысвятак y народным календа-ры, які часам лічылі 1-м днём вясны (1 сакавіка ст. ст.). Называлі таксама Аўдакей, Яўдока. Царква пры-меркавала да яго дзень хрысц. пакутніцы Еўдакіі. Жанчынам у гэты дзень забаранялася прасці (даз-валялася толькі сукаць гатовыя ніткі), рэзаць што-небудзь можна было толькі авечымі нажніца-мі). Мужчынам дазвалялася рабіць усё. 3 дня А. ў некаторых мясцовасцях пачыналі гуканне вясны. 3 днём А. былі звязаны шматлікія метэаралагіч-ныя і гаспадарчыя прыкметы: калі на А. вол на-п’ецца з-пад страхі, то вясна будзе добрая; цёплы дзень А. абяцаў удалы сенакос, дажджлівы — ура-джай жыта, марозны •—- пагражаў памарозіць грэчку ў час цвіцення, завіруха ў дзень А. — ча-каўся халодны і неўраджайны год. улВмілаіч.
АУЛАС — прысвятак у народным календа-ры, які адзначалі з язычніцкіх часоў (свята Вяле-са). Царква прымеркавала яго дзень да свята хрысц. пакутніка Уласа (11 лютага ст. ст.), які ў народзе лічыўся апекуном свойскай жывёлы. Та-му А. называлі «каровіным святам», не шануючы яго, гаспадар меў небяспеку наклікаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслі здаровыя, гаспады-ні выпякалі на А. аладкі. У некаторых мясцовас-цях А. спраўлялі як конскае свята. У гэты дзень
________________АЎРАМІЙ — АФАНАСІЙ______________ 25
коней лепш кармілі, не працавалі на іх (але аб’яз-джалі маладых коней). А. часта супадаў з маслені-цай — апошнім скаромным тыднем перад вялі-кім пастом, адкуль і пайшла прыказка «на А. бя-ры каўшом масла». УАВмйшч.
АЎРАМІЙ СМАЛЁНСКІ (Працалюбівы) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных баць-коў, якія да яго мелі 12 дачок. 3 дзяцінства выха-ваны ў духу строгай хрысц. набожнасці і прыву-чаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манасты-рам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манас-тыр, што размяшчаўся ў ваколіцах Смаленска. Тут ён вывучаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх і інш., збіраў і перапісваў кнігі. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучылішча, у якім наву-чаліся па слав., грэч. і лац. кнігах. Аўрамій садзей-нічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фар-міраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсві-тэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і нас-таўнік для манаскай браціі і недухоўных асоб. Гэ-та выклікала зайздрасць у часткі духавенства, а Аў-рамію давялося перайсці ў Смаленскі Крыжаўзві-жанскі манастыр. Сюды да яго прыходзілі людзі за духоўнай парадай, насгаўленнем. Ён ўдзельнічаў у аз-дабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспын-ныя пропаведзі і поспех сярод веруючых зноў выклі-
Да арт. Аўрамій Смаленскі. Аўрамій і Меркурый Смаленскія. 1723—1728. Беларуская іканапісная школа.