• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    чаны корпус манастыра. Манастыру належаў су-седні фальварак, у 1809 манастыр перададзены ваеннаму ведамству. Паводле інвентара 1817 біб-ліятэка налічвала 302 кнігі, у т.л. рукапісныя. Ма-настыр зачынены ў час скасавання Брэсцкай царк. уніі. Зальны храм з высокай франтальнай вежай стаў прыходскай царквою, захаваўся ў на-паўразбураным стане. Помнік архітэктуры.
    А.А.Ярашэвіч.
    АПАКАЛІПСІС (грэч. apokalypsis літаральна — адкрыццё) — адна з кніг Новаіа Запавету (Ад-крыццё святога Іаана Багаслова), напісаная ў 68 — пач. 69 н.э. Іаанам Багасловам. У ёй у форме ба-чанняў, пасланых Богам, апісаны будучы лёс свету і чалавецтва. Гал. ідэя А. — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуц-ца сусветныя катастрофы. Рэлігійна арыентава-ныя тлумачальнікі разглядаюць А. як прарочую кнігу пра апошнія часы свету і здарэнні, што па-вінны адбыцца напярэдадні 2-га прышэсця Хрыс-та на зямлю. Праз увесь яго тэкст праходзіць сак-ральная лічба 7 (7 цэркваў, 7 зорак у руцэ Бога, 7 анёлаў, што выліваюць на грэшнікаў 7 чаш Божа-га гневу, і г.д.). Сямікратнае памнажэнне бедстваў і катастроф прызначана выклікаць у чытача свя-шчэнны жах перад непазбежным сканчэннем све-ту. Пасля Чарнобыльскай катастрофы шматлікія тлумачальнікі апакаліптычных прароцтваў, у т.л. на Беларусі, пачалі звязваць трубныя гукі трэцяга анёла, што апавяшчае пра падзенне на зямлю вя-лікай зоркі пад назвай «палын» (усходнеслав. «чар-нобыль»), з біблейскім прадказаннем гэтай самай згубнай у гісторыі чалавецтва катастрофы — нац.
    АПАЛАГЕТЫКА — АРСЕНЬ
    19
    трагедыі бел. народа. Акрамя інтэрпрэтацыі А. як страшнага суда і канца свету яго яшчэ тлумачаць як абяцанне тысячагадовага шчасця пасля такога суда. У шырокім сэнсе А. — буйнамаштабнае бедства, пагроза пагібелі чалавецтва, культуры, на-вакольнага асяроддзя. А. часта асацыіруецца з кры-зісам або канцом цывілізацыі, экалагічнымі ка-тастрофамі, ядзернай вайной. Я.М.БаЧЬслў.
    АПАЛАГЕТЫКА (ад грэч. apologetikos аба-раняльны) — раздзел хрысціянскага багаслоўя, які пры дапамозе аргументаў, звернутых да розу-му і свядомасці чалавека, адстойвае веравучэнне: у вузкім сэнсе — галоўнае багаслоўе, грунтоўная тэалогія. Асновы А. закладзены ў 2—3 ст. Юсці-нам, Тацыянам, Арыгенам, Тэртуліянам і інш. для абароны хрысціянства ад іудзейства, «языч-ніцтва» (пад ім разумелася ант. філасофія), дзярж. улады, ерасей. Пашырана гал. чынам у праваслаўі і каталіцызме. Змест А. — інтэрпрэтацыя сутнас-ці рэлігіі, абвяржэнне накіраваных супраць яе аб-вінавачванняў, абгрунтаванне перавагі пэўнай канфесіі. Апелюючы да розуму, А. ўсё ж лічыць, што нават лагічна абгрунтаваная сістэма догматаў павінна прымацца на веру, бо вера ў тэалогіі лі-чыцца вышэйшай за розум.
    АПбКРЫФЫ (ад грэч. apokryphos таемны, запаветны) — мастацкія аповесці ў сярэдневяко-вых літаратурах, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жы-ціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец све-ту. Забараняліся царквой як некананічныя. У да-хрысц. і раннехрысц. часы А. лічылі кнігамі вялі-кай мудрасці, глыбокі і патаемны сэнс якіх быў даступны не кожнаму. 3 пашырэннем ерасяў А. сталі называць творы ератычнага кірунку. Царк. цэнзура складала індэксы «фальшывых» кніг, якія падлягалі знішчэнню. У перыяд Кіеўскай Русі на ўсх.-слав. землях шырокую вядомасць набылі А. пра стварэнне Богам Адама, пра цара Саламона, «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» (у бел. апра-цоўцы 15 — 16 ст. — «Аб дванаццаці пакутах»), «Страцім-птушка», апакрыфічныя евангеллі Іака-ва, Фамы, Нікадзіма. У А. адлюстроўваліся нар. ўяўленні эпохі феадалізму пра светаўладкаванне, пошукі праўды і дабра. А. паўплывалі на некато-рыя жанры бел. фальклору (казкі, духоўныя вер-шы). Матывы А. выкарыстоўваў М.Багдановіч («Апокрыф», «Страцім-лебедзь»), ЛЛКа/юткая.
    АПбсТАЛЫ
    (ад грэч. apostolos пасланец) —
    вандроўныя прапаведнікі, арганізатары і духоў-ныя настаўнікі хрысціянскіх абшчын у часы ран-няга хрысціянства. Разам з вуснымі пропаведзямі А. звярталіся да хрысціян з пасланнямі па пытан-
    нях веравучэння. У Новым Запавеце названы 12 А., вучняў і першых паслядоўнікаў Ісуса Хрыста: Сы-
    мон (Пётр), Андрэй, Варфаламей, Іаан, Матфей, Сымон Зілот, Фадзей (або Іуда, сын Іакава), Філіп, Фама, Іаакаў (сын Алфея), Іаакаў (сын Зяведзея і брат Іаана), Іуда Іскарыёт, які выдаў Хрыста. Па-водле Дзеянняў святых апосталаў, пасля смерці Ісуса яго вучні, каб захаваць лічбу 12, якая ў іудзе-яў лічылася свяшчэннай, замест Іуды Іскарыёта абралі апосталам Матфія. Апосталам называў сябе і Пмел, хоць ён не быў вучнем Ісуса. Дзейнасці 12 А. і Паўла хрысц. паданне прыпісвае заснаванне пер-шых хрысц. абшчын. Найб. гістарычна рэальная фі-гура з іх — Павел. Пра асгатніх звесгак вельмі мала, гал. чынам з апакрыфічных дзеянняў асобных апос-талаў, створаных не раней канца 2 ст. н.э.
    АРАБСКАЕ ПІСЬМб на Беларусі — уласна арабская сістэма пісьма, дастасаваная да беларускай фанетыкі. Такое А.п. створана татара-мі, якія ў 14—15 ст. пасяліліся ў ВКЛ, у тым діку і на Беларусі, і паступова пачалі карыстацца бел. мовай. Для абазначэння некаторых гукаў, якіх ня-ма ў арабскім пісьме, былі створаны спец. літары, напр., для перадачы мяккіх «дз» і «ц», гукаў «ж», «ч», «п». У выніку з’явіліся рукапісныя помнікі, напісаныя А.п. на бел. мове: кітаббі, тэўсірм, ха-маілаі, тэджвіды. Некаторыя фанетычныя асаблі-васці бел. мовы ў гэтых помніках адлюстраваны лепш, чым у тэкстах, запісаных кірыліцай або ла-цінкай.
    Літ.-. Антоновнч А.К. Белорусскнс тексгы, пмсанные арабскмм пмсьмом, н мх графмкоорфографмчсская снстема. Внльнюс, 1968; Фрмдрмх М. Мсторня пнсьма: Пср. с нем. М., 1979; Павленко Н.А. Нсторня пмсьма. 2 мзд. Мн., 1987.
    10. А. Крыніцкі.
    АРСЕНЬ Бярло — украінскі і беларускі пра-васлаўны рэлігійный дзеяч. У 1728 архімандрыт Кіеўскага Межагорскага манастыра, у 1728 або 1730—1733 епіскап Аршанскі, Мсціслаўскі і Ма-гілёўскі. Выбраны на Магілёўскую епархію Магі-лёўскім правасл. брацтвам. У снеж. 1728 паводле распараджэння Кіеўскага мітрапаліта Варлаама прызначаны адміністратарам Магілёўскай епархіі, пазней (паводле розных крыніц, у 1728 ці ў 1730) пасвячоны ў епіскапы. Выбранне А. адбылося на-
    Да арт. Араб-скае пісьмо. Фрагмент Аль-Кітаба.
    20
    АРТАДОКСІЯ — АРХІМАНДРЫТ
    суперак волі прауніяцкі настроенай часткі мясцо-вага духавенства. У Магілёве яго сустрэлі непры-хільна і не дапусцілі да кіравання епархіяй. Ма-гілёўская епархія, адзіная ў гэты час правасл. епархія на Беларусі, знаходзілася ў цяжкім стано-вішчы, бо адчувала на сабе ціск пэўных колаў Рэ-чы Паспалітай, што жадалі ліквідаваць яе і пера-тварыць ва уніяцкую. А. не быў зацверджаны ка-ралеўскім прывілеем, бо ён быў «не з Беларусі і не са знатнага шляхецкага роду...». Аб яго зацвяр-джэнні на епіскапства перад каралём Рэчы Паспа-літай хадайнічалі рас. імператар Пётр II і двойчы імператрыца Ганна Іванаўна. Кароль Аўгуст II ма-ніфестам ад 29.7.1730 забараніў называць яго Ма-гілёўскім епіскапам. У 1733 новы кароль Аўгуст III таксама не прызнаў А. епіскапам і таму ён у студз. 1733 быў пераведзены на кафедру Пераяслаўскую і Барыспальскую (Левабярэжная Украіна).
    Літ.: Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мн., 1992. М а р т о с А. Беларусь d ясторяческой я церковной жязня. Мн., 2000. ІЛПушкін.
    АРТАД(5кСІЯ (ад грэч. orthodoxia ная думка) — цвёрдая паслядоўнасць, насць да традыцый, асноў якога-небудзь
    правіль-прыхіль-вучэння,
    светапогляду, якая цалкам выключае нават ня-значныя адхіленні. А. ў рэлігіі —прававер’е, няў-хільнае прытрымліванне традыц. вучэння царквы. Паняцце А. ўзнікла ў хрысціянстве ў 2 ст. 3 узнік-неннем першых ерасей тэрмін выкарыстоўваецца як супрацьпастаўленне іншавер’ю.
    АРХАНГЕЛЫ («анёланачальнікі») — у хрыс-ціянскіх уяўленнях старэйшыя анёлбг, у сістэме анёльскай іерархіі, распрацаванай візант. багасло-вам Псеўда-Дыянісіем Арэапагітам (5 — пач. 6 ст.),
    Да арт. Архан-гелы. Сабор архангела Міхаіла. 17 ст. Беларуская іка-напісная школа.
    А. — восьмы з дзесяці чыноў анёдьскіх (займа-юць іерархічнае месца ніжэй удад і вышэй удасна анёдаў). Тэрмін «А.» ўпершыню з’явіўся ў грэка-моўнай іудзейскай дітаратуры перадхрысц. часу (грэч. звод «Кнігі Яноха» 20, 7) як перадача выра-заў накштадт sar haggadol («вядікі князь») у дачы-ненні да Міхаіда (вядікага анёда) старазапаветных тэкстаў (Даніід, 12, 1). Пазней гэты тэрмін успры-няты новазапаветнымі аўтарамі і бодьш позняй хрысц. дітаратурай. Стараж. паданне, што ўзыхо-дзіць да старазапаветных уяўденняў, гаворыць аб сямі А.; з іх агульнапашыраная артадаксальная традыцыя называе па імёнах траіх: М і х а і л — нябесны «архістраціг» (грэч. «вярхоўны военачаль-нік»), палкаводзец верных Богу анёлаў і людзей у касмічнай вайне з ворагамі Бога, перамоганосны антаганіст Д’ябла (Апакаліпсіс, 12, 7), апякун і быццам бы анёл-захавальнік «народа Божага» (у Старым запавеце — Ізраіля, у Новым запавеце — «ваяўнічай царквы», гэта значыць сукупнасці ўсіх вернікаў); Г а ў р ы і л, вядомы пераважна сваім удзелам у дабравешчанні Ба/ародзіцм\ Р а ф а і л — А.-лекар, спадарожнік Товіі са старазапаветнай Кнігі Товіта. У познаіудзейскіх і хрысц. апокры-фах сустракаюцца і інш. імёны А.: Урыіл, Салафі-іл, Іегудыіл, Варахііл, Йерэмііл.
    АРХІЕПІСКАП (ад грэч. archi старэйшы, га-лоўны + episkopos наглядчык) — духоўная асоба вышэйшай (трэцяй) ступені хрысц. царк. іерархіі. У 2—3 ст. з епіскапаў, роўных па сваёй уладзе, вы-лучыліся гал. епіскап (архіепіскап), якому давала-ся права царк. нагляду над іншымі. У Апостальс-кіх правілах (агульнахрысц. кодэкс, які складваўся на працягу 1—3 ст. і рэгуляваў рэліг.-царк. паво-дзіны недухоўных і духавенства) сцвярджалася: «Епіскапам усялякага горада належыць ведаць першага з іх і прызнаваць яго як галаву і нічога, што перавышала б іх уладу, не рабіць без яго разва-жання». Упершыню тытул А. прысвоены епіскапу Александрыйскаму. 3 заснаваннем патрнярхатаў (4 ст.) тытул А. прысвойваўся патраярхам і мітра-палітам аўтакефальных епархій. У пратзстант&ізме тытул А. даецца кіраўнікам цэркваў асобных краін. Першы на Русі тытул А. атрымаў епіскап наўгарод-скі Ніфлот у 1165. Тытул А. насілі і правасл. іерархі ў бел. землях: полацкі А Феадосій згадваецца ў Сабор-най грамаце 1415 пра вылучэнне мітрапалітам Гры-горыя Цамблака.