• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    А.Баболя
    28 _____________БАБРУЙСКАЯ — БАГАМІЛЫ________________
    М.К.Ба-броўскі. Гра-вюра.
    у 1822 Супрасльскі рукапіс (летапісная кампіля-цыя пач. 16 ст., рукапісныя зборнікі 11 і пач. 16 ст.). Стаяў каля вытокаў сусв. славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства. Нанава адкрыў для бел. і еўрап. навукі імя і справу Ф.Скарбінм, які на заранку Адраджэння абвясціў старабел. мову і народ цалкам раўнапраўнымі сярод інш. еўрап. моў і народаў. Звесткі пра Скарыну ўвайшлі ў не-надрукаваную ім «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Разам з І.МДаніловічам быў адным з па-чынальнікаў бел. нац. адраджэння. Пры жыцці Б. ўдалося надрукаваць толькі нязначную частку сва-іх прац. 3 яго багатай рукапіснай спадчыны заха-валіся толькі асобныя рукапісы.
    Літ.: Лабынцев ЮА. Нздання Францмска Скормны н другмх славянскмх первопечатнмков в бмблнотскс Супрасльско
    Да арт.Бага-родзіца Маці Божая Брэсц-кая. 16 ст.
    го монастыря // Белорусскмй просветнтель Францнск Скормна н начало кннгопсчатання в Белоруссмн н Лнтвс. М., 1979; Я г о ж. Ммхамл Бобровскнй — псрвый нсследователь болгарского «Абагара» 1651 г.// Русско-болгарскне связн в областм кннжно-го дела. М., 1981; Я г о ж. Первая кнмга, напечатанная глаголн-цей, н её нсследователь Ммханл Бобровскмй: (К 500-летню начала кнмгопсчатання глаголмческнм шрмфтом) // Сов. славяноведе-нме. 1983. No 4; Я г о ж. Пачатае Скарынам. Мн., 1990.
    Ю^Лаббіні^аў.
    БАБРЎЙСКАЯ ЕЗУІЦКАЯ РЭЗІДЙН-ЦЫЯ — установа ордэна езуітаў у г. Бабруйск у 17—18 ст. У пач. 17 ст. місіянерскую дзейнасць па прапагандзе каталіцызму ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 яны замацаваліся тут, у 1630 узнікла іх рэзідэнцыя. Га-радскі староста П. Трызна перадаў езуітам маён-ткі Гарбачэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларэнаў, атры-маных пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 на-шчадкі Трызны аддалі езуітам в. Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў в. Гарба-цэвічы і Шацілкі, якія ў 1643 падараваў ордэну шляхціц П.Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуі-там адкрыць тут місіянерскія пункты. У час анты-феадальнай вайны 1648—51 рэзідэнцыя прый-шла ў заняпад. У 1681 адноўлена дзейнасць яе школ. V час Паўночнай вайны 1700—21 яна не-аднаразова спыняла сваю дзейнасць. 3 1720 пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 у сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай. ТББліннш.
    БАГАМІЛЫ, б
    а г у м і л ы — адна з буйней-
    шых ерытычных сект еўрапейскага сярэднявечча (назва, верагодна, ад спалучэнняў слоў «Бог» і «мі-лы», магчыма, ад імя заснавальніка секты балгар-
    Да арт. Бага-родзіца. Маці Божая Адзігітрыя.
    1640. Белару-ская іка-напісная школа.
    БАГАМІЛЫ — БАГАРОДЗІЦА
    29
    Да арт. Бага-родзіца. Бра-слаўскі абраз Маці Божай. Сярэдзіна 18 ст.
    Да арт. Бага-родзіца.
    Абраз Нааа-грудскай Маці Божай. 18 ст.
    скага святара Багаміла). Узніклі ў 10 ст. на Балка-нах пад уплывам паўлікіянства. У 11 ст. рух Б. (багамільства) пашырыўся ў Малай Азіі, Італіі, Францыі, дзе на гэтай глебе ўзніклі секты катараў і альбігойцаў. У 13 ст. было 16 цэркваў Б., у т.л. 3 у Францыі, 7 у Італіі; на Балканах — 3 дыяцэзіі (Балгарская, Драгавіцкая, Баснійская); у Малаазій-скай Філадэльфіі — біскупства. У 14 ст. існавалі і на Афоне. Паводле веравучэння, Б. — нашчадкі маніхейскага дуалізму. Згодна з іх дагматыкай, у свеце існуюць 2 апазіцыйныя сілы — Дабро і Зло (часам прадстаўленыя Белабогам і Чарнабо-гам). Вярхоўны Бог стварыў нябачны духоўны свет і анёлаў; матэрыяльны свет (зямлю, чалавека) — яго першародны сын Сатанаіл (Шатан), які за бунт супраць бацькі быў скінуты з неба. Свет зас-таваўся ва ўладзе Шатана, пакуль Бог не паслаў на зямлю другога свайго сына — Хрыста, які адаб-раў у Шатана рэшткі боскай сілы і вярнуўся на неба. Б. адмаўлялі Стары Запавет, хрысціянскую царкву і яе таямніцы (сакраманты), асуджалі ба-гацце, выступалі супраць эксплуатацыі. Падзялялі-ся на 2 катэгорыі: вышэйшую — дасканалыя і ні-жэйшую — вернікі. Лад жыцця дасканалых быў сурова аскетычны, накіраваны на адыход ад свету зла — матэрыяльнасці. Барацьба з багамільствам пачалася з 10 ст. У 11 ст. ў Канстанцінопалі спа-лены лідэр іх абшчыны Базыль, у 1180 у Сербіі спалены лідэры Б. і іх кнігі. У 1237 папа рымскі Ганоры III склікаў крыжовы паход супраць бас-нійскіх Б., але пасля нашэсця татараў на Венгрыю багамільства ў Босніі на 2 стагоддзі ператварыла-ся ў нац. рэлігію. У 1450 кароль Томас загадаў падданым вярнуцца да каталіцкай веры, якую
    пасля захопу туркамі Босніі (1463) і Герцагавіны (1482) многія змянілі на іслам. Пазней багамільс-тва складалася з асобных сект, якія праіснавалі да 18 СТ. І.МДублхсцкая.
    БАГАРбДЗІЦА, Божая М » ц і — у хрысціянскай міфалогіі найсвяцейшая Дзева Ма-рыя, Мадонна, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста. У 4 ст. абвешчана «прачыстай», на Уся-ленскім саборы 431 у Эфесе афіцыйна прызнана Б. і Царыцай Нябеснай. У каталіцызме, дзе культ
    Да арт. Бага-родзіца. Абраз “Маці Божая Заміла-ванне» з Брэстчыны. 1644.
    30
    БАГАСЛОУЕ — БАГАЧ
    Да арт. Бага-родзіца. Ла-гішынскі абраз Маці Божай. Сярэ-дзіна 17 ст.
    Мадонны асабліва папулярны, абвешчаны шэраг догматаў, якіх не было ў стараж. царк. традыцыі. 3 12 ст. на Захадзе распаўсюджваецца легенда пра бязгрэшнае зачацце Марыі яе маці Ганнай. У 1854 гэтая версія афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным уз-нясенні Б. пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI найсвяцейшая Дзева Марыя обвешча-на «маці царквы». Тэма Б. з дзіцем шырока вы-карыстоўваецца ў сусв. выяўл. мастацтве і літара-туры.
    БАГАСЛбўЕ, т э а л о г і я — сукупнасць рэлігійных ідэй і дактрын, якія ў сістэматызава-най форме выкладаюць вучэнне пра Бога ў адпа-веднасці з тэкстамі, што разглядаюцца як «слова божае» («Свяшчэннае пісанне»). Грунтуецца на тэ-істычным светапоглядзе і тэарэтычных канструк-цыях, запазычаных з ідэалістычнай філасофіі. Дагматыка, што ляжыць у аснове Б., прымаецца за «богам дадзеную», бясспрэчную і абсалютную мудрасць. Таму мэтай багаслоўскіх даследаванняў з’яўляюцца не пошукі раней невядомых ісцін, a сістэматызацыя, абгрунтаванне і тлумачэнне «бос-кіх адкрыццяў», асэнсаванне ідэй і рэліг. вопыту «айцоў царквы» і святых, распрацоўка культавага (абрадавага) боку богаслужэння і г.д. Для Б. ха-рактэрны аўтарытарызм, кансерватызм, дагма-тызм. 3-за гэтага яно асуджае праяўленні вальна-думства, духоўнай незалежнасці і самастойнасці, прызнаючы за філасофіяй, навукай і мастацтвам гал. чынам службовую ролю ў адносінах да рэлі-гіі. Разам з тым, для абгрунтавання рэліг. света-ўспрымання Б. імкнецца выкарысгаць увесь арсе-нал рацыянальна-лагічных сродкаў. Таму, прыма-ючы за асн. аргумент спасылку на свяшчэнныя тэксты і боскую ласку, Б. культывуе і рэліг. філа-софію, якая даказвае разумнасць боскіх ісцін, гар-монію веры і ведаў, рэлігіі і навукі. У абліччы ба-гаслова як бы сумяшчаюцца цвярозы даследчык і
    глыбокі містык, паглыблены ў «нявыказаны во-пыт» зносін з Богам. У той або інш. ступені Б. ўласціва любой рэлігіі. Аднак у строгім разуменні яно найб. характэрна веравучэнню трох чыста тэ-істычных рэлігій: іудаізму, хрысціянству, ісламу. Хрысц. Б. абапіраецца на Біблію, пасгановы Уся-ленскіх сабораў і патрінстбіку. Сучаснае хрысц. Б. ўключае: асноўнае Б. (фундаментальная тэа-логія, апалагетыка), дагматычнае Б. (удак-ладняе сістэму догматаў), маральнае Б. (праграма этычных паводзін вернікаў), п a р а ў -нальнае Б. (даказвае перавагу сваёй веры пе-рад інш. веравызнаннямі), пастырскае Б. (практыкум для святара), а таксама тэорыю бога-служэння (літургіка), тэорыю пропаведзі (гамілеты-ка), тэорыю царк. права (каноніка).
    На Беларусі ўжо з 10 ст. мелі пашырэнне ба-гаслоўскія працы хрысц. «айцоў царквы» Аўана-сія Александрыйскага, Васілія Вялікага, Грмгорыя На-зіянзіна, Іаана Златавуста, Іаана А&маскіна. Па-колькі дагматычны канон правасл. веры быў рас-працаваны ў рэчышчы грэка-візант. патрыстыкі (Афанасій Александрыйскі — «бацька» правас-лаўя), пераважны ўплыў на культурнае развіццё ўсходне-славянскіх народаў мела Б. ўсходняй цар-квы. Грэч. патрыстыка знаходзіць адлюстраванне ў Словах Кірылы Тураўскага. У якасці Катзхізіса да 17 ст. на бел. землях шырока выкарыстоўваўся твор Іаана Дамаскіна «Спавяданне веры». У 17— 18 ст. аўтарытэтам на Беларусі карыстаўся ранне-хрысц. багаслоў Яўрзм Сірын (4 сг.). Ва ўмовах езу-іцка-каталіцкай экспансіі багаслоўская цікавасць да твораў «айцоў царквы» дапаўнялася імкненнем знайсці ў іх апору для абароны духоўных трады-цый бел. народа, яго нац. культуры і мовы. Ву-чэнне патрыстычнага Б. перакладалі і прапаганда-валі С.Зізаній, К.Карпоеіч, М.Сматрнцкі і інш. з патрыятычнымі мэтамі. Уключэнне Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай абумовіла пашырэнне і развіццё тут каталіцкага і уніяцкага Б.
    Сутнасць Б. як мыслення ўнутры царкоўна-дагматычных канонаў робіць яго несумяшчаль-ным з прынцыпамі свабоды філасофскага і на-вук. пазнання свету. Таму ўжо з эпохі Адраджэн-ня фарміруецца ідэйная традыцыя крытыкі Б. Найб. разгорнуты і паслядоўны характар яна мела ў французскіх матэрыялістаў 18 ст. і Л.Феербаха. Марксісцкі атэізм разглядае Б. як адчужаную форму чалавечага мыслення, што адлюстроўвае антаганістычныя сацыяльныя адносіны як ідэала-гічнае замацаванне рэліг. погляду на свет.
    Ліпі.: Флоренскмй ПА. Столп м утверждснне мстмны. М.. 1914; Крывслёв М.А. Современное богословне м наукм. М., 1959; Габннскнй Г.А. Крнтнка хрнстманской апологетм-км. М., 1967; Богословскнс труды. Сб. 1—29. М., 1960—89.
    ГУГрушавы.
    БАГАЧ. 1) Старадаўняе земляробчае свята бе-ларусаў, што спраўлялася пасля заканчэння жніва.
    БАГААНОВІЧ — БАЗЫЛЬЯНЕ
    31
    3 пашырэннем хрысціянства Б. быў прымеркава-ны да свята нараджэння Божай Маці (8 верасня ст. ст.), якая лічылася заступніцай ураджаю, 2) Сімвал свята Б. — сявенька з жытам ці пшані-цай і ўстаўленай васковай свечкай (збожжа выма-лочвалі з 1-га зажыначнага снапа і зносілі па жменьцы з кожнага двара). 3 Б. абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, а потым ставілі ў хаце пэўнага гас-падара і пакідалі да наступнага жніва. Паводле нар. павер’я, Б. забяспечваў дому багацце і шчасце.
    БАГДАН(5ВІЧ Вячаслаў Васілевіч (1878, Ле-пельскі пав. Віцебскай губ. — 1941?) — беларускі праваслаўны рэлігійны і грамадска-палітычны дзе-яч, багаслоў. 3 сям’і святара. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1903). 3 1903 выкладчык біб-лейскай і царк. гісторыі ў Віцебскай правасл. се-мінарыі. 3 вясны да восені 1907 інспектар пра-васл. семінарыі ў Мінску, з восені 1907 —інспек-тар Віленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэк-тар. У 1911—13 адначасова ахоўнік Літоўскага епархіяльнага сховішча стараж. каштоўнасцей. Дэле-гат вялікага царк. сабора ў Маскве (1917—18). Вык-ладаў Закон Божы ў Віленскай бел. гімназіі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Беларускага правас-лаўнага аб’яднання». У 1922 абраны ў сёнат Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Бел. пасольскі клуб. У 1920—30-я г. член Бел. нац. камітэта ў Вільні. Выступаў супраць аўтакефаліі бел. правасл. царквы. Член Духоўнай правасл. кансісторыі. Да сярэдзіны 1930-х г. звязаны з Беларускай храсціян-скай Зэмакратыяй. Аўтар музыкі да некалькіх ра-мансаў і на лібрэта А.Пшчолкі. Паводле звестак А.Клімовіча, у 1920-я г. Б. прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М.Багдановіча. У канцы 1930-х г. арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У вер. 1939 вызвалены Чырв. Арміяй, друкаваўся ў «Віленскай праўдзе». У кастр. 1939 арыштаваны органамі бяспекі БССР. Далейшы лёс невядомы. АСЛІг.