• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    БАГУСЛбўСКІ Юзаф Кансганцін (9.12.1754 — 14.3.1819) — рэлігійны і грамадскі дзеяч, філосаф, правазнавец, калекцыянер. Нарадзіўся на Брэс-тчыне. Адукацыю атрымаў у рэліг. установах Польшчы. 3 1788 доктар тэалогіі, з 1789 прафесар Гал. школы ВКЛ (Віленскі ун-т). Склаў зборнік бі-яграфій дзярж. дзеячаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, вы-дадзены ў Варшаве (1788) і Вільні (1814). Аўтар кн. «Пра дасканалае заканадаўства» (1786), у якой поруч з натуральным правам як асновай справядлі-вага заканадаўства разглядаў чалавека як адзінства двух субстанцый — матэрыяльнай і духоўнай.
    БАЖН/ЦА, К і о т (ад грэч. ribotoc скрын-ка) — 1) у праваслаўі —зашклёная скрынка або
    шафка для абразоў. 2) У стараж. кірунках хрысціян-ства — вітрына для размяшчэння прадметаў рэ-ліг. пакланення.
    БАЗЫЛЬЯНЕ — супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распрацаваных у 4 ст. св. Васі-лём (Базылём, ад яго і назва); пазней (з 17 ст.) уні-яцкі ордэн. Манастыры Б. былі распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, Балканах, у паўд. Італіі; пасля прыняцця хрысціянства ўсходнімі славянамі яны паступова з’явіліся і на іх землях, у т.л. на Белару-сі. Вылучаецца некалькі асн. базыльянскіх абра-даў: Гротаферата (італа-албанскі), св. Збаўцы і св. Іаана Хрысціцеля, Мелкіцкі (у Ліване, Палес-ціне і Егіпце), св. Іасафата (на Украіне, у Румыніі і Польшчы). Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 Б. набылі ордэнскую арганізацыю на тэр. Рэчы Паспалітай. У 1605 уніяцкі мітрапаліт 1.}!>.Руцкі запрасіў у падначалены яму віленскі ма-настыр Св. Тройцы манахзў-кармелітаў, a ў 1621 езуітаў, каб яны пасадзейнічалі стварэнню манас-кага ордэна грэка-каталіцкай царквы. У 1617 На-вагрудская кангрэгацыя зацвердзіла статут новага ордэна, распрацаваны Руцкім, які быў абраны 1-м протаархімандрытам (генералам) Б. Паводле ста-тута протаархімандрыт ордэна падпарадкоўваўся папе рымскаму праз уніяцкага мітрапаліта. Про-таархімандрытамі Б. былі Руцкі (1617—21), Леў Крэўза Ржавускі (1621—26), Рафаіл Корсак (1626—36), Пахомій Война Аранскі (з 1636), Ан-тоній Сялява (з 1652), Якуб Суша (з 1661), Гаўры-іл Календа (з 1666), Пахомій Агілевіч (1675—79), Стэфан Мартышкевіч Бусінскі (1679—86), Язэп Пяткевіч (1686—90), Сымон Агурцэвіч (з 1690), Якім Кушэвіч (з 1694), Леў Кішка (1703—13), Ва-сіль Працэвіч (1713—17), Максімілян Вятржын-скі (1717—19), Антон Завадскі (з 1719), Карнелій Сталпавіцкі-Лябецкі (да 1727), Антанін Таміловіч (1729—36), Патрыцый Жураўскі (1739—43), Па-лікарп Мігуневіч (1743—47), Ігнацій Білінскі (1747—51; 1759—72), Іраклій Лісянскі (1751 — 59), Парфірый Скарбек Важынскі (1772—80 і з 1788), Язэп Маргулец (1780—85), Ерафей Кар-чынскі (1786-—88), Максімілян Вільчынскі (да 1793), Афанасій Фалькоўскі (да 1802), Юстын Гу-сакоўскі (1802). У 1743 ордэн Б. падзелены на 2 правінцыі: Рускую (або Польскую, каронную) і Літоўскую (уваходзілі землі ВКЛ, у т.л. Беларусі). На Беларусі існавала 55 манастыроў Б. Найбуй-нейшыя з іх Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцеб-скі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. Акрамя протаархімандрыта ордэнам кіравалі пра-вінцыялы (кіраўнікі правінцый), 4 кансультары і сакратар. Вышэйшай заканадаўчай уладай у Б. бы-лі кангрэгацыі, на якіх павінны былі прысутні-чаць мітрапаліт грэка-каталіцкай царквы, прота-
    32
    БАКА — БАНІФРАТЫ
    архімандрыт, вышэйшыя іерархі, настаяцелі ма-настыроў, выбраныя прадстаўнікі ад кожнага ма-настыра. Кангрэгацыі склікаліся не радзей чым раз у 4 гады ў любым буйным цэнтры Б., найчас-цей у Навагрудку (1617, 1671, 1686, 1703, 1717, 1719, 1730), Жыровічах (1629, 1631, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694), Вільні (1636, 1642, 1646, 1650, 1667, 1713). У 1635 атрымалі прывілей кара-ля Уладзіслава IV, паводле якога епіскапамі уніяц-кай царквы маглі выбірацца толькі манахі-Б., што ўзмацніла пазіцыі ордэна. Расла колькасць манастыроў. У 1772 у кожнай правінцыі было па 72 манастыры, больш за 600 манахаў. Б. актыўна займаліся адукацыйнай дзейнасцю. Прывілеем 1613 кароль Жыгімонт III Ваза дазволіў Б. адкры-ваць школы са статутам пачатковых і сярэдніх на-вуч. устаноў з выкладаннем на «рускай» (старабел. ці стараўкр.) і польскай мовах. Б. распрацавалі сістэму свецкай адукацыі пераважна лінгвістычна-га, багаслоўскага і агульнагуманітарнага кірунку. У 18 — першай трэці 19 ст. буйнейшыя базыль-янскія школы мелі па 300—500 вучняў. Б. займа-ліся таксама выдавецкай справай. У іх друкарнях у Вільні, Супраслі, Мінску, Пачаеве, Львове выда-дзена каля 1080 назваў кніг у асноўным на польс-кай, лацінскай і стараслав. мовах. Каля 40% вы-данняў складала свецкая літаратура. У 1772 акра-мя Рускай і Літоўскай правінцый створаны Галіц-кая (на далучаных да Аўстрыі землях) і Беларуская (на далучаных да Расіі землях). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Б. на тэр., далучаных да Рас. імперыі, паступова губляюць ордэнскую ар-ганізацыю: з 1802 не выбіраліся протаархіман-дрыты і правінцыялы, з 1804 не праводзіліся кан-грэгацыі, спынены кантакты з Рымам. Ордэн пе-ратварыўся ў групу асобных манастыроў, паднача-леных мясц. уніяцкім епіскапам. Але Б. яшчэ ме-лі вялізную маёмасць, што дазваляла ім займацца адукацыйнай і выдавецкай дзейнасцю да канца 1820-х г. 3 гэтага часу сумеснымі намаганнямі ўрада Рас. імперыі і часткі белага уніяцкага духа-венства, што імкнулася далучыцца да Рус. пра-васл. царквы, магутнасць і ўплыў Б. абмяжоўваліся. У 1828 прынята пастанова Грэка-уніяцкай калегіі (таксама праведзена ўказам імператара) аб скаса-ванні «лішніх» манастыроў Б., але яе фактычнае выкананне зацягвалася. Пасля Полацка/а царксўна-іа сабора 1839, які скасаваў на тэр. Рас. імперыі уніяцкую царкву, манастыры Б. былі пераўтвора-ны ў правасл. або скасаваны, за выключэннем Ка-ралеўства Польскага, дзе яны скасаваны ў 1870-я г. Б. захаваліся ў Аўстра-Венгрыі (14 манастыроў у Галіцыі і 7 у Венгрыі). Яны працягвалі сваю дзей-насць у Галіцыі і пасля ўваходжання яе ў склад Польшчы (1918) і Украінскай ССР (1939). У 1946 на Львоўскім саборы ліквідавана Укр. грэка-ката-
    ліцкая царква. 3 гэтага часу Б. дзейнічалі на эміг-рацыі ў краінах Заходняй Еўропы і Амерыкі. У канцы 1980-х г. яны аднавілі сваю дзейнасць ва Усходняй Еўропе. На Беларусі Б. маюць 2 манас-кія суполкі, ураджэнцы Беларусі праходзяць наві-цыят (падрыхтоўку да ўступлення ў ордэн) ва ўкраінскіх базыльянскіх манастырах. Жаночыя уніяцкія манастыры не мелі ўласнай ордэнскай структуры, падпарадкоўваліся епархіяльным архі-рэям і называліся базыльянскімі таму, што дзей-нічалі паводле статута св. Васіля. На Беларусі ма-настыры базыльянак існавалі з пач. 17 ст. да 1839. Найбуйнейшымі з іх былі Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Пінскі, Вальнянскі, Мазалеўскі.
    !.М.Ду(>янсцкая. В.Р.Кірэў.
    БАКА (Вака) Юзаф (18.3.1707, Міншчына — 2.5.1780), польскі паэт, каталіцкі прапаведнік. Сын мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі. У 1740-я гады жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзейнасць у Навагрудку і Вільні. Яго паэтычны зб. «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. 2-я частка зб. «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала про-цілеглыя ацэнкі: у 19 ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэў-рам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці, блізкая да нігілізму. Стыль Б. выкарыстоўвалі В.Дунін-Марцінкевіч («Прось-ба» № 1), У Сыракомля («Наследаванне Баку»).
    Aim.: Naw’arecki A. Czarny karnawal: «Uwagi smierci nicchybnej» ksi?dza Baki — poetyka tekstu i paradoksy recepqi. Wroclaw etc., 1991. А.В.МалбіЫс.
    БАНІФРАТЫ, браты міласэрна-c ц i — манахі каталіцкага манаскага ордэна св. Яна Божага (лац. Ordo S.Joannis de Deo) групы клірыкаў рэгулярных. Заснавальнік ордэна парту-галец Ян Божы ў 1540 стварыў у Грэнадзе цывіль-нае брацтва, галоўнай мэтай якога быў догляд хворых, удоў і сірот. 1.1.1572 папа рымскі Павел V надаў брацтву статут св. Аўгусціна і назваў яго ў сваім брэве (кароткім пасланні) манаскім ордэ-нам. На чале ордэна стаяў генерал. Выпрабаваль-ны тэрмін пры ўступленні 1 год, яшчэ 1 год ад-водзіўся для выпрабавання прынятага ў ордэн. Апрача 3 асн. манаскіх абавязкаў (паслушэнства, устрымання, беднасці) узялі на сябе яшчэ адзін — догляд хворых. Кляштарнымі шпіталямі кіравалі цывільныя ардынарыі, якія мелі медыцынскую адукацыю. Вопратка Б. (хабіт): рыза з чорнага сукна, шкаплер такого ж колеру, маленькі круглы капюшон, скураны пояс. У 1592 Б. падзяліліся на 2 галіны: іспанскую (іх кляштары ў Іспаніі і Зах. Індыі) і італьянскую (іх кляштары ў Італіі, Фран-цыі, Германіі і Рэчы Паспалітай).
    БАПТЫСТЫ — БАРАНОВІЧ
    33
    У Рэчы Паспалітай першы кляштар Б. засна-ваны ў Кракаве ў 1609. На Беларусі кляштары Б. былі ў Навагрудку (1649—?, фундатар падканцлер ВКЛ Казімір Леў Сапега); Мінску (1700—1836, фундатар стольнік мінскі Тэадор Ваньковіч), Гродне (1727—1843, фундатар вілен-скі біскуп Панцажынскі, у 1798 кляштар атрымаў фундуш ад рас. імператара Паўла I), Высока-Лі-тоўску (1785—1840, фундатар Аляксандр Сапега), Ракаве (1638—1832 ?). ЛЛКарнімм.
    БАПТЫСТЫ (ад грэч. bartizo акунаю, хры-шчу вадой) — паслядоўнікі аднаго з кірункаў пратэстантызму — баптызму. Першая абшчына Б. узнікла ў 1609 з англійскіх эмігрантаў у Ам-стэрдаме (Галандыя). Найболып распаўсюджаны баптызм у ЗША. На тэр. Рас. імперыі, у т.л. на Беларусь, баптызм прыйшоў у асноўным з Герма-ніі. У аснове іх веравучэння агульныя пратэстан-цкія догматы: адмаўленне ролі царквы як абавяз-ковага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам, прыз-нанне прынцыпу ўсеагульнага свяшчэнства, вера ў Святую Тройцу. Б. прытрымліваюцца догматаў аб выратавальнай місіі Ісуса Хрыста, яго другім прышэсці, спрадвечнай грахоўнасці чалавека. Для Б. абавязковыя місіянерская дзейнасць і дабра-чыннасць. Яны прызнаюць 2 асн. абрады — хры-шчэнне ў вадзе паўналетніх і абрад хлебапералам-лення. Асн. іх святы: Нараджэнне і Хрышчэнне Хрыста, Вялікдзене, Тройца, Праабражэнне, Свята Жніва, Дзень Адзінства. На Беларусі першыя аб-шчыны Б. з’явіліся ў 1870-я г.; цяпер большасць Б. уваходзіць у Саюз евангелбскіх хрысціян-баптбіс-таў, які ў 2001 налічваў на Беларусі 268 абшчын.
    А. У. Всраш чаііна.
    БАРАНбВІЧ Лазар (1620—13.9.1693, паводле інш. звестак 1593—1693 або верасень 1694) —ук-раінскі і беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч і пісьменнік. 3 сям’і бел. шляхціча. Вучыўся ў Ві-ленскай і Кіеўскай духоўных акадэміях. Іерама-нах, з 1642 выкладчык Кіеўскай акадэміі, у 1650—58 яе рэктар. Адначасова ігумен кіеўскіх Брацкага і Кірылаўскага манастыроў, з 1652 — архімандрыт Купяціцкага (каля Пінска) і Дзятла-віцкага (каля Лунінца) манастыроў. Удзельнічаў у адраджэнні рэліг.-культурнага жыцця на Палессі. У 1655 — пач. 1656 перавёз з Пінска ў Кіеў і змяс-ціў у Сафійскім саборы агульную святыню пра-васл. беларусаў і ўкраінцаў — Купяціцкі абраз Маці Божай. 3 сак. 1657 да канца жыцця Б. — епіскап (з 1668 архіепіскап) Чарнігаўскі і Ноўга-рад-Северскі. Адначасова ў ліпені —лісгападзе 1657 месцаахоўнік кафедры мітрапалітаў кіеўскіх і ўсяе Русі. На гэтай пасадзе паказаў вялікія дыплама-тычныя здольнасці: захаваў, не пакрыўдзіўшы Ра-сіі, залежнасць Кіеўскай мітраполіі ад Канстанці-