• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    40
    БЕЛАРУСКАЯ — БЕНЕДЫКЦІНЦЫ
    «БЕЛАРЎСКАЯ ЦАРКВА» — рэлігійна-гіс-тарычны часопіс, які выдаваўся ў 1956—65 у Чы-кага (ЗША) на бел. мове з адначасовым выкарыс-таннем лацінкі і кірыліцы. Заснавальнік — бел. культ.-рэліг. цэнтр, які ў сярэдзіне 1950-х г. аб’яд-наў бел. эміграцыю вакол царквы Хрыста Спаса (Збаўцы). Мэта дзейнасці — паліт. незалежнасць бел. дзяржавы, стварэнне незалежнай грэка-ката-ліцкай царквы (уніяцкай), барацьба супраць ка-муністычнай ідэалогіі. У часопісе пераважалі ар-тыкулы гіст. і рэліг. зместу. Аўтарам большасці з іх быў вядомы на эміграцыі гісторык В.Пануцэ-віч. Змяшчаў таксама артыкулы гісторыкаў і мо-вазнаўцаў Беларусі, маст. творы рэліг. зместу і ІНШ. М.А.Матііунчбік.
    БЕЛАРЎСКІ ДЗЯРЖАўНЫ МУЗЕЙ ГІС-ТОРЫІ РЭЛІГІІ. Заснаваны ў 1978 у г. Гродна як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. 3 1989 сучасная назва. Адкрыты для наведвання 15.1.1985. Размяшчаўся ў будынках былога Гро-дзенскага базыльянскага жаночага манастыра (у 1978—85 зроблена рэстаўрацыя і архітэктурны комплекс прыстасаваны пад музей). Меў 15 экспазі-цыйных і 3 выставачныя залы (агульная пл. 2200 мў. Экспазіцыя асвятляла гісторыю развіцця духоў-най культуры на Беларусі ад узнікнення рэліг. ве-раванняў да нашых дзён. У сувязі з паступовай перадачай з 1992 будынкаў музея дзеючаму манас-тыру Раства Багародзіцы экспазіцыя ў 1994 закры-та. Музею перададзены будынак 18—19 ст. па Вул. Замкавай — былы палац Храптовіча, Тызенгаўза, Ляхніцкага. У снеж. 1994 у адрэстаўрыраванай час-тцы палаца адкрыты экспазіцыя «Эпоха, час, буды-нак», выставачная і канцэртная залы (пл. 300 м2). У фондах музея захоўваюцца творы выяўл. і дэкара-тыўна-прыкладнога мастацтва (12—20 ст.), кнігі (16—20 ст.), археал. знаходкі і этнаграфічныя экспа-наты (на 1.1.1995 агульны фонд 57 тыс. прадметаў). Пры музеі створана навуковая бібліятэка (больш за 13 тыс. тамоў), з 1983 працуе і рэстаўрацыйная майстэрня. ЛАКарншім.
    ,«БЕЛАРЎСКІ ПРАВАСЛАўНЫ КАЛЯН-ДАР» — рэлігійна-асветніцкае выданне для бо-гаслужбовага ўжытку і выкарыстання праваслаў-нымі вернікамі ў штодзённым царкоўным жыц-ці. Выдаецца з 1994 Беларускім Праваслаўнам Брацтвам Трох Віленскіх Пакутнікаў пры Св. Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска. Выходзіць штогод і складаецца з некалькіх раздзелаў. У каляндар-ным раздзеле звесткі пра штодзённыя богаслужэн-ні, пра святых, памяць якіх адзначаецца, пра раз-дзелы з Евангелля, якія чытаюцца за богаслужэн-нем і асаблівасці царк. службы ў гэты дзень. Асаб-ліва адзначаны дні памяці святых зямлі Беларус-кай, змешчаны ў перакладзе на бел. мову царк.
    песнапенні — трапары і кандакі дванадзесятым святам і бел. святым. У раздзеле «Звод імёнаў свя-тых» у алфавітным парадку змяшчаюцца імёны святых, што шануюцца праваслаўнай царквою (даты памяці святых прыводзяцца паводле новага стылю). Спецыяльна для «Б.п.к.» распрацоўваюцца тэматычныя раздзелы, якія прысвячаюцца разнас-тайным кірункам бел. царк. традыцыі: «Катэхізіс» (1994), «Беларускія праваслаўныя святыні» (1994, 1995), «Народны каляндар» (1995), «Полацкая епархія» (1996), «Мінская епархія» (1997), «Князь К.К.Астрожскі — славуты асветнік і абаронца Праваслаўя» (1998), «Бажэственная літургія» (пе-раклад на бел. мову, 1999), «Беларуская Праваслаў-ная Царква напярэдадні 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага» (2000), «Вялікая вячэрня» (пераклад на бел. мову, 2001), «Цудадзейныя іконы Белару-СІ» (2001) І ІНШ. Т.ММатрунчмк.
    БЕЛАРЎСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ КРЫЖ — гл. Крбіж Еўрасінш Полацкай.
    БЕНЕДЫКЦІНЦЫ —манахі найстарэйша-га ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна святога Бенядзікта (лац. Ordo Sancti Benedict!). Засн. ў 530 Бенядзіктам Нурсійскім (ён быў і аўтарам стату-та) у г. Монтэкасіна (Італія). Статут патрабаваў ад Б. сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), пас-лушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разу-мовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавяз-каў Б. было правядзенне ўрачыстай літургіі. У 9—10 ст. кляштары Б. мелі аўтаномію, карысталі-ся шматлікімі прывілеямі, сабралі значныя багац-ці. Гэта прывяло да адыходу ад статута ордэна.
    «Беларускі праваслаўны каляндар».
    БЕНЕДЫКЦІНЦЫ — БЕРАЗВЕЦКІ
    41
    «Беларускі праваслаўны каляндар».
    «Беларускі праваслаўны каляндар».
    Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (10—11 ст.), у выніку якой ўтварыліся новыя кангрэгацыі: кар-тузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў. Б. адыгралі вялікую ролю ў развіцці каталіцкай тэа-логіі, умацаванні каталіцкай царквы і папства. Шматлікія кляштары Б. мелі свае школы, буйныя б-кі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісва-ліся кнігі і летапісы. У 13 ст. Б. саступілі першын-ство дамініканцам і францасканцам. У 11—13 ст. Б. ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на сла-вянскіх землях і ў Прыбалтыцы. У ВКЛ яны прыйшлі з Польшчы. На Беларусі Б. мелі кляшта-ры ў Гарадзішчы каля Пінска (1659—1855, фунда-тар ваявода полацкі Ян Караль Копец; засн. мана-хамі, якія прыйшлі з Монтэкасіна, таму атрымаў назву Castrum Cassinum — «Пастаянны лагер Ка-сіна»), у Мінску (1700—1832, фундатар жонка менскага харунжага Стацкевіча), у Нясвіжы (1673—1864, фундатар Мікалай Радзівіл). Былі і жаночыя кляштары Б.: у Мінску (1632—1867, фундатары Крыштаф Хадкевіч, ваявода віленскі, і Войцех Сялява, канонік віленскі), Оршы (?— 1669, фундатар невядомы), Нясвіжы (1590—1872, фундатар Мікалай Радзівіл Сіротка), Слоніме (1669—1850, фундатар Ганна Пшэўлаўская; пер-шыя манашкі прыйшлі сюды с закрытага смален-скага кляштара, таму наз. Exulantki Smolensk! — смаленскія выгнанніцы). Пры жаночых кляшта-рах існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем’яў. У ВКЛ манашкі-Б. мелі права прышываць да вэлюму крыж с ярка-чырвонага аксаміту як на-памінак пра ахвяры ордэна ў час Паўночнай вай-ны 1700—21. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі царскі ўрад аб’яднаў кляштары Б. і інш.
    каталіцкіх манаскіх ордэнаў у бенедыкцінска-цыс-тэрцыянска-камедула-картузскую кангрэгацыю. Пасля паўстанняў 1830—31 і 1863—64 на Белару-сі кляштары Б. былі закрыты. У Зах. Еўропе ў 1893 папа Леў XIII засн. федэрацыю Б., якая пац-верджана статутам папы Пія XII у 1952. Гэты ж папа ў 1947 прысвоіў Бенядзікту Нурсійскаму ты-тул «Бацька Еўропы», а папа Павел VI у 1964 аб-вясціў яго «патронам Еўропы». У 1980 папа Іаан Павел II даў яму «сапатронаў» — святых Кірылу і Мяфодзія.
    Літ:. Holzherr G. Regula bcncdyklyriska w Zyciu chrzcscijariskim. Tyniec, 1988. Л.А.Карнілам.
    БЕРАЗВЁЦКІ КЛЯШТАР БАЗЫЛБЯН. Драўляны кляштар базыльян пабудаваны ў 1643 на паўн. беразе воз. Глыбокае каля в. Беразвечча (цяпер у межах г. Глыбокае Віцебскай вобл.) па-водле фундацыі старосты мсціслаўскага Я.Корса-ка. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой вык-ладаліся прыродазнаўчыя навукі і замежныя мо-вы. У 1756—63 на месцы старых будынкаў узве-дзены новы мураваны кляштар з царквой — адзін з лепшых узораў віленскага барока. Аўтарам праекта царквы лічаць віленскага дойліда І.К.Глаў-біца, над дэкорам з 1753 працаваў архітэктар і лепшчык Ян Табіяш Дыдрыштэн (Дыдрыхтэн). У канцы 18 ст. комплекс уключаў царкву з араторы-умам (зімовая капліца, прыбудаваная ў 1766— 76), жылыя і гаспадарчыя карпусы, школу і сад, абнесеныя мураванай агароджай з брамай. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 кляштар пе-рададзены правасл. мужчынскаму манастыру (1847—74), пазней — жаночаму. У 1919 царква перайшла да католікаў, у манастырскіх будынках
    42
    БЕРНАРДЗІНЦЫ — БЖАЗОўСКІ
    размяшчаўся польскі корпус аховы сумежжа. У 1930-я г. комплекс рэстаўрыраваны. У Вялікую Айчынную вайну на тэр. манастыра нямецкія фа-шысты стварылі лагер смерці. У 1960-я г. царква разбурана. В.В.Гліннік.
    БЕРНАРДЗІНЦЫ — 1) другая назва цас-тэрцыянцаў, якая замацавалася за імі з 12 ст. пас-ля рэарганізацыі ордэна Бернарам Клервоскім (1090—1153, кананізаваны ў 1174).
    2)	Манахі-ўраяцбіскаяі^м, якія першапачаткова прытрымліваліся больш строгага статута Фран-цыска Асізскага. Патрабаванні аб вяртанні да гэ-тага статута з’явіліся ў 13 — пач. 14 ст. У 1415 Канстанцкі Сабор задаволіў просьбу францыскан-скага прапаведніка Бернарда Сіенскага і пацвер-дзіў першапачатковы статут. У 1430 на генераль-ным капітуле ордэна францысканцаў-абсервантаў, пазней на тэр. Рэчы Паспалітай і паўднёваслав. землях за імі замацавалася назва Б. (ад імя прапа-ведніка Бернарда Сіенскага). У 1431 пры папе Яў-гену IV францысканцы-абсерванты атрымалі пра-ва ўнесці пасаду генеральнага вікарыя (ім стаў Бернард Сіенскі). У 1517 адбыўся канчатковы раз-рыў Б. з ордэнам францысканцаў. На Беларусь Б. прыйшлі з Польшчы і вялі тут місіянерскую і пастырскую дзейнасць сярод правасл. насельніц-тва. У 1467 быў створаны Польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя, з якой у 1530 вылучалася Літоўская правінцьія (у 1570 зноў аб’яднана з Польскай). У 1628 Польская правін-цыя падзелена на Велікапольскую, Малапольскую, Рускую і Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Рус-кая і Літоўская правінцыі аб’яднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. 3 апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 — Літоўская. Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляшта-ры (кляўзуру). У 1566 папа Пій V абавязаў іх пры-няць кляўзуру і 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Б.: у Брэсце (1624—1831), Гродне (каля 1618—1853), Мінску (1630—1866), Слоніме (1645—1907). Мужчынскіх кляштараў Б. было больш: у Беніцы (1700—1852), Беразіне (1682—1832), Будславе (1504—1858), Грод-не (1494—1853), Брэсце (1605—1830), Віцебску (1676—1832), Валожыне (1683—1860), Глуску (1662—1832), Друі (1646—1850), Іўі (1631—1858), Магілёве (1696—1864), Мазыры (1645—1832), Мінску (1624—1868), Нясвіжы (1598—1864), Ор-шы (1631—1832), Слоніме (1630—1864) і інш. Пры кляштарах Б. дзейнічалі школы (у т.л. музыч-ная ў Будславе), б-кі, часам аптэкі. Пасля далучэн-ня Беларусі да Рас. імперыі ўплыў Б. паступова
    змяншаўся, амаль усе іх кляштары спынілі дзей-НаСЦЬ у 1860-Я гады. Л-ЛКарнйам.
    БЕСПАПбўШЧЫНА — адзін з кірункаў, на якія падзяліліся стараабраднікі ў сярэдзіне 1690-х г. Паслядоўнікі Б. адмаўлялі царк. іерархію і святароў. Богаслужэнне вялі спец. абраныя нас-таўнікі. 3 царк. абрадаў захавалі толькі хрышчэн-не і споведзь (некаторыя з плыняў Б. адмаўлялі і іх). Для ранняга этапу Б. характэрны адмоўныя адносіны да свету «антыхрыста» і яго «слуг» — прадстаўнікоў улады, адмаўленне шлюбу. Некато-рыя плыні прапаведвалі крайнія формы вырата-вання душы — самаспаленне. Б. не ўяўляла сабой адзінага цэлага і распалася на мноства плыняў (паморцы, федасееўцы, філіпаўцы, бегуны і інш.). Асобныя абшчыны Б. захаваліся на Беларусі да нашага часу.