• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    БЕССМЯРбтНАСЦЬ у м і ф а л о г і і і р э л і г і і — фантастычная якасць, якой на-дзяляюцца звышнатуральныя бесцялесныя істоты (Бог монатэістычных рэлігій, асабліва іудаізму, хрысціянства, ісламу), а таксама фантастычныя міфалагічныя персанажы (духі, богі этнічных рэ-лігій, анёлы і інш.). Б. чалавека ў большасці рэліг. вучэнняў уяўляецца як Б. душы — працяг існа-вання асаблівай звышнатуральнай, нематэрыяль-най сутнасці чалавека пасля смерці цела. У шэра-гу рэлігій Б. душы дапаўняецца вучэннем пра пе-раўвасабленне душ, а ў іудаізме, хрысціянстве і іс-ламе — вучэнне пра ўсеагульнае ўваскрэсенне па-мерлых, вечным існаванні праведнікаў і вечных пакутах грэшнікаў. У сучаснай пратэстанцкай і каталіцкай тэалогіі адбываецца пераасэнсаванне вучэння пра Б. душы; выказванні пра Б. і вечнае жыццё разглядаюцца як сімвалы, сэнс якіх заклю-чаецца ў акце веры. У пратэстантызме вядомы на-кірункі (адвентызм, іегавізм), якія фармальна ад-маўляюць Б. душы. Але ўсе гэтыя рэліг. плыні за-хоўваюць вучэнне пра звышнатуральны працяг іс-навання асобы, звязаны з ідэяй загробнай адплаты.
    БЖАЗ(5ўСКІ (Brzozowski) Тадэвуш (24.10.1749, Вармія, Польшча — 5.2.1820) —дзе-яч каталіцкай царквы, генерал ордэна езуітаў (з 1805), педагог. Уступіў у ордэн езуітаў у 1765. Вы-вучаў мовы, філасофію і прыродазнаўчыя навукі ў езуіцкіх школах у Слуцку і Нясвіжы, скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1775). Быў нас-таўнікам у ваяводскай школе ў Мінску. У 1782 пе-расяліўся ў Полацк, дзе выкладаў у езуіцкім наві-цыяце, займаўся перакладамі, стаў вядомы як прапаведнік. 3 1797 сакратар, з 1802 асістэнт ор-дэна. Узначаліўшы ордэн пасля смерці Г.Грубера, Б. працягваў яго палітыку актыўнага пашырэння ўплыву езуітаў у Расіі і прапаганды каталіцызму
    БЖЛСТОЎСКІ — БІБЛІЯ
    43
    шляхам утварэння новых і ўмацавання існуючых місій, калегій, навуч. устаноў ордэна. Для гэтага выкарыстоўваў пэўныя сімпатыі да езуітаў ва ўра-давых колах (А.К.Разумоўскі, А.М.Галіцын) і езу-іцкую партыю ў Пецярбургу (сардзінскі паслан-нік і публіцыст Ж. дэ Местр, блізкі да імператара Аляксандра I сенатар А.І.Ілінскі і інш.). Дзякуючы намаганням Б. ў 1808 з Пінска ў Полацк былі пе-ранесены мошчы езуіта К.Баболі. Вяршыняй пос-пехаў Б. было стварэнне ў 1812 Полацкай езуіцкай акадзміі з вывядзеннем навуч. устаноў езуітаў з падпарадкавання Віленскай навуч. акрузе. Падчас вайны 1812 езуіты трымаліся падкрэслена лаяль-на: Б. пераехаў з Полацка ў Пецярбург, езуіцкія ўстановы ў Полацку, Віцебску, Оршы з набліжэн-нем французаў зачыняліся. Аднак з 1813 адносі-ны ордэна з рас. урадам пагоршыліся. Б. адмовіў-ся стаць членам Біблейска/а таварыства, куды, па жаданні рас. імператара, увайшлі многія правасл. іерархі і каталіцкі мітрапаліт С.Богуш-Сестранцз-віч. Пры аднаўленні ордэна езуітаў ва ўсім свеце ў 1814 (быў скасаваны папам Кліментам XIV у 1773, але захаваўся на тэр. Рас. імперыі) Б. захаваў сваё месцазнаходжанне ў Пецярбургу. У снеж. 1815 езуітаў выслалі з Пецярбурга і цэнтральная адміністрацыя ордэна вярнулася ў Полацк, дзе Б. і памёр. Неўзабаве пасля яго смерці прыняты за-кон (25.3.1820) аб высылцы езуітаў з Расіі.
    В.В.Лнтннаў.
    БЖАСТ(5ўСКІ Канстанцін Казімір (1644 — кастр. 1722) — каталіцкі царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Д-р тэалогіі (1669). Са шляхецкага ро-ду Бжастоўскіх. 3 1661 канонік віленскі, з 1664 ка-федральны прапаведнік. Вышэйшую багаслоў-скую адукацыю атрымаў у Рыме. 3 1671 сакратар ВКЛ, настаяцель касцёла ў г. Трокі (цяпср Тракай у Літве), пісар ВКЛ. 3 1684 біскуп смаленскі, у 1687—1722 біскуп віленскі. Адзін з ініцыятараў вынясення смяротнага прыгавору бел. мысліце-лю-атэісту К.Лышчынскаму ў 1689. Падтрымліваў каралёў Яна III Сабескага і Аўгуста II ў паліт. ба-рацьбе супраць групоўкі князёў Сапегаў. У 1705 пры сустрэчы ў Верках (каля Вільні) з рас. царом Пятром I спрабаваў абараніць уніятаў ад царскіх ганенняў. Разам з былым сваім ворагам Казімі-рам Сапегам уступіў у Віленскую канфедэрацыю 1716 супраць саксонскай дынастыі. Фундаваў і ас-вяціў шмат касцёлаў. Спрыяў уніятам, нецярпіма ставіўся да днсідзнтаў. Аўтар багаслоўскіх твораў.
    БІБЛЁЙСКІЯ ТАВАРЬІСТВЫ — грамад-скія рэлігійна-дабрачынныя арганізацыі, якія ма-юць на мэце пераклад Бібліі і яе частак на нац. мовы і распаўсюджанне Пісання свяшчэннага. ся-род народаў свету. Найбольш вядомае — Бры-танскае і замежнае біблейскае таварыства (засн. ў
    1804). На яго ўзор у 1812 было створана Пецяр-бургскае біблейскае таварыства, пераўтворанае ў 1814 у агульнаімперскае Расійскае біблейскае тава-рыства. Узначальвалася камітэтам, куды ўвайшлі вышэйшыя саноўнікі і духоўныя асобы — прад-стаўнікі ўсіх хрысц. канфесій імперыі. Прэзідэн-там быў абраны галоўнакамандуючы замежнымі вызнаннямі А.М.Галіцын (з 1817 міністр духоў-ных спраў і нар. асветы, обер-пракурор Сінода). Таварыства купляла, перакладала, друкавала і рас-паўсюджвала кнігі Пісання свяшчэннага больш чым на 40 мовах, праводзіла місіянерскую работу сярод нехрысц. насельніцтва імперыі. У 1814—24 таварыства распаўсюдзіла больш за 700 тыс. экз. Бібліі і яе частак. Садзейнічала пашырэнню ў Ра-сіі ланкастэрскіх школ для бедных, займалася даб-рачыннай дзейнасцю. За час існавання яно адкры-ла 289 мясцовых аддзяленняў, у т.л. на Беларусі. 3 1816 яго аддзяленні дзейнічалі ў Магілёве, Віцеб-ску, з 1817 у Мінску і Гродне. Аддзяленні Рас. біб-лейскага таварыства ў губернскіх цэнтрах і іх «су-таварыствы» (падраздзяленні) у павятовых гарадах распаўсюджвалі сярод насельніцтва Беларусі Біб-лію на царкоўнаславян., французскай, нямецкай мовах і Новы запавет на царкоўнаслав. рус., польскай, латышскай, нямецкай, французскай, яў-рэйскай (лонданскае выданне) мовах. Пытанне пра бел. пераклад Бібліі не ставілася. Дзейнасць Рас. біблейскага таварыства была супярэчлівая. Цесна звязанае з уладай і палітыкай самадзяр-жаўя, яно мела выразна афіцыёзны характар. Ім-кненне таварыства як мага шырэй распаўсю-джваць Біблію на нац. м.овах без каментарыяў і тлумачэнняў, выклікала рэзкі пратэст Ватыкана і незадаволенасць рус. кансерватыўных колаў, у т.л. тых іерархаў Рус. правасл. царквы, якія бачылі ў яго дзейнасці наступ іншаземных рэфарматарскіх ідэй, падрыў пазіцый пануючай царквы і ідэала-гічных асноў рус. дзяржавы. У 1824 пад націскам крытыкаў Аляксандр I вымушаны быў прыпы-ніць дзейнасць Рас. біблейскага таварыства, кан-чаткова яно скасавана ў 1826 Мікалаем I. 3 1831 у Расіі дзейнічала выключна для пратэстантаў ім-перыі Евангелічнае біблейскае таварыства. У За-ходняй Еўропе і Амерыцы Б.т. не спынялі дзей-насці. У 1946 у Лондане створана міжнар. Аб’яд-нанае біблейскае таварыства. Шырокае распаўсю-джанне Бібліі на Беларусі аднавілася з канца 1980-х гадоў у выніку ўзнікнення спрыяльных умоў для дзейнасці царк. і рэліг. арганізацый і дзякуючы намаганням міжнар. цэнтраў па перакладзе і па-пулярызацыі кніг Пісання свяшчэннага.
    С.А.Кузнясм.
    БІБЛІЯ (грэч. ЫЫіа літ. кнігі) — зборнік тво-раў старажытнага пісьменства, святая кніга іудзей-скай (Стары запавет) і хрысціянскай (Стары і Но-
    44
    БІБЛІЯ — БІБЛІЯ
    вы запаветы) рэлігій; своеасаблівая анталогія вы-браных кніг, аб’яднаных і фармальна (згрупаваны ў адным пераплёце паводле храналагічнага прын-цыпу), і ўнутраным зместам, і сімвалічным сэн-сам.
    Складалася на працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. — 2-га ст. н.э. на тэр. Палесціны (стараж. Із-раільска-Іудзейскае царства) і ў месцах яўрэйскай дыяспары на арамейскай, сгараж.-яўрэйскай і ста-раж.-грэч. мовах. Поўная Б. складаецца з 2 частак — Старога запавету (50 кніг, з іх 39 кананічных, якія выкарыстоўваюцца ў літургічнай службе, і 11 не-кананічных, прызнаных хрысц. царквою карыс-нымі для духоўнага выхавання) і Новага запамту [27 кніг: 4 Евангеллі (паводле Матфея, Марка, Лу-кі, Іаана), зборнік з 22 твораў пад агульнай назвай Апостал, Апакаліпсіс (Адкрыццё Іаана Багаслова)]. Паводле багаслоўскага тлумачэння, у назвах час-так Б. слова «запавет» азначае наказ Бога «выбра-наму народу» (стараж. яўрэям, якія спавядалі мо-натэістычную рэлігію), а праз яго — усяму чала-вецтву. Іудзейская Б. складаецца з 39 кананічных кніг: Закон, або Пяцікніжжа (па-яўрэйску Тора, прыпісваецца Майсею), Прарокі (кнігі Ісаі, Ера-міі, Езекііль, Данілы і 12 «малых прарокаў», кніг Ісуса Навіна, Суддзяў, 4 кнігі Царстваў), Пісанні (кнігі Руф, 1-я і 2-я Параліпаменон, Ездры, Нея-міі, Эсфір, Іова, Псалтвір, Прытчы Саламона, Эк-лезіяст, Песня песням, Плач Ераміі). Кананічныя кнігі Старога запавету напісаны стараж.-яўрэй-скай і часткова арамейскай мовамі. Старазапавет-ная частка хрысц. (правасл. і каталіцкай) Б., у да-датак да кананічных, уключае таксама некананіч-ныя кнігі: 1—3-ю Ездры, Тавіта, Юдзіф, Прамуд-расць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, прарока Баруха, 1—3-ю кнігі Макавеяў. Некана-нічныя кнігі напісаны на стараж.-грэч. мове (кнігі Тавіт і Юдзіф, на думку некаторых даследчыкаў, першапачаткова пісаліся на халдзейскай, г. зн. арамейскай, мове). У Б., якую выдаюць пратэстан-цкія царк. абшчыны, некананічныя кнігі звычай-на не ўключаюцца.
    Новы запавет напісаны на т.зв. александрый-скай гаворцы стараж.-грэч. мовы. Выключэннем з’яўляецца Евангелле паводле Матфея, напісанае на сірыйска-халдзейскай гаворцы стараж.-яўрэй-скай мовы. У Б. не ўвайшлі апокрт^бі — першае Евангелле Якава, Евангелле Фамы, Апакаліпсіс апостала Пятра, Апакаліпсіс апостала Паўла, Ха-джэнне Багародзіцы па пакутах, Аб дванаццаці пакутах і інш. творы розных жанраў (маст., пуб-ліцыстычныя, філасофскія), напісаныя на біблей-скія тэмы і матывы ананімнымі аўтарамі ў эпоху позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча. Царк. традыцыя і біблейская крытыка лічаць іх падроб-камі або наследаваннямі.
    На працягу амаль тысячагоддзя біблейскія тво-ры распаўсюджваліся паасобку ў рукапісных спі-сах (скрутках) і выкарыстоўваліся з выхаваўчымі і рэліг. мэтамі. Першы звод старазапаветнай часткі Б. стварылі ў 2 ст. да н.э. ў Александрыі 70 «тал-коўнікаў», перакладчыкаў са стараж.-яўрэйскай і арамейскай моў на стараж.-грэчаскую. Захаваўся рукапісны спіс 4 ст. н.э. гэтага перакладу пад наз-вай Септуагінта (лац. Septuaginta семдзесят), які стаў адной з асн. крыніц пазнейшых выданняў біблейскіх кніг. У 386—406 багаслоў Еранім зра-біў лац. пераклад Б. — Вулбгату (лац. Vulgata на-родная, агульнадаступная). Еранім выкарыстаў тэксты на стараж.-грэч. мове і Септуагінту. Вуль-гата пакладзена ў аснову варыянта Б., прынятага каталіцкай царквой у якасці афіц. тэксту. У 4— 13 ст. з’явіліся шматлікія рэгіянальныя пераклады Б.: сірыйскі, арабскі, версіі персідская, караім-ская, татара-іудзейская і інш. У 9 ст. слав. асветні-кі Кірыла і Мяфодзій пераклалі Б. на стараслав. мову. Гэты пераклад лёг у аснову рукапісных біб-лейскіх кніг, што бытавалі на ўсходне-слав. зем-лях, у т.л. Полацкім, Турава-Пінскім і інш. бел. княствах. Першы рукапісны звод Б. на царк.-слав. мове ўкладзены ў 1499 у Ноўгарадзе па ініцыяты-ве архіепіскапа Генадзя («Генадзіеўская Біблія»). У 1488 у Празе першымі сярод славян на роднай мове выдалі друкаваную Б. чэхі.