Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Першапачаткова БАПЦЭ узначальваў епіскап Укр. аўтакефальнай правасл. царквы Сергій (Гры-гор Ахатэнка), з 1971 — епіскап Андрэй (Аляк-сандр Крыт). У 1949 створаны сабор епіскапаў БАПЦЭ, у які ўваходзіў і епіскап Васіль (Уладзі-мір Тамашчык —у 1951— 70 кіраваў амерыкан-скай епархіяй). У 1983 БАПЦЭ раскалолася на 2 рэліг. арганізацыі: адну ўзначаліла рада БАПЦЭ з мітрапалітам Мікалаем (Міхаілам Мацукевічам), другую — кансісторыя БАПЦЭ з мітрапалітам Ізяславам (Янам Бруцкім). Друкаваныя выданні: «Голас царквбі», «Царкоўны пасланец» і інш
Літ.: К а с я к I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы бсларуска-га народу. Ныо-Йорк, 1956; К і п е л ь В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; Мартос А. Беларусь в мсторнчсской, государствен-ной н церковной жмзнм. Мн.. 2000. Л.у.Ялыкоаіч.
^ЕЛАРЎСКАЯ АўТАНбмНАЯ ПРАВА-СЛАЎНАЯ ЦАРКВА — аб’яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы (гл. ў артыкуле А£ наўленцаі). Існавала ў 1924—34. Утворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалі-там магілёўскім і беларускім на 1-м Беларускім абласным царкоўным саборы ў г. Магілёў. Падзя-лялася на 5 епархій (Аршанская, Віцебская, Выса-чанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская), на-лічвала каля 500 парафій (пераважна ва ўсходнім рэгіёне; у снеж. 1924 прыходы Дубровенскага ра-ёна абвясцілі ўласную незалежнасць). Выдавала ча-сопіс «Белорусскмй православный вестннк» (Магі-лёў, 1924—27). Мітрапаліты: Уладзімір (1924— 26), Іосіф (І.П.Крачатовіч; 1926—34). 3 пачатку 1930-х гадоў, ва ўмовах пераходу савецкай дзяржа-вы да жорсткай антырэліг. палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства, аўтаномная царква пачала страчваць пазіцыі і спыніла існаванне. Парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскага патрыярхату.
БЕЛАРЎСКАЯ КАТАЛІЦКАЯ ГРАМАДА, грамадская арганізацыя католікаў Беларусі. Ство-рана ў 1990. Асн. кірункі дзейнасці: вяртанне бел. касцёла да нац. вытокаў, забеспячэнне паўнапраў-нага функцыянавання ў ім бел. мовы, выданне рэліг. і богаслужэбнай літаратуры, выхаванне пат-рыятызму, маральнасці, культуры і грамадзянскай адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі ар-ганізацыямі замежжа. 3 1992 выдае час. «Хрысці-янская думка». Выдала кнігу А.Станкевіча «Род-ная мова ў святынях» (факсіміле), зб. вершаў А.Зязюлі «3 роднага загону» і інш. Скульптурна-манументальная секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гіст. асобам.
^ЕЛАРЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАР-КВА, Беларускі экзархат — кананіч-нае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне права-
слаўных епархій у межах Беларусі. Гісторыя бел. царквы бярэ пачатак з заснавання ў 992 Полац-кай епархіі. Да 13 ст. Б.п.ц. складалі 2 епархіі: По-лацкая і Тураўская (1005), якія ўваходзілі ў Кіеў скую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем гэтай міт-раполіі на правасл. царкву ў межах Маскоўскага княства і правасл. царкву Вялікага княства Літоўска-га (ВКД Літоўская мітраполія, 1316) Полацкая, а з 1347 і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад апошняй. У 1459 адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Наваградскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне 16 ст. ў склад Літоўска-Наваградскай мітра-поліі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзі-ла 9 епархій: Полацкая, Тураўская з кафедрай у Пін-ску, Смаленская, Чарнігаўская, Галіцкая, Пярэмышль-ская, Холмская, Луцкая, Уладзіміра-Валынская.
Найб. вядомыя літоўска-наваградскія мітрапалі-ты: Грбігорый Баліарын (1458—75), Місаіл (1475—80), Сімяон (1481—88), Іона 1 Глезна (1492—94), Макрый (1495—97), Іосіф I Буліарыновіч (1498—1501), Іона II (1503—07), Іоаў II Солтан (1508—21), Іосіў III (1522— 34): МакармйII(1534—55), Сілбвестр (1556—67), Іона III Пратмовіч (1568—77), Ілбя Куча (1577—79), Лні-сіфар (1579—88), Міхаіл Раіоза (1589—95). Яны зна-ходзіліся ў кананічных і малітоўных сувязях з Уся-ленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхам.
Пасля Брэсцкай уніі 1596 правасл. царква ў ВКЛ як кананічнае цэлае перастала існаваць. Зноў заснаваная ў 1632 Магілёўская (Беларуская) епар-хія была адзінай правасл. епархіяй у межах Бела-русі да канца 18 ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Пас-палітай у 1793 засн. Мінская епархія. У 1833 ад-ноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840) і Гродзенская (1900) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафед-ры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-рас. царквы і знаходзіліся пад юрыс-дыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерас. Сінода. Да 1-й сусв. вайны ў 5 правасл. епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя се-мінарыі. Кожная з епархій мела свае перыядыч-ныя выданні. У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 адышла да Польшчы, правасл. епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 была ўтворана Бел. правасл. мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседзкам (Паеўскім; 1920—27), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе міт-раполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазыр-ская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная паліты-ка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйна-ванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царк. жыццё; не дзейнічала ніводная з кананічных бел. ) правасл. епархій. У час нямецка-фашысцкай аку-пацыі Беларусі ў 1942 адноўлена 6 епархій: Мін-
БЕЛАРУСКАЯ — БЕЛАРУСКАЯ
39
ская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Нава-грудская і Смаленская. Б.п.ц. ўзначальваў мітрапа-літ мінскі і ўсяе Беларусі Панцсляймон (Ражноў-скі). У канцы 1941 у афіц. царк. дакументах упер-шыню ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Б.п.ц. кананічна не падпа-радкоўвалася ніякай інш. царкве. Спробы належ-ным чынам аформіць яе аўтакефалію былі бес-паспяховыя (гл. Беларуская аўтакефалбная права-слаўная царква). Пасля вайны кіраўніцтва Б.п.ц. ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рус. правасл. царквы. Створаныя раней епархіі ў 1950-я г. паступова спынілі дзейнасць. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна.
Кіруючыя мінска-бел. архірэі: архіепіскап Васілій (Ратміраў, 1944—45), мітрапаліт Пі-цірым (Свірыдаў, 1945—58), Гурый (Ягораў, 1958—61), Антоній (Крацэвіч, 16.3—17.7.1961), архіепіскап Варлаам (Барысевіч, 1961-----63),
мітрапаліты Нікадзім (Ротаў, 4.8—9.10.1963), Сергій (Пятроў, 1963—65), Антоній (Мельнікаў, 1965—78), Філарзт (Вахрамееў, з 1978).
У 1957 Б.п.ц. мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. засгалося 369 царк. прыхо-даў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была зачы-нена. У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царк. жыцця. Да 1992 адноўлена 9 епархій: По-лацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельс-кая, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская, якія разам з Мінскай епархіяй уваходзяць у Беларускі экзархат (утвораны ў 1989). Вышэйшая заканадаўчая і выканаўчая ўлада ў экзархаце належыць Сіноду, у якім 5 кіруючых епіскапаў бел. епархій. Сінод узначаль-вае мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. На 1.1.2001 у Б.п.ц. 10 епархій, 1172 царк. прыходы, 3 мужчынскія і 6 жа-ночых манастыроў; дзейнічаюць Мінская вышэй-шая духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучылі-шча. Бел. экзархат выдае час. «Всснік Беларускаіа зкзар-хата», «Мйнскйе епархйалбнвіе всдомостй», «Прмааіўе ў Беларусі і ў свсце», газ. «Мшйлевскш епархйалбнвіс веЭомос-тй», «Преображенме», «Царкоўнае слова» і інш.
/І/w.: Карташев А.В. Очеркм по мсторнм русской цер-квн. Т. 1—2. Парнж, 1959 (репр. мзд. М.. 1991); Мартос А. Бсларусь в нсторнческой, государсгвенной н церковной жнзнн. Мн.. 2000. ГМ.Шзіікін.
БЦЛАРЎСКА^ ХРЫСЦІЯНСКА-ДЭМАК-РАТЫЧНАЯ ЗЛУЧНАСЦЬ (БХДЗ) — палітыч-ная партыя ў Рэспубліцы Беларусь. Утворана ў чэрвені 1991. Абвясціла сябе пераемніцай Беларус-кай хрнсціянскай дзмакратвіі. Кіруючы орган —
каардынацыйная рада. Асн. мэта БХДЗ — духоў-на-маральнае, нац., паліт. і эканамічнае адраджэн-не Беларусі на прынцыпах негвалтоўнасці, плюра-лізму, прыватнай уласнасці, хрысц. брацтва з усімі народамі. 3 1991 БХДЗ аднавіла выданне газ. «Бе-ларуская крыніца».
БЕЛАРЎСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭ-МАКРАТЫЯ (БХД), Беларускае н а ц ы -янальнае аб’яднанне (БНА) — клеры-кальная дэмакратычная беларуская нацыянальная партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе, дзейнічала на тэр. Заходняй Беларусі да 1940. Да сярэдзіны 1920-х г. называлася Хрысціянская дэмакратычная злучнасць (ХДС), са студз. 1936 — БНА. Заснавальнікі і гал. ідэ-олагі БХД — бел. ксяндзы Ф.Абрантовіч, Л.Хвецка, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, Ф.Будзька, А.Зязюля (А.С.Асграмовіч), К.Сваяк (К.Стаповіч) і інш. Друка-ваны орган — газ. «Беларуская крыніца». Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзей-насці каталіцкага духавенства непасрэдна на Белару-сі. Як актыўны ўдзельнік Бел. нац. камітэта, а потым і Вялікай бел. рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Часовы ўрад А.Ф.Керанскага, у адносінах да савецкай улады паступова заняла адмоўныя пазіцыі. На думку Стан-кевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна вы-цякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Бела-русь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класа-вай барацьбы. Усе 5 праграм партыі, пачынаючы з 1920, адсгойвалі асновы дэмакратычнага ладу, у т.л. прыватную ўласнасць. 3 2-й палавіны 1920-х г. БХД узяла курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-па-літ. арг-цыю на грунце агульнахрысц. ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а толькі падкрэслівала неза-лежнасць ад кліру і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. Гал. паліт. мэту бачыла ў тым, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які абапіраючыся на працу, грамад-скую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы да эксплуатацыі адных другімі, забяспечваў бы палітыч-на-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян». БХД выступала за самастойнасць бел. на-рода на ўсіх яго землях, перадачу зямлі ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах, супраць ад-дзялення царквы ад дзяржавы: «дыкгатуры капіталізму, фашызму і камунізму» і інш. 3 мэтай пашырэння са-цыяльнай базы партыі ў чэрвені 1926 у Вільні быў ад-крыты Беларускі інсгытут гаспадаркі і культуры як філіял БХД Кіраўнікі БХД—БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦК КПЗБ пра стварэнне адзінага фронту барацьбы супраць польскіх улад, аднак удзельнічалі ў сумесных акцыях барацьбы за школу на роднай мове. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР мно-гія члены партыі рэпрэсіраваны. у.ФЛЛіаў