Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Л.Барановіч
нопальскага патрыярха і не дапусціў пераводу ва унію правасл. украінцаў і беларусаў на землях ВКЛ і Польшчы. Б. быў буйным грамадска-паліт. і культурным дзеячам. Найб. паліт. уплывам ка-рыстаўся пры гетмане Левабярэжнай Украіны (1668—72) Д.Многагрэшным. Выступаў за адзін-ства Украіны з Расіяй, аб’яднанне беларусаў, укра-інцаў, расіян і палякаў для барацьбы супраць тур-каў і татар у абарону паўднёвых славян. Імкнуўся адцягнуць гетмана Правабярэжнай Украіны (1665—76) П. Дарашэнку ад саюза з татарамі і туркамі. У пач. 1670-х г. заснаваў у Чарнігаве дру-карню, якая стала цэнтрам кнігадукавання на ста-рабел. мове, стаяў ля вытокаў бел. багаслоўска-лі-таратурнай школы Новага часу. Аўтар «Жыццяў святых» (1670, на польска-бел. мове), зборніка эм-блематычнай паэзіі «Лютня Апалонава» (1671), кніг казанняў «Меч духоўны» (1666), «Трубы сла-вес» (1674), «Благадаць і праўда Хрыстова», «Слова ўдзячнае Ісусу Хрысту» (1680), твораў, прысвеча-ных рас. правіцельніцы Соф’і Аляксееўне «Вянец Божай Маці» і «Найяснейшая неба і зямлі цары-ца Дзева Маці Марыя ад Лазара Барановіча прас-лаўляемая» (1683). У трактаце «Новая мера старой веры» (1676), напісаным у адказ на кнігу езуіта Паўла Боймы «Старая вера» (1668), адстойваў пра-васл. («старую») веру, даводзіў немэтазгоднасць змены веры правасл. беларусамі і ўкраінцамі, ад-вяргаў тэзіс аб сусв. уладзе рымскіх пап і ўдаклад-няў іерархію сыходжання Св. Духа. Спрыяў раз-віццю іканапісу, удасканаленню царк. напеваў на аснове бел.-ўкраінскай народнай традыцыі.
/і/w.: Богданов А.П. Псро н крсст. М., 1990; 14 г у -мсн А н т о н н й. Жмтме спятнтеля Фсодосня, архмепнско-па Черннговского чудотворца. М.. 1996. С. 4—16.
АЛЯскаііч.
2. Зак. 287.
34
БАРКАЛАБАЎСКІ — БАРУНСКІ
Баркала-баўскі абраз Божай Маці.
;баркалАбаўскі абраз бЬжай МАЦІ — выява Божай Маці, якая захоўваецца ў Троіцкай царкве г. Быхава Магілёўскай вобл. Першапачаткова знаходзілася ў правасл. Баркала-баўскім жаночым манастыры (адсюль назва абра-за), заснаваным Б. Сцяцкевічам у 1648. У манас-тырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне аб паходжанні абраза. Згодна з ім у 1659 нейкі «князь вояў рускіх» Пажарскі вяртаўся «з Поль-шчы», маючы пры сабе патаемна гэты абраз Бага-родзіцы. Калі атрад князя праходзіў каля манас-тыра, «абраз стаў нерухомы» і ніякія намаганні людзей не маглі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчы-лі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах. Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз пе-ражыў усе войны 18—20 ст. і ганенні на рэлігію 20 ст. (адзіны з шанаваных абразоў Усходняй Бе-ларусі). Баркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разь-бяным фонам, з’яўляецца адным з найвялікшых шэдэўраў бел. школы іканапісу, разам з тым захоў-вае выразныя рысы яго стараж.-візант. асновы. Наву-коўцы выказваюць меркаванне, што абраз створаны на мяжы 16—17 ст., ці ў 1-й палавіне 17 ст. ў цэн-тральна-бел. рэгіёне (магчыма, у Слуцку ). Святка-ванне абраза адбываецца 11 ліпеня, у дзень яго з’яў-лення ў Баркалабаўскім манастыры. А.Л.Ярашазчіч.
БАРЎНСКІ АБРЛз Б(5жАЙ мАці — ад-на з найбольш шанаваных хрысц. святынь Бела-русі. Знаходзіцца ў касцёле св. Пятра і Паўла ў в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. У пач. 19 ст. быў адным з самых шанаваных на Ві-
леншчыне. Напачатку абраз належаў базыльянска-му манаху Іазафату Бражыцу, які ў 1671 быў ігу-менам кляштара ў Полацку, трымаў абраз у келлі, і памёр у 1683 у Віцебску. Базыльянскі гісторык І.Сцябельскі паведамляе, што яшчэ пры жыцці Бражыц аддаў абраз набожнаму Мікалаю Песля-ку, які заснаваў на месцы сучаснай в. Баруны Ба-рунскі манастыр (^азылбян (1692) і перадаў туды аб-раз. Ён уцалеў ад пажару 1707 і быў змешчаны ў асобным алтары адбудаванага ў 1715 храма. Упер-шыню абраз згадваецца ў 1705, а ў 1712 у Супрас-лі надрукавана кніга мітрапаліта Лявона Кішкі аб яго цудах (перавыдадзена ў 1742 там жа). Вядо-мая гравюра абраза 18 ст. Паводле В.Навакоўска-га, у пач. 19 ст. М.Важынскі ўзяў абраз у свой дом у Алянах, а базыльянам узамен даў копію. Пасля перадачы Барунскага храма католікам (1919) у 1926 абраз вернуты Важынскімі ў касцёл, у 1927 адрэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г.Шрамоўнай. Іканаграфія абраза — Адзігітрыя, дзіця на левай руцэ, апранута ў белы хітон, злёгку адхілена ад Маці. Марыя ў хітоне вішнёвага коле-ру і сіне-зялёным мафорыі, нізка апушчаным на лоб. Вакол галоў слабое высвятленне з праменямі. Фон карычневы, з кірылічнымі манаграмамі Ма-ці Божай і Хрыста. У каталозе Віленскай дыяцэзіі (1935) абраз характарызуецца як наяўны і цуда-дзейны. Лёс абраза пасля 1939 дакладна не высвет-лены. Магчыма, цяперашні абраз у Барунскім касцёле — толькі копія. Паводле вусных звестак арыгінал загінуў у час 2-й сусв. вайны ў выніку неадпаведных умоў захавання. А.А.Ярашівіч.
БАРУНСЮ МАНАСІЬ'іР БАЗЫЛЬЯН — пом-нік архітэктуры 18 ст. Створаны ў в. Баруны (Аш-мянскі р-н Гродзенскай вобл.). Уключае царкву,
Барунскі абраз Божай Маці
БАРЫС — БАТЛЕЙКА
35
манастырскі корпус, вежу-званіцу і капліцу. У 1692 пабудавана драўляная царква, у 1700—07 на яе месцы — мураваная (згарэла, у 1715 адбудава-на, не захавалася). Новая мураваная царква пабу-давана ў 1747—57 паводле праекта архітэктара А.Асікевіча ў стылі віленскага барока, дабудавана ў 1760—70. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з паў-круглай апсідай накрыта 2-схільным дахам. Дэка-ратыўнае аздабленне сканцэнтравана на пластыч-на вырашаным гал. фасадзе. Вежы пастаўлены пад вуглом да бакавых нефаў: паўднёвая 3-ярус-ная квадратная ў плане завершана гранёным ку-палам, ад другой застаўся ніжні ярус, накрыты 4-схільным купалам. Да вежаў з абодвух бакоў прылягаюць брамы з пластычнымі абрысамі. Паўночная брама злучае царкву з 2-яруснай ве-жай-званіцай. Манастырскі корпус пабудаваны ў 1778—93. Будынак Т-падобны ў плане, 2-павярхо-вы, пры аднаўленні ў канцы 19 ст. яму нададзены рысы класіцызму. На пач. 19 ст. тут працавала публічная 6-класная школа базыльян (адкрыта ў 1793). На плошчы перад царквой размешчана капліца — цэнтрычны 2-ярусны аб’ём (чацвярык на васьмерыку; пабудаваны ў 2-й палавіне 18 ст.).
ТВ.Га6русб.
БАРЫС I ГЛЕБ, малодшыя сыны вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, якія пер-шымі ў рас. правасл. царкве былі прылічаны да ліку святых (у 1071). Пасля смерці Уладзіміра яны вераломна забіты. Паводле адных звестак забіты па загаду іх старэйшага брата Святаполка, т.зв. Акаяннага, які захапіў велікакняжацкі прастол; паводле другіх — па загаду брата Яраслава. Гібель братоў выкарыстаў Яраслаў Уладзіміравіч для ап-раўдання сваёй барацьбы са Святаполкам. У ста-раж.-рус. л-ры Б. і Г. сталі ўвасабленнем вернасці абавязку і рус. зямлі. Рус. правасл. царква ствары-ла іх вобразы як памагатых рус. князёў у бараць-бе супраць міжусобіц. Культ Б. і Г. меў ярка вы-ражаны патрыятычны характар. Ім прысвечаны літ. творы і мноства храмаў. У 12 ст. Барысаглеб-скія храмы пабудаваны ў Полацку, Тураве, Грод-не, Навагрудку.
БАТЛЕЙКА (ад Betleem польская назва г. Віфле-ема, паводле біблейскіх сказанняў — месца нара-джэння Хрыста) — беларускі народны лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст. У розных рэгіёнах Беларусі меў назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяр-тэп. Падобны да Б. тэатр апісваў Герадот. Блізкія да Б. ўкраінскі вяртэп і польская шопка. Для па-казаў Б. з дрэва рабілі скрынкі розных памераў, звычайна ў выглядзе хаткі ці царквы, з гарызан-тальнымі ярусамі-сцэнамі, кожная з якіх мела проразі ддя ваджэння лялек; аздаблялася тканінай, паперай, геаметрычнымі фігурамі з тонкіх пала-
чак і нагадвала балкон. На задніку сцэны малява-лі абразы, зоркі, крыжы, вокны, лялечныя кампа-зіцыі на біблейскія сюжэты. Скрынка, падобная да царквы, мела купалападобны дах з крыжам і зачынялася дзверцамі. Лялькі-персанажы рабілі з дрэва, каляровай паперы, тканіны; валасы, бровы, вусы — з лёну ці аўчыны; вопратку — з тканіны. Аялькі мацавалі на драўляны ці металічны шпень, пры дапамозе якога батлеечнік вадзіў іх па прора-зях у ярусе-сцэне. Вядома Б. і з лялькамі-марыя-неткамі на нітках з верхнім прынцыпам ваджэн-ня, з пальчатачнымі лялькамі. Паказы суправа-джаліся музыкай, сцэна і лялькі асвятляліся свеч-камі. Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, адтуль вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа. Часта ён быў не толькі адзіным выка-наўцам, але і драматургам, мастаком, рэжысёрам, музыкантам, іншы раз — своеасаблівым канфе-рансье (звяртаўся да гледача, характарызуючы ад свайго імя персанажы). Звычайна батлеечнікі былі таленавітымі акцёрамі-самародкамі. Рэпертуар Б. складаўся з 2 частак: кананічнай (рэліг.) і свецкай (народна-бытавой), якія разыгрываліся адпаведна на верхнім і ніжнім ярусах. Найб. папулярнасцю карыстаўся свецкі рэпертуар з камічнымі сцэна-мі, народнымі песнямі і танцамі: «Вольскі — ку-пец польскі», «Ірыдыяда, Рыгор і франт», «Вол-жскі дваранін і Ванька», «Барыня і доктар», «Цы-ган і цыганка», «Яўрэй і казак», «Скамарох з мя-дзведзем» і інш. Батлейкавы паказ меў сінтэтыч-ны характар, уключаючы песні, танцы, маналогі, дыялогі. У 2-й палавіне 19 ст. запісаны некаторыя тэкставыя варыянты паказаў Б. Язы дзеляцца на сцэнкі і песні рэліг. зместу, містэрыяльную драму «Цар Ірад» і народныя жанравыя сцэны. Апош-нія маюць вострасатырычны характар, у іх выс-мейваюцца такія сацыяльныя тыпы як доктар-шарлатан, карчмар, фанабэрысты шляхціц і інш. Сатарычным вобразам проціпастаўляўся селянін — гал. герой папулярных сцэн «Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха». Вядомыя батлеечнікі Н.Дыла, С.Трывога (Слуцк), В.Бутома (Магілёў), Муравіцкі і Дамбіцкі (Мінск), Бранкоўскі і Бур-дун (Дзятлава), М.Барашка (Мір) і інш. У канны
36
БАХАІСТЫ — БЕЛАРУСКАЕ
19 — пач. 20 ст. асобныя сцэны Б. выконвалі жы-выя акцёры, т.зв. жывыя Б. Заняпад Б. пачаўся ў 2-й палавіне 19 ст. У 1915 у Мінску наладжаны па-казы Б., у 1923 І.Барашка дэманстраваў мастацтва Б. ў Маскве, на Усерас. сельскагаспадарчай сама-тужна-прамысловай выстаўцы, у 1927 батлеечнікі давалі прадстаўленне ў Мінску, у Бел. дзярж. му-зеі. 3 канца 1980-х г. робяцца спробы адрадзіць традыц. батлеечныя паказы.