• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Літ.: Б а р ы ш а ў Г.І., С а н н і к а ў А.К. Беларускі народ-ны тэатр батлсйка. Мн.. 1962; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. МЛКалаіЬінсхі.
    БАХАІСТЫ — паслядоўнікі бахаізму, рэлі-гійна-палітычнага вучэння Хусейна Алі Нуры (1817—92), які называў сябе Баха Алах і атаясам-ліваўся з Богам, намагаўся стварыць універсаль-ную рэліг. сістэму. У канцы 19 — пач. 20 ст. 6а-хаізм распаўсюдзіўся па ўсім свеце, у т.л. ў Расіі. Існуе больш як у 160 краінах. На Беларусі зарэгіс-траваны ў 1992; на 1.1.2001 дзейнічае 6 абшчын Б. Сучасныя Б. прапаведуюць ідэі касмапалітызму, грамадскай дыферэнцыяцыі, эканамічнага праг-матызму. Цэнтральны кіруючы орган Б. — «Сус-ветны дом справядлівасці» знаходзіцца ў Хайфе (Ізраіль).
    БЕКЕШ Каспар (1520, Трансільванія — 1579) — беларускі мысліцель, палітычны і ваен-ны дзеяч. Венгр па паходжанні, быў сапернікам Стэфана Баторыя ў барацьбе за трансільванскае княжанне, пазней — яго сябар і саюзнік. Пасля выбрання Баторыя каралём Рэчы Паспалітай Б. камандаваў венгерскай пяхотай у каралеўскім войску. Праявіў свае ваенныя здольнасці ў бітвах пад Гданьскам (1578) і Полацкам (1579). Некато-ры час быў гродзенскім ваяводам. Вакол Б. група-валіся антмтрмнітарба. Паводле сведчання сучас-нікаў, Б. не вызнаваў ніякай рэлігіі. Памёр у Гродне. Пасля смерці Б. каталіцкая і правасл. цэр-вы адмовіліся хаваць яго на сваіх могілках. Па-водле загаду Баторыя яго цела перавезена ў Віль-ню і пахавана на высокім беразе р. Вільня, а на надмагіллі, паводле наказу Б., высечаны надпіс: «... He веру ў Бога, не прагну яго неба, не баюся пекла, не турбуюся пра Божы суд, не трывожуся пра цела і тым больш пра душу, якая памерла ра-зам са мною...». У Бел. дзярж. музеі гісторыі рэлі-гіі ў Гродне экспануецца скульптурная выява Б. (скульптар Салятыцкі).
    Тв.: У кн.: Мз ястормм фнлософской н обіцественно-полмтн-ческой мыслн Белорусснн. Мн., 1962.
    «БЕЛАРУС» ( «Bielarus») — грамадска-палі-тычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніц-кая штотыднёвая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 13(26). 1.1913
    да 30.7(12.8). 1915 у Вільні на бел. мове, друкава-лася лацінкай. Была разлічана пераважна на ката-ліцкую частку бел. сялян і інтэлігенцыі. Рэдакта-ры-выдаўцы: А.І.Бычкоўскі, з № 5 за 1914 Б.А.Па-чопка. Эпіграф да ўсіх нумароў «Б.» — словы з Евангелля: «Шкада мне гэтага народу... бо не мае што есці» (Марк, 8, 2). Мела аддзелы і рубрыкі: «рэдакцыйныя артыкулы», «вершы, аповесці, апа-вяданні і нарысы», «каталіцкі касцёльны калян-дар», «сялянская гаспадарка», «краёвая царкоўная і замежная хроніка», «перапіска з уласнымі карэс-пандэнтамі», «усячына» (афарызмы, загадкі, нез-вычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, паліт. і сельскагаспадарчыя тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жы-ціі святых, малітвы. У праграмным артыкуле рэ-дакцыя заявіла, што «будзе стаяць заўсёды на грунце хрысціянскім-каталіцкім, баронячы спра-ву хрысціянскую і беларускую», паважаючы інш. народнасці і веравызнанні (26.1.1913). Асаблі-васць бел. адраджэнскай ідэі ў газ. «Б.» — адзін-ства нац. культуры, асветы і хрысц. веры. Газета агітавала беларусаў-католікаў за развіццё нац. са-масвядомасці, заахвочвала каталіцкі клір да ўжы-вання бел. мовы ў набажэнстве, арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і сацыя-лістычныя ідэі. Для надрукаваных у газеце матэ-рыялаў характэрны нашаніўскі матыў абуджэння беларусаў да актыўнай гіст. творчасці, ідэя нац. адзінства беларусаў правасл. і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый.
    У.М.Конан.
    БЕЛАРЎСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ БРА-ЦТВА ТРОХ В/ЛЕНСКІХ ПАКЎТНІКАЎ — беларуская рэлігійная арганізацыя, якая дзейнічае паводле прынцыпаў хрысціянскай маралі, добра-ахвотнасці і самакіравання. Узнікла ў студзені 1992 пры Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска па-водле блаславення мітрапаліта Мінскага і Слуцка-га Філарэта, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Названа ў гонар святых зямлі беларускай Анто-нія, Іаана і Яўстафія Віленскіх (гл. Віленскія па-кутнікі), якія пацярпелі за веру Хрыстову ў 1347. Аб’ядноўвае правасл. вернікаў, пераважна інтэлі-генцыю, з мэтай хрысц. асветніцтва, дабрачын-насці, царк. і сацыяльнага служэння. У маладзёж-ны філіял Брацтва ўваходзіць навучэнская, пера-важна студэнцкая моладзь, што цікавіцца пытан-нямі правасл. адукацыі і выхавання, арганізацыяй адпачынку дзяцей і падлеткаў, кантактамі з молад-дзю інш. краін. Асветніцкую дзейнасць ажыццяў-ляе выдавецкі аддзел, які выдае царк. календары, богаслужэбную, гіст., даведачную і інш. рэліг. лі-таратуру на бел. і рус. мовах. Час. «Праваслаўе», што выдаецца сумесна з выдавецтвам «Ортдрук»
    БЕЛАРУСКАЕ — БЕЛАРУСКАЯ
    37
    (Беласток, Польшча), мае пастаянныя рубрыкі: ба-гаслоўе, рэліг. думка, царк. гісторыя, духоўная спадчына, архівы і дакументы, мастацкае слова. У лабараторыі царк. гісторыі назапашваюцца звес-ткі па гісторыі праваслаўя на Беларусі, вядзецца праца па стварэнні бібліятэкі, архіва, базы дадзе-ных, бягучай і рэтраспектыўнай бібліяграфіі. Са-цыяльнае служэнне ажыццяўляецца шляхам суп-рацоўніцтва з дабрачыннымі і дыяканічнымі ар-ганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Праводзіцца праца з дзецьмі-інвалідамі, выхаван-цамі школ-інтэрнатаў, дзецьмі, што часова знахо-дзяцца ў прыёмніку-размеркавальніку Міністэр-ства ўнутр. спраў. Арганізуецца летні адпачынак дзяцей з нядзельных школ і малазабяспечаных сем’яў. У рамках супрацоўніцтва з Біблейскім т-вам Рэспублікі Беларусь і ў складзе Біблейскай камісіі Бел. Экзархату члены Брацтва ўдзельнічаюць у пе-ракладзе Св. пісання і правасл. богаслужэнняў на бел. мову. Сумесна з творчымі саюзамі, навуч. ўстановамі, музеямі Брацтва арганізуе тэматыч-ныя сустрэчы, канферэнцыі з удзелам духавенства і інтэлігенцыі. Падтрымлівае пастаянныя кантак-ты з арганізацыямі і прадстаўнікамі правасл. цэр-кваў інш. краін, з’яўляецца членам міжнар. рэліг. арганізацый і Сусветнай федэрацыі хрысціян-сту-дэнтаў. Хор Брацтва нясе послух на клірасе Пят-ра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, удзельнічае ў дабра-чынных канцэртах, фестывалях царк. музыкі, адра-джае бел. царк. пеўчую традыцыю. Л.Я.Кулажанка.
    БЕЛАРЎСКАЕ ТАВАРЬІСТВА АХбвЫ ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ. Ство-рана ў 1966. Праводзіць работу па выяўленні, выву-чэнні і прапагандзе помнікаў гісторыі і культуры (у т.л. культавых), забеспячэнні іх аховы, фінансуе ра-боты па кансервацыі і рэстаўрацыі. Mae індывіду-альнае і калектыўнае членства. Працуюць абласныя, раённыя і гарадскія саветы, пярвічныя арг-цыі.
    БЕДАРЎСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРА-ВАСЛАўНАЯ ЦАРКВА (БАПЦ) — адмініс-трацыйна незалежная (ад грэч. autos сам + kephale галава) ад іншых цэркваў правасл. царква бела-рускага народа. Тэндэнцыі да адасаблення бел. епархій ад Рус. правасл. царквы праявіліся ў хут-кім часе пасля ўтварэння БССР. У 1922 на Мін-скім епархіяльным з’ездзе бел. мітрапалітам абра-ны Мелхіседзк^ у 1927 бел. мітраполія абвешча-на аўтакефалбмай царквой. Але аўтакефалія ў БССР не атрымала развіцця з прычыны рэпрэсій з боку Сав. улады (Мелхіседэк высланы ў Красна-ярск, потым пераведзены ў Маскву, дзе і памёр; амаль усе епіскапы загінулі ў турмах і лагерах), а таксама з прычыны вострай унутрыцарк. барацьбы. Мэтанакіраваная дзярж. палітыка ліквідацыі рэлігіі, асабліва інтэнсіўная ў 1929—
    37,	прывяла да амаль поўнага знішчэння пра-васл. храмаў і духавенства ў БССР. Некаторае ажыўленне царк. жыцця ў 1939—40 (у прыватнас-ці, заснаванне экзархата Маск. патрыярхіі для Зах. Украіны і Зах. Беларусі) закранула толькі зах. раёны і было выклікана імкненнем улад супраць-дзейнічаць уплыву каталіцызму на былых польс-кіх тэрыторыях. У гэтых умовах частка духавен-ства і бел. антысавецкія арганізацыі (Беларускі нац. камітэт у Варшаве і інш.) успрынялі ням. акупацыю Беларусі ў Вял. Айчынную вайну як магчымасць аднаўлення БАПЦ. На працягу 1941—42 было сфарміравана царк. кіраўніцтва (мітрапаліцкая ўправа, потым Сінод), Беларусь па-дзелена на епархіі, прызначаны епіскапы. Да сярэ-дзіны 1944 існавалі епархіі: Мінская мітрапаліцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магі- ч лёўская, Навагрудская, Палеская. Усебеларускі царк. сабор (Мінск, жнівень—верасень 1942) зацвердзіў статут БАПЦ, але адклаў кананічнае афармленне аў-такефаліі да канца вайны. У 1942—44 павялічваліся супярэчнасці паміж епіскапамі БАПЦ і шэрагам паліт. і грамадскіх дзеячаў (Р.Астроўскі, І.Касяк, М.Лі-піцкі і інш.), якія пры падтрымцы нямецкіх улад спрабавалі фарсіраваць працэс беларусізацыі цар-квы (увядзенне бел. мовы ў набажэнства і рэліг. на-вучанне, звальненне архірэяў і святароў прарускай арыентацыі і інш.), а з утварэннем Бел. цэнтральнай рады (снеж. 1943) на чале з Астроўскім — паднача-ліць царкву яе паліт. кантролю. Падчас вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй (чэрв.—ліп. 1944) епіска-пат БАПЦ эвакуіраваўся ў Германію, а ў лютым 1946, нягледзячы на пратэсгы эмігранцкіх Беларускага царк. камітэта і Бел. правасл. аб’яднання, увайшоў у склад Рус. замежнай правасл. царквы. Трэці раз БАПЦ засна-вана ў г. Констанцы (Германія) у чэрв. 1948 (гд Бела-руская аўтакаўалбная прамшўная царква на эміграцыі).
    Літ:. К а с я к I. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларуска-га народу. Нью-Йорк. 1956; Документы облнчают Рсакцмонная роль релмгмм н цсрквм на террнторнм Белоруссмм. Мн.. 1964; М а рт о t А. Беларусь в нстормческой, государственной н цср-ковной жнзнн. Мн., 2000.	В.В.Антчнаў.
    БЕДАРЎСКАЯ АўТАКЕфДЛБНАЯ ,ПРА-ВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА НА ЭМІГРАЦЫІ (БАПЦЭ) — рэлігійная арганізацыя беларусаў на эміграцыі. Засн. ў чэрвені 1948 у Германіі рэліг. і грамадскімі дзеячамі, прыхільнікамі ўрада Бел. Народнай Рэспублікі. Першапачаткова дзейнічала ў Еўропе (Германія, Англія, Францыя, Бельгія), з пачатку 1950-х г. — у ЗША, Канадзе і Аўстраліі. Прыходы БАПЦЭ (у 1990-я г. каля 20, з іх 10 у ЗША) прызнаны і афіцыйна зарэгістраваны дзяр-жаўнымі структурамі гэтых краін. Богаслужэнне вя-дзецца на бел. мове. Займаецца таксама культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай, дабрачыннай дзейнасцю, дапамагае беларусам-эмігрантам захоў-
    38
    БЕЛЛРУСКАЯ — БЕЛАРУСКАЯ
    ваць сваю нац.-духоўную спадчыну. He атрымала ка-нанічнага прызнання з боку інш. правасл. цэркваў.