• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    На Беларусі спісы асобных біблейскіх кніг або іх фрагментаў з’явіліся пасля хрмшчзння Русі (988). Верагодна, у канцы 10 ст. перапісваннем кніг Б. займалася Рагнеда Рагвалодаўна, якая ў Ізяслаўлі (Заслаўі) пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. У 1-й пал. 12 ст. Ефрасіння Полац-кая стварыла асветніцкі цэнтр у Полацку, дзе пе-рапісваліся біблейскія кнігі. Свае скрыпторыі —
    Да арт.
    Біблія. Тыту-льны ліст «Бібліі» Ф.Ска-рыны. 1519.
    БІБЛІЯ — БІБЛІЯ 45
    СЬВЯТАЯ БІБЯЯ
    КНІП СЬВЯТОГА ГПСЬМА СТАРОГА Н НОВАГА ЗАКОНУ
    1 МПВЫ ІЭГРЭПСКЛЕ Л ГРЭЦКАЕ НЛ ВЫЛГЖТіУЮ НЛНЛВЛ ПЕРЛК.ІЛ.НВНЫЯ
    Тытульны ліст Бібліі, выда-дзенай на бе-_____________ ларускай у ню fPKV '™_мове ў Нью-
    Йорку. 1973.
    цэнтры, у якіх перапісваліся кнігі, — мелі манас-тыры, гарады, епіскапскія кафедры. Цэнтр у По-лацку быў найбольш буйным. Пра суалую біблей-скую традыцыю сярэдневяковай Беларусі свед-чаць высокамаст. ілюстраваныя помнікі рукапіс-най кнігі: Аршанскае евангелле, Полацкія сваніеллі, Лаўрышаўскае еваніелле, Друцкас евангелле, Мсціжскае еваніелле, Смаленскі псалтыр з Мсціслаўскага Пус-тмнскаіа Успенскаіа манастыра (в. Пустынкі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.). Практыч-на ў кожнай стараж. бібліятэцы Беларусі меліся біблейскія кнігі. Першым зборам царк.-слав. ру-капісных кніг Б. на Беларусі стаў багата аздобле-ны ў неавізант. стылі «Дзесятаглаў», створаны ў 1502—07 у Вільні і Супраслі перапісчыкам Маце-ем Дзесятым. Разам з «Пяцікніжжам», перапіса-ным дзякам Фёдарам у 1514, «Дзесятаглаў» склаў поўны цыкл кніг Старога і Новага запаветаў. Да з’яўлення кнігадрукавання Б. заставалася элітар-най, маладаступнай кнігай. У 1517—19 Ф.Скара-на пры падтрымцы віленкіх мецэнатаў Якуба Ба-біча і Багдана Онкава заснаваў у Празе друкарню і выдаў 23 ілюстраваныя кнігі першай бел. Б. пад агульнай назвай «Бмвлмя руска, выложена докто-ром Францнском Скормною мз славного града Полоцка, Богу ко чтм м людем посполмтым к доброму наученмю». Гэта было унікальнае навук.-папулярнае выданне Б. на роднай мове, блізкай да тагачаснай бел. літ. мовы. У якасці крыніцдля сваіх перакладаў біблейскіх кніг Скарына выка-рыстаў Вульгату, «Біблію чэшскую ў Венецыі дру-каваную» (1506), стараж.-яўрэйскія арыгіналы і стараж.-слав. рукапісныя пераклады. На думку даследчыка Я.Л.Неміроўскага, бел. першадрукар пераклаў і, магчыма, надрукаваў усе кнігі Старога
    запавету, але яны не ўсе зберагліся. Пра гэта свед-чаць рукапісныя спісы са скарынавых перакладаў: «Пераліпаменон», 4 кнігі «Ездры» і «Тавіт», 12 раздзелаў 1-й кнігі «Макавеяў», якія ў друкаваных кнігах не захаваліся. Такі спіс зрабіў у 1575 «пі-сарчык» Дзмітрый з Зенькава в «неславном же граде Маначмне» (цяпер с. Маначын Хмяльніцкай вобл. Украіны). Невядомыя ў друку пераклады Скарыны (2-й кнігі «Параліпаменон», 4 кнігі «Ез-дры» і кнігі «Тавіт») знойдзены ў рукапіснай Б., якая спісана ў 1559 «повеленмем же я пмльнос-тмю худаго человека на ммя Лукм в неславном же градн Тернополм» (травестацыя ўзнёслых слоў у прадмовах і пасляслоўях Скарыны: «у славном старом месте Празском», «у велмкославном месте Вмленском», «ученого мужа, в лекарскнх науках доктора Францмска, Скормнмна сына мз славного града Полоцка, во велмком месте Празском», «мз-бранного мужа, в лекарскмх науках доктора...» і г.д.). Каля 1522 Скарына абсталяваў друкарню ў Вільні і надрукаваў там «Малую падарожную кніжку», дзе аб’яднаны Псалтыр, Часасловец (ма-літвы), урачыстыя гімны (каноны і акаўістм\ не-каторыя з іх — паэтычныя творы Скарыны. У 1525 Скарына выдаў «Апостал». Напісаныя Ска-рынам 50 прадмоў і 62 пасляслоўі да сваіх кніг з’яўляюцца першымі на Беларусі каментарыямі да Б., у якіх тлумачацца паходжанне кожнай з апублікаваных кніг, іх аўтарства, асаблівасці сю-жэтаў, вобразаў і сімвалаў, іх значэнне для рэліг., маральнага і грамадзянскага выхавання «людзей простых, паспалітых». Перад кожным раздзелам біблейскіх кніг перакладчык і выдавец змясціў ка-роткія анатацыі, у якіх сцісла вызначаны змест адпаведнай часткі кнігі. На перакладчыцкую твор-часць Скарыны паўплывала гуманістычная атмас-фера эпохі Рэнесансу, своеасаблівы артыстызм, погляд на культуру з эстэт. пункту гледжання. Па-раўнаўчы аналіз фрагментаў кананічнай Б. і адпа-ведных месцаў перакладу Скарыны сведчыць пра тое, што шмат якім маральна-тэалагічным ацэн-кам перакладчык надаў эстэт. сэнс. Першыя сло-вы «Бібліі» (кнігі «Быццё») у рэдакцыі Скарыны: «В начале сотворм Бог небо м землю, земля же бе неплодна я не украшена». У папярэдніх старас-лав. рэдакцыях толькі што створаная зямля ацэньваецца як «невядмма н неустроена» («без-вйдна м пуста» сучасны рус. пераклад).
    Свецкае выданне «Бібліі» Скарыны ўскосна паўплывала на ўзнікненне і развіццё Рэфармацыі на Беларусі. У 1563 на сродкі ўплывовага кальві-ніста Радзівіла Мікалая Чорнаіа на старапольскай мове надрукавана Брзсцкая Біблія (радзівілаўская Біблія), («Біблія святая, гэта значыць Кніга Старо-га і Новага запавету з яўрэйскай, грэчаскай і ла-цінскай нанава на польскую мову са стараннасцю
    46
    БІБЛІЯ — БІБЛІЯ
    Да арт. Біблія. “Саламон і леў». Гравюра з тытульнага ліста кнігі «Суддзі» Ф.Ска-рыны.
    Да арт. Біблія. «Юдзіф і Ала-ферн». Гра-вюра з тытуль-нага ліста кнігі «Юдзіф» Ф.Ска рыны.
    дакладна перакладзеная»). Выданне было забяспе-чана прадмовай, каментарыямі і прадметным па-казальнікам, багата аздоблена гравюрамі, застаўка-мі і канцоўкамі. Заснавальнік біблейскай крытыкі на Беларусі і ў Літве С.Будны таксама выдаў Б. на старапольскай мове (Нясвіж, 1572; друкаванне за-кончана ў Заслаўі або Уздзе) і Новы запавет (Лоск, 1574). Каментарыі да апошняга выдання — адна з першых у Еўропе спроб рацыяналістычнай кры-тыкі евангельскіх кніг. На першым этапе сваёй творчасці Будны прадоўжыў біблейска-асветніцкія традыцыі Скарыны. У 1562 у Нясвіжскай друкарні ён выдаў на бел. мове «КатэхЫс» — дыдактычны пераказ асноўных ідэй Б. з прадмовай і пасля-слоўем, стылістычна блізкімі да адпаведных твораў Скарыны. Прадаўжальнікам кнігавыдавецкай спра-вы Скарыны на Беларусі быў В.Цяпінскі. Каля 1580 ён пераклаў на старабел. мову і выдаў «Еван-гелле» (паводле Матфея, Марка і частку Евангелля паводле Лукі) з прадмовай, у якой выступаў суп-раць дэнацыяналізацыі беларусаў, за дзяржаў-насць бел. мовы. Вопыт Скарыны, біблеіста і пе-ракладчыка, выкарысталі Х.Фсдараў і ВІМсціславей» якія выдавалі ў Маскве «Апостал» (1564). Пера-ехаўшы на Беларусь у 1566, яны на сродкі Р.Хадке-віча выдалі «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1568—69) на царк.-слав. мове з прадмовай ад імя Хадкевіча, напісанай па-беларуску. Фёдараў такса-ма выдаў «Псалтыр з Часаслоўцам» (Заблудаў, 1569). Мсціславец выехаў у Вільню і ў друкарні Кузьмы і Лукі Мамонічаў выдаў «Евангелле на-прастольнае», «Псалтыр» і «Часоўнік» (1575—76). Фёдараў у канцы 1572 — пач. 1573 пераехаў у Львоў, заснаваў там першую на Украіне друкарню і выдаў «Апостал» (1574), пазней, у друкарні К.Ас-трожскага ў Астрогу, — «Псалтыр» і «Новы запа-вет» (1580), а таксама 1-ю поўную слав. друкава-ную «Астрожскую біблію» кірылічным шрыфтам (1581).
    Даследчыкі мяркуюць, што на змест, афар-мленне і прадмовы гэтых кніг паўплывала кніга-выдавецкая традыцыя Скарыны. «Астрожская біб-лія», як і кніга «Быццё» ў перакладзе Скарыны, пачынаецца з эстэт. ацэнкі: «Мсконм сотворм Бог небо н землю, земля же бе неплодна м не украше-на». У канцы 16—17 ст. Вільня і мястэчка Еўе (каля Вільні) заставаліся асяродкамі выдання біб-лейскіх кніг на царк.-слав. мове (нярэдка з прад-мовамі і пасляслоўямі, напісанымі па-беларуску). Там былі надрукаваны: у друкарні Мамонічаў — «Псалтыр з расследаваннем» (1586—95, 4 выд.), «Апостал» (1591—95, 3 выд.), «Псалтыр» (каля 1592, 2 выд.), «Евангелле вучыцельнае» (1595, 2 выд.), «Біблія» (т. зв. «Віленскія лісты» ненадрука-ваных экзэмпляраў «Астрожскай бібліі» Фёдарава, каля 1595), «Евангелле» (1600, 2 выд.); у друкарні Віленскага правасл. брацтва — «Новы запавет з псалтыром» (Вільня, каля 1596; 2 і 3 выд. ў Еўі, 1611 і 1623); «Псалтыр» (1632—42, 5 выд.), «Псал-тыр з Часасловам» (1629), «Новы запавет з псалты-ром» (1641), «Евангелле» (Вільня—Еўе, 1644); у друкарні Троіцкага манастыра ў Вільні — 7 выд. «Псалтыра» (1768—99), «Евангелле вучыцельнае» (1782); у друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі — «Псалтыр» (1779). 3 2-й чвэрці 17 ст. на тэр. цяпе-рашніх Магілёўскай і Віцебскай абласцей узніклі новыя цэнтры друкавання біблейскіх кніг. Дру-карня Куцеінскага манастыра пад Оршай выпус-ціла ў свет «Апостал» (1632), «Новы запавет з Псалтыром» (1652), «Псалтыр» (1642; 2 выд. каля 1650). У друкарні С.Собаля ў Буйнічах пад Магі-лёвам надрукаваны «Псалтыр» (1637—38; 4 выд. ў 2-й пал. 17 ст.), «Апостал» (Магілёў, 1638). Магілёў-ская друкарня М. Вашчанкі выдала «Псалтыр» (1693—1711, 4 выд.), «Евангелле вучыцельнае» Кі-рылы Транквіліёна Стаўравецкага (1697). У брацкай друкарні Магілёва выйшлі ў свет «Псалтыр» (1738) і «Катэхізіс» (1757; 2 выд. 1761). Друкарня Супрасльскага манастыра надру-кавала 5 выд. «Псалтыра» (1780—97) і «Евангелле вучыцельнае» (1700).
    БІБЛІЯ — БІБЛІЯ
    47
    Да арт. Біблія. »Благаславен-не». Гравюра з тытульнага ліста кнігі «Пра мудрасць бо-жая» Ф.Ска-рыны.
    Да арт.Біблія. “Будаўніцтва храма ў Іеруса-ліме». Гравюра з тытульнага ліста 3-й кнігі «Царствы» Ф.Скарыны.
    У канцы 18 ст. віленскія друкарні перадрукава-лі з маскоўскіх выданняў «Евангелле» (1790), «Евангелле вучыцельнае» (1794), «Псалтыр» (1795; 2-е выд. 1796). 3 канца 18 ст. да 1917 на Беларусі біблейскія кнігі не друкаваліся. Толькі уніяцкая царква выдала шэраг катэхізісаў, малітоўнікаў і падручнікаў, якія знаёмілі вернікаў са .зместам Б. Заклікі да выдання Святога пісання па-беларуску з’яўляліся ў бел. друку ў 1906—17. Каталіцкая га-зета «Bietarus» («Беларус») знаёміла чытачоў з па-асобнымі сюжэтамі і вобразамі Б. Першыя прак-тычныя крокі да перакладу Новага запавету на су-часную бел. мову былі зроблены ў Зах. Беларусі і Польшчы. Баптысцкі прапаведнік К^зекуцб-Малей у пач. 1920-х гадоў пераклаў Евангеллі, якія ў 1926—30 выходзілі асобнымі брашурамі ў бап-тысцкім выдавецтве «Компас» (Лодзь). АЛуцкевіч адрэдагаваў пераклады Дзекуць-Малея, а паасоб-ныя кнігі Новага запавету пераклаў сам. Вынікам гэтай працы стала выданне па-беларуску «Новага запавету і Псалмаў» (Гельсінгфорс, 1931; 2-е выд. Лондан, 1948; 3-е выд. Таронта, 1985). У 1930 ксёндз В.Гадлеўскі пераклаў Новы запавет, які быў выдадзены лацінкай пад назвай «Чатыры Евангел-лі і Апостальскія дзеі» (Вільня, 1939). У пач. 1950-х гадоў ксёндз П.Татарыновіч выдаў па-беларуску лацінкай «Святое Евангелле і Апостальскія дзеі» (Рым, 1954) са сваімі каментарыямі, а пазней — «Лісты святых апосталаў» (Рым, 1974). Бел. гісто-рык і філолаг Я.Станкевіч у 1950—60-я гады пе-раклаў на бел. мову Б. без некананічных кніг. Но-вы запавет выдадзены ў Нью-Йорку ў 1970, а поў-ны пераклад пад назвай «Святая Біблія» ў 1973. У перакладзе першаіерарха Бел. аўтакефальнай пра-васл. царквы архіепіскапа Мікалая выдадзена «Напрастольнае святое Евангелле» (Таронта, 1988). Выйшлі таксама паасобныя старазапаветныя кнігі ў перакладзе метадысцкага пастыра Я.Пятроўскага «Генезіс» і «Кніга Эклізіяста, або прапаведніка» (Гэйнсвіле, 1984 і 1987). Упершыню ў афіц. друку