• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    БОГ, б а г і. У тэалогіі — вярхоўная сутнасць, надзеленая вышэйшым розумам, абсалютнай дас-каналасцю і ўсёмагутнасцю, што стварыла Сусвет і кіруе ім.
    У язычніцкай міфалогіі і політэістычных рэ-ліг. сістэмах багі — увасабленне касмічных сіл і грамадска-культурных функцый. Асноўны дог-мат монатэістычных рэлігій — іудаізму, хрысціян-стеа, ісламу — вера ў адзінага Б. Паводле Пісання свяшчэннаіа і царк. паданняў, Б. — найвышэй-шая трансцэндэнтная (па-за часам і прасторай) істо-та, Дэміург, уседзяржыцель, літасцівы айцец, спрад-вечны і справядлівы суддзя, крыніца Жыцця, ува-сабленне праўды, дабра і красы. У іудаізме Б. існуе ў адзінай асобе, якая ажыццяўляе свае мэты праз асобныя народы і гіст. асоб, пра сябе сведчыць праз анёлаў і прарокаў, утрымлівае Сусвет і кіруе жыц-цём не прымусова, а паводле свабоднай волі людзей. Гэта багаслоўская канцэпцыя набыла шматгран-нае развіццё ў хрысціянстве, аднак на аснове дог-мата Траістасці, паводле якога адзінасутны Б. іс-нуе ў трох асобах-іпастасях — Б.-Айца (спрадвеч-ны стваральнік Сусвету, яго духоўная сутнасць), Б.-Сына (Логаса, або абсалютнага Сэнсу, які ўва-собіўся ў Ісуса Хрыста) і Б.-Святога Духа — жы-ватворчага пачатку, духоўнай сутнасці ўсіх праяў касмічнага быцця на вышэйшых (анёльскім і людскім) узроўнях. У тэалогіі асн. аргументамі на карысць быцця Б. служыць наяўнасць яго тварэн-ня (Сусвету) і магчымасць цудаў як выніку пра-мога або ўскоснага ўздзеяння Б. на зямное быц-цё. У іудаізме сувязь чалавека з Б. ажыццяўляецца праз анёлаў, у асобных выпадках — «тварам у твар» (сустрэча Майсея-Багавідца з Б. на Сінай-скай гары). У хрысціянстве пра Б. сведчаць анёлы, прарокі, Пісанне свяшчзннае, царк. паданні, тай-на богаўвасаблення, нараджэнне і ўваход у зям-ную гісторыю Ісуса Хрыста. У ісламе асн. сведка Б., яго звястун — прарок Мухамед. Гісторыя сусв. культуры ведае тры асн. тыпы рэліг. свядо-масці — тзізм, дэізм, пантзізм, якія аспрэчваюц-
    50
    БОГАЗНЕВАЖАННЕ — БОГУШ
    ца разнастайнымі плынямі безрэліг. свядомасці (атэізм). На Беларусі хрысц. богапазнанне сфар-міравалася на аснове праваслаўя (Кірыла Тураў-скі, Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч, М.Сматрыцкі, летапісная традыцыя 12—17 ст.), каталіцызму (езуіцкія і асветніцкія школы тэало-гіі ў канцы 16 — пач. 19 ст., А.Доўгірд), пратэс-тантызму (С.Будны), бел. рэліг. асветніцтва (Ф.Скарына, Сімяон Полацкі, А.Станкевіч), уні-яцтва (І.Пацей, І.В.Руцкі, Р.Корсак, базыльянскі ордэн). У выніку фалькларызацыі біблейскіх сю-жэтаў, евангельскай гісторыі і царк. паданняў воб-разы Бога, Хрыста і хрысц. святых набылі прык-меты міфалагічных, казачных і літ. персанажаў. У фальклоры Б. уяўляецца ў абліччы «вельмі гожага сівага дзеда». Калісьці ён «хадзіў па беламу свету, бо раней людзі былі вартыя таго; а цяпер надта грэшныя, Бог выракся іх». у.М.Кннан.
    богазневажАнне — царкоўнае паняц-це, якое азначае знявагу да любога аб’екта рэлігій-нага пакланення. Тэарэтычна Б. ўключае толькі акты здзеквання над Богам ці святынямі. Прак-тычна гэта паняцце пашыраецца і на іншыя фор-мы крытыкі ці непрыняцця ідэі Бога — ад валь-надумства да атэізму. Заканадаўствам тых краін, дзе царква цесна звязана з дзяржавай, Б. караецца як крымінальнае злачынства.
    БОГАЗ’ЯЎЛЁННЕ — гл. ў артыкуле Вадо-хрмйіча.
    БбГАСЛУЖБбвЫЯ КНІГІ — рэлігійныя выданні, у якіх змяшчаюцца правілы і апісанні парадку богаслужэнняў, а таксама тэксты для іх, што ўжываюцца ў царкоўнай практыцы. Згодна з царк. статутам, богаслужэнні дазваляецца адпраў-ляць толькі паводде адпаведных кніг. Б.к. ўключа-юць Служэбнік (змяшчае парадак правядзення лі-тургій), Часаслоў, Мінеі, Трыодзь (тэксты песна-пенняў і малітваў да вялікага посту, праслаўленні Вялікадня і наступных святаў), Тыпікон, ці Ста-тут (змяшчае парадак богаслужэнняў), Трэбнік (парадак правядзення трэб і малітвы да іх). Пад-час царк. службаў выкарыстоўваюцца і біблейскія кнігі (напр., Евангелле напрастольнае і богаслуж-бовы «Апостал», Псалтыр).
    БОГАСЛУЖбнНЕ — сукупнасць культа-вых абрадаў, дзеянняў, цырымоній, звязаных з сістэмай рэлігійный уяўленняў і прызначаных у эмацыянальна-вобразнай форме адлюстроўваць той ці іншы аспект веравызнання. Праводзіцца свяшчэннаслужыцелем пры актыўным удзеле вер-нікаў гал. чынам у храме паводле здаўна распра-цаванага рытуалу. У розных рэліг. сістэмах агуль-нае для ўсіх Б. — наяўнасць магічнага элемента. Хрысц. Б. ўключае малітвы, песнапенні, паклоны, прыкладванне да абразоў і крыжа, акрапленне ва-
    дой, запальванне лампад і свечак, чытанне святых тэкстаў і інш. Б. цесна пераплецена з нац., сямей-на-бытавымі традыцыямі і звычаямі і ўспрымаец-ца вернікамі як непасрэдныя зносіны з Богам. Рэгламентуецца Б. царк. Статутам (Тыпіконам); пазастатутных Б. праваслаўе не прызнае. Право-дзіцца на нац. мовах; выкарыстоўваюцца і мёр-твыя мовы (напр. царкоўнаславянская).
    БОГАСТВАРААЬНІЦТВА — філасофска-этычная плынь у Расіі ў 1910-я г., якая імкнулася спалучыць навуковы сацыялізм з рэлігіяй. Яе прадстаўнікі (А.В.Луначарскі, У.А.Базараў, П.С.Юш-кевіч, часткова М.Горкі і інш.) мелі на мэце аб-грунтаваць неабходнасць стварэння новай «прале-тарскай рэлігіі» без Бога, што фактычна зводзіла-ся да абагаўлення калепыву і прагрэсу, якія па-вінны абуджаць у чалавека «складанае творчае па-чуццё веры ў свае сілы, надзею на перамогу лю-бові да жыцця» і дзейсна звязаць ідэал з рэчаіс-насцю. Плынь не мела шырокай падтрымкі і да пач. 1-й сусветнай вайны (1914) перастала існаваць-
    Літ:. Короткая Т.П. Релнгнозная фнлософня в Бело-русснм начала XX в.: Крнтнч. аналнз. Мн., 1983.
    БОГАШУКАЛЬНІЦТВА — рэлігійна-філа-софская плынь, што ўзнікла ў пачатку 20 ст. ся-род расійскай ліберальнай інтэлігенцыі. Адзін з філасофскіх вытокаў Б. — канцэпцыя «ўсеяднан-ня» У.С.Салаўёва і яго погляды на спасціжэнне быцця шляхам містычнага вобразна-сімвалічнага асвятлення; яно накіравана на выратаванне гра-мадства з дапамогай тэорыі хрысц. «богачалавечага працэсу». Прадстаўнікі Б. (М.А.Бярдзяеў, С.М.Бул-гакаў, Дз.С.Меражкоўскі, З.М.Гіпіус, М.М.Мінскі і інш.) шукалі «трэці шлях» паміж традыц. пра-васл.-дзяржаўнымі каштоўнасцямі і рэвалюцый-ным рухам, таму іх ідэалогія з абодвух бакоў сус-тракала непаразуменне і не мела вялікага пашы-рэння. Прыхільнікі Б. прапаноўвалі вучэнне пра новую рэлігійную свядомасць, усталяванне божага царства ў зямным жыцці; крытыкавалі марксіс-цкую тэорыю класавай барацьбы як аднабаковую і недасканалую; негатыўна ставіліся да філасоф-скага матэрыялізму і лічылі яго «іншародным псі-хічнаму складу» рус. чалавека. Цікавасць да Б. пра-яўлялі прадстаўнікі мастацтва, асабліва прыхільні-кі дэкадэнцтва і сімвалісты старэйшай генерацыі.
    Aim.-. йсторня фмлософнн. Т. 5. М., 1961; Короткая Т.П. Рслнгнозная фнлософня в Белорусснм начала XX в.: Крм-тнч. аналнз. Мн.; 1983.
    БдіУШ Францішак Ксаверый Міхал (1.1.1746, Вількамірскі пав. Віленскага ваяв. — 4.4.1820) — гісторык, тэолаг, філосаф і пісьменнік ВКЛ. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Быў хат-нім настаўнікам у графа А.Тызенгаўза; наведаў з ім Германію, Італію, Францыю. 3 1780 жыў у Вільні, займаўся навук. дзейнасцю. Удзельнік Бар-
    БОГУШ — БОСКАЯ
    5/
    скай канфедэрацыі, паўстання Т.Касцюшкі 1794, за што быў інтэрніраваны ў Смаленск. Пасля вяр-тання ў Вільню стаў прэлатам. Апошнія гады пра-цаваў у Варшаве. Удзельнічаў у рабоце Т-ва амата-раў навукі, быў цэнзарам. Ганаровы член шматлі-кіх еўрап. навук. т-ваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа і мовы літоў-скай» (1808), «Успаміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) і інш. Лічыў неабходным заахвочваць духа-венства да таго, каб веданне рэліг. догматаў пашы-ралася, а вера была адзінай, г.зн. каталіцкай, і такім чынам аб’яднаць край на аснове аднадумства.
    Ббгуш-СЕСТРАНЦЙВІЧ Станіслаў Івана-віч (3.9.1731, в. Занкі Свіслацкага р-на Гродзен-скай вобл. — 13.12.1826), беларускі вучоны, рым-ска-каталіцкі царкоўны дзеяч, літаратар. Дзядзька пісьменніка ВДуніна-Марцінкевіча. Скончыў Варшаўскую школу піяраў (1763). Быў настаяце-лем у Гомелі і Бабруйску, канонікам і біскупам-суфраганам у Вільні. 3 1773 біскуп Беларускага біскупства (цэнтр ў Магілёве), з 1782 магілёўскі арцыбіскуп. У 1798—1826 мітрапаліт рымска-ка-таліцкай царквы Рас. імперыі. 3 1801 жыў у Пе-цярбургу, выбіраўся членам Рас. акадэміі навук і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, з 1813 прэзідэнт Вольнага эканамічнага т-ва. Засна-ваў у Магілёве друкарню, дзе друкаваў і свае тво-ры. Аўтар прац па гісторыі, філалогіі: «Аб Заход-няй Расіі» (Магілёў, 1793; разгледзеў пытанне пра паходжанне беларусаў, украінцаў і рускіх), «Гісто-рыя Таўрыды» (т. 1—2, Браўншвейг, 1800; рус. пераклад СПб., 1806), «Гісторыя сарматаў і сла-вян» (т. 1—4. СПб., 1812), «Граматыка літоўская» (бел. мовы; не выдадзена). Выдаў і паставіў у Ма-гілёве сваю вершаваную трагедыю «Гіцыя ў Таў-рыдзе» (1783). Пісаў вершы, казанні (пропаведзі) і інш. дыдактычныя творы.
    БОЖАСТВЫ дахрысціянскія — язычніцкія божаствы, культ якіх спавядалі да прыняцця хрысціянства продкі сучасных хрысц. народаў. Славянам дахрысц. часоў характэрны політэізм (многабожжа), вытокі якога ў татэміз-ме і дэманалогіі часоў абшчынна-родавага грамад-ства, ва ўяўленнях пра розных фантастычных іс-тот (ваўкалак, лясун, вадзянік, палявік, Замавік, ру-салкі і г.д.). На працягу тысячагоддзяў язычніцкія Б. зазналі шматлікія змены, пачынаючы ад культу Маці-Багіні эпохі т.зв. матрыярхату, праз Б. Рож-ніцы, Берагіні і да складанага агульнаслав. пантэ-она Б., ідалам якіх пакланяліся, у гонар якіх узво-дзілі свяцілішчы-капішчы. Да хрвішчэння Русі (ка-нец 10 ст.) продкі беларусаў (Крывічы, Дрыгаві-чы, Радзімічы) пакланяліся бажаствам, што ўва-саблялі культ продкаў (Род і Ражаніца), розныя з’явы прыроды, грамадскага і гаспадарчага жыц-ця (бог сонца і агню, пазней земляробства, урад-лівасці і дабрабыту Дііж&; бог жывёлагадоўлі,
    урадлівасці, пазней і гандлю Вялес, бог агню, апя-кун рамёстваў і шлюбу Сварог\ бог сонца Ярыла\ бог грому і маланкі, апякун воінаў Пярун-, бог хо-ладу Зюзя; і інш.). Сваім Б. (Перкунасу, Велнясу, Дыевасу і інш.) пакланялася балцкае насельніцтва (яцвягі і інш.), што жыло на тэр. Беларусі і паз-ней асімілявана славянамі. Пасля хрышчэння Русі асобныя рысы некаторых язычніцкіх Б. народ у сваіх рэліг. уяўленнях перанёс на хрысц. святых (Вялеса на св. Уласа, Пяруна і Дажбога — на св. Ілію і г.д.). Гл. таксама Язачніцтва. іП.Хаўраттіч.