• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    БУЧЫНСКІ Вінцэнцій (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853) — беларускі філосаф, тэолаг, крытык. Скончыў Полацкі езуіцкі калегіум (1809). Выкла-даў рыторыку і паэтыку ў езуіцкіх калегіумах Мсціслава і Віцебска, потым прафесар філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. Засн. першы на Бела-русі літ.-навуковы часопіс «Miesifcznik Роіоскі» («Полацкі месячнік») і на працягу ўсяго часу вы-дання быў яго рэдактарам (1818—20). Змясціў у часопісе свой артыкул «Гістарычнае даследаванне аб слушнасці прысуду, паводле якога быў распу-шчаны ордэн тампліераў», дзе палемізаваў з часо-пісам «Tygodnik Wilenski» («Віленскі штогоднік»). Набыў шырокую вядомасць удзелам у палеміцы 1817—18 паміж прафесарамі Віленскага ун-та і Полацкай езуіцкай акадэміі вакол паэмы Н.Мус-ніцкага «Палтава» (Полацк, 1803). Яго палемічныя выступленні ў 1818 ананімна выдадзены ў Полац-ку. Пасля забароны ў 1820 дзейнасці ордэна езуі-таў у Рас. імперыі Б. больш як 20 гадоў выкладаў філасофію ў каталіцкіх навуч. установах у Цярнопа-лі, Грацы, Лінцы, Інсбруку (Аўстрыя). У 1843—44 на аснове сваіх лекцый выдаў у Вене 3-томную працу «Філасофскія разважанні» (на лац. мове). Першы том уключаў логіку, другі — метафізіку, трэці — этыку. Разглядаючы этыку як уводзіны ў палітыку, прыводзіў шмат прыкладаў з гісторыі
    БЫЦЕНСКІ — БЯЛЫНІЦКІ
    59
    Рэчы Паспалітай, у т.л. Беларусі. Прытрымліваўся тэалагічнай канцэпцыі гісторыі. У 1848 эмігрыра-ваў у Бельгію, выкладаў філасофію ў г. Намюр, затым Лёвенскім (Лувенскім) ун-це, дзе і памёр. Пакінуў багатую рукапісную спадчыну (не дасле-давана), якая ўключае працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, праваслаўя ў Расіі і інш. В.Ф.Шалшвіч.
    БЬІЦЕНСКІ МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН. Існаваў у 1607—1845 у мяст. Быцень (цяпер Івацэ-віцкі раён). Засн. ўласнікам Быценя Р.Р.Трызнам для дачкі Еўфразіны, якая, аднак, пайшла да віленскіх ба-зыльянак, таму быценскі манастыр стаў мужчын-скім. Яго настаяцелямі былі І.Кунцэвіч (да 1613), по-тым Г.Катлубай, ЛЦісовіч (да 1640), С.Стаўроўскі (да 1654). У 1615 папа рымскі даў манасгыру прывілей на адкрыццё духоўнай школы (навіцыяту), у якой пазней навучалася шмат дзеячаў уніяцкай царквы. У 1626 М. Трызна заснаваў туг шпіталь на 10 месцаў. Навіцыят і шпіталь існавалі да 1830-х гадоў. Першыя будынкі манастыра былі драўляныя. У 1640 М.Трыз-на перадаў манахам мястэчка і маёнтак Быцень, зак-лаў мураваную царкву (магчыма, сучасная Успенская царква), якая, відаць, была і іх сямейнай пахаваль-няй. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 манасгыр даў прытулак базыльянам з Вільні, Полац-ка, Віцебска, Мінска. Настаяцель Б.Цярлецкі (часовы кіраўнік ордэна) вывез сюды з Віленскага Троіцкага манастыра цудатворны абраз Маці Божай і інш. царк. каштоўнасці. Туг захоўваўся абраз Жыровіц-кай Маці Божай; жыў І.Бражыц, уласнік гэтага абра-за (пазней вядомы як цудатворны ў Барунскім манас-тыры базбшян). Быценскі манастыр базыльян лічыў-ся адным з найб. заможных у ордэне, яго фундуша-вы маёнтак Дзяткавічы ў 1613 і 1634 павялічаны. У 1775 падскарбі надворны літоўскі А.Тызенгаўз (на-шчадак Трызнаў) адсудзіў у базыльян мястэчка. У 1712 навагрудскі гараднічы І.Баканоўскі адпісаў ма-насгыру в. Мілавіды. У пач. 18 сг. пры І.Пяткевічу (памёр у 1708) пабудавана Троіцкая царква — крыжо-вая ў плане, з 2-вежавым фасадам і паўкруглымі ў пла-не апсідай і трансептам. У 1730—37 у ёй усталяваны разны іканастас і 11 алтароў. Да царквы прымыкаў 2-павярховы жылы корпус. 3 1814 манасгыру належаў маёнтак Гошчава. У часы скасавання уніяцкай царквы (1839) у манасгыры інтэрніравалі непакорньк уніяцкіх святароў. Троіцкая царква і жылы корпус манасгыра раэ-бураны ў час 1-й сусветнай вайны. Захаваліся Успенская царква і абраз «Спас Уседзяржыцель» 16 сг. А.А.Яі'аішніч.
    БЫЦЦЕ —назва першай кнігі Старо/а запа-вету ў рускім перакладзе Бібліі; у яўрэйскім арыгіна-ле яна названа па першым слове тэксту «Бершыт» («3 пачатку»), у перакладах на новыя мовы — «Гене-зіс» («Паходжанне»). Сінагога і царква лічаць, што кнігу Б., як і ўсе інш. кнігі Пяцікніжжа, напісаў Майсей. Першыя раздзелы кнігі ўтрымліваюць гіс-торыю стварэння свету і чалавека, грэхападзення першых людзей і выгнання іх з раю, размнажэння
    патомкаў Адама і Евы, сусв. патопу, будаўніцтва вавілонскай вежы. Потым ідуць апісанні жыцдя прабацькоў Аўрама, Ісака і Іакава. Асабліва істот-нымі ў гэтай часгцы кнігі з’яўляюцца: «запавет», які Бог даў Аўраму, а потым Ісаку, «памножыць іх семя» і зрабіць іх нашчадкаў сваім абраным народам; апавяданне аб продажы Іосіфа ў егіпец-кае рабства, аб пасяленні яўрэяў у Егіпце.
    бяльініцкі абрАз мАці б6жай — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Вядомы з 1623, знаходзіўся ў Бяланіцкім кляштарьі кармелі-таў. Паводле іканаграфіі — Адзігітрыя з дзіцем на левай руцэ і са скіпетрам у правай. Згодна з падан-нем твары Марыі і Ісуса былі намаляваны анёлам. Існавала версія пра паходжанне абраза з Куцеінска-га манастыра. У 1635 шату на абраз падараваў Казі-мір Завіша. Абраз набыў славу ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, калі знаходзіўся ў Ляха-віцкай крэпасці і, як лічылі сучаснікі, дапамог выт-рымаць яе аблогу рас. войскамі І.А.Хаванскага. Дак-ладна невядома, калі абраз вярнуўся ў Бялынічы, але з канца 17 ст. тут фіксаваліся цудоўныя вылячэнні і выратаванні з яго дапамогай. У 1761 адбылося ўра-чыстае каранаванне абраза каронамі, асвечанымі ў Рыме (на сродкі Агінскіх і Сапегаў). У 2-й палавіне 18—19 ст. абраз карыстаўся вялікай пашанай у хрысціян розных канфесій, асабліва на ўсходзе Бела-русі; копіі з яго вядомы і ў інш. рэгіёнах. Ініцыята-рамі яго культу былі кармелітбі. Да абраза адбы-валіся шматлікія працэсіі і паломніцтвы, а Бялынічы называлі «Беларускім Чансгаховам». Свята абраза адзна-чалася 12 красавіка. Абраз засгаўся на сваім месцы і пасля перадачы ў 1876 Бялыніцкага касцёла правасл. духавенству. У 1930-я г. пасля закрыцця царквы аб-раз захоўваўся ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, адкуль знік у час 2-й сусв. вайны. З’яўляўся вы-
    Бялыніцкі абраз Маці Божай.
    60
    БЯЛЫНІЦКІ — БЯРОЗАўСКІ
    датным помнікам бел. іканапісу, найб. дакладная копія сярэдзіны 17 сг. знаходзіцца ў Музеі сгараж. бел. культуры ІМЭФ Нац. АН Беларусі. А.ЛЯрашліч.
    БЯЛЬІНІЦКІ КАЯШТАР КАРМЕЛІТАў. Існаваў у 1624—1832 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Засн. Л.І.Сапегам. Атрымаў фундушавыя вёскі Вугольшчына, Царковішча, Цяхціц. Пер-шыя драўляныя будынкі кляштара ў 1742 згарэлі, каменныя пабудовы — у 1742—61. У 1763, калі ўласнікамі Бялыніч былі Агінскія, асвячоны кас-цёл Успення (Ушэсця Маці Божай). Прыёр кляш-тара П.Пятроўскі. Пасля пажару 1859 касцёл рэс-таўрыраваны. Уяўляў сабою 3-нефавую базіліку, сцены размаляваны сюжэтнымі кампазіцыямі, 9 алтароў аздоблены разьбой і лепкай. Будынак кляштара Т-падобны ў плане, 2—3-павярховы, унутры сцены таксама размаляваны. У сярэдзіне 17 ст. пры кляштары працавала друкарня. У кас-цёле знаходзіўся вядомы з 1634 цудатворны Бялбі-ніцкі абраз Маці Божай, які ў 1655 з-за ваеннай пагрозы перанесены ў Ляхавіцкі замак, вернуты ў Бялынічы пры садзейнічанні кн. Алены Агінскай у сярэдзіне 18 ст. 3 таго часу Б.к.к. стаў буйным цэнтрам рэліг. жыцця Усх. Беларусі, пачалося ма-савае паломніцтва вернікаў да цудатворнага абра-за. Тут пастаянна жыў папскі нунцый, адбываліся ўрачыстыя фэсты з працэсіямі; існаваў аркестр. У касцёл хадзілі вернікі правасл. і каталіцкага вера-вызнанняў. Пасля закрыцця кляштара і спробы ў 1867 зачыніць касцёл 11.4.1876 ён асвячоны ў пра-васл. царкву Раства Багародзіцы. У 1877 у Б.к.к. пераведзены Тупічэўскі Святадухаўскі манаствір. Пасля 1930 будынак касцёла прыстасаваны пад клуб, потым пад склад, у 1960-я г. знесены. Кор-пус кляштара ўзарваны ў 1970-я гады. АЛЯрайшіч.
    БЯРбЗАўСКІ КЛЯШТАР КАРТЭЗІЯН-ЦАУ. Існаваў у сярэдзіне 17 ст. — 1831 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. Засн. падканцлерам ВКЛ Казімірам
    Лявонам Сапегам, які запрасіў сюды манахаў ор-дэна картэзіянцаў. Будынкі кляштара пастаўлены ў 1648—89, на балоцістым месцы, з-за чаго пад фун-даменты давялося забіваць палі. У 1661 пад кіраў-ніцтвам невядомага архітэктара з Варшавы сконча-на будаўніцтва мураванага касцёла ў стылі сталага барока — трохнефавай базілікі з 3 апсідамі і вежай-званіцай, прыбудаванай да сярэдняй апсіды. У ін-тэр’еры 13 алтароў былі аздоблены лепкай са стука і разьбой па дрэве, паліхромнымі з пазалотай скульп-турамі, карцінамі мясцовых і італьянскіх масгакоў. У комплекс таксама ўваходзілі аднатыпныя групы жылых карпусоў, прыстасаваных для адзіночнага жыцця манахаў, як таго патрабаваў статут ордэна, і гаспадарчыя будынкі. Былі бібліятэка, майстэрні, са-ды і агароды і інш. Кляштарны комплекс быў абне-сены мураванай сцяною з 5 вежамі і брамай. Па-за яго сценамі знаходзіліся лазарэт, дом лекара і аўстэ-рыя. Кляштар меў сваю цагельню. У сцяне кляшта-ра ў 1656 пахаваны К.Сапега, пазней і інш. прад-стаўнікі яго роду. У 1830 агульная вага кляштарных каштоўнасцей складала больш за 100 фунтаў. Храм быў накрыты ліставой меддзю, падлога выкладзена шведскім мармурам. У кляштары захоўвалася 39 ру-капісных кніг, у т.л. 11 псалтыроў (кляштар славіўся перапісчыкамі кніг), 2314 друкаваных тамоў. Звы-чайна ў кляштары жыло 14—16 манахаў, на кляш-тар працавала больш за 2,4 тыс. феад.-залежных ся-лян. У час паўстання 1830—31 прыслуга кляштара далучылася да паўсганцкага атрада Ц.Пуслоўскага, што дало рус. уладам падсгаву закрыць кляштар. Кас-цёл стаў парафіяльным, але ў 1866 таксама закрыты. Пазней ён разабраны, цэгла скарысгана рус. вайскоў-цамі на будаўніцтва саддацкіх казармаў. Захаваліся рэшткі кляштара.
    Літ.\ Дзярновіч A., К а л н і н В. Гісгорыка-археала-гічныя даследаванні Бярозаўскага кляштара картузаў // 3 глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культурал. зб. Мн., 1992. А.А.Ярашэвіч.
    Бярозаўскі касцёл і кляштар картэзіянцаў. 3 малюнка Н.Орды. 1870-я г.
    ВАДЗЯНІК — у старадаўніх павер’ях белару-саў і інш. народаў вобраз уладара вадаёмаў і жы-вых істот у іх. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на клінападоб-най галаве, расплывістым тварам. Месца яго жы-харства — віры рэк, асабліва каля млыноў («вір-нік»), дно азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў («ці-хоня»), Яму прыпісвалі рух, памутненне вады, па-ры над ёю, разлівы рэк, разбурэнне рыбалоўных прылад, млыноў, гібель людзей і жывёл. У пер-шыя замаразкі млынары іншы раз ахвяравалі яму мяса, а ў некаторых мясцінах рыбакі прасілі ўда-лага ўлову. Вобраз В. страціў рэліг. значэнне у 2-й палавіне 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраван-не ў фальклоры (марскі цар у рус. былінах, бела-рускіх чарадзейных казках і ў творах інш. наро-даў). М.Ф.Піліпенка.