• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ВАТЫКАН (Vaticano), Дзяржава-го-рад Ватыкан (Stafo della Citta del Vaticano) — папская суверэнная дзяржава, цэнтр каталіцкай царквы, рэзідэнцыя яе кіраўніка — папб/ рымска-іа (з канца 14 ст.). Размешчаны ў Рыме на беразе р. Тыбр. Афіц. мовы лац. і італьянская. В. мае свае сцяг, гімн, грашовыя знакі, маркі, музеі, б-кі,
    Да арт. Ватыкан. Плошча св. Пятра.
    64
    ВАЎКАВЫСКАЕ — ВАХАБІЗМ
    архівы, чыгуначны вакзал, радыёстанцыю, што-дзённую газету (выходзіць на розных мовах), дру-карню, шэраг ун-таў, акадэмій, каледжаў і семіна-рыяў, у якіх навучаюцца прадстаўнікі многіх за-межных дзяржаў. У В. сканцэнтраваны найкаш-тоўнейшыя шэдэўры культуры і мастацтва. В. падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з больш як 125 краінамі свету, з лістапада 1992 — і з Рэс-публікай Беларусь. Прадстаўлены ў ААН.
    ВАЎКАВЬІСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — беларус-кі рукапісны помнік 16 ст. Месца стварэння дакладна не высветлена. Прыпіска на кнізе, зробленая ў 1751 прэсвітэрам «церквн Волко-вмцкой» айцом Іаанам Савічам, дазволіла дас-ледчыку В.Шматаву звязаць Евангелле з Ваўка-выскам. Аднак, магчыма, што кніга знаходзіла-ся ў в. Ваўкавічы Навагрудскага пав. (у прыпіс-цы ўпамінаецца таксама пан Казімір Корсак, навагрудскі гродскі суддзя). У 19 ст. А.Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манас-тыра ў Віленскую публічную б-ку. В.е. з’яўляец-ца рэдкім узорам рукапіснай бел. кнігі рэнесан-савага стылю: шматколерныя раслінныя арна-менты ініцыялаў і заставак выходзяць на пра-вае і левае палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачаткаў Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 меся-цаў і казанні евангелістаў на кожны дзень (у канцы кнігі). Зберагаецца ў б-цы АН Літвы (Вільнюс).
    Літ.-. Н і к а л а с ў М. Палата кнігапісная. Мн., 1993.
    M.B.H ікаласу.
    ВАУКАЛАК (ад стараслав. влгк воўк + длакг поўсць.) — вобраз у старадаўніх павер’ях бела-русаў і інш. слав. народаў; пярэварацень, чала-
    век, які чараўніцкім спосабам ператварыўся ў ваў-ка. Уяўлялі, што ў адрозненне ад звычайнага воў-ка В. больш высокага росту, з вялікай галавой, ча-тырма вачыма, вые не па-воўчы, а стогне і плача, як чалавек. Паводле паданняў, В. падзялялі на 2 групы: В. — фантастычная істота, у якую нібы-та ператваралі людзей чараўнікі, і В., у якога пе-ратварыўся сам чараўнік.
    Генетычна вобраз В. звязаны з татэмізмам, з абрада-мі пераапранання ў шкуру татэмнай жывёлы, якой пак-ланяліся (у мінулым гуцулы нават спраўлялі свята воўка). Паступова вобраз В. страціў рэліг. значэнне і захаваўся ў фальклоры як фантастычны персанаж. М.Ф.Піліпснка.
    ВАХАБІЗМ — рэлігійна-палітычны рух у су-ніцкім ісламе. Сфарміраваўся ў сярэдзіне 18 ст. як апазіцыя ва ўмовах турэцкага панавання ў Не-дждзе (Цэнтральная Аравія). Заснавальнік руху — Мухамед ібн Абд аль-Вахаб (1703—87; назва В. ад яго імя), які заклікаў вярнуцца да чысціні рання-га ісламу і аскетызму племяннога жыцця. Вахабі-ты асуджалі раскошу і бяздзейнасць уладароў сул-танскай Турцыі, выступалі супраць пышных куль-таў святых, музыкі, ужывання віна, кавы, тытуню і інш. Карысталіся падтрымкай бедуінаў. Пасля смерці аль-Вахаба рух узначаліў Махамед Сауд, які распачаў актыўную заваёўніцкую дзейнасць. Яго прыхільнікі — саудзіды падпарадкавалі сабе большую частку Аравіі са святымі ісламскімі га-радамі Медынай (1804) і Меккай (1806). Супраць саудзідаў выступіў егіпецкі правіцель Мухамед Алі. Саудзіды змагаліся са сваімі праціўнікамі на працягу ўсяго 19 ст. У 1902 адноўлены вахабіцкі эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе. 3 1932 дзяржава саудзідаў называлася каралеўствам Саудаўская Аравія, дзе вахабізм — афіц. ідэалогія.
    ВЕРА — ВЕРАЦЯРПІМАСЦЬ
    65
    Літ.: Васнльсв А.М. Пурнтане нслама? Ваххабнзм м пер-вое государспэо саудндоп в Аравмн (1744/45—1818). М., 1967.
    ВЕРА — прыняцце якіх-небудзь ідэй, ведаў, меркаванняў, палажэнняў і інш. без непасрэднага эмпірычнага і рацыянальнага абгрунтавання. У рэлігіі В. — прыняцце Бога як першакрыніцы ўсяго існага, стваральніка свету, жыцця на зямлі і самога чалавека, прыняцце пэўных сцверджанняў (догматаў) і рашучасць прытрымлівацца іх насу-перак усім сумненням. Асновы такой В. значна глыбей, чым веды і мысленне, у адносінах да якіх В. — першапачатковы фактар і таму мацней за іх. Тэалогія лічыць рэліг. В. неад’емнай уласцівасцю чалавечай душы, божым дарам. Для пераадолення супярэчнасцей паміж розумам і В. артадаксальная тэалогія выкарыстоўвае максіму Аўгусціна Блажэн-нага і Ансельма Кентэрберыйскага «верую дзеля таго, каб разумець», якая з’яўляецца зыходным пунктам для пабудовы паслядоўнасці фармаль-на-лагічных вывадаў. В.М.Псшкаў.
    ВЕРАВЫЗНАННЕ — 1) прыналежнасць да пэўнай рэлігіі; прызнанне асобай рэлігійнага ву-чэння якой-небудзь царквы. У краінах, дзе ажыц-цёўлена свабода сумлення, усім грамадзянам да-дзена права свабодна выбіраць любое з В., аргані-зоўвацца ў рэліг. суполкі, выяўляць у набажэн-ствах і пропаведзях свае рэліг. перакананні. Рэліг. свабода, упершыню абвешчаная ў час Франц. рэ-валюцыі 1789—99, з цягам часу пашырылася на інш. краіны. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Бе-ларусь кожны грамадзянін мае «права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў,
    рытуалаў, абрадаў». 2) Рэлігійнае аб’яднанне, якое мае сваё распрацаванае веравучэнне, культ і ўстойлівую арганізац. структуру. Падрабязна рас-працаванае з дагматычнымі ўстанаўленнямі, вы-кладзенае ў спец. палажэннях веравучэнне называ-ецца канфесіяй. У сучасным разуменні В. — пры-належнасць да пэўнай царквы ў веравучэнні і аб-раднасці. Звычайна тэрмін «В.» ўжываецца ў да-чыненні да рэліг. кірункаў, якія маюць развітую багаслоўскую школу — хрбгсціянства, іудаізм, іс-лам, бўдбізм. На Беларусі дзейнічаюць арганізацыі і абшчыны, вернікі якіх належаць да правасл., рым-ска-каталіцкай, грэка-каталіцкай, стараверскай, нова-апостальскай цэркваў, евангельскіх хрысціян-бап-тыстаў, адвентыстаў сёмага дня, сведкаў Іеговы, іу-дзейскай, мусульманскай рэлігій і інш. В. і іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кан-стытуцыяй і законам Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганіза-ЦЫЯХ» (1992). Ю.В.Бажінаў ГА.Масшка.
    ВЕРАЦЯРПІМАСЦЬ —цярплівыя, паваж-лівыя адносіны да прадстаўнікоў любых іншых веравызнанняў; прызнанне права на спавяданне любой рэлігіі (свабода веравызнання). Барацьба за В. узнікае ва ўмовах панавання пэўнага рэліг. кірунку, які прыгнятае іншадумства. Яна мае прагрэсіўны характар, садзейнічае гуманізацыі грамадства. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь га-рантуе грамадзянам свабоду вызначэння сваіх ад-носін да рэлігіі, а значыць, асабіста або сумесна з інш. вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, магчымасць выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэліг. культаў, рытуа-лаў, абрадаў, не забароненых законам.
    Фрагменты Ваўкавыскага евангелля.
    іГЫНгЧ^О ■ et Hilf «ihUviCMTtaMrtf. -
    |ЦДф*ГП^КЫІІ ІЯАНуЫС a уіЙКГЯАМрк • tAliroyMIMfeiuN каД’і'НІС A RAf 1>ЬТЬЛМ ЬІЦ^ТвІН ІГЛІН •■ПНІІАІГОІПМІІЧ»4»’*1
    h7Tfl ЧЧАІ>1ЬКТЦНП^АЛеДНМ(ІЬ ІІПСП’ЬрКАС^б^ф . ПкГГАНЛ^ кАЫгоД’Ьйі'К ’ в±іоьлшжбу#г. АЬйКСШмЛыій ГК^АСІГААСТКЖШ ;.
    Я" лі)обАТНбу«У:~іЙ cjf’J ПЛІІШТЬЫЛЫІННТ* • ТЖГк М±КЫНГ’Ьд«СІОЛН'ТІ • н I
    МОГкВДШН • АуіШкгЙжЬА^к/, <6^ АДН ЧІ кХд ( Тк ГЦМН <одо* CT'tH НТО{^СТ±НК'М.МЬС* X дпмй . н6мг^<пгоу#у’іг лт-
    М^кЛіСНлЛгАЛЛСЬ-іМІГКО
    К^АПКГГіМ^ІГМЬ . кТКдГ I
    Tt ♦ y го pад.7 •*Й i«^U м - it
    ^IГГЯНІЛIС«ГОЛЛк-|( . 6lHf 4= /йл^тіжкйтліл-. • гі»’Ьда
    ДЛЧТкГОЛШМСЧНПМ HIMCT, та^нрш^йчлпч^ ; itnfi «.іыігыдм нйрчлцфн гл(де-п £ ІДСНОДЛ / БІС^ТІЛГГМН^ g-K^^MKa^k • ёсСАПМ л^ідам fill ' ШШЦ ^ГтСйчКАІГОНЛНТТЬ
    V^V^^ 'XAmWlAMyul /ттіньк•т’гьп^глт . шкы тХдггтХцйн - клчддкоцл
    
    ЛМНАОДШШГІОГМ' - НОПАО <у rf^ To (ІкОГ^ АА Н (ГО - ІІНСІГО^АТ ^^ М І^ііАлгйфкТо'-ШАо ■ »істк^Ж^2^’ ^VrrMU ■ ШПДАД’ІТЫ’ГМфІі р нбтнді • ёгдла\€прй:4Й,тжС/КС'^ I 1^±уЛПАО{Д • Л«ЛлрГМСЙо£(^\^ 'J
    I
    6
    3. Зак. 287.
    66
    ВЕРБНАЯ — ВІЛЕНСКАЯ
    ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ, гл. у арт. Вербніца.
    ВЕРБНІЦА — апошняя нядзеля перад Вялі-каднем. У некаторых мясцовасцях пашырана наз-вавербная нядзеля. Ha В. паўсюдна ас-вячалі ў царкве галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго. Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце (ёю выганялі на першы выпас жывёлу, існавала павер’е, што з’е-дзеныя з галінкі пупышынкі засцерагаюць ад пэў-ных хвароб). Аздобленыя засушанымі кветкамі і каласкамі галінкі вярбы імітавалі пальмы, з якімі народ сустракаў Хрыста пры ўездзе ў Іерусалім (гэта хрысц. свята і прымеркавана да В.).
    ВЁРНІК — чалавек, які верыць у Бога і нале-жыць да пэўнай рэлігійнай канфесіі. Гл. Вераеызнанне.
    «ВЁСНІК БЕЛАРУСКАГА ЭКЗАРХАТА» — выданне Бел. правасл. царквы (Бел. экзархата Мас-коўскай патрыярхіі). Засн. у 1990 як часопіс на базе час. «Мйнскйс епархйалвные ведомостй». Выхо-дзіў у Мінску на бел. і рус. мовах, быў разлічаны на святароў і на ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і сучаснага стану правасл. царквы на Бе-ларусі, а таксама прадстаўнікоў інш. правасл. цэр-кваў і хрысц. канфесій. У часопісе пераважалі ар-тыкулы гісторыка-архіўныя, аналітычныя бага-слоўскага зместу, прысвечаныя найб. значным- па-дзеям у Бел. экзархаце. Кожны нумар (пачынаючы з № 4) прысвячаўся адной тэме. 3 1990 у дадатак да «В.б.э.» выдаецца серыя брашур «Бмблмотека «Вестнмка Белорусского экзархата». У 1998 часо-піс, пры захаванні старой назвы і структуры, пе-раўтвораны ў альманах. АЛПітрашкаіч.
    ВІКАРЫЙ (ад лац. vikarius намеснік). У пра-васлаўнай царкве епіскап — свяшчэннаслужы-цель вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царкоўнай іерархіі, які замяшчае кіруючага архі-рэя, не здольнага з прычыны якіх-небудзь абставін адпраўляць ускладзеныя на яго абавязкі па кіраў-ніцтве епархіяй, або дапамагае яму ў гэтай справе на пастаяннай аснове. Узнікненне гэтай пасады адносіцца да 4—5 ст., калі за папам рымскім бы-ло прызнана найменне «вікарый Ісуса Хрыста» і зацвярдзілася практыка прызначэння ў аддаленыя ад Рыма вобласці вікарыяў — яго намеснікаў. У Рус. правасл. царкве найменне «В.» афіцыйна ўве-дзена ў 1708, калі мітрапаліту Наўгародскаму быў прызначаны памочнік з тытулам вікарыя Карэльс-кага і Ладажскага. Штат вікарных архірэяў уста-ноўлены пры імператрыцы Кацярыне II (1764), a ў 1865 дазволена засноўваць вікарствы ўсюды, дзе, паводле меркавання Сінода, у гэтым ёсць неаб-ходнасць. В. непасрэдна падпарадкоўваюцца епархіяльным архірэям, якія і вызначаюць кола іх абавязкаў. В. ажыццяўляюць кіраўніцтва рэліг. жыццём у прыходах, аб’яднаных у вікарыяцтва (звычайна група прыходаў у адным горадзе з пры-