Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
ГДЫБЙЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР КАР-МЕЛІТАУ — помнік архітэктуры ранняга баро-ка. Размешчаны ў старым цэнтры г. Глыбокае Ві-цебскай вобл., на паўночным беразе возера Вялі-кае. Засн. ў 1639 мсціслаўскім ваяводам Іосіфам Корсакам, які запісаў кляштару сваю частку Глы-бокага, 27 фальваркаў і вёсак. Кляштар спалены ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Мураваны касцёл Ушэсця Маці Божай пабудава-ны ў 2-й палавіне 17 ст. прыёрам Тышкевічам, пе-рабудаваны ў 1735 паводле праекта архітэктара І.Глаўбіца (зменены гал. фасад і інтэр’ер), першы ўзор віленскага барока на Беларусі. У 1727 у кляштар пераведзены з Вільні кананічны навіца-ят. Касцёл — 3-нефавая 4-вежавая базіліка з
Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў.
74
ГЛЯКОУСКІ — ГОЛАС
С. Глякоўскі.
трансептам і прамавугольнай у плане алтарнай апсідай. Гал. фасад багата аздоблены ордэрнай пласгыкай і завершаны 2 скразнымі 4-яруснымі чацверыковымі вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі, анта-блеМентам з каванай агароджай над ім, лепкай у тэхніцы стука і інш. Зберагліся разныя з па-залотай дзверы 17 ст. 3 паўночнага захаду да касцёла прылягаў трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак кляштара з унутраным дваром (збераглося ўсходняе крыло). На восі касцёла раз-мешчана трохпралётная брама ў стылі позняга ба-рока. Пры кляштары ў 1830 былі бясплатны кан-вікт для вучняў (панріён), музычная капэла, біблія-тэка (2621 том, 1655 гравюр, збор планаў і карт), шпіталь, аптэка, гаспадарчыя пабудовы. У 1842 канфіскаваныя ў казну ўладанні кляштара склада-лі больш за 760 валок зямлі, 11 фальваркаў і 67 вёсак, каля 800 дымоў, гадавы прыбытак 12 785 руб. серабром. У 1862 кляштар скасаваны (мана-хі выехалі ў Камянец-Падольскі), яго будынкі ад-дадзены Палаце дзярж. маёмасці. Касцёл у 1872—78 перароблены ў царкву Раства Багаро-дзіцы, дзейнічае. Т.В.ГаЯруа. Л.АЯрашшч.
ГЛЯК(5ўСКІ Станіслаў (2.3.1896, гар. пас. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скон-чыў Віленскую духоўную семінарыю, Грыгарыян-скі ун-т у Рыме. Служыў вікарыем у Ваўкавыску, пробашчам у в. Трычаўка (пад Беластокам). 3 1929 — прэфект у Вільні. Выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля вы-сылкі польскімі ўладамі ў 1938 з Вільні К.Станке-віча ўзначаліў бел. каталіцкую парафію. Член Бел. навуковага т-ва, Бел. каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Арганізатар і выдавец дзіцячага часопіса «Пралескі». 3 публікацыямі па пытаннях бел. гіс-торыі, філасофіі, этычнай думкі выступаў у газеце
«Беларуская крыніца», часопісе «25 сакавіка» і інш. Свае творы падпісваў таксама псеўданімамі Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш. У гады 2-й сусветнай вайны актыўна ўдзельнічаў у бел. рэліг. і культурна-асветніцкім руху на акупіраванай ня-мецкімі фашыстамі тэр. Беларусі. Выконваў свя-тарскія абавязкі пры касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску. Расстраляны гітлераўцамі разам з гру-пай бел. каталіцкіх святароў. А.СЛіг.
ГНАСТЫЦЫЗМ (ад грэч. gnostikos пазна-вальны) — агульная назва рэлігійна-філасофскіх ву-чэнняў, якія спалучаюць тэалогію ранняга хрысціян-ства, элементы сгаражытна-усходніх рэлігій, ідэі фі-ласофіі (неаплатанізм, неапіфагарэізм) і інш. Узнік у I ст. ва ўсходняй часгцы Рымскай імперыі, росквіт прыпадае на 2 ст. Найб. значныя прадсгаўнікі Г: Ва-сілід, Гераклеан, Карпакрат Александрыйскі, Валян-цін. Вылучаюць хрысціянскі Г. (1—3 ст.), вя-домы па творах раннехрысц. ерасеографаў і па тво-рах з г. Наг-Хамады; я з ы ч н і ц к і Г. той жа эпохі; м а н д э і з м (2—3 ст., ад арамейскага манда-гносіс) — самастойнае развіццё Г. на семіцка-ваві-лонскай глебе (захаваўся да нашага часу ў Іраку). Ча-лавек паводле Г. — асноўны цэнтр сусв. працэсу. Ен, хоць і з’яўляейда сгварэннем цёмных сіл свету, па сваёй субстанцыі не належыць яму. Гэта яго боская субстанцыя часта прымае форму самастойнай іпаста-сі «Першачалавека», або «Антропаса». Душа чалавека іншародная целу і па сваёй сутнасці належыць над-касмічнай сферы (Васілід). Разам з дуалізмам душы і цела ў Г. існуе і трыхатамічнае раздзяленне чалавека на «духоўнае», «душэўнае» і «цялеснае». 3 Г. звязана ўзнікненне маніхейства.
«гбЛАС ПРАВАСЛАЎНАГА БЕЛАРУСА» — грамадска-царкоўны часопіс, які выдаваўся ў ліста-падзе—снежні 1931 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец М.Маркевіч. Імкнуўся спалучаць каштоў-насці хрысціянства з бел. ідэяй, «рашуча і безадказ-на сгаць на шлях адраджэння царкоўнага жыцця ў суадказнасці з агульным адраджэннем беларускага народа» (арт. «Мэты і мегады беларусізацыі», «Да праблемы адраджэння нацыянальнай царквы», «Без народа — без Хрыста»). Выказваўся за дэмакратыза-цыю ўнутр. жыцця царквы, крытыкаваў «прыказны лад» Польскай аўтакефальнай правасл. царквы («Аб саборы і саборнасці праваслаўнай царквы ў Поль-шчы»), Выказваў заклапочанасць станам правасл. царквы ў Зах. Беларусі і БССР. 3 пазіцый абнаўлен-ня праваслаўя разглядаў гісторыю рэлігіі на Беларусі («Беларуская праваслаўная царква ў мінуўшчыне»), негатыўна ацэньваў унію («3 чаго спарадзілася і як памерла гістарычная вунія»). Выступаў супраць «царкоўнага беларускага праваслаўнага камітэта» і яго органа час. «Светач Беларусі», які схіляўся да аб’яднання ўсходніх і заходніх хрысц. канфесій. Друкаваў хроніку царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нумары. л.СЛіс.
ГОЛАС — ГРАМНІЦЫ
75
«гбААС ЦАРКВЬ'і» — рэлігійна-грамадскі часопіс праваслаўных беларусаў. Выдаецца з 1955 у Нью-Йорку на бел. мове [спачатку Царк. радай Бел. аўтакефальнай правасл. царквы (БАПЦ) у Нью-Йорку, з 1960 — Епархіяльнай управай у Нью-Йорку, потым Радай БАПЦ]. Выходзіць 2 разы на год (на Вялікдзень і Каляды). У рэдак-цыйную калегію ў розны час уваходзілі архіепіс-кап Васіль (У.Тамашчык), М.Гарошка, Я.Запруд-нік, П.Манькоўскі, М.Міцкевіч, М.Тулейка і інш. Асвятляе пытанні набажэнства, гісторыі бел. пра-васл. царквы, дзейнасць бел. прыходаў на эмігра-цыі. Друкуе архіпастырскія пасланні да вернікаў, тэксты малітваў з нагоды пэўных дат, матэрыялы па гісторыі правасл. брацтваў у ВКЛ, манастыроў і цэркваў на Беларусі. Аналізуе старадаўнія рэліг. рукапісы, творы Кірбілт Тураўскага, жыццё і дзей-насць Сімяона Полацкага, Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, мітрапалітаў К.Смаляціча, Г.Цамблака і інш. Публіцыстычныя матэрыялы прысвечаны пе-раважна пытанням рэліг. ўціску на Беларусі.
М. М. Міц кевіч.
гбМЕЛЬСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАР-ХІЯ. Утворана 31.1.1990 з часткі Магілёўскай пра-васлаўнайепархіі паводле вызначэння Архірэйскага сабора Рускай правасл. царквы. У 1907—35 існа-вала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі на чале з вікарным епіскапам (намеснікам) з ты-тулам «епіскап Гомельскі». У чэрв. 1943 Сінод Бе-ларускай аўтакеўалбнай праваслаўнай царквы засна-ваў самастойную Гомельска-Мазырскую епіскап-скую кафедру, але ўмовы ваеннага часу не дазво-лілі распачаць дзейнасць епархіі. Першапачаткова Г.п.е. ўключала ўсю тэр. Гомельскай вобл., го-мельскі правячы архірэй меў тытул епіскапа го-мельскага і мазырскага. 3 адраджэннем у ліп. 1992 стараж. Тураўскай праваслаўнай епархіі ёй пад-парадкавалася ў царк.-адм. адносінах заходняя частка Гомельскай вобл. Г.п.е. стала ахопліваць 11 раёнаў Гомельскай вобл.: Буда-Кашалёўскі, Веткаў-скі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Чачэр-скі, а правячы архірэй атрымаў тытул «епіскап го-мельскі і жлобінскі». У канцы 1999 епархія ў царк.-адм. адосінах падзялялася на 7 благачынных акруг (благачынняў): Гомельскую, Жлобінскую, Добрушска-Кармянскую, Лоеўскую, Рагачоўскую, Рэчыцкую, Светлагорскую, у склад якіх уваходзілі 86 царк. прыходаў; дзейнічаў 81 храм, 7 абшчын адпраўлялі богаслужэнне ў малітоўных дамах. На тэр. епархіі дзейнічаюць 2 манастыры: Свята-Ні-кольскі Гомельскі (з 1995) і Свята-Ціхвінскі Го-мельскі (з 1993). 3 ліп. 1990 епархію ўзначальвае епіскап Арыстарх (А.Е.Станкевіч).
Літ.: Гомельская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мн.. 1999.
гЬрняе МЕСЦА — у праваслаўным храме месца за прастолалі у алтарбі, дзе на ўзвышэнні ставіцца каўедра епіскапа.
ГС5СЦІЯ (лац. — ахвяра) — а п л а т к а, ма-ленькі сухарык з прэснага пшанічнага цеста, які замяніў у абрадзе прачасця (еўхарысціі) хлеб, што ўпамінаецца ў новазапаветных тэкстах. Звычай ужывання для прычашчэння Г. з выявай на ёй распяцця або ягняці вядомы на Захадзе з 12 ст. і захаваўся ў каталіцкай і лютэранскай цэрквах (інш. пратэстанцкія цэрквы вярнуліся да кваснага хлеба).
ГРАБНІЦКІ Фларыян (1664, Полацкае вая-водства — 1762) —уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Скончыў Львоўскі калегіум (паводле інш. звестак — віленскую акадэмію). Д-р тэалогіі. Чл. ордэна базвілбян (1709), епіскап віцебскі (1716—19), архіепіскап полацкі (1719—62), мітра-паліт кіеўскі (1748—62). Пашыраў уніяцтва ў По-лацкай архіепархіі, у місіянерскай дзейнасці вы-карыстоўваў прымусовыя метады. Удзельнік За-мойскаіа сабора 1720. Ахвяраваў сродкі на адбудо-ву Полацкага Сафійскага сабора (1738—50).
С.В.Казуля.
ГРАМНІЦЫ, Стрэчанне
зімовае
свята народнага календара. Адзначаецца 2(15) Ara-Tara. Назва, магчыма, паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых на-вальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Дру-гая назва — Стрэчанне — тлумачыцца як сустрэ-ча зімы з летам: «Прыйдуць грамніцы — скідай рукавіцы». Па стане надвор’я ў гэты дзень мерка-валі, якое надвор’е будзе вясной і летам. Асноў-
Госція.
76
ГРОДЗЕНСКАЯ — ГРОДЗЕНСКАЯ
ным рытуалам на Г. было асвячэнне ў царкве све-чак. Грамнічныя свечкі шанавалі, іх запальвалі ў навальніцу, каб маланка не спаліла хату, іх агнём падсмальвалі валасы жаніху і нявесце на пасадзе, давалі цяжка хвораму перад смерцю, падвешвалі ў хляве ці стайні, каб нячыстая сіла не шкодзіла хатняй жывёле. Пасля Г. селянін пачынаў рыхта-вацца да веснавых работ.
У хрысціянстве Г. з’явіліся ў 6 ст. на тэр. Рым-скай імперыі і трактуюцца як у Старым запавеце, так і ў Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запаве-ту) з прадстаўнікамі Старога запавету Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме. Павод-ле старазапаветнага закону на саракавы дзень пас-ля нараджэння першынца-хлопчыка бацькі павін-ны былі прынесці дзіця ў храм, што і зрабілі Бо-жая маці і Іосіф.