• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ,ГРбдЗЕНСКАЯ БДРЫСА-ГЛЁБСКАЯ (КА-ЛОЖСКАЯ) ЦАРКВА — помнік архітэктуры 2-й палавіны 12 ст. Пабудавана на высокім беразе р. Нёман, побач з Замкавай гарой, на тэрыторыі б. Каложскага пасада, непадалёку ад Старога зам-ка. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1183. Назва ад імёнаў святых — нябесных заступнікаў, яе заснавальнікаў — гродзенскіх князёў Барыса і Глеба Усеваладавічаў. Аднаўлялася ў пач. 16 ст. дойлідам Богушам Багутовічам (Багувіцінавічам) пасля разбурэння крыжакамі. Пры царкве існаваў манастыр, якому вялікі кн. Аляксандр у 1500 ах-вяраваў маёнтак Чэшчэўляны. У 1508 і 1538 ахвя-раванні манастыру рабіў кароль Жыгімонт I Ста-ры. На гравюры М.Цюнда 1568 бачна царква пас-ля перабудовы — страчаны рысы крыжова-ку-пальнага храма, над дахам узведзены высокі ша-
    цёр, шчыпец апсіды завершаны невялікім кры-жом, да паўднёва-заходняга боку далучана круглая ў сячэнні ярусная вежа-званіца, завершаная купа-лам. Пасля Брэсцкай царк. уніі 1596 пры царкве створаны Каложскі базыльянскі манастыр. У 1853—59 у выніку апоўзняў часткова разбурана (абваліліся частка заходняй сцяны і скляпенні), у 1872—73 рэканструявана (у апсідзе створана кап-ліца ў імя св. Барыса і Глеба); у 1889 часткова аб-валілася. Упершыню помнік навукова апісаны і замаляваны мастаком В.В.Гразновым у 1860-я га-ды, адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1869. Царква была першым помнікам, пытанне пра за-хаванне якой разглядала імператарская археалагіч-ная камісія ў 1896; у 1904 пры Сінодзе створана спец. камісія па яе рэстаўрацыі; у 1914 архітэктар П.П.Пакрышкін падаў у сінодскую камісію пра-ект рэстаўрацыі храма. У 1910 і 1935 праведзены работы па кансервацыі, у 1970 — кансервацыйна-рамонтныя. Захаваліся паўночная і частка заход-няй сцяны, апсіда са скляпеннямі і 2 міжнефа-выя слупы. Знаходзіцца на рэстаўрацыі. Дзейні-чае. 24.9.1995 храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксей II.
    Царква — помнік старажытнарус. і візант. царк. дойлідства. Мураваная крыжова-купальная 6-стоўпная 3-нефавая 3-апсідная базіліка. Аб’ём храма завяршаўся адным купалам і меў пазака-марнае пакрыццё. Фасады раскрапаваны слаёны-мі 3-ступеньчатымі лапаткамі. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы раўнарадавай муроўкі. Выка-рыстаны цагліны лякальныя, трапецападобныя, з паўкруглым шырокім бокам, са скошаным вуг-лом. На тарцах некаторых цаглін ёсць знакі. Фа-
    Гродзенская Барыса-Глебская (Каложская) царква
    Літаграфія
    з акварэлі Н.Орды. 19 ст.
    ГРОДЗЕНСКАЯ — ГРОДЗЕНСКАЯ
    77
    сады ўпрыгожаны ўстаўкамі з паліраваных валу-ноў і маёлікавых плітак карычневага, зялёнага і жоўтага колераў. Памеры камянёў у сценах па-мяншаюцца ўгару, што візуальна яе аблягчае. 3 маёлікавых плітак набраны крыжы. На гал. фаса-дзе ўваходны арачны праём. Унутраная прастора расчлянёна круглымі слупамі на прамавугольных цокалях, уверсе паступова набываюць крыжапа-добную форму: 4 усходнія падкупальныя, 2 заход-нія пад хорамі, якія абапіраліся на корабавае скляпенне. У тоўшчы сцяны апсіды размешчаны вузкія лесвіцы, якія вялі на драўляныя бакавыя га-лерэі, аб’яднаныя з хорамі (не захаваліся). Асаблі-васць інтэр’ера — мноства керамічных збаноў-га-ласнікоў, умураваных у верхнія часткі паўночнай, заходняй і паўднёвай сцен і скляпенні. Сцены бы-лі аздоблены фрэскавым жывапісам (амаль не за-хаваўся; вядомы па малюнках Гразнова). Падлога была з квадратных маёлікавых плітак. Цэнтраль-ная апсіда вылучана 2-ярусным драўляным ікана-стасам (створаны ў 1996—99, мастак-рэстаўратар А.ЛьяНаў). ЛМ.Кулаіін.
    ГРЙДЗЕНСКАЯ вёрхняя царква — помнік стараж. дойлідства. Пабудавана на мяжы 13 і 14 ст. на месцы ГроЗзенскай Ніжняй царкш на тэр. Гродзенскага Старога замка. Выяўлена ў 1933 у час. археалагічных раскопак Ю.Ядкоўскім. Заха-валіся: усходняя частка сцен, частка паўночнай сцяны з паўночна-заходнім вуглом, унутраны слуп (з 1939 захоўваецца ў асобным павільёне). Гэ-та быў невялікі (8,9 х 8,9 м) квадратны ў плане храм з паўкруглай выступаючай апсідай. Вуглы яго былі абрэзаны, што нагадвае абрысы Ніжняй царквы. Падмурак складзены з 2—3 радоў камя-нёў, у муроўцы выкарыстаны тонкая і тоўстая брусковая цэгла. На думку археолага М.М.Вароні-на, будынак быў атынкаваны, але гэта малавера-годна, бо тынкоўка на Беларусі паявілася ў 16 ст. Падлога была цагляная. У сярэдзіне будынка знойдзены рэшткі крыжовага ў плане слупа са зрэзанымі вугламі, які, на думку Вароніна, быў зроблены значна пазней. Больш познімі ён лічыў і яшчэ 2 слупы, што аддзялялі апсіду ад асноўнага аб’ёму будынка. Варонін прапанаваў першапачат-ковую рэканструкцыю плана царквы ў выглядзе бесслуповага аб’ёму з вялікай апсідай. Пра час уз-нікнення помніка ў даследчыкаў няма адзінай думкі. Польскія вучоныя лічылі, што храм пабу-даваны ў 13 ст. Ю.Вайцяхоўскі звязваў існаванне царквы з часам княжання Міндоўга (1230—60-я г.), але, на яго думку, яна магла знаходзіцца і ў замку вялікага кн. Вітаўта. Варонін лічыў, што царква пабудавана ў 14 ст., пазней ён датаваў храм кан-цом 14 — пачаткам 15 ст. Даследчыкі С.Абрамаў-скас і В.Левандаўскас лічаць, што храм пабудава-
    Гродзенская Барыса-Глеб-ская (Каложская) царква.
    ны ў 2-й палавіне 13 ст. Параўноўваючы цэглу гэ-тага храма з цэглай інш. тагачасных помнікаў Бе-ларусі і Літвы (Крэўскі і Лідскі замкі, мураваныя збудаванні Навагрудка і Вільні), можна зрабіць вывад, што храм пабудаваны на мяжы 13 і 14 ст. У 1-й палавіне —сярэдзіне 16 ст. Верхняя царква існавала як замкавы храм і была разабрана ў час будаўніцтва замка Стафана Баторыя ў апошняй чвэрці 16 ст. АЛТрусаў.
    ГРбдЗЕНСКАЯ ВЫШбЙШАЯ ДУХбў-НАЯ СЕМІНАРЫЯ — духоўная рымска-ката-ліцкая вышэйшая навучальная ўстанова. Засн. ў Гродне ў 1990 1-м апостальскім адміністратарам біскупам Т.Кандрусевічам. Рыхтуе святароў. Тэр-мін навучання 6 гадоў. Выкладаюцца: лац., ан-глійская, нямецкая, польская, рус., бел. мовы; фі-ласофія, тэалогія, літургія і інш. прадметы філа-софскага і тэалагічнага зместу. Узначальвае семі-нарыю рэктар, якога, як і прарэктара, і выкладчы-каў, назначае дыяцэзіяльны біскуп. Размешчана ў будынку ГроЗзенскага кляштара бернардзінцаў.
    ГРбдЗЕНСКАЯ НІЖНЯЯ ЦАРКВА — помнік архітэктуры 12 ст. Шасціслуповы храм памерам 16,8 х 11,6 м, з трыма апсідамі і зрэза-нымі вугламі. Стаяў на тэр. Гродзенскага Старога замка, на былым дзядзінцы. Захаваліся рэшткі сцен, драўлянай алтарнай сценкі, падлогі з кера-мічных плітак. Рэшткі заходняй і паўднёвай сцен на вышыню ад 2 да 3,5 м выяўлены ў час земля-ных работ 1932—33, якімі кіраваў Ю.Ядкоўскі. У 1937—39 даследаваў ЗДурчэўскі, які лічыў, што царква загінула ў час пажару 1183 і потым не ад-наўлялася; на мяжы 13—14 ст. на яе месцы пабу-давана Гродзенсхая Верхняя царква. У 1949 раскоп-кі храма прадоўжыў М.М.Варонін. Адкапаны паў-ночна-заходні слуп меў зрэзаныя вуглы. Фасады і інтэр’ер былі аздоблены плоскімі лапаткамі. Унут-раныя паверхні сцен мелі шматлікія адтуліны,
    78
    ГРОДЗЕНСКАЯ — ГРОДЗЕНСКАЯ
    што ўтвараліся гарлавінамі галаснікоў. У паўднё-ва-заходнім куце будынка размяшчаліся цагляныя вітыя ўсходы, якія вялі на хоры. Муры царквы складзены з плінфы, некаторыя цагліны маюць на тарцах знакі. Фасады храма былі ўпрыгожаны керамічнымі паліванымі пліткамі рознай формы, вялікімі шліфаванымі камянямі і паліванымі круглымі блюдамі. Захаваліся рэшткі падлогі з ке-рамічных паліваных плітак, якія стваралі склада-ны геаметрычны малюнак. Царква не мела фрэс-кавай размалёўкі. Былі прасочаны таксама рэшткі драўлянай алтарнай сценкі, некалі аздобленай шматлікімі меднымі пласцінкамі з рознымі ма-люнкамі. Варонін лічыў, што царква пабудавана ў 2-й чвэрці — сярэдзіне 12 ст. ГІ.А.Рапапорт да-туе храМ 2-й пал. 12 ст. Каляровую рэканструк-цыю маёлікавай падлогі царквы зрабіла М.у.Ма-леўская. АЛТ/^гаў.
    ГРЙДЗЕНСКАЯ ПРАВАСЛАўНАЯ ЕПАР-ХІЯ. Утворана ў 1900 з часткі Літоўскай праваслаў най епархіі на тэр. Гродзенскай губ. 3 1923 у скла-дзе Польскай праваслаўнай царквы (тэр. Беластоц-кага і Навагрудскага ваяв.). У 1940 адноўлена пад уладай Маскоўскай патрыярхіі на тэр. Баранавіц-кай, Беластоцкай (1940—41), Гродзенскай (з 1944) абласцей. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі 1941-—44 Г.п.е. —экзархат Беларускай аўтахсўйш-най праваслаўнай царквоі. У 1950-я г. епархія скаса-вана і ўвайшла ў склад Мінсхай праваслаўнай епар-хіі (да 1985 дзейнічала 53 храмы). Адноўлена ў лют. 1992. Ахоплівае 8 адм. раёнаў Гродзенскай вобл.: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гро-дзенскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчу-чынскі. У царк.-адм. адносінах падзелена на 7 блага-
    чынных акруг (благачынняў): Гродзенскую, Ваўка-выскую, Бераставіцкую, Зэльвенскую, Мастоў-скую, Свіслацкую і Шчучынскую. У канцы 1999 ў епархіі была 81 абшчына, дзейнічалі 79 храмаў, 5 малітоўных дамоў, 1 храм пры бальніцы, Свята-Раства-Багародзіцкі манастыр у Гродне. Епархія выдае «Гродненсхйе Епархйаленые Ведомостй». Тыту-лы правячых архірэяў — епіскапаў: гродзенскі і брэсцкі (1900—15, 1948—49, 1950—51), гродзен-скі і беластоцкі (1918—22, 1941—44), гродзенскі і навагрудскі (1923—39), гродзенскі і баранавіцкі (1940—41, 1945—47), гродзенскі і лідскі (1947— 48), гродзенскі і ваўкавыскі (з 1992). 3 лют. 1996 епархіяй кіруе епіскап гродзенскі і ваўкавыскі Ар-цемій (А.А.Кішчанка). У мінулым Г.п.е. кіравалі епіскапы Іаакім (І.А.Аявіцкі, 1900—03), Ніканор (Н.Ц.Каменскі, 1903—05), Міхаіл (В.Ф.Ермакоў, 1905—15, з 1912 архіепіскап), Уладзімір (В.М.Ці-ханіцкі, 1918—22), Алексій (А.Грамадскі, 1923—34, з 1928 архіепіскап), Антоній (Марценка, 1934—35), Сава (Г.Саветаў, 1936—39), Панцсляй-мон (П.С.Ражноўскі, 1940—41), Венедыкт (Баб-коўскі, 1941—44, з ліст. 1941 архіепіскап), Варса-нофій (К.ДТрыневіч, 1945—48), Паісій (П.П.Аб-разцоў, 1948—49), Сергій (С.І.Ларын, 1950—51), Валянцін (Ц.А.Мішчук, 1992—94). В.А.Ант„наў
    ГРрДЗЕНСКАЯ ПРАЧЬІСЦЕНСКАЯ ЦА-РКВА — помнік архітэктуры 12 ст. Пабуда-вана ў тэхніцы рознаслаёвай муроўкі з выкары-станнем дэкаратыўных элементаў. Ад гал. фасада захаваўся толькі падмурак. У апсіднай частцы му-роўка сцен захавалася на вышыню 1,5 м, яна па-ніжаецца ў заходнім напрамку. У 1-й палавіне 15 ст. бажніца была капітальна адрамантавана буйнапа-
    Гродзенскі езуіцкі калегіум Галоўны фасад касцёла.
    Гродзенскі касцёл імя св. Францыска Ксаверыя (б.