• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    У савецкай філасофіі і культуралогіі паняцце Г. празмерна сацыялагізавана, разглядалася з пун-кту погляду догмаў марксісцка-ленінскай ідэало-гіі. Вузкакласавая пралетарская арыентацыя ў эка-номіцы, грамадскім быцці і палітыцы, адмаўлен-не хрысц. гуманістычных каштоўнасцей з пазіцыі вульгарнага матэрыялізму і атэізму, рух грамад-ства да сусв. камунізму выдаваліся за «рэальны Г.», які проціпастаўляўся «абстрактнаму Г.» папя-рэдніх этапаў развіцця грамадскай думкі і культу-ры. Усё гэта вялося пад лозунгам «гуманізацыі грамадскіх адносін» і пабудовы бяскласавага ка-муністычнага грамадства, якое абвяшчалася кан-чатковым вынікам сусв.-гіст. развіцця па шляхах татальнай класавай барацьбы. Бел. мова, літарату-ра, фальклор, народная маст. творчасць і нац. маст. культура, нягледзячы на ідэалагічны і адм. націск з боку КПСС—КПБ і паслухмяных ёй дзярж. і афіц. грамадскіх структур, заставаліся апошнім апірышчам бел. Г. Пасля частковага пе-раадолення т.зв. «культу асобы Сталіна» і партыйна-бюракратычнага кантролю ў 2-й палавіне 1950 — 1-й палавіне 1960-х гадоў пачалося сістэматычнае вы-вучэнне і вяртанне народу гуманістычных трады-цый бел. культуры. Гэты працэс паскорыўся пасля абвяшчэння незалежнай Рэспублікі Беларусь.
    Aim.: Очеркм мстормй фйлософской в соцйологмческой мыслм Бслоруачч (до 1917 г.). Мн., 1973; Ндем гуманмзма в об-цдтвенно-полнтнчдкой м фмлософской мыслч Белоруссмн (до-октябрьскнй пермод). Мн., 1977; К о н о н В.М. Ог Ренессанеа к классйцнзму: (Становленме эстетмч. мыслн Белоруесмм в
    88
    гумлнізм — гусоўскі
    Да арт.
    Гусоўскі М.
    А.М а р а ч к.і н .
    Мікола Гусоўскі.
    XVI—XVIII dd.). Мн., 1978; Я г о ж . Ая вытокаў самапазнан-ня: Станаўлсннс духоўных каштоўнасцсй у святле фальклору. Мн.. 1989. у.М.Конан.
    ГУСЙЎСКІ Мікола (1470-я гады — пасля 1533) — беларускі і польскі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай паэзіі. Найб. верагодна, паходзіў з сям’і селяніна-паляў-нічага з в. Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі. У сталыя гады жыў у Польшчы, служыў пры двары свайго мецэната біскупа Эразма Вітэлія (Цёлка). Паводле нядаўна выяўленага ў Варшаве тастамен-та С.Гальшанскай, складзенага ў 1518 у воўпе пад Ваўкавыскам і заверанага Г., паэт у той час меў духоўны сан (называў сябе клірыкам Перамыш-ленскай епархіі) і часам выконваў абавязкі публіч-нага натарыя. У 1520—22 у складзе пасольства ВКЛ, якое ўзначальваў Э.Вітэлій, пабываў у Рыме, дзе напісаў на лац. мове паэму «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра постаць, дзікасць зубра i паляванне на яго») і шэраг вер-шаў (выд. у зб. «Песня пра зубра». Кракаў, 1523). Апошнія гады жыцця правёў у Польшчы, цяжка хварэў, але займаўся літ. дзейнасцю. Напісаў і вы-даў паэмы «Новая і славутая перамога над турка-мі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта» (1525) і інш. Г. — заснавальнік лаціна-моўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі, стваральнік першай, адрасаванай еўрап. чытачу рэалістычнай ліра-эпічнай паэмы пра нашу краіну — «Песня пра зубра». Змест твора засн. на асабістых назі-раннях, уражаннях і перажываннях аўтара, вылу-чаецца багаццем, арыгінальнасцю і самабытнас-цю, цеснай сувяззю з бел. рэчаіснасцю, глыбокім патрыятызмам. 3 вялікай мастацкай сілаю апісаў прыроду роднага краю (называе яго Літвою) і па-ляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва
    падаў і ўславіў ратныя і працоўныя справы свай-го народа, яго гераічнае мінулае. Вобраз зубра — сімвал Бацькаўшчыны. Аўтар асуджае братазабой-ныя войны, антынародную палітыку ўладароў, заклікае хрысц. народы Еўропы да яднання перад турэцкай пагрозай. У паэме выявіўся рэнесансавы эстэт. ідэал паэта з яго верай у дзейнага гарманіч-на развітага, духоўна і фізічна дасканалага чалаве-ка. «Песня пра зубра» — каштоўная крыніца для вывучэння біяграфіі аўтара і яго поглядаў, паз-нання эпохі, у якую ён жыў, прыроды, этнагра-фіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту на-шых продкаў, іх заняткаў, вераванняў, гісторыі Беларусі на мяжы сярэднявечча і Адраджэння. Г. стварыў станоўчы ў эпічных традыцыях вобраз вялікага кн. Вітаўта як магутнага і справядлівага валадара, таленавітага палкаводца і мужнага воі-на, што ў многім пераклікаецца з летапісным. Інш. творы Г. таксама нясуць пэўную гіст. інфар-мацыю. На бел. мову «Песню пра зубра» пераклалі Я.Семяжон (Полымя. 1969. № 6) і У.ІІІатон (Спад-чына. 1991. № 2). Інш. творы Г. перакладзены такса-ма на польскую, рус., літоўскую, укр. мовы. У сувязі з 500-годдзем з дня нараджэння Г., якое адзначалася ў 1980, яго імя ЮНЕСКА унесла ў каляндар памят-ных міжнар. дат, у Мінску была наладжана маст. выстаўка. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
    7k: Песня пра зубра. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980.
    Літ.: К о н о н В.М. От Ренессанса к класснцнзму. Мн.. 1978; Д о р о ш е d н ч В.М. Новолатмнская поэзня Белоруссмм н Лмтпы. Псрвая половмна 16 в. Мн.. 1979; Порецкнй Я.М. Нмколай Гусовскмй. Мн., 1984; К а л е с н і к У.А. Мікола Гусоў-скі // Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны псрыяд. Мн.. 1985. Р.А.Чамярыцкі
    Да арт.
    Гусоўскі М.
    «Песня пра зуб-ра». Вокладка.
    Кракаў. 1523.
    «ДА ЗЛУЧЙННЯ» — беларуская рэліпйная газета грэка-католікаў у Заходняй Беларусі. Выда-валася ў 1932—37 у Вільні на бел. мове [рэдак-цыя ў Слоніме, з 1934 —у Папскай духоўнай се-мінарыі ў г. Дубна ў Заходняй Украіне (цяпер Ро-венская вобл.)]. Рэдактар святар А. Неманцэвіч. Дру-кавала Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адра-джэння уніі на Беларусі, хроніку рэліг. жыцця. Змясціла працу М.Бярдзяева «Аб’яднанне хрысці-ян Усходу і Захаду». Мела куток для дзяцей. Ся-род сталых аўтараў святары Б.Пачопка, Я.Урбан і
    інш. Выйшлі 60 нумароў.
    Г.В.Ба^кін.
    ДАБШдЭВІЧ (Dobszewicz) Бенядзікт (12.3.1722— 1799) — тэолаг, філосаф, прадстаўнік эклектыч-най філасофіі Беларусі і Літвы. Нарадзіўся каля Навагрудка Гродзенскай вобл. Скончыў Навагруд-скі езуіцкі калегіум, Віленскую езуіцкую акадэ-мію. Выкладаў у іх і ў Полацкім езуіцкім калегіу-ме (з 1773 дэкан тэалагічнага ф-та Віленскай ака-дэміі). Прызнаваў і прапагандаваў філасофскія і прыродазнаўчанавук. ідэі П.Гасендзі, РДэкарта, І.Кеплера, І.Ньютана, геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка і яго паслядоўнікаў («Погляды но-вых філосафаў», 1760). Фундаментальнымі пала-жэннямі логікі лічыў прынцыпы дастатковай пад-ставы і сумлення («Лекцыі па логіцы», 1761). Прызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае (пазнан-не фактаў, іх успрыняцце), філасофскае (раскрыц-цё прычын і асновы прадмета) і матэматычнае (пазнанне колькасных адносін). Паводле Д., мэта навукі — дасягненне ісціны для карысці чалавека. Ісціну падзяляў на лагічную, метафізічную і ма-ральную. У філасофскіх поглядах прытрымліваў-ся картэзіянства пазнейшага часу, спалучаў тэала-гічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэч-насцей у яго сістэме, якія выразна выявіліся ў кн. «Тэзісы ва універсальную філасофію» (1763). Псі-халогія ў сістэме Д. разглядалася як самастойная частка, але па сутнасці звязаная з метафізікай і натуральнай тэалогіяй. 3 аднаго боку, ён зыступаў як натураліст-даследчык, з другога, — тэолаг-пра-
    фесіянал. Душу ён лічыў духоўнай субстанцыяй, звязанай з Богам, але цесна звязанай з целам (з нервамі і г.д.). Для Д. свет — гэта тварэнне Бога, нягледзячы на тое, што ён часам у логіцы, філасо-фіі ці ў фізіцы пагаджаўся з матэрыялістамі.
    Э. К^арашэвіч.
    ДАВЫД (канец 11 ст. да н.э. — каля 950 да н.э.) — цар Ізраільска-Іудзейскай дзяржавы. Прас-лаўляецца царквой як лагодны праведнік, але з біблейскага апісання яго жыцця відаць, што ён быў дэспатам. Д. стварыў цэнтралізаваную дзяр-жаву са сталіцай у Іерусаліме. 3 мэтай надаць Іе-русаліму большае значэнне ён перанёс туды каў-чэг запавету і заснаваў богаслужэнне пры ім. Рэ-ліг. традыцыя прыпісвае Д. аўтарства псалмоў. 3 развіццём у іудаізме веры ў прыход месіі Д. стаў ушаноўвацца і як продак месіі. У хрысціянстве Хрысту прыпісваецца паходжанне ад Д.
    ДАДдЭРКА, Дзядзерка Якаў Ігнацій (1751— 24.12.1829) —першы мінскі рымска-каталіцкі епіскап. Нарадзіўся на Валыні. Сваё служэнне пачаў у езуітаў, потым доўгі час служыў у Вільні настаўнікам семі-нарыі, прыходскім святаром, прафесарам права ў акадэміі. 3 1792 займаў пасаду епіскапа-суфрага-на, 28.4.1798 прызначаны мінскім епіскапам. У 1810 засн. у Мінску Таварыства дабрачыннасці, распачаў будаўніцтва дома для бяздомных, сірот, жабракоў і невылечных хворых. У 1812 прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Полацкай езуіцкай акадэміі. Прыхільнасць Д. да Напалеона I у час вайны 1812, прадузятасць у адносінах да правасл. царквы выклікалі гнеў рас. імператара Аляксан-дра I, які перадаў Д. на суд мітрапаліта С.І.Богуш-Сестранцэвіча. 16.5.1816 Д. быў пазбаўлены паса-ды і адпраўлены з Мінска на Валынь пад нагляд луцкага біскупа.
    ДАЖБбг — язычніцкае бажаство ўсходніх славян, бог сонца і агню; пазней бог земляроб-ства, урадлівасці, дабрабыту. Сын Сваро/а. У Кіеў-скай Русі Д. пакланяліся (яго ідал быў пастаўлены
    90
    ДАМАВІК — ДАНІІЛ
    побач з Перуном і інш. багамі на капішчы за це-рамным дваром у Кіеве). Як сімвалічны вобраз трапляецца ў стараж.-рус. літаратуры (першае ўпа-мінанне ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 980). У «Слове аб палку Ігаравым» Д. выступае як продак і апякун Русі і стараж.-рус. народа.
    ДАМАВІК, хатнік, гаспадар — воб-раз у старадаўніх павер’ях беларусаў. Яго ўяўлялі ў выглядзе старога ў белай вопратцы, з сівой ба-радою і доўгімі валасамі. Лічылася, што ён жыве пад печчу ці за печчу (падпечнік, запечнік) або ў сенях, каморы, клеці. Паводле павер’я, у кожнай хаце быў свой Д (увасабляў памерлага гаспадара — апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку, назі-раў за сямейным побытам, караў тых, хто нядбай-на вёў гаспадарку і быў вінаваты ў сямейных сварках. Людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памі-нальныя і святочныя дні яго звалі да стала, «час-тавалі», звярталіся з просьбай, каб не рабіў шко-ды. Рэліг. значэнне вобраз Д страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў бел. фальк-лоры.
    ДАМІНІКАНЦЫ (позналац. dominicani, fratres praedicatores браты-прапаведнікі) — каталіцкі «жаб-рацкі» манаскі ордэн. Назва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гусмана (1170—1221), кана-нізаванага ў 1234. Створаны ў пач. 13 ст., зацвер-джаны папам Ганорыем III у 1216. Статут ордэна складзены на падставе статута св. Аўгусціна (гл. Аўгусцінца). Дамінік актыўна змагаўся з ерасямі, таму гал. кірункам яго ордэна стала прапагандыс-цка-місіянерская дзейнасць. Пры папе Грыгорыі IX (1227—41) Д. атрымалі шэраг прывілеяў. Ім была даручана і інквізіцыя. «Жабрацкі» характар ордэна не заўсёды вытрымліваўся. У 1475 і 1477 Д. афіцыйна дазволена валодаць маёмасцю і мець сталыя крыніцы прыбытку. Папства выкарыстоў-