Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
япсгтмгголй Jimas укгі мдкут
mi км ьтс м i ж н sвт мЛ<_»_лн д w n o ya д a n 6 o q a n HmMBOTkStCRiTkYASKI ГПОАМНЛГТПНППНПІІ
Першы аркуш Друцкага евангелля.
Рэканструкцыя застаўкі В.Яўкайкіна.
скдадзе старэйшага віленскага духавенства і кары-сталіся асобай пашанай (будынак царквы захаваў-ся; да пачатку 20 ст. царква дзейнічала ). У 18 ст., верагодна, у час Паўночнай вайны 1700—21 і на-ведвання царом Пятром I Вільні (1705) Евангелле было перададзена (падаравана?) свяшчэннаслужы-целям Рускай праваслаўнай царквы (некаторы час належала вяліканаўгародскаму архіепіскапу Феа-досію Яноўскаму). Далейшая гісторыя Евангелля і яго месцазнаходжанне дакладна не ўстаноўлены. У 1965 «аб каштоўнай знаходцы» — Друцкім Евангеллі, — якое «не было вядома ў на-вуцы», паведаміў савецкі гісторык акадэмік М.М.Ціхаміраў. На яго думку, «тэкст Евангелля пакуль яшчэ нікім не вывучаны з лінгвістычнага пункту гледжання», мае «важнае значэнне для гісторыі беларускай мовы», а яго значнасць для гісторыі Беларусі «яшчэ цяжка ацаніць». Друцкае Евангелле зберагаецца ў бібліятэцы Сібірскага ад-дзялення Расійскай акадэміі навук у Навасібірску, a яго фотакопія — Цэнтральнай бібліятэцы Нацыя-нальнай АН Беларусі ў Мінску (факсімільнае выдан-не — у кнізе «Друцк летапісны. Друцкае Евангелле», 2001.
/І/w.: Внноградов А. Путеводнтель по Вмльне н ее окрестностям. 2-е нзд. 1905; Тнхомнров М.Н. Опнсанме Тнхомнровского собранмя рукопмсей. М., 1968; Друцк ста-ражытны. Мн., 2000; Друцк летапісны. Друцкае Евангелле. Мн.. 2001; Друцкое Евангелме: его открытме н оценка акаде-мяком М.Н. Тнхомнровым//Древнему Друцку 1000 лет. Ма-терналы к научно-практнческой конференцмн. Внтебск, 2001.
Р. ЧЛянбксвіч.
дувбвіч Іван (?—1646) — беларускі і ўкра-інскі царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Прыхільнік царк. уніі 1596. У палемічных творах «Пра вярхоўную ўладу ў царкве божай» (Львоў, 1644), «Правільны каляндар» (Вільня, 1644) шыро-ка выкарыстоўваў бел.-літоўскія і ўкр. летапісы, маскоўскія хронікі, заходнееўрап. літаратурныя крыніцы. Высока ацэньваў каляндарна-астрана-мічныя даследаванні М.Каперніка, разам з тым адмаўляў яго геліяцэнтрычную тэорыю.
Г. Я. Гал снчан ка.
96
дух — ДУХАВЕНСТВА
ДУХ — філасофскае паняцце, што азначае нематэрыяльны пачатак у адрозненне ад матэры-яльнага, прыроднага. Азначае таксама мысленне, псіхічныя здольнасці, пачатак, які вызначае паво-дзіны, унутраную маральную сілу асобы (духоў-насць). У гісторыі філасофіі Д. трактаваўся як па-няцце (панлагізм), субстанцыя (пантэізм), асоба (тэізм, персаналізм). У рацыяналізме вызначаль-ным бокам Д. лічыцца мысленне, свядомасць, у ірацыяналізме — пазаразумовыя аспекты (воля, пачуццё, уяўленне, інтуіцыя і г.д.). Дыялектычны матэрыялізм звязвае духоўнае з працэсам і выні-кам чалавечай дзейнасці, з духоўнай вытворчас-цю. У стараж.-грэч. філасофіі Д. — пнеўма, нус, логас; у рэліг.-містычных уяўленнях — бесцялес-ная, звышнатуральная істота (гл. напр., Тройца).
В.В.Красном.
ДУХ СВЯТЫ — трэці член хрысціянскай бос-кай тройцы, поруч з Богам-Айцом і Богам-Сы-нам. Адным з разыходжанняў паміж католікамі і правасл. з даўніх часоў з’яўляецца пытанне- аб «зыходжанні Святога Духа» (т.зв. спрэчка пра фі-ліоквэ). Каталіцкая царква вучыць, што Д.С. зы-ходзіць «ад Айца і Сына». Правасл. царква лі-чыць, што Д.С. выконвае волю толькі Бога-Ай-ца. У пратэстантызме ў розных варыянтах існу-юць абодва пункты погляду, але ўвогуле найб. значэнне надаецца Д.С. Такая пазіцыя асабліва характэрная пяцідзесятнікам, руху святасці, ры-вайвелізму. Рывайвелістычныя т-вы лічаць, што для паспяховага «духоўнага росту» веруючага недастаткова воднага хрышчэння; неабходна яшчэ адна ступень — хрышчэнне Д.., якое па-вінна суправаджацца цудатворствам, прароц-твам і інш.
ДУХАБдРЫ, д у х a 6 о р ц ы — адзін з кі-рункаў духоўных хрысціян, сектанцкая плынь, што ўзнікла ў Расіі ў 2-й палавіне 18 ст. Назва па-ходзіць ад «барацьбы за дух і ісціну». Асновы ву-чэння Д. выкладзены ў псалмах «Жывотнай кні-гі», дзе трактуецца гал. іх паняцце: Бог — усюды-існы дух. Д. не прызнавалі таінстваў, абрадаў (ак-рамя шлюбу), святароў, манаства, адмаўлялі свец-кую і духоўную ўладу, выступалі супраць дзяржа-вы і Рус. правасл. царквы. За непадпарадкаванне ўладам і адмаўленне ад воінскай службы праследа-валіся царскім урадам, неаднаразова зведвалі дэ-партацыі. У канцы 19 ст. частка Д. перасялілася ў Канаду. Невялікімі групамі жывуць на Паўн. Каў-казе, у Азербайджане, у Растоўскай, Тамбоўскай, Арэнбургскай абласцях Расіі, на Д Усходзе, Украіне і ў Сярэдняй Азіі.
ДУХАВЁНСТВА — асобная іерархічная кар-парацыя прафесійных служак культу ў розных рэ-лігіях, якая выконвае ролю пасрэдніка паміж Бо-гам і вернікамі, ажыццяўляе арганізацыйныя, ма-гічна-культавыя дзеянні і прапаведуе веравучэнне пэўнай рэлігіі. Д. сфарміравалася ў стараж. часы на аснове жрзцтва і па сутнасці з’яўляецца пра-даўжальнікам яго традыцый. У залежнасці ад свайго становішча і функцыі ў царкве Д. падзяля-ецца на вышэйшае і ніжэйшае. У некаторых рэлі-гіях прадстаўнікоў вышэйшага Д. шануюць як на-меснікаў Бога на зямлі (папа рымскі ў каталіцыз-ме) або як увасабленне бажаства (далай-лама ў ла-маізме, кіраўнік секты ісмаілітаў). У шэрагу рэлі-гій Д. падзяляецца на белае (абслугоўвае прыход, храмы; складаецца з асоб жанатых, што знахо-дзяцца ў адным шлюбе, неразведзеных) і чорнае (спалучае манаства са свяшчэнніцкім санам, дае зарок бясшлюбнасці, поўнага паслушэнства і г.д.). У першых хрысц. абшчынах Д. не існавала. У 2 ст. склаўся інстытут епіскапаў (кіраўнік хрысц. абшчын). У 4 ст. пашырылася манаства, потым на аснове епіскапата ўзнікла папства. Канчаткова ў хрысціянстве Д. сфарміравалася ў 5 ст., пасля таго, як яно стала дзярж. рэлігіяй Рымскай імпе-рыі. У Стараж. Русі, у т.л. і Беларусі, куды хрыс-ціянства прыйшло ў канцы 10—11 ст. з Візантыі, паступова фарміраваліся кадры свяшчэннаслужы-целяў, усталёўвалася выразная царк.-адм. структу-ра, якая складалася з епархій на чале з епіскапамі. Узначальваў іерархію Д. кіеўскі ліітрапаліт, што падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыяр-ху. У 1448 на чале Рускай праваслаўнай царквы быў пастаўлены мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Русі. У 1589 вышэйшы правасл. іерарх быў пасвячоны ў сан патрыярха. У 14—15 ст. амаль усю тэр. Бела-русі ахоплівала Віленскае біскупства (дыяцэзія), якое налічвала 259 парафій каталіцкай царквы. Д. тут было прадстаўлена арцыбіскупамі, біскупамі, суфраіанамі, плябанамі (пробашчамі), вікараямі і інш. Падобная структура Д. была характэрна і для Беларускай ірэка-каталіцкай царква, якая ўста-лявалася ў выніку Брэсцкайуніі 1596. У 1790 у 14 бел. паветах ВКЛ было 143 правасл., 1199 уніяц-кіх, 83 рымска-каталіцкія і 16 кальвінісцкіх пры-ходаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі слу-жылі 104 протаіерэі, 1924 святары, 234 протадыя-каны, дыяканы і паддыяканы, 1911 псаломшчы-каў, прычэтнікаў, пеўчых і званароў. 3 2-й палаві-ны 16 ст. на Беларусі разгарнула дзейнасць і ства-рыла свае абшчыны пратэстанцкае Д. — кальві-ністы, лютэране, антытрынітарьіі. Мячэці му-сульм. абшчын, якія таксама існавалі на Беларусі,
ДУХОЎНА — ДУША
97
абслугоўваліся муламі (імамамі) і муэдзінамі (па-мочнікамі).
Рэліг. жыццё і дзейнасць Д. на Беларусі сталі актыўна адраджацца ў 1990-я г. На 1.1.2001 зарэ-гістравана 26 рэліг. канфесій, 2663 рэліг. абшчы-ны. Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) аб’яд-ноўвае 1172 абшчыны. Дзейнічаюць 978 і будуец-ца 135 правасл. цэркваў. У благачынных акругах служыць 1021 святар. Дзесяць правасл. епархій узначальваюць 2 архіепіскапы і 8 епіскапаў, кіраўніком БПЦ з’яўляецца Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філа-рэт. Вышэйшую іерархію рымска-каталіцкай цар-квы (аб’ядноўвае 417 абшчын) з 1994 узначальвае арцыбіскуп, мітрапаліт мінска-магілёўскі карды-нал Казімір Свёнтак. У 1999 Ватыканам створана Канферэнцыя біскупаў на Беларусі (5 епіскапаў). Дзейнічаюць 342 і будуюцца 36 касцёлаў, у якіх служаць 274 ксяндзы. У дэканат Бел. грэка-каталіцкай царквы уваходзіць 13 абшчын. Розныя катэгорыі Д. абслугоўваюць 470 абшчын Саюза хрысціян веры евангельскай (прэзідэнт Ф.К.Марчук), 268 — Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў (прэзі-дэнт А.І.Фірысюк), 58 — хрысціян поўнага Еван-гелля, 48 — адвентыстаў сёмага дня, 26 — свед-каў Іеговы, -34 — старавераў; 24 — мусульм. аб-шчыны, 22 іўдзейскія абшчыны і інш. Падрых-тоўкай Д. на Беларусі займаюцца духоўныя наву-чаленыя ўстановы. Т.І.АЗула
ДУХдўНА-РЫЦАРСКІЯ ЙРДЭНЫ — ва-енна-рэлігійныя аб’яднанні, арганізаваныя на ўзор каталіцкіх манаскіх ордэнаў. Узніклі ў час крыжовых паходаў як брацтвы для дапамогі па-ломнікам у Палесціне, з 12 ст. — ваенныя арга-нізацыі для аховы і пашырэння хрысц. уладанняў на Усходзе, барацьбы з мусульманамі і язычніка-мі. 3 канца 11 ст. да 1300 заснавана 12 такіх ор-дэнаў: Ордэн канонікаў шпіталя св. Яна Іеруса-лімскага (шпітальеры, прыблізна з 1070); Ордэн бедных рыцараў Хрыста і Саламонава храма (там-пліеры, з 1116 ці 1119); Авіскі ордэн (з 1162 ці 1166); Ордэн св. Міхаіла (з 1167); ордэн мечанос-цаў (з 1202); Ордэн прускіх рыцараў Хрыстовых з Добжыні (з пач.13 ст.) і інш. Іх члены давалі заро-кі ўстрымання, паслушэнства, беднасці, падзялялі-ся на братоў-воінаў, капеланаў (святароў) і братоў-служыцеляў. Ордэн узначальваў вялікі магістр (выбіраўся пажыццёва), якому падпарадкоўваліся камандзіры мясцовых аддзелаў (правінцый і балья-жаў) — магістры (прыёры), прэцэптары, каман-доры, канэтабль (ваенны саветнік караля) і інш. і пры якім перыядычна склікаўся генеральны капі-тул (савет), што валодаў заканадаўчай уладай. Ор-дэны былі незалежныя ад мясцовых свецкіх і ду-
хоўных улад і падпарадкоўваліся непасрэдна рым-скаму папу, які даваў ім значныя прывілеі. Найб. магутнымі былі т.зв. «інтэрнацыянальныя» ордэ-ны (шпітальеры, тампліеры, Тэўтонскі ордэн), якія мелі аддзелы ва ўсіх краінах Зах. Еўропы, уласныя арміі, вялікія зямельныя ўладанні і гра-шовыя сродкі. Пасля страты ў 13 ст. ўладанняў на Усходзе ордэны перанеслі дзейнасць на Зах. Еўро-пу, дзе яны сталі адной з вядучых ваенных і палі-тычных сіл. 3 умацаваннем каралеўскай улады б.ч. ордэнаў перастала існаваць.
Літ.: Печннков Б.А. «Рыцарм церквя»; Кто онм? М., 1991. Дз.М. Чаркасаў.