• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Літ.: Богдановмч А.Е. Пережнткн древнего мнросо-зерцання у белорусов: Этногр. очерк. Гродно, 1895; О р -
    100___________ДЭНАМІНАЦЫЯ — Д’ЯБАЛ_____________
    л о в М.А. Нсторня сношенмй человека с дьяволом: Репрмнт. нзд. М.. 1992. М.Ф.Піліпснка, А.А.Шым^алс^.
    ДЭНАМІНАЦЫЯ (ад лац. denaminatio на-данне спец. імя), рэлігійнае аб’яднанне, якое зна-ходзіцца ў стадыі станаўлення і арганізацыйнага афармлення.
    Д’ЯБАЛ (ад грэч. diabolos літаральна — пак-лёпнік) — у рэлігійным уяўленні нячысты дух, князь цемры, увасабленне злога пачатку на зям-лі. Д. — вобраз сінтэтычны, сфарміраваўся ў старажытнасці, мае сацыяльныя і гнасеалагіч-ныя карані. Яго гіст. крыніцай з’яўляюцца ста-раж.-ўсходнія рэлігіі. Уяўленні славян аб Д. звя-заны з міфалагічнымі канцэпцыямі аб чорце,
    злых духах, ведзьмаках. Уяўляецца ў выглядзе змея, дракона, страшэннай істоты, укрытай доў-гай поўсцю, з рагамі і капытамі. У зямным жыцці ён натхняльнік усіх нячыстых сіл, у за-магільным — валадар пекла. У хрысціянстве ён — Вельзевул, Люцыпар, анёл зла, які з-за пыхі і зайздрасці нібыта выгнаны Богам з не-ба. Менавіта ён у вобразе змея-спакусніка з’я-віўся першапрычынай грэхападзення Адама і Евы. Аналагічныя вобразы ёсць у інш. міфало-гіях (у мусульманскай — шайтан, будысцкай — мара). Вобраз Д. выкарыстоўваецца ў фалькло-ры, нар. і прафесійнай выяўленчай творчасці.
    ТІ.Афла
    ЁВА (стараж.-яўрэйскае Хава — крыніца жыц-ця) — паводле Бібліі і Карана, жонка Адама, створаная Богам з адамавага рабра; першая жан-чына на свеце і прамаці ўсіх людзей. Паводле па-дання, Е. першая парушыла боскае прадпісанне: паспытала ў Эдэме (раі) сама і ўгаварыла Адама паспытаць «забаронены плод з дрэва пазнання дабра і зла». За гэта яны былі пазбаўлены бессмя-ротнасці і выгнаны з раю. У хрысціянстве гэта паданне тлумачыцца як грэхападзенне або перша-родны грэх.
    ЕВАНГЕЛІСТЫ — паводле царкоўнай тра-дыцыі, аўтары жыццяпісанняў Ісуса Хрыста — евашелляў. Аўтарамі кананічных евангелляў лічац-ца Матўей, Марк, Лука, Іаан.
    ЕВАНГЕЛЛЕ (ад грэч. euaggelion добрая вес-тка) — агульная назва першых чатырох кніг Но-вага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (усе разам называюцца Чацвераевангелле). Паводле царк. традыцыі, напісана вучнямі Хрыс-та і іх паслядоўнікамі ў 2-й палавіне 1 ст. Прад-стаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысці-янства — матэрыялістычнага (французскія філо-сафы-асветнікі 2-й палавіны 18 ст.) і ідэалістычна-га (Б.Баўэр, Д.Штраус; 19 ст.) кірункаў — адмаў-лялі рэальна-гіст. змест Е., бачылі ў ім міфы і ле-генды 2—4 ст. Яны ацэньвалі міфалогію і рэлі-гію па-рознаму: матэрыялісты-асветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя з іх прызнавалі толькі са-цыяльна-рэгулятыўную ролю евангельскага вучэн-ня; паслядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалагіч-най школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоў-на-этычную каштоўнасць. У савецкі час ад папя-рэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленне гіста-рычнасці евангельскіх падзей і аднабаковая кры-тыка евангельскіх маральных установак, у выніку чаго т.зв. навуковы атэізм у 1920—30-я гады на-быў вульгарна-сацыялагічны кірунак. У сучасным еўрап. рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сінтэзу гіст. (багаслоўскай) і крытычна-міфалагіч-
    най інтэрпрытацый Е., спалучэння экзегетыкі і філасофскай герменеўтыкі. У полі зроку гэтай філасофіі евангельская гісторыя бачыцца як то-еснасць рэальнасці і міфа. На думку М.Бярдзя-ева, міф не ёсць адмаўленне рэальнасці, наадва-рот, ён сведчыць пра найглыбейшае быццё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выхо-дзяць за межы гісторыі ў надчасовую, вечную рэальнасць. Тры першыя Е. (ад Матфея, ад Марка, ад Лукі) у біблеістыцы названы сінап-тычнымі (грэч. synopticoc зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазіцыяй і зместам. Ад сінап-тычных Е., у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыццё Хрыста і цуды, учыненыя ім у Галілеі, адрозніваецца Е. ад Іаана Багаслова, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачала-века, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у Іудзеі. Рука-пісы-першакрыніцы Чацвераевангелля напісаны стараж.-грэч. мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям Рымскай імперыі і суседніх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі лі-чаць, што першае Е. ад Матфея напісана ў ары-гінале на арамейскай мове. Усе 4 Е., узаемада-паўняльныя паводле зместу, адзіныя паводле хрысталагічнай канцэпцыі, прызнаны хрысц. царквою кананічнымі ў адрозненне ад некана-нічных, вольных інтэрпрытацый евангельскага зместу (Е. ад Пятра, ад Андрэя, ад Філіпа і інш.; гл. Апакрбіўы}. Кананічныя Е. складаюць асн. крыніцу і крытэрый хрысціянскай веры, таінстваў і догматаў, сімвалічна выяўленых у лі-тургіі і царк. мастацтве. Пропаведзь Е., пераў-тварэнне асабістага і грамадскага жыцця павод-ле Хрыстова закону свабоды — асн. прызначэн-не хрысц. царквы.
    На Беларусі Е. бытуюць з 10 ст. Найстарэйшае з рукапісных Тураўскае евангеллс (11 ст.). Вядомы таксама рукапісныя Е.: Полацкія евангсллі (12— 14 ст.), Аршанскае евангелле (13 ст.), Друцкае евангел-
    102
    ЕВАНГЕЛЛЕ — ЕВАНГЕЛЬСКІЯ
    ле, Лаўрелшаўскае евангыле, Мсціжскас евангелле (14 сг.), Жыровіцкае евангелле (15 ст.), Шарашоўскае еван-гелле (15 — сярэдзіна 16 ст.) і інш. Евангельскія сюжэты, вобразы, сімвалы, прытчы шырока выка-рыстоўвалі ў літ. і асветніцкай дзейнасці Кірмла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ф.Скармна, В.Цяпін-скі (выдавец першага друкаванага Е. на старабел. мове), браты К.Зізаній і С.Зізаній, М.Сматрмцкі, А.Філіповіч, Сімяон Полацкі, пісьменнікі і асвет-нікі лацінска-каталіцкай традыцыі (Мікола Гусоў-скі, МК.Сарбеўскі і інш.). С.Буднбі выдаў на польс-кай мове «Новы Запавет» у арыянскай рэдакцыі (Лоск, 1574) са сваімі каментарыямі, у якіх кры-тыкаваў кананічныя Е. з пазіцый арыянскага ан-тытрынітарызму (гл. Антвітранітарыі). Асн. сю-жэт Е. — хаджэнне Ісуса Хрыста з апосталамі па землях Іудзеі і Галілеі і пропаведзь Царства Божа-га — фалькларызаваўся ў бел. легендах, наблізіў-шыся, у адпаведнасці з фальклорнай паэтыкай, да штодзённага сялянскага побыту і народных уяў-ленняў пра дабро і справядлівасць. Паводле на-родных легенд, Бог са сваімі вучнямі, звычайна з апосталамі Пятром, Паўлам і прарокам Іллёю, святымі Юрыем і Міколам вандраваў па нашым краі ад Вялікадня да Ушэсця. Святыя вандроўнікі прымалі выгляд жабракоў, выпрабоўваючы люд-скую дабрачыннасць, узнагароджвалі добрых і спагадлівых, каралі бессардэчных і скупых. Тале-навітую стылізацыю на гэту тэму стварыў М.Баг-дановіч пад назваю «Апокрыф: Ад Максіма кніж-ніка пачатак...», у якой Хрыстос бласлаўляе прыга-жосць бел. краю, песні яго народа. У народных чарадзейных казках фалькларызаваліся і набылі прыкметы народнай паэтычнай фантазіі еван-гельскія сюжэты ўваскрэсення і сімвалічны вобраз гэтага цуду — жывой вады. У бел. літаратуры і публіцыстыцы адбыўся сінтэз евангельскіх і на-родна-паэтычных уяўленняў пра ўваскрэсенне, своеасаблівая кантамінацыя багаслоўскіх і фальк-лорных ідэй-вобразаў, і на гэтай аснове сфарміра-валася ідэя бед. нац. адраджэння, сімваламі якога служылі адначасова народнае свята Купалле і хрысц. ВялікЗзснб. Пазней у асяроддзі літ.-маст. аб’яднання «Узвышша» (1926—31) узнікла ідэя «аквітызму» (лац. aqua vita жывая вада) як жыват-ворнай плыні ў бел. літаратуры. Бальшавіцкі атэ-ізм як афіц. ідэалогія ў СССР арыентаваў навуку і літаратуру на сатырычнае выкрыццё Е. (паэма К.Крапівы «Біблія»). У рамане «Хрыстос прызям-ліўся ў Гародні: Евангелле ад Іуды» (1966) У.Карат-кевіч пераасэнсаваў традыцыю народнай карна-вальнай культуры і гратэскавага амбівалентнага смеху, стварыў арыгінальны твор у стылі маст. «апокрыфа» на евангельскі сюжэт.
    Літ.: К о н а н У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989; Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 114—133. УМ.Конан.
    «ЕВАНГЕЛЛЕ ВУЧЬІЦЕЛЬНАЕ» — пом-нік старажытнабеларускага кнігадрукавання, пер-шае на Беларусі друкаванае евангелле. Выдадзена \.фёдараеы.м і 'ПМсціслаўца.м у 1569 у Заблудаве на царк.-слав. мове. Уключае таксама творы візант., балгарскай і стараж.-рус. пісьменнасці, у т.л. «Сло-ва на ўшэсце Кірылы Тураўскага». Mae прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Р.Хадкевічам. Вядома больш за 40 экзэмпляраў; неаднаразова перавыда-валася.
    ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕ — пасля-доўнікі адной з плыней пратзстантазліу, падоб-най да баптызму (гл. Баптысты\ Найб. распаўсю-джаны ў ЗША. У Расіі з’явіліся ў 1870-я г. ў арыс-такратычным асяроддзі Пецярбурга. Першапачат-ковая назва — рэдстакісты або пашкоўцы (ад імён актыўных прапаведнікаў лорда Рэдстака і палкоўніка В.А.Пашкова). 3 сярэдзіны 1890-х г. называюцца Е.х. У 1909 засн. Усерас. Саюз Е.х. на чале з І.С.Праханавым і адбыўся іх 1-ы з’езд у Пе-цярбургу. У аснову веравучэння, распрацаванага Праханавым, пакладзены агульнапратэстанцкія догматы: вучэнне аб спрадвечнай грахоўнасці ча-лавека і выратавальнай місіі Ісуса Хрыста; догмат аб другім прышэсці Хрыста і магчымасці вырата-вання толькі асабістай верай у выратавальную ах-вяру Хрыста. Іх абраднасць і царк. арганізацыя яшчэ больш спрошчаныя, чым у баптыстаў. У 1930-я г. многія кіраўнікі Саюза Е.х. і вернікі бы-лі рэпрэсіраваны; дзейнасць Саюза фактычна спынілася, адноўлена толькі ў 1942. У 1944 Е.х. аб’ядналіся з баптыстамі ў царкву Ееангйбскіх хрвісціян-баптыстаў (Саюз ЕХБ). На Беларусі пер-шыя паслядоўнікі Е.х. (пашкоўцы) з’явіліся ў 1870—90-я г. на Гомельшчыне. У 1920—30-я г. ў Зах. Беларусі замежныя місіі засн. шэраг абшчын Е.х., пераважна ў Палескім ваяв. Цяпер боль-шасць Е.х. уваходзіць у Саюз ЕХБ Беларусі. Адна абшчына Е.х. зарэгістравана аўтаномна (1997).
    Л.УВсрашча/іна.
    ЕВАНГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯНЕ-БАПТЫ-СТЫ, С а ю з ЕХБ — царква, якая ўзнікла на тэрыторыі СССР у 1944 у выніку зліцця пратэс-танцкіх плыней —Баптбістаў і еваналбскіххрбісці-ян. Кіруючым органам царквы ЕХБ да 1991 быў Усесаюзны савет ЕХБ. У 1945—47 да Саюза ЕХБ далучылася частка пяцідзесятнікаў, у 1963 — «брацкія менаніты». Царк. арганізацыя, парадак набажэнства, абраднасць і царк. дысцыпліна ЕХБ грунтуюцца на прынцыпах баптыстаў, веравучэн-
    ЕЗДРА — ЕЗУІТЫ
    103
    не — на палажэнні евангельскіх хрысціян. Пяці-дзесятнікі адмовіліся ад гласалалій (гаварэння на «іншамовах»). У 1960-я г. з Саюза выйшла найб. кансерватыўная частка вернікаў і стварыла Савет цэркваў ЕХБ. Некаторыя з іх па-ранейшаму ад-моўна ставяцца да рэгістрацыі. У 1947 з Саюза выйшла частка пяцідзесятнікаў, у 1980-я г. выхад пяцідзесятніцкіх суполак набыў масавы характар. Існуе Саюз ЕХБ Беларусі, які ўваходзіць у Сусв. СаЮЗ баПТЫСТаў. А.У.Всрашчаііна.