• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ЕЗДРА (сярэдзіна 5 ст. да н.э.) — аўтар ад-найменнай кнігі Старога Запавету і кадыфікатар Пяцікніжжа. Каля 444 да н.э. перасяліўся ў Іеру-салім, дзе разам з Неяміяй разгарнуў дзейнасць па рэстаўрацыі культа Яхве і ўзнаўленні дзеяння забарон і прадпісанняў, змешчаных у вядомых да таго часу старазапаветных кнігах. На шырокім на-родным зборы абвясціў Пяцікніжжа. Яму пры-пісваюць яшчэ 2 кнігі, якія не ўвайшлі ў канон (2 і 3 кн. Ездры).
    ЕЗУІТЫ (ад лац. Jesus Ісус) — члены каталіц-кага манаскага ордэна Таварыства Ісуса, створана-га ў 1534 іспанскім дваранінам Ігнаціем Лаёлам для барацьбы супраць Рэфармацыі і ўмацавання каталіцызму. Ордэн зацверджаны 27.9.1540 папам Паўлам III. Ён будаваўся на аснове строгай цэн-тралізацыі, ваеннай дысцыпліны і абсалютнай во-лі яе кіраўніка — генерала («чорнага папы»), які выбіраўся пажыццёва і падначальваўся толькі- па-пу рымскаму. Распрацаваная Е. сістэма маралі дазваляла ім шырока тлумачыць асн. рэліг.-духоў-ныя патрабаванні, адступаць ад клятвы, праяў-ляць неразборлівасць у сродках у паліт. барацьбе дзеля «большай славы гасподняй», што адлюстра-валася ў дэвізе, які прыпісваюць Е. — «Мэта ап-раўдвае сродкі». Усё гэта дазволіла ператварыць ордэн у моцную ўплывовую арганізацыю, якая распаўсюдзілася па Еўропе, пранікла ў многія краіны Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі, наза-пасіла вял. багацці і стварыла лепшую на той час сістэму адукацыі. У 1555 Е. з’явіліся ў Польшчы, у 1564 адкрылі калегіум у Брунсбергу (Браневе). У 1569 пачалі дзейнасць і ў ВКЛ. У 1608 створана асобная Літоўская правінцыя ордэна, куды ўвай-шла ўся тэр. Беларусі, Літвы, Мазовіі, Латвіі. У 1759 з Літоўскай правінцыі вылучылася Мазавец-кая правінцыя, у якую ўвайшла таксама частка зя-мель Беларусі. У 1770-я г. ў гэтых 2 правінцыях толькі на тэр. ВКЛ было каля 90 езуіцкіх устаноў. Каб задушыць рэфармацыйны рух у ВКЛ, які да-сягнуў тут небяспечных для каталіцкай царквы памераў, Е. выкарыстоўвалі розныя формы апра-цоўкі масавай свядомасці, у т.л. і праз свае ўста-новы, рэзідэнцыі і місіі, што вялі прапаведніц-
    «Евангелле вучыцель-нае» Каліста. Еўе. 1616.
    кую дзейнасць. Важнае значэнне надавалася дабрачыннай дзейнасці (арганізацыя прытулкаў і шпіталяў). Бел. мова выкарыстоўвалася Е. толькі для выкладання ў малодшых класах кале-гіумаў, пакуль вучні не засвойвалі латынь, на якой працягвалася далейшае навучанне. Літара-туру Е. выдавалі на лац. і польскай мовах. У пач. 1770-х г. Е. належала ў ВКЛ больш за 12 тыс. валок зямлі (каля 250 тыс. га), больш за 11 тыс. валок лесу; іх ліхвярскі капітал складаў 1119,9 тыс. руб. серабром. У 18 ст. за карыстан-не ў Е. надзелам сяляне адпрацоўвалі ад 6 да 12 дзён у тыдзень з дыма, выконвалі згоны, талокі і інш. павіннасці. Ва ўладаннях Е. нярэдка ад-бываліся антыфеад. выступленні. Пад уплывам ідэй Асветніцтва і ў выніку дзейнасці іх ордэна стаўленне да Е. з боку грамадства і дзярж. улад пагоршылася, у 1773 булай папы Клімента XIV ордэн скасаваны. Маёмасць езуіцкіх устаноў у ВКЛ перайшла да Адукацыйнай камісіі, на базе калегіумаў ствараліся свецкія школы. Ва ўсход-няй Беларусі, далучанай да Рас. імперыі, Каця-рына II насуперак папскай буле захавала ордэн. У 1780 пад апякунствам графа З.Чарнышова і кн. Р.Пацёмкіна Е. заснавалі ў Полацку навіцы-ят, у 1782 дамагліся права выбіраць генераль-нага вікарыя (в.а. генерала ордэна). Езуіт У.Гру-fcp пры пасрэдніцтве імператара Паўла I у 1801 атрымаў фармальны дазвол папы Пія VII на прызнанне ордэна ў межах Рас. імперыі. Агуль-ная колькасць Е. тут дасягнула 350. Свае школы яны вызвалілі ад урадавага кантролю і паднача-лілі іх Полацкаму калегіуму (з 1812 Полацкая сзуіцкая акадэмія). На Беларусі вакол Полацка
    104
    ЕЗУІЦКІЯ — ЕПАРХІЯ
    была створана своеасаблівая навучальная акруга, куды ўваходзілі калегіумы Віцебска, Дынабурга (Даўгаўпілса), Магілёва, Оршы і інш. У 1820 Е. былі выгнаны з Рас. імперыі, Полацкая акадэмія і калегіумы закрыты. У 1814 ордэн адноўлены па-пам Піем VII ва ўсім свеце. У 1920—30-я г. Е. праяўлялі пэўную актыўнасць у Заходняй Бела-русі, была створана Алббярцінскал каталіцка-езу-іцкая ірупа. Цяпер Е. — адзін з найбуйнейшых і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў.
    Літ.: М a р а ш Я.Н. Очеркн нсторнм экспанснн католмчес-кой церквм в Белоруіхнн XVIII в. Мн.. 1974; Б л м н о в a ■ Т.Б. Езумты в Белорусснн. Мн., 1990; Ц я р о х і н С.Ф. Многія прыйдуць пад імем маім (езуіты на Беларусі). Мн., 1995.
    Дз.УКараў.
    ЕЗУІЦКІЯ КАЛЕПУМЫ, гл. ў арт. Калс/іумы.
    ЕЗУІЦКІЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНО-ВЫ — навучальныя ўстановы, якія засноўваліся езуітамі на Беларусі, Украіне і Літве. Існавалі з 2-й палавіны 16 ст. да пач. 19 ст. Былі пачатковыя, ся-рэднія (езуіцкія калегіумвг) і вышэйшыя (Вілен-ская акадэмія, Полацкая езуіцкая акадэмія) школы. Першая Е.н.ў. — езуіцкі калегіум у Вільні (1570). Потым яны з’явіліся ў інш. гарадах Беларусі і бы-ла створана шырокая сетка такіх устаноў. Найчас-цей яны размяшчаліся ў прыгожых светлых бу-дынках (захаваліся ў Пінску, часткова ў Полацку), дзе падтрымліваўся ўзорны парадак. У 1870-я г. Е.н.ў. перададзены Ддукацыйнай камісіі. Існавалі на Беларусі да 1820. В.Ф.Шаліхаіч.
    Помнік прапа-добнаму Елі-сею Лаўры-шаўскаму ў в. Лаўрышава Навагрудскага р-на Гродзен-скай вобл.
    1996.
    ЕКЦЕННЯ — від малітвеных просьбаў, якія ўваходзяць у праваслаўнае богаслужэнне. Гал. ві-ды Е. — вялікая, прасіцельная, асаблівая і малая. Існуюць таксама спец. Е. для адпраўлення таін-стваў, Е. абвешчаных і памерлых.
    ЕЛІСЕЙ ЛАўРЫШАўСКІ (?—5.11.1250) — бе-ларускі святы, паводле царкоўнай версіі, засна-вальнік Лаўрышаўскага манастыра. Згодна з жыццяпісам у пераказе К.Каяловіча, быў сынам князя Траняты, займаў высокую пасаду пры двары вялікага кн. Міндоўга. Але пакінуў прыд-ворную службу і адасобіўся ў пустыні, дзе яго знайшоў правасл. манах, імя якога невядома. Разам яны ў 1225 заснавалі Лаўрбішаўскі манас-metp. Сярод браціі гэтага манастыра быў князь Войшалк (паводле іншай версіі, менавіта Вой-шалк заснавальнік манастыра). У ноч на 23.10.1250 (с. ст.) Е.Л. быў забіты сваім слугою. Паводле паданняў, мошчы Е.Л. вызначаліся цу-датворнымі вылячэннямі душэўных і цялесных хвароб. Існуе легенда пра татараў, якія каля 1505 спустошылі ваколіцы Навагрудка і наблізі-ліся да Лаўрышаўскага манастыра, але ім пада-лося, што манастырскі двор запоўнены адбор-най конніцай, і яны кінуліся наўцёкі. Гэты цуд прыпісваўся Е.Л., і ў 1511 ён быў кананізаваны мітрапалітам Іосіфам I/ Солтанам. Падчас адной з войнаў мошчы Е.Л. пахаваны ў зямлю, і мес-ца пахавання засталося невядомым. Е.Л. ўвахо-дзіць у Сабор Беларускіх святбіх. У 1996 у Лаўры-шаве Е.Л. адкрыты помнік.
    «ЕПАРХНАЛЬНЬІЕ ВЁДОМОСТН» — наз-ва перыядычных выданняў, афіцыйных органаў епархій, якія выдаваліся з 2-й палавіны 19 ст. да 1917 у Рас. імперыі, у т. л. на Беларусі. Мелі 2 часткі: афіц. і неафіцыйную. У першай друкава-ліся ўрадавыя пастановы, указы і распараджэнні Сінода, царк. хроніка, у другой — матэрыялы па багаслоўі, літаратуры, фальклоры, этнаграфіі, ар-хеалогіі, краязнаўстве, гісторыі царквы. Выдавалі-ся «Лктовскне епархйалвные ведомостй» (1863— 1916, Вйльня, Масква), «Мйнскйе епархйалбные ведо-мостй» (1869—1917, Мінск, Разань; адноўлены ў 1989 у Мінску), «Полоцкйе епархйаліные ведомостй» (1874—1917, Віцебск; адноўлены ў 1995 у Полац-ку), «Мошлевскйе спархйалбнбіс всдомостй» (1883— 1917, Магілёў; адноўлены ў 1991), «Гродненскйе епархйалбные ведомостй» (1901—14, Гродна; адноў-лены ў 1992). 3 1998 выдаецца газ. «Ново/рудскйе епархйалбНбіе ведоліостй».
    ЕПАРХІЯ (ад грэч. eparchia) — хрысціянская царкоўна-адміністрацыйная адзінка ў межах пэўнай тэрыторыі (врбласці, зямлі, дзяржа-
    ЕПАРХІЯ — ЕПАРХІЯ
    105
    вы), падведамная епіскапу. Першапачаткова дзярж.-адм. адзінка на ўсходзе Рымскай імпе-рыі. Калі з 4 ст. царк.-адм. падзел стаў адпавя-даць дзярж.-адм. падзелу імперыі, назва Е. па-чала ўжывацца і ў хрысц. царкве. Складаецца з прыходаў, якія ўтвараюць благачынні (блага-чынныя акругі).
    Е.	на Беларусі ў праваслаўнай ц а р к в е. У Кіеўскай Русі з’явіліся ў канцы 10 ст. пры кн. Уладзіміру Святаславічу [980—1015], ён разам з мітрапалітам Лявонціем заснаваў 8 Е., у тым ліку 2 на тэр. Беларусі: старэйшую Полацкую праваслаўную епархію (992) і Тураўскую. Да манго-ла-татарскага нашэсця (1237—41) у сувязі з раз-драбненнем Русі на асобныя княствы і ўдзелы ўзнікла яшчэ 8 Е., у тым ліку Смаленская (1137). Пасля 1241 з пераносам епіскапскай кафедры ў Пінск Тураўская Е. стала называцца Турава-Пін-скай. Кіеўская мітраполія ўсяе Русі да сярэдзіны 15 ст. захоўвала адноснае адзінства (нягледзячьі на перыяды фактычнага адасаблення Маскоўскай і Літоўскай мітраполій). У 1458—59 Рус. правасл. царква канчаткова падзялілася на 2 мітраполіі: Кі-еўскую (у межах ВКЛ і Польшчы з цэнтрам у На-вагрудку) і Маскоўскую. 3 1472 правасл. царква ВКЛ і Польшчы атрымала кананічнае прызнанне канстанцінопальскага патрыярха. Была створана асобная мітрапаліцкая Кіеўская Е., куды ўваходзі-лі ў 15—16 ст. тэр. Віленскага, Навагрудскага, Трокскага ваяводстваў. У 16 ст. тэр. Беларусі ўва-ходзіла, акрамя мітрапаліцкай, у склад Е. Полац-кай, Турава-Пінскай, Уладзіміра-Валынскай (Ула-дзіміра-Берасцейскай), Смаленскай, невялікая час-тка паўднёва-ўсходніх зямель (з Гомелем і Чачэр-скам) — у Чарнігаўскую Е. Пасля пераходу ўсіх правасл. Е. у выніку Брзсцкайуніі 1596 пад уладу грэка-каталіцкіх епіскапаў была створана Магілёў-ская (Мсціслаўская, Беларуская) Е., якая ў 1633 — 1793 з’яўлялася адзінай правасл. Е. на Беларусі. 3 далучэннем Беларусі да Рас. імперыі (канец 18 ст.) і пераходам бел. праваслаўя пад юрысдыкцыю грэ-ка-рас. правасл. царквы ў 1793 засн. Мінская пра-васлаўная епархія, у якую ўвайшла тэр. Валыні, Па-долля і Мінскай губ. 3 1796 Мінская Е. ўключала Міншчыну, Віленшчыну і Гродзеншчыну; Е. стала называцца Мінскай і Літоўскай (пазней назвы мяняліся). У 1833 адноўлена Полацкая Е., у 1840 утворана Літоўская (Літоўска-Віленская) Е., у 1900 — Гродзенская. У 1922 на з’ездзе ду-хавенства Мінскай Е. абвешчана Бел. мітрапо-лія на чале з мітрапалітам мінскім і бел. Мелхі-седэкам, якая падзялялася на Мінскую, Бабруй-скую, Мазырскую, Слуцкую Е. Аднак жорсткія рэпрэсіі супраць епіскапаў у 1920—30-я г. фак-