• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    АУХбўНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТА-НОВЫ. Рыхтуюць служыцеляў культу і даюць тэ-алагічную адукацыю. Першыя вядомыя Д.н.ў. існавалі пры храмах Стараж. Егіпта і Стараж. Вавілона (2-е тыс. да н.э.) для падрыхтоўкі жра-цоў (гл. Жрэцтва). Сучасныя Д.н.ў. падзяляюц-ца на вышэйшыя — тэалагічныя ун-ты і ін-ты, адпаведныя ф-ты пры свецкіх ун-тах, акадэміі; сярэднія —семінарыі, каледжы і ліцэі (хрысц.), медрэсэ (мусульм., бываюць таксама вышэйшы-мі), вышэйшыя тэалагічныя і каранічныя шко-лы, ешбібот (іудаісцкія); ніжэйшыя — біблей-скія, катэхізічныя, каранічныя, манастырскія і інш. школы. Найб. колькасць розных Д.н.ў. ма-юць сусв. рэлігіі — будызм, іслам, хрысціян-ства. На Беларусі першыя Д.н.ў. ўзніклі ў кан-цы 16 — пач. 17 ст. (гл. Езуіцкія навучалбныя ўстановы, Калбвінісцкія школы). Былі закрытага ці паўзакрытага тыпу. Адукацыя мела пераваж-на гуманітарны характар. У наш час правасл. святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская вышзйшая духоўная семінарыя (в. Жырові-чы Слонімскага р-на), каталіцкіх святароў — Гро-дзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У Мінску працуюць Біблейскі ін-т і Біблейская школа Са-юза евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Тэалагіч-ны ін-т і Біблейскі каледж («Хрыстос для наро-даў») Саюза хрысціян веры евангельскай, Вы-шэйшы завочны іудзейскі рэліг. ешыбот, Вы-шэйшы духоўны каледж «Эйш Хаторы» («Агонь Торы») іудзейскага рэліг. аб’яднання. Святароў рыхтуе таксама багаслоўскі ф-т Еўрапейскага гу-манітарнага універсітэта.
    ДУША — паняцце, якое адлюстроўвае гіста-рычна зменлівыя погляды на псіхіку чалавека і жывёл; у рэлігіі, ідэалістычнай філасофіі і псіха-логіі — паняцце пра асаблівую нематэрыяльную субстанцыю, незалежную ад цела. Узыходзіць да стараж. уяўленняў пра асаблівую сілу, што знахо-
    4. Зак. 287.
    98
    ДЫСІДЭНТ — ДЫЯНІСІЙ
    дзіцца ў целе чалавека і жывёлы (часам раслін) і пакідае яго ў час сну або смерці (вучэнне пра перасяленне душ — метэмпсіхоз). Ідэі ўсеагуль-най адушаўлёнасці космасу (гілазаізм, панпсі-хізм) сталі асновай вучэння пра сусв. душу (Платон, неаплатанізм). У Арыстоцеля Д. — ак-тыўны мэтазгодны пачатак («форма») жывога цела, неаддзельны ад яго. У тэістычных рэлігіях Д. чалавека — створаны Богам, непаўторны бессмяротны пачатак. У пантэістычным авераіз-ме Д. — толькі індывідуальнае праяўленне адзі-най духоўнай субстанцыі (монапсіхізм). У дуа-лістычных вучэннях Д. разумеецца як нешта спрадвечнае і існуючае поруч з целам (РДэкарт, Г.Спенсер, В.Вунт, У.Джэмс). У новаеўрап. літара-туры тэрмін «Д.» выкарыстоўваецца пераважна для абазначэння ўнутранага свету чалавека.
    В.В.Красном.
    ДЫСІДЙНТЫ (ал лац. dissidens нязгодны, супярэчлівы) — вернікі-хрысціяне, якія не прыт-рымліваліся пануючага веравызнання, пераважна ў краінах, дзе дзярж. ці пануючай рэлігіяй з’яўля-ецца каталіцызм або пратэстантбізм. У сярэдне-вяковых краінах Заходняй Еўропы каталіцкая царква праследавала Д., лічыла іх «адступнікамі» ад веры, ератыкамі. У 16—17 ст. грамадзянскія правы Д. парушаліся ў сувязі з рэліг. Рэфармацы-яй (напр., гугенотаў у Францыі, анабаптыстаў, квакераў, кальвіністаў, лютэран і інш., а з 1596 і праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Улады Рэчы Паспалітай у 1616 пазбавілі правасл. доступу на сеймы, у 1718 забаранілі дысідэнцкай шляхце зай-маць пасады ў трыбуналах, камісіях, мясцовых урадах; асабліва варожыя дзеянні да Д. праяўлялі езуіты (у 17 — 1-й пал. 18 ст. ў праваслаўных адабрана каля 200 цэркваў). Д. часта баранілі свае правы з дапамогай знешніх сіл. У 1767 пад патра-нажам Прусіі і Расіі ўтвораны Тарунская (пратэс-танцкая) і Слуцкая (правасл.) канфедэрацыі-. У 1768 сейм ураўнаваў у правах Д. з католікамі, ад-нак гэта праблема ў Рэчы Паспалітай не была поўнасцю вырашана, што давала падставы Расіі для ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай.
    Я.КАнішчанка.
    ДЫЯКАН (грэч. diakonos служка) — свя-шчэнны служка ніжэйшай (першай) ступені хрыс-ціянскай царкоўнай іерархіі. У яго абавязкі ўвахо-дзіць дапамога епіскапам і прэсвітарам пры ад-праўленні імі таінстваў, абрадаў і набажэнстваў, але самастойна ён не выконвае ні аднаго з іх. Не-пасрэдна знаходзіцца ў падпарадкаванні настая-целя храма, да якога ён прызначаны, і выконвае яго распараджэнні. Упершыню ў хрысц. літарату-
    ры Д. упамінаецца ў пасланнях апостала Паўла. Яны загадвалі арганізацыйна-гаспадарчымі спра-вамі хрысц. абшчын. У першапачатковы перыяд пашырэння хрысціянства на Русі Д. былі не ў кожным храме. Колькасць іх павялічвалася з паве-лічэннем колькасці духавенства. Да 19 ст. быў ус-таноўлены парадак, паводле якога ў прыходзе ўво-дзілася штатная адзінка Д, калі там налічвалася больш за 700 прыхаджан. На Д., як правіла, ускла-даўся абавязак выкладання ў царк.-прыходскай школе. У Д. рукапакладаюць толькі іпадыякана (прамежкавая ступень паміж чытальнікам і Д), таму дыяканскаму рукапакладанню можа папя-рэднічаць пасвячэнне ў іпадыяканы. Д, які пры-няў манаства, называецца іерадмяканам. Старшы Д. у белым духавенстве называецца протадаіяка-нам (першым Д), а ў манастве — архідыяканам (старшым Д.).
    ДЫЯНІСІЙ Балабан (?, Падляшша — 1663) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Адстойваў праваслаўе ад уціску уніятаў. Епіскап холмскі, луцкі. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (ліст. 1657—63). У жн. 1661 па рэкамендацыі канстанцінопальскага патрыярхата і гетмана Украіны І.Выгоўскага прызначыў епіскапам ма-гілёўскім і мсціслаўскім Іосіфа Нелюбовіча-Ту-калбскага, аднак з мая 1661 кафедра была занята епіскапам Мяфодзіем, прызначаным маскоў-скім патрыярхатам. Канфліктная сітуацыя пры-мусіла Д. адысці ад царк. і паліт. спраў. Апош-ні час жыў у Чыгірыне (Украіна), застаючыся мітрапалітам намінальна.
    Літ.\ Карташев А.В. Очеркм по мсторнм русской церквн. М., 1991; Т. 2. С. 294—295; Я с к с в і ч А.А. Прабле-ма цэласнасці старабеларускай філалогіі XVI—XVII ст.: Адзін-ства экзэгезы і герменеўтыкі. Мн.. 1996. С. 103—108.
    А.А.Ясксвіч.
    ДЫЯНІСІЙ ПбЛАЦКІ (?—1182 або 1183) — беларускі святы, епіскап полацкі, манах Кіева-Пя-чэрскай Лаўры. Верагодна, выхоўваўся ў Кіева-Пя-чорскім манастыры. У сан епіскапа полацкага пасвечаны ў 1166. Менавіта з благаславення Дыя-нісія накіравалася з паломніцтвам у Святую зям-лю Ефрасіння Полацкая. Мяркуюць, што і навед-ванне ёю Канстанцінопаля было звязана з нейкім даручэннем епіскапа. He без падстаў лічаць, што праслаўленне знакамітай асветніцы адбылося па ініцыятыве Дыянісія. Пісьмовыя крыніцы і нар. паданні не данеслі да нашага часу звестак пра ду-хоўныя справы святога. Невядома таксама, дзе за-хоўваюцца яго мошчы. Дзень памяці 10 ліпеня.
    ДЫЯЦЭЗІЯ — ДЭМАНАЛОГІЯ
    99
    ДЫЯЦЭЗІЯ, д ы я ц э з (лац. diocesis) — ад-міністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў каталіц-кай царкве. Адпавядае епархіі.
    ДЭІЗМ (ад лац. deus Бог) — рэлігійна-філа-софскае вучэнне, паводле якога Бог з’яўляецца толькі першастваральнікам свету, які ў далейшым развіваецца па сваіх уласных законах. Д. адрозні-ваюць ад тэізму (прызнае боскую наканаванасць і пастаянную сувязь чалавека і Бога), пантэізму (атаясамлівае Бога і сусветнае цэлае) і атзізму (ад-маўляе існаванне Бога наогул). Пачынальнік Д. англ. філосаф 17 ст. Э.Чэрберы, які развіваў ідэі натуральнай рэлігіі, або рэлігіі розуму. Найб. рос-квіту Д дасягнуў у Вялікабрытаніі ў 1-й палавіне 18 сг. (Дж.Толанд, ДжАКолінз, ДШэфстберы і інш.). Ідэі Д. праводзілі Вальтэр, Ж.Ж.Русо (Францыя), Г.Лейбніц, Г.Лесінг, І.Кант (Германія), Т.Джэфер-сан (ЗША), І.П.Пнін, А.С.Лубкін, А.М.Радзішчаў (Расія). На Беларусі элементы Д. характэрны для светапогляду філосафа і паэта 17 ст. Я.Белабоцка-га, прадстаўніка ранняга асветніцтва К.Нарбута. На пазіцыях Д. стаялі бел. асветнік І.Страйноўскі, прафесар Гал. школы ВКЛ К.Багуслаўскі і інш. Д. садзейнічаў развіццю вальнадумства, з’яўляўся формай барацьбы з тэалогіяй. Т.І.АОула.
    ДЭІСУС, д э і с і с (ад грэч. маленне), д э і -с у с н ы ч ы н — абраз з выявай Ісуса Хрыста ў архірэйскім адзенні з Багародзіцай справа ад яго і Іаанам Храсційулем злева. Ён размяшчаецца над абразом «Тайная вячэра» у 3-м ярусе іканаста-са. Д. называюць таксама 3 асобныя абразы або ўвесь шмат’ярусны іканастас.
    ДЭКАН (ад лац. decanus дзесятнік, першапа-чаткова — начальнік 10 салдат) — у каталіцкай і англіканскай цэрквах — старэйшы свяшчэннік, які наглядае за групай прыходаў.
    ДЭМАНАЛбгіЯ (ад грэч. daimon дух, ба-жаство + logos слова, вучэнне) — сукупнасць мі-фічных уяўленняў, заснаваных на старажытнай ве-ры ў духаў, аб зносінах духаў і дэманаў з людзьмі. Зародкі Д. ёсць амаль ва ўсіх народаў зямлі, асаб-лівае развіццё яна атрымала ў халдзеяў. Паводле іх уяўлення дэманы —духі, якія з’яўляюцца пры-чынай усіх прыродных з’яў. Есць добрыя і злыя дэманы, паміж імі ідзе адвечная барацьба, зма-гацца з імі можна ма/іяй. У аснову сярэдневяко-вай еўрап. магіі лягло стараж. яўрэйскае містыч-нае вучэнне — кабала, якая моцна паўплывала на хрысц. светапогляд. У бел. Д. найб. раннімі па па-ходжанні з’яўляюцца ўяўленні аб духах прыроды — лесу, вады, што ўзніклі ў той час, калі асн. занят-
    Дыянісій По-лацкі.
    кам людзей было паляўніцтва, рыбалоўства і збі-ральніцтва. Духа лесу называлі лесуном, лесавіком, лешуком, пушчавіком, дабрахотам; духа вады — вадзяніком. Абодвух уяўлялі ў выглядзе старых дзядоў. Паводле павер’яў, у лесуна былі вялікія вочы, белы, як бяроста, твар, белая вопратка, у ва-дзяніка —доўгія валасы на клінападобнай галаве, расплывісты твар. Лічылі, што лясун можа перакі-нуцца ў ваўка, мядзведзя, што ён гаспадар у лесе, паказвае людзям грыбныя і ягадныя мясціны і інш.; вадзянік псаваў рыбалоўныя прылады, губіў у вадзе людзей і жывёл. У багне, лазняку жылі баг-нік, лазнік. Стараж. дэманалагічнымі ўяўленнямі з’яўляюцца духі хвароб: цётухна (увасабленне лі-хаманкі), крыкса, начніца (увасабленне дзіцячых хвароб), маровая панна (эпідэмія, мор). Пазней узнік вобраз хатняга духа — дамавіка (гаспадара, хатніка), якога ўяўлялі дзедам з сівой барадой, доўгімі валасамі, у белай вопратцы. Дамавік кла-паціўся аб гаспадарцы. У хляве, ёўні жылі хлеў-нік, ёўнік. Пашырана было ўяўленне аб злым ду-ху — чорце (істоце з рагамі, казлінай барадой, хвастом і капытамі), які можа жыць у балоце, рэчцы і інш. месцах. У канцы 19 — пач. 20 ст. многія дэманалагічныя вобразы, найперш духі прыроды, хвароб, хатнія духі, страцілі рэліг. ры-сы і засталіся ў фальклоры як персанажы чара-дзейных казак.