Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Елісей Лаўрышаўскі
тычна спынілі дзейнасць усіх Е. у БССР, хоць афіц. рашэнні аб іх скасаванні не прымаліся. Ад-начасова ў 1924—34 існавала Беларуская аўта-номная праваслаўная царква, якая ўключала 5 Е. Але яна была некананічная і, страціўшы пад-трымку вернікаў, спыніла існаванне. У Заход-няй Беларусі, якая была пад уладай Польшчы, акрамя Гродзенскай і Віленскай, існавала Палес-кая Е. Усе яны падпарадкоўваліся Польскай аў-такефальнай правасл. царкве. У 1939—41 на за-ходнебел. і заходнеўкр. землях зроблены спро-бы арганізаваць новыя Е. і прызначыць новых епіскапаў, аднак не былі ажыццёўлены ў сувязі з пачаткам Вял. Айчыннай вайны 1941—45. Ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі абвешча-на, але кананічна не аформлена Беларуская аў-такефалвная праваслаўная царква, праведзены па-дзел Беларусі на Е. Пасля вайны адноўленыя пад юрысдыкцыяй Маскоўскага патрыярхата Е. праіснавалі да 1950-х г. Адзінай дзеючай Е. на Беларусі на працягу больш за 30 гадоў застава-лася Мінская. У 1989—93 адноўлены Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Гомельская, Магілёў-ская, Навагрудская, Пінская, Полацкая, Тураў-ская Е. (пра кожную глядзі адпаведныя арт.).
Е. на Беларусі ў рымска-каталіц-кай царкве (біскупства, дыяцэз, дыяцэзія). 3 прыняццем каталіцтва ў ВКЛ (1387) у 1388 засн. Віленскае біскупства, якое ахоплівала тэр. Белару-сі і Літвы (без Жмудзі). У 1417 утворана Жмуд-ская Е. Яны падпарадкоўваліся гнезненскаму ар-
106
ЕПАРХІЯ — ЕПАРХІЯ
цыбіскупу. У розныя гады былі засн. Камянецкая, Кіеўская, Луцкая Е., аднак з 1569 яны апынуліся па-за межамі ВКЛ (Луцкая Е. захавала за сабой нязначную частку паўднёва-заходняй Беларусі). У канцы 14 — сярэдзіне 16 ст. на тэр. Беларусі ў межах Віленскай Е. ўзніклі 142 парафіі (пры-ходы). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) паводле загаду Кацярыны II ад 22.11.1773 утворана Бел. каталіцкая Е. з цэнтрам у Магілё-ве, якая ахоплівала далучаныя да Рас. імперыі землі ВКЛ. У 1782—83 тут засн. Магілёўскае ар-цыбіскупства. Пасля далучэння да Рас. імперыі ас-татніх частак Беларусі (1793, 1795) у 1798 засн. Мінская каталіцкая Е. У 1-й палавіне 19 ст. існа-валі Маплёўская архіепархія, Віленская і Мінская Е. У 1869 Мінская Е. скасавана царскімі ўладамі, але паводле царк. канонаў намінальна працягвала існаваць. Спачатку яна была аб’яднана з Вілен-скай Е., а з 1883 касцёлы б. Мінскай Е. сталі пад-парадкоўвацца непасрэдна Магілёўскай архіепар-хіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. Віленская Е. аб’яд-ноўвала Віленскую і Гродзенскую губ., Магілёў-ская архіепархія ўключала касцёлы Магілёўскай, Віцебская Мінскай губ. Арцыбіскупу магілёўскаму як мітрапаліту (знаходзіўся ў Пецярбургу) падпа-радкоўваліся ўсе рымска-каталіцкія парафіі ў Рас. імперыі. У ліст. 1917 адноўлена дзейнасць Мін-скай Е. У 1921 яе тэр. падзелена паміж Польшчай і БССР. На частцы, што адышла да Польшчы, створана Пінская Е. У 1925 у Заходняй Беларусі адбыўся новы адм. падзел касцёла. Была ўтворана Віленская архіепархія, якая разам з Пінскай і Ломжынскай Е. склала адну з 5 польскіх каталіц-кіх мітраполій. Пасля 1939 тэр. Віленскай архіе-пархіі апынулася ў розных дзяржавах: асн. частка на тэр. БССР, меншая частка з Вільняй — у Літ-ве, а заходнія часткі Віленскай архіепархіі і Пін-скай Е. — у пасляваеннай Польшчы. 3 1945 да 1991 кіраўніцтва віленскай архіепархіі знаходзіла-ся ў Беластоку. Пасады генеральных вікарыяў Ві-ленскай архіепархіі ў Глыбокім, Гродне, Лідзе зай-малі ксяндзы-дэканы. Землі цэнтральнай і ўсход-няй Беларусі працягвалі ўваходзіць у Мінскую Е. і Магілёўскую архіепархію, якія кананічна не бы-лі ліквідаваныя, але фактычна не функцыянавалі. У 1947 з праектам арганізацыі самастойнай кана-нічнай адзінкі кіравання каталіцкай царквою у БССР выступіў бел. ксёндз А..Станкевіч. Але ў вы-ніку забароны ўлад да 1989 епархіяльныя структу-ры ў БССР не ствараліся, біскупаў не было, колькасць святароў скарачалася. Пачатак нар-мальнай дзейнасці каталіцкай царквы на Бела-русі пакладзены ў 1989, калі пастановаю папы рымскага Іаана-Паўла II у межах БССР была
засн. апостальская адміністрацыя ў Мінску. У 1991 утвораны 3 новыя адм. адзінкі — Гродзен-ская Е. і Мінска-Магілёўская архіепархія (мітра-полія) з уключэннем у апошнюю Пінскай Е. ў рангу апостальскай адміністрацыі. У 1999 утво-рана Віцебская Е.
Е. на Беларусі ў грэка-каталіц-кай ц а р к в е. Створаная ў 1596 грэка-каталіцкая царква доўгі час захоўвала правасл. традыцыі, у тым ліку ў адм.-тэр. будове. Першапачаткова Е. падзялялася на пратапопіі (благачынні), з 18 ст. пашырыўся падзел на афіцыялаты, якія складаліся з дэканатаў, узначальваліся афіцыяламі і дэкана-мі. Гістарычна Е. пераўтвараліся ў грэка-каталіц-кія з правасл. пры пераходзе іх епіскапаў ва уні-яцтва і захоўвалі свае ранейшыя назвы. Землі ВКЛ ахоплівалі цалкам Полацкую і Турава-Пін-скую, значныя часткі Е. Кіеўскай мітрапаліцкай, Смаленскай і Уладзіміра-Берасцейскай. Кіеўская Е. знаходзілася ў непасрэдным падпарадкаванні мітрапаліта, была самай вялікай па тэрыторыі, ахоплівала Віленскае, Мінскае, Навагрудскае, Трокскае (на Беларусі), Кіеўскае і Брацлаўскае (на Украіне) ваяводствы. Намінальным цэнтрам гэ-тай Е. лічыўся Кіеў, фактычна мітрапаліты жылі ў Навагрудку, Вільні, у Варшаве (з 18 ст.). Полацкая Е. ахоплівала Полацкае, Віцебскае і Інфлянцкае ваяв., Курляндскае герцагства. Яна была найб. па тэр. і колькасці прыходаў (у сярэдзіне 18 ст. — каля 600) пасля Кіеўскай мітрапаліцкай Е. ў ВКЛ. На працягу 17-—18 ст. Полацкая Е. была арэнай барацьбы уніятаў і праваслаўных. У 1650—60-я г. правасл. дамагліся скарачэння Полацкай Е. ўдвая і нават яе поўнага скасавання (1657) пасля заняц-ця Полацка рас. войскам у час вайны Расіі з Рэч-чу Паспалітай (1654—67). Пазней падобныя заха-ды уніяцкія епіскапы рабілі ў дачыненні да Магі-лёўскай правасл. Е. (1699). У выніку місіянерскай дзейнасці і рэліг. ўціску значная частка б. пра-васл. прыходаў увайшла ў Полацкую Е., а Смален-ская пашыралася на Смаленскае і Чарнігаўскае ва-яводствы. 3 далучэннем Смаленшчыны да Рас. дзяржавы (1667) Смаленская епархія спыніла існаван-не, адноўлена пасля «вечнага міру» (1686) на невялі-кай тэр. (поўнач Віцебскага ваяв.), вернутай Расіяй Рэчы Паспалітай. У 18 ст. смаленскі архіепіскап меў рэзідэнцыю ў Ануфрыеўскім манастыры (Мсціслаў-скае ваяв.). Найменшая з усіх Турава-Пінская Е. ахоплівала Пінскі і ўсходнюю частку Брэсцкага павета. Уладзіміра-Брэсцкая Е. ўключала заход-нюю частку Брэсцкага і паўночна-заходнюю Ayu-Kara ваяв. Яе епіскапы неаднаразова выбіраліся мітрапалітамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) пад уладай Рас. імперыі цалкам
ЕПАРХІЯЛЬНЫЯ — ЕРАСІ
107
апынуліся Полацкая, Смаленская, Турава-Пінская, частка Кіеўскай, Уладзіміра-Брэсцкай, Луцкай, Ль-воўскай і Холмскай Е. Невялікая тэр., якая раней належала Кіеўскай і Уладзіміра-Брэсцкай Е. (Бе-ластоцкая акруга), адышла да Прусіі. У 1795 імпе-ратрыца Кацярына II скасавала ўсе уніяцкія Е., акрамя Полацкай. У 1797 Павел I загадаў утва-рыць 2 Е.: Луцкую (на Украіне) і Брэсцкую (цэнтр у Навагрудку, з 1810 у Жыровічах), якая існавала ў межах Літоўскай і Мінскай губ., у 1807 да яе далучана частка Супрасльскай Е., утворанай у 1797 паводле загаду прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II з часткі прыходаў Кіеўскай і Уладзімі-ра-Брэсцкай Е., якія апынуліся пад уладай Прусіі. Уключала ў асн. тэр. Падляшша і падпарадкоўвалася непасрэдна папу рымскаму. Скасавана з далучэн-нем Беласточчыны да Расіі (1807). У 1797 да По-лацкай Е. далучаны Гомельскі і Рагачоўскі дэкана-ты б. Кіеўскай Е. Віленская Е. засн. ў 1809 павод-ле загаду Аляксандра I з паўночнай і ўсходняй частак Брэсцкай Е. (Віленская, Курляндская і час-тка Мінскай губ.). У 1828 на яе аснове ўтворана Літоўская Е., куды ўвайшлі таксама тэр. скасава-ных Брэсцкай і часткі Луцкай Е. Ахоплівала Гро-дзенскую і Віленскую губ., Беластоцкую вобл., паўночныя паветы Валынскай і Падольскай губ. Цэнтр Літоўскай Е. —Жыровічы. У 1828 з Полац-кай, большай часткі Луцкай і ўсходняй часткі Ві-ленскай Е. ўтворана Бел. Е. з цэнтрам у Полацку, якую ўзначальваў мітрапаліт.
Усе уніяцкія Е. на тэр. Беларусі скасаваны ра-шэннем Полацкага царкоўнага са^ора 1839. Грэка-каталіцкія парафіі ў Заходняй Беларусі ў 1920— 30-я г. падначальваліся рымска-каталіцкім біску-пам. У снеж. 1941 рымскі папа Пій XI утварыў на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэр. Бел. грэка-каталіцкі экзархат на чале з экзар-хам К.Неманцівічам (падпарадкоўваўся мітрапалі-ту галіцкаму на Украіне А.Шаптыцкаму). Але ста-лая епархіяльная структура ў бел. уніятаў так і не аднавілася.
Aim.: Грыгаровіч I. Беларуская іерархія. Мн.. 1992; Г л я б о в і ч А. Касцёл у няволі // Спадчына. 1994. N<» 1—2; М а р т о с А. Беларусь в нстормчсской, государственной н цер-ковной жмзня. Мн.. 2000.
Г.М.Шлікін. М.А.Матрунчык, В.В.Грыюр'см. КА.Ганчарук. СВ.Казуля.
ЕПАРХІЯЛЬНЫЯ ВУЧЬІЛІШЧЫ — сярэд-нія жаночыя навучальныя ўстановы ў Расійскай імперыі. Засн. паводле Статута 1843 пераважна для дачок правасл. духавенства. Утрымліваліся на сродкі збораў, свечачных заводаў і інш. Падпарад-коўваліся Сіноду. Навучальны курс (6 кл.; з 1900 спец. дадатковы 7-ы пед. кл.) набліжаўся да курса
жаночых гімназій. Выпускніцы атрымлівалі права хатніх настаўніц і настаўніц пачатковых, пераваж-на сельскіх, школ (з 1884 — царкоўнапрыход-скіх). Пры некаторых Е.в. існавалі пачатковыя школы, у якіх выхаванкі старэйшых класаў прахо-дзілі практыку. На Беларусі існавалі Е.в.: Спаса-Ефрасіннеўскае каля Полацка (з 1884), у Парычах (з 1860), Мінску і Магілёве (з 1863), Віцебску (з 1864). Ліквідаваны паводле пастановы СНК ад 24.12.1917.
ЕПІСКАП (грэч. epickopos літар. наглядаль-нік) — вышэйшы духоўны сан у праваслаўнай, каталіцкай, англіканскай і старажытнаўсходніх цэрквах. Кіраўнік царк.-адм. тэр. адзінкі — епар-хіі ці яго памочнік ўікарбій у праваслаўі, суўраіан у каталіцызме). Е. — кіраўнікі вялікіх епархій ці акругоў з некалькіх епархій могуць мець ганаро-выя тытулы: архіепіскап, мітрапаліт, экзарх, пат-рыярх і інш. Паводле царк. дагматыкі Е. — нось-біт таінства свяшчэнства, толькі ён можа выкон-ваць хіратонію (пасвячэнне) дбіяканаў і святароў. Палажэнне аб Е. вызначаецца ў кожнай царкве адпаведнымі канонамі. Е. мае спец. знакі епіскап-скай годнасці і асаблівае адзенне. У яго тытул звычайна ўваходзіць назва горада, дзе знаходзіцца кафедра. Пасвячаюць у Е. пажыццёва, пазбаўля-юць сану ў выключных выпадках. У шэрагу пра-тэстанцкіх аб’яднанняў, напр. лютэранстве, пяці-дзесятнікаў і інш., некаторых вышэйшых асоб таксама называюць Е., але ў іх гэтая пасада не мае сакральнага сэнсу.