• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ЗАПАВЕДЗЬ, дзесяціслоўе, д э к a -л о г, — прадпісанні, павучанні, у якіх выкладзе-ны рэлігійна-этычныя прынцыпы, што складаюць аснову іудаізліу і хрысціянства. Выкладзены ў Пя-цікніжжы (назва 5 кніг Старога запавету). Вера-годна, да пісьмовай фіксацыі існавалі ў вуснай форме. Сфарміраваліся ў 1-й палавіне 1-га тыс. да н.э. Падзяляюцца на 3., якія абвяшчаюць монатэ-
    ЗАСЛАЎСКАЯ — ЗВАНІЦА
    //7
    ізм Яхве і забараняюць культ інш. багоў; 3., якія змяшчаюць нормы маралі і правілы паводзін (прытрымліванне суботняга адпачынку, забарона забіваць, красці, квапіцца на чужое і інш.). Час-тка іх абумоўлена канкрэтна-гіст. зместам, таму іх нельга лічыць сукупнасцю норм абсалютнай 'ма-ралі для ўсіх часоў і народаў. У Старым Запавеце, напр., сустракаюцца наказы, што супярэчаць хрысц. 3. (норма «душа за душу, вока за вока» су-пярэчыць забароне забіваць), старазапаветныя 3. часам абвяргаюцца ў Новым Запавеце.
    ЗАСЛАЎСКАЯ СПЛСА-ПРААБРАЖЙН-СКАЯ ЦАРКВА — помнік архітэктуры 2-й па-лавіны 16 ст. Пабудавана ў 1577 у г. Заслаўе Мін-скай вобл. з цэглы кн. Іванам Глябовічам як каль-вінскі збор, пазней вядома як касцёл архангела Міхаіла. У 1676—1832 пры храме існаваў Заслаў скі кляштар дамініканцаў. Пасля скасавання кляштара храм некаторы час быў парафіяльны, у 1840 асвячоны як Спаса-Праабражэнская царква. Рамантавалася ў 1840 і 1864—65 за кошт казны (узведзены новы купал, заменена падлога, дах нак-рыты бляхай). Часткова разбурана ў Вял. Айчын-ную вайну. У 1968—72 рэстаўрыравана і прыста-савана пад музей рамёстваў і народных промыс-лаў. Уваходзіць у гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе». У наш час дзейнічае. Прастольнае свята 19 жніўня. 20.10.1996 адбыўся пажар. Царква — помнік абаронча-культавай архітэктуры рэнесансу. Вырашана працяглым прамавугольным аб’ёмам пад высокім 2-схільным чарапічным дахам, які раней меў па цэнтры глухі купал. Да гал. фасада далучана 5-ярусная (4 васьмерыкі на чацверыку) шатровая вежа-званіца (мела 3 званы). Абарончы характар будынку надавалі байніцы па перымет-ры фрызавай часткі. Фасады дэкарыраваны піляс-трамі, круглымі нішамі, тонкапрафіляваным кар-нізам, члянёны вузкімі лучковымі вокнамі. Зала храма перакрыта крыжовымі скляпеннямі на пад-пружных арках, якія абапіраюцца на насценныя пілястры. Над уваходам драўляная галерэя хораў. 2-ярусны драўляны разны іканастас меў 11 абра-зоў, залачэнне і жоўта-блакітную афарбоўку. Пад царквой шырокая 2-камерная крыпта, перакры-тая цыліндрычнымі скляпеннямі. А.М.Кулаіін.
    ЗАСЛАЎСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАН-ЦАУ. Існаваў у Заслаўі ў 1676—1832. Засн. тага-часнымі ўладальнікамі горада Казімірам і Крыс-тынаю (з Глябовічаў) Сапегамі. У 1678 асвячоны віленскім біскупам. Размяшчаўся на замчышчы пры касцёле архангела Міхаіла, перабудаваным з кальвінскага збору. Пабудаваны ў 1772 корпус жылога будынка з часанага дрэва быў 2-павярхо-вы, на каменным падмурку, франтонам звернуты на ўсход. Б-ка ў 1818 мела 422 тамы. Пасля скаса-
    Кальвінскі збор у в. Асташын Карэліцкага р-на. Фота пач. 20 ст.
    вання кдяштара касцёд некаторы час быў парафі-яльны, у 1840 асвячоны як Заслаўская Спаса-Праа(> ражзнская царква. л.А.Ярашжч.
    ЗБОР, кальвінскі збор — тыпкуль-тавага збудавання рэфармацкай царквы. 3 рас-паўсюджваннем Рэўармацвн ў 16—1-й палавіне 17 ст. былі пашыраны ў Польшчы, Літве і на Бе-ларусі. Драўляныя ці мураваныя 3. узводзіліся ў строгіх лаканічных формах, спалучалі мясцовыя будаўнічыя традыцыі з асаблівасцямі гатычнага і рэнесансавага стыляў: прамавугольны або 8-гран-ны ў плане аб’ём, завяршаўся стромкім 2-схіль-ным, вальмавым, шатровым або купальным да-хам; на гал. фасадзе звычайна меў высокую аба-рончую вежу-званіцу з вокнамі байніцамі, накры-тую шатром або купалам; сцены часта ўмацоўва-ліся контрфорсамі. Некаторыя 3. былі храмамі-крэпасцямі. Пры 3. часта будаваліся школы, дру-карні, шпіталі. У часы Контррэфармацыі (2-я па-лавіна 17 ст.) многія 3. прыстасоўвалі і перабудоў-валі пад касцёлы, ў 19 ст. — пад правасл. цэрквы. Найб. вядомыя на Беларусі кальвінскія 3.: Дзера-ноўскі, Клецкі, Койданаўскі, Смаргонскі, Заслаў ская Спаса-Праа(Рражэнская царква.
    ЗВАНІЦА — высокае вежападобнае збуда-ванне для падвешвання царкоўных званоў. Буду-ецца каля царквы, або як частка храма. Першыя ў хрысц. царкве 3. пабудаваны ў Рыме пры базі-ліках св. Іаана Латэранскага і св. Пятра. Ва ўсх. славян упершыню згадваецца ў 988. Найб. раннія 3. вядомы ў Кіеве (у Ірынінскай і Дзесяціннай цэр-квах), з 1107 у Полацку, Уладзіміры, Ноўгарадзе-Северскім. Крыніцай развіцця іх форм былі аба-рончыя вежы са званом і металічным білам для
    118
    ЗВАНІЦА — ЗІЗАНІЙ
    Званіца ў в. Чэрск Брэсцкага р-на. 18 ст.
    гукавога апавяшчэння. Іканаграфічныя матэрыя-лы, гравюры 15—17 ст. сведчаць, што на Беларусі 3. мелі сакральныя пабудовы Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Клецка, Гродна, Брэста і інш. Яны былі драўляныя, мураваныя і драўляна-мураваныя. Драўляныя паводле тыпу канструкцыі бываюць слупавыя, каркасныя, зрубныя, зрубна-каркасныя. Найб. простыя 3. — слупавой канструкцыі з пе-ракладзінай, на якую падвешваюць звон; або коз-лы з брусоў, якія ставілі побач з царквою або кас-цёлам (в. Ражкоўка Камянецкага р-на). У іх часам быў подыум з дошак і стрэшка ці 4-схільны дах. Пазней 3. ашалёўвалі дошкамі. Яны мелі гарыз. бэлькі, што дазваляла рабіць іх 2-яруснымі і раз-мяшчаць званы на бэлечнай крыжавіне пад' да-хам. Больш трывалыя зрубныя 3. Часцей сустра-каюцца зрубна-каркасныя, дзе зрубам-чацверы-ком былі ніжнія ярусы, а верхні рабіўся каркас-ным і завяршаўся стромкім дахам (г.п. Шарашо-ва Пружанскага р-на, 1799; в. Дуды Іўеўскага р-на; в. Чэрск Брэсцкага р-на, абедзве 18 ст.). Вядомы і мураваныя, асобна збудаваныя 3. (в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на, 16 ст.). Іх верхнія ярусы часам бы-лі глухія і мелі спец. праёмы, якія зачыняліся ака-ніцамі (г. Слуцк, 18 ст.; г. Давыд-Гарадок Столін-скага р-на, 17 ст.; в. Моладава Іванаўскага р-на, пач. 20 ст. ). Будавалі 3. ў арх. стылях адпаведна часу. Яны фланкіравалі фасады сакральных пабу-доў абарончага тыпу 16—17 ст. (в. Сынкавічы Зэльвенскага, в. Мураванка Шчучынскага, в. Камаі Пастаўскага р-наў), а таксама шматлікія 2-вежа-выя касцёлы 17—18 ст. У царк. архітэктуры існа-валі З.-дабудовы. Яны размяшчаліся над пры-творам ці перад ім (в. Гнезна Ваўкавыскага р-на, 16 ст.; г.п. Заслаўе, 16 ст., і інш.). Вядомы З.-бра-
    мы: зрубныя, мураваныя, зрубна-мураваныя, якія ставілі пры ўваходзе на двор царквы (касцёла); іх ніжні ярус выконваў ролю брамы. Дабудова 3. з боку прытвора была пашырана ў 19 — пач. 20 ст. (Пакроўскі сабор у г. Баранавічы), у т. л. пры рэканструкцыі уніяцкіх цэркваў (в. Моладава Іванаўскага, в. Рамель Столінскага, в. Порплі-шча Докшыцкага, в. Хаціслаў Маларыцкага р-наў і інш.) і некаторых касцёлаў пад правасл. храмы.
    А.ІЛакчтка.
    ЗІЗАНІН (Тустаноўск-і) Лаўрэнцій (1550—60-я г. — каля 1634), беларускі і ўкраінскі пе-дагог, перакладчык, царкоўны дзеяч. Брат СЗізанія. Пра-цаваў выкладчыкам царк.-слав. і грэч. моў у Аьвоў-скай (да 1592), Брэсцкай (1592—95), Віленскай (1595—97) правасл. брацкіх школах, хатнім нас-таўнікам у крычаўскага старосты Б. Саламярэцка-га ў маёнтку Баркулабава на Магілёўшчыне (1597—1600), у князёў А. Астрожскага (1600—03) і Я.Карэцкага ў Карцы на Вільні (1603—18), дзе адначасова быў святаром у царкве. У 1596 у Ві-ленскай брацкай друкарні выдаў свае вучэбныя кнігі: «Наука ку чмтанмю м розуменю пмсма словенскаго», «Азбука» і «Грамматіка словенска сьвершеннаго нскуства осмя частій слова» (у іх друкары выкарысгалі клішэ з выданняў Ф.Скарыны). У «Азбуцы», адной з першых на Беларусі і Украі-не, змешчаны «Лекснс» — тлумачальны слоўнік, які палягчаў разуменне стараслав. мовы, дапама-гаў пашырыць веды па гісторыі, геаграфіі, пры-родазнаўстве, набліжаў навучанне да жывой раз-моўнай бел. мовы. У 1619 запрошаны ў Кіева-Пя-
    Званіца ў
    в. Ражкоўка Камянецкага р-на Брэсцкай вобл, 19 ст.
    ЗІЗАНІЙ — ЗНАХАРСТВА
    119
    чэрскую лаўру. Працаваў настаўнікам у Кіеўскай брацкай школе, быў перакладчыкам з грэч. мовы і рэдактарам выдання вучонага гуртка пры лаўры. У 1626 прывёз у Маскву рукапіс кнігі «Катехізнс». Па даручэнні патрыярха Філарэта кніга абмерка-вана маскоўскім артадаксальным духавенствам і свецкімі асобамі, якія ўбачылі ў ёй шмат ератыч-ных думак. «Катехізмс» у перапрацаваным выгля-дзе выдадзены ў Маскве ў 1627, перавыдаваўся стараверамі ў Гродне (1783, 1787, 1788). Як духоў-ная асоба прамаўляў свае казанні, якія сведчаць пра добрае веданне стараж. гісторыі і філасофіі.
    /І/w.: Алексютовнч НА. Культурно-просветнтельная дсятельность братьсв Змзанмев // Мз ясторнн фнлософской н обіцественно-полмтнчсской мыслм Белорусснн. Мн., 1962; Подокшнн С. Рацноналнстмческне н гуманмстнческнс йдем во взглядах Стефана н Лаврентмя Змзанмев // Вопросы фп-лософскнх наук. Мн., 1965; Ботвнннмк М. Лаврснтнй Зн-заннй. Мн., 1973. М.Б.Батвіннік.
    ЗІЗАНІІ4 (Тустаноўскі) Стафан (сап-раўднае, верагодна, К у к о л ь; каля 1570, с. Пацеліч Львоўскай вобл., Украіна — ?) — беларускі і укра-інскі педагог, царкоўны прапаведнік і пісьменнік-па-леміст канца 16 — пач. 17 сг. Брат КЗізанія. Выкла-даў у Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) і Віленскай (1593—99) брацкіх школах. У 1595 у брацкай дру-карні ў Вільні выдаў «Катэхізіс» на бел. і польскай мовах (не збярогся), які на правасл. саборы ў На-вагрудку (1596) асуджаны як ератычны; 3. пазбаў-лены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, апраў-даны Брэсцкім царкоўным саборам 1596. Аўтар рэліг.-філасофскіх твораў: «Ляст Іеремен патріархм константмнопольскаго напоммнальный» (1596), «Казанье святого Кмрмлла патріарьхм іеруса-лямьскаго...» (Вільня, 1596; перавыдадзена ў 1644 у Маскве пад назвай «Кнмга Кмрмллова», у Гродне стараверамі ў 1786, 1791 пад назвай «Кмрмллова кнмга»). У «Азбуцы» Л.Зізанія 1596 змешчаны твор 3. «Нзложеніе о православной в-tp-t» — ма-ленькі катэхізіс пытанняў і адказаў. Творы 3. скі-раваныя супраць каталіцкага духавенства і папы рымскага, варожа сустрэлі і правасл. артадоксы, таму што для светапогляду 3. была характэрна ідэалогія сярэднявечча, цесная сувязь з нац.-вызва-ленчай барацьбой народных мас у ВКЛ. Імкнучы-ся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету. У 1599 у выніку барацьбы з уніятамі 3. вымушаны быў пайсці ў Троіцкі правасл. манастыр у Вільні, дзе прымаў імя Сільвестра, але ў хуткім часе ўцёк з горада.