• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ІГУМЕН (грэч. hegumenos які ідзе ўперадзе, вядучы) — настаяцель праваслаўнага манастыра. У старажытнасці — настаяцель кожнага манасты-ра; паводле штатнага спісу 1764 у Рас. імперыі — толькі манастыра 3-га класа (гл. /іухавенства). I. буйнейшых манастыроў (пасля 1764 манастыроў 1-га і 2-га. класаў) маюць тытул архшандрмт. Ты-тул I. можа надавацца і настаяцелю храма, калі ён манах.
    ІДАЛ (ад грэч. eidolon вобраз, падабенства) — матэрыяльны прадмет, які з’яўляецца аб’ектам рэ-лігійнага пакланення. На Беларусі I. — каменныя, драўляныя або металічныя скульптурныя выявы язычніцкіх багоў. Лакальныя назвы — багі, балва-ны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлапы. У часы язычніцтва I. ставілі на капішчах як аб’екты пак-ланення. Пасля ўсталявання хрысціянства боль-
    Іаан
    Хрысціцель.
    Да арт. Ідал. Шклоўскі ідал.
    шасць I. была знішчана, закапана ў зямлю ці ўтоплена; на многіх выбівалі крыжы ці надавалі ім форму крыжа.
    ІЕРАДЫЯКАН — у хрысціянскай царкоў-най іерархіі свяшчэннаслужыцель ніжэйшай (пер-шай) ступені — даякан, які прыняў манаства.
    ІЕРАМАНАХ (ад грэч. hiereus, літаральна — жрэц, святар-манах) — свяшчэннаслужыцель ся-рэдняй (другой) ступені хрысціянскай царкоўнай іерархіі, які прыняў манаства. Першапачаткова пры ўвядзенні хрысц. манаства манахі былі паз-баўлены сану свяшчэнства. Літургію ў манасты-рах праводзілі белыя святары, якіх спецыяльна запрашалі. 3 5 ст. дазволена пасвячаць у святары і манахаў. Колькасць I. у манастырах не рэгла-ментавалася і вызначалася неабходнасцю. У Рус. правасл. царкве іераманаства ўведзена ў часы Фе-адосія Пячэрскага (11 ст.).
    ІЕРАНІМ Ваўчанскі (? — 14.10.1754) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалі-тай. Брат Іосіфа Ваўчанскага. Ігумен Віленскага Свята-Духавага манастыра. Епіскап магілёўскі (1742—54). У 1744 пасвячоны ў епіскапы ў Мас-кве, тады ж атрымаў каралеўскі прывілей аб зац-вярджэнні ў сане. У студзені 1745 урачыста пры-быў у Магілёў. У час епіскапскага служэння зве-даў вял. цяжкасці і пакуты. Пахаваны ў алтары та-ды яшчэ недабудаванай Спаса-Праабражэнскай царквы ў Магілёве. ІЛПушкін.
    ІЕРАНІМ Яўсевій Сафроній (каля 342—420) — прадсгаўнік лац. патрілстьікі і адзін з настаўнікаў царквы. Нарадзіўся ў Далмацыі. Вывучаў у Рыме рыторыку і філасофію. Каля 374 паехаў на Усход,
    124
    ІЗРАІЛЬ — ІКАНАБОРСТВА
    Да арт. Іканапіс. Багародзіца Адзігітрыя. Абраз іканастаса Ражэнскага манастыра.
    17 ст. Балгарыя.
    дзе ў Сірыі і Падесціне вывучаў багаслоўе, яўрэй-скую мову і ўдзельнічаў у спрэчках з ератыкамі. У 382 прыехаў у Рым, дзе па даручэнні Дамаса пачаў выпраўленне лац. перакладу Новага запавету. У 385 вярнуўся ў Палесціну і ў 389 заснаваў манасгыр у Віфлееме. У 405 завяршьгў пераклад на лац. мову большасці біблейскіх кніг Старога запавету (з яўрэй-скага арыгінала) і Евангелляў, што стварыла аснову Вулб/ата. Вялікае значэнне мелі яго палемічныя тво-ры, каментарыі да біблейскіх кніг і лісты. Яшчэ да пач. 13 ст. ўзнікла легенда, паводле якой Дамас даў I. званне кардынала, адсюль традыцыя маляваць яго ў чырвоным капелюшы. Часта I. малююць у келлі з ільвом каля ног. Дзень памяці — 30 верасня.
    Да арт. Іканапіс Выбраныя святыя:
    Васіль Вялікі, Грыгорый Ба-гаслоў, Іаан Златавуст. 2-я пал. 18 ст.
    Беларуская іканапісная школа. Шара-шоўскі майстар.
    Дд арт. Іканапіс. Параскева. Сярэдзіна — 2-я пал. 16 ст. Беларуская іканапісная школа.
    ІЗРАІАЬ — імя, якое, паводде
    Старога запа-
    вету Бібліі, атрымаў Іакаў, адзін з патртярхаў ста-раж. яўрэяў, ад Бога (Быццё 32:28). У стараж. біблей-скім апавяданні Бог даў гэтае імя Іакаву пасля яго вяртання з Месапатаміі (Быццё 35:10). Сяміцкае імя Ізраіль сусгракаецца ў сгараж. тэксгах, якія адносяц-ца адпаведна да 3-га і 2-га тыс. да н.э. Яно можа быць перакладзена як «панаваць», «няхай пануе Бог».
    іканабЬрства — рэлігійны рух у сярэд-нія вякі, накіраваны супраць хрысціянскага куль-ту абразоў. Яшчэ ў 7 ст. ў Малой Азіі (некаторыя даследчыкі лічаць, што пад уплывам ісламу, які за-бараняў выявы чалавека) пачаліся выступленні супраць выкарыстання культу абразоў, крыжа і інш. як ідалапаклонства. Найб. пашырылася I. ў 8 ст. — 1-й палавіне 9 ст. ў Візантыі, дзе яго ўзначалілі першыя імператары ісаўрыйскай ды-настыі. Леў III, які імкнуўся ўмацаваць дзярж. ўладу і аслабіць уплыў царк. іерархаў і манаства, у 726 забараніў пакланенне абразам, канфіскоўваў царк. землі і маёмасць; яго пераемнікі патрабава-лі поўнай забароны святых выяў у цэрквах. Суп-раць I. выступілі візант. багаслоў Іаан Дамаскін, сталічная знаць і манаства, падтрыманыя пап-ствам. Барацьба цягнулася больш за стагоддзе, суправаджалася муштрамі, катаваннямі, выгнан-нямі, знішчэннем абразоў, разбурэннем манасты-роў. У час. I. загінулі тысячы помнікаў рэліг. мас-тацтва. Але гал. мэта візант. імператараў была да-сягнута — канфіскацыя царк. і асабліва манас-тырскіх зямель і раздача іх ваеннаслужыламу сас-лоўю; візант. імператар стаў на чале правасл. цар-квы. Канчаткова культ абразоў у Візантыі адноўле-ны ў 843, але большасць секулярызаваных зямель
    ІКАНАПІС — ІКАНАСТАС
    125
    царкве не вернута. Іканаборскі рух узмацніў супя-рэчнасці паміж усходнімі і заходнімі галінамі тады яшчэ адзінай хрысц. царквы. I. — характэрная ры-са радыкальных кірункаў пратэстантызму (найперш калівінізму) у шэрагу краін Заходняй Еўропы ў эпо-ху Рэфармацыі (Нідэрланды, Германія, Францыя). Знішчэннем абразоў і інш. святынь с/праваджалася Іканаборскае паўстанне 1566 у Нідэрландах.
    Aim.: Удальцова З.В. Внзантнйская культура. М., 1988. З.І.Малсйка.
    ІКАНАПІС, пісанне абразоў (ікон) — від жывапісу, рэлігійнага па тэматыцы і сюжэтах, культавага па прызначэнні. Найб. характэрны для ўсходняга хрысціянства. Узнік і развіваўся як важны элемент візант. культуры і рэгіёнаў, мас-тацтва якіх зведала яе ўплыў. Тэхніка I. блізкая да станковага жывапісу, аднак яго творы — абраза, што звычайна ўваходзяць у адзіны ідэйна-маст. комплекс з архітэктурай, дэкаратыўна-прыклад-ным мастацтвам і ў ансамбль іханастаса, не раз-глядаюцца як цалкам станковыя творы. Найб. стараж. творы I. (6 ст.) паходзяць з Пярэдняй Азіі і захаваліся ў сінайскіх манастырах. Узнік на аснове познаэліністычнай традыцыі пахавальных партрэтаў. Паводле царк. паданняў, сімвалічнае аблічча Хрыста, цудоўным чынам захавалася на пахавальным убрусе (хусце), а прататып абразоў Маці Божай намаляваны евангелістам Лукой. Іка-награфія святых і евангельскіх падзей склалася пе-раважна ў Візантыі, ідэйнага і маст. росквіту да-сягнула ў 11—12 ст., творы таго часу сталі кана-нічнымі. У 14—15 ст. склаўся рускі I. (Феафан Грэк, А.Рублёў, Дыянісій), які ў 17 ст. перажыў ка-рэнныя змены пад уплывам еўрап. мастацтва праз пасрэдніцтва бел., укр., польскіх мастакоў. На Беларусі I. узнік з прыняццем хрысціянства. Да 16 ст. развіваўся на аснове візант. традыцый, пасту-
    Да арт. Іканапіс. Абраз «Архангел Міхаіл» з Нава-грудскага касцёла Праабражэння Гасподняга.
    пова засвойваў рэадістычныя рысы заходнееўрап. сакральнага масгацтва. У 16 — 1-й пал. 17 ст. склала-ся самабытная беларуская іканапісная школа, якой характэрна візант. духоўная і іканаграфічная аснова ў спалучэнні з рэальнасцю вобразаў, уключэннем у біблейскія сюжэты этнаграфічных элементаў, прос-танароднасць тыпажу, пэўная масг. свабода выка-наўцаў. Праіснавала яна да сярэдзіны 19 ст., калі страціла сваю самабытнасць і прыйшла ў заняпад.
    Літ.\ Жывапіс Беларусі XII—XVIII ст.: (Альбом). Мн., 1980; А л п а т о в М.В. Древнерусская нконопмсь. М.. 1984; Іканапіс Беларусі XV—XVIII стст. 3 выд. Мн., 1995. А.А.Ярашэвіч.
    ІКАНАСТАС (ад ікона + грэч. stasis месца стаяння) — перагародка з абразамі і варотамі па-між асноўнай і алтарнай часткамі інтэр’ера пра-
    Іканастас. Давыд-Гарадоцкай Георгіеўскай царквы. 2-я чвэрць 18—пач. 19 ст.
    І26_______________ІЛАРЫЁН — ІЛЫНЦЫ_____________________
    Іканастас царквы ў в. Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 18—пач. 19 ст.
    васлаўнага храма. I. склаўся на аснове нізкай ал-тарнай перагародкі з абразамі над ёй. У класічнай форме (распрацавана ў 15 ст. на Маскоўскай Русі) складаецца з 5 родаў (чыноў) абразоў, якія ў пэў-най паслядоўнасці паказваюць жыццё царквы ад пачатку да Страшнага Суда. Верхні чын («праай-цоўскі») з абразом св. Тройцы («Гасціннасць Аў-раама») у сярэдзіне сімвалізуе перыяд ад Адама да Майсея. Наступны чын («прарочы») прадстаўляе старазапаветную царкву ад Майсея да Хрыста, у цэнтры — абраз «Маці Божая Знаменне», выказа-нае прароцтва Ісаі і пераемнасці Новага запавету, ад Старога. «Святочны» чын адлюстроўвае падзеі Новага запавету, якія на працягу года асабліва ўрачыста адзначаюцца царквою. Гал. частка I. — «дэісусны» чын, у якім вакол абраза Спаса з Маці Божай і Іаанам да тэмы малення царквы за свет далучаны выявы 12 апосталаў, свяціцеляў, пакут-нікаў і інш. У ніжнім («мясцовым») чыне па ба-ках царскіх варот (сімвал уваходу ў Царства Ня-беснае) абразы Спаса і Маці Божай з дзіцем і хра-мавыя, на бакавых дзвярах — архангелаў або ды-яканаў.
    На Беларусі I. вядомы з 15 ст. Захаваліся I. ся-рэдзіны 17 ст. (Жыровічы, Магілёў, Супрасль), для якіх характэрна разное аздабленне ў стылі ба-рока. Існавалі ў правасл. і уніяцкіх храмах. Бел. I. вызначыўся пэўнымі асаблівасцямі: колькасць ра-доў 3—4, «дэісусны» чын ператвораны у «апос-тальскі», які разам з абразамі, змешчанымі па вертыкалі над царскімі варотамі, утвараў крыжо-вы кампазіцыйны стрыжань і нёс асн. сэнсавую і дэкаратыўную нагрузку; «праайцоўскі» чын адсут-нічаў або змяшаны з «прароцкім». Апошні часам рабіўся ў выглядзе групы картушаў. У сярэдзіне 18 ст. ва уніяцкіх храмах заменены алтарамі на ўзор касцельных. У правасл. цэрквах як самабыт-ная з’ява I. існаваў да 1840-х г., пазней яго ствара-лі па зацвержаных тыпавых праектах і пакідалі ў аздабленні толькі асобныя самабытная дэкаратыў-ныя элементы. ЛЯЯ/іаштч.
    ІЛАРЫЕН, Л а р ы ё н — старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф і пісьменнік, заснаваль-нік Кіева-Пячэрскай лаўры (1051), першы мітра-паліт кіеўскі з мясцовага духавенства (1051—54 ці 1055). Аўтар публіцыстычнага твора Стараж. Русі — «Слова пра закон і дар божы» (паміж 1037 і 1050), дзе развіваецца думка пра роўнасць народаў, якія вызнаюць хрысціянства, высока ацэньваюцца справы князёў, якія праславілі Русь у інш. краінах. У «Слове» выказаны таксама ідэі вял. кіеўскага кн. Яраслава Мудрага пра царк. не-залежнасць Кіеўскай дзяржавы ад Візантыі.