• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ІЛІЯ («бог мой Яхве») — прарок у Старым запавеце (3-я і 4-я кн. Царстваў); прыхільнік бога Яхвс, змагар за ўмацаванне яго культу як адзінага ў Ізраільскім царстве, смела ўступае ў змаганне са жрацамі і ізраільскімі царамі — абаронцамі культу бога Ваала. Лічыцца цудатворцам, адораны амаль боскай уладай, вуснамі якога гаворыць сам Бог, прапаведнікам, які прадказвае будучыню ад імя Бога. Паводле падання, меў аблічча жабрака-аскета. Пасля заканчэння яго місіі Бог узнёс I. на неба на вогненнай калясніцы. У розных народаў пра 1. існуе вялікая паслястаразапаветная міфала-гічная традыцыя. Напр., у слав. традыцыях І.-пра-рок выступае як персанаж, звязаны з громам, дажджом і ўрадлівасцю. Менавіта ў гэтым кантэк-сце 20 ліп. па с. ст. правасл. адзначаюць свята «Ільін дзень», ці Ілья (Ілля).
    ІЛЫНЦЫ, грыбаўская секта — рэлі-гійная секта, якая ўзнікла як плынь у праваслаўі ў сялянскім асяроддзі Заходняй Беларусі ў пач. 20 ст. і аформілася ў самастойную арг-цыю ў 1930-я г. Засн. бел. сялянінам Ільёй (Альяшом) Клімовічам з в. Грыбаўшчына (каля Беластока). Ен назваў ся-
    Іканастас
    Смаленскага сабора Нова-дзявочага манастыра ў Маскве. Разь-бяры К.Міхайлаў, Д.Залатароў і інш. 1683—86.
    ІЛЬЯ — IMAM
    127
    Ілія Прарок. Абраз наўга-родскай школы. Канец 14— пач. 15 ст.
    Да арт.
    Ільінцы.
    Абраз з выявай І.Клімовіча.
    бе прарокам Ільёй, які сышоў на зямлю, абвясціў хуткі надыход канца свету і для яго сустрэчы ар-ганізаваў будаўніцтва «горада будучага» Вершалі-на, куды сыходзіліся вернікі. Меў прыбліжаных «апосталаў». Як духоўнага папярэдніка Ільі сек-танты ўшаноўвалі Іаана Кранштацкага; прасочва-ецца таксама ўплыў рус. секты хлыстоў. Вучэнне і рэліг. практыка секты вызначаліся крайнім місты-цызмам, фальсіфікаваліся цудатворныя вылячэн-ні і прывіды. Найб. дагматычна і арганізац. афор-мленай сярод ільінцаў была група «а ў т о р a -к а ў». Паводле іх тлумачэння, слова «аўторак» па-ходзіць ад «паўторнага» прышэсця Хрыста, які прыйдзе менавіта ў гэты дзень. Таму дзень адпа-чынку перанесены на аўторак. Абраднасць мала адрознівалася ад правасл., шанаваліся абразы з выявамі Іаана Кранштацкага, І.Клімовіча і інш. кіраўнікоў секты ў выглядзе Тройцы і святых. Іс-навала «грыбаўская літаратура» — рукапісныя зборнікі гімнаў, малітоўнікі, брашуры, складзе-ныя малапісьменнымі аўтарамі. Пасля 1939 секта заняпала. У цяперашні час вядомы адзінкавыя па-слядоўнікі ільінцаў на Гродзеншчыне і Беласточ-чыне. Секта падрабязна апісана ў рамане бел. пісьменніка А.Карпюка «Вершалінскі рай» (1974).
    Aint.; Pawluczuk W. Sekta grzybowska — doctryna i idcologia. // Rocznik Bulostocki. Tom IX. 1970. ІО.В.Бажэнау.
    ІЛЬЯ K y ч a (?—1579?) праваслаўны царкоў-ны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду. Прыбліжаны Іоны /I/, па яго хадайніцтву 23.9.1576 прызначаны Стафанам Баторыям кіраваць Кіеўскаймітраполіяй. Пасля смерці /онбі /II — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1577—79).
    IMAM (араб. — які знаходзіцца наперадзе) — 1) асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці. 2) Кіраўнік мусульманскай абшчыны. Функцыя I. ў абшчыне належала халіфу, які з’яўляўся адзіным заканадаўцам і вышэйшым духоўным аўтарытэ-там. У абавязкі І.-халіфа ўваходзіла ахова рэлігіі і кіраванне штодзённымі справамі ў адпаведнасці з рэліг. законам. Склаліся 2 процілеглыя погляды на I.: прыхільнікі сунізму і хараджызму лічылі, што I. павінен выбірацца ўсімі членамі абшчы-ны; прыхільнікі ідэі ўлады божаскай прыроды настойвалі на спадчынным прынцыпе перадачы ўлады (гл. Шыізм). На практыцы І.-халіф назна-чаўся папярэднікам. 3) Ганаровае званне вышэй-шых духоўных асоб у мусульманстве.
    Ілія. 1-я пала-віна 17 ст. Беларуская іканапісная школа.
    128
    ІМША — ІНДЭКС
    Да арт.
    Індуізм.
    Індуісцкі храм багіні Лакшмі і бога Нараяна ў Дэлі. 1970-я г.
    ІМША — гд. Меса.
    ІНАК (ад старажытнаслав. «нн» адзін), агуль-ная назва манаствуючых у правасл. царкве неза-лежна ад іх сана.
    ІНДУІЗМ — збор светапоглядных падыходаў, рэлігійна-філасофскіх поглядаў і сацыяльных дак-трын, што сфарміраваліся ў Індыі ў 1-м тыс. н.э. на аснове ведычнай рэлігіі, касмалогіі, брахманіз-му, асіміляваных элементаў мясцовых неарыйскіх культаў і інш. рэліг. сістэм. У аснове аб’яднання ў I. самых розных вераванняў і культаў (ад пантэ-істычных Да монатэістычных) — прызнанне аўта-рытэту Bed. Асн. паняцці: атман (абсалютны і суб-станцыянальны суб’ект), карма (закон прычынна-выніковых сувязей адносна лёсу чалавека), сансар (ланцуг перараджэнняў, якасць якіх залежыць ад кармы), мокша (вызваленне ад ланцуга перара-джэнняў, набыццё дасканаласці, зліццё з Богам, Абсалютам), ёга (метады лячэння дасягнення зліц-ця з Богам, Абсалютам). I. абумоўлены падзел ін-дыйскага грамадства на варны (саслоўі) і джаты (касты), а таксама сістэма варнашрама (уключае 4 стадыі жыцця чалавека; вучнёўства, перыяд гаспа-дара, адасабленне для роздуму і пустэльніцтва). Рэліг. л-ра I. падзяляецца на адкравенні (шруці) і паданні (смрыці). Да адкравенняў належаць веды, брахманы (жрэцкая л-ра), араньякі (медытатыўна-ёгавыя настаўленні), упанішады (філасофскія ка-ментарыі да тэкстаў вед). У смрыці ўваходзяць кнігі эпасаў «Махабхарата» і «Рамаяна», пураны (багаслоўскія творы), іціхасы (гіст. творы). Асн. рэліг. кірункі I. — вішнуізм і шслваізлі. Культавыя абрады праводзяцца ў храмах, мясцовых і хатніх алтарах, у свяшчэнных месцах. Жыццё паслядоў-
    нікаў I. рэгламентавана сістэмай сямейнай і ка-лендарнай абраднасці. У традыцыі рэліг.-філасоф-скіх школ Індыі артадаксальнымі лічацца тыя, што прызнаюць аўтарытэт Вед н’яя, вайшэйшы-ка, санкх’я, ёга, міманса, веданта; неартадаксаль-нымі — традыцыі джайнізм, будызм і чарваку (не прызнаюць аўтарытэту Вед). Пад уплывам еў-рап. культуры, з канца 18 ст. ў 1. пачаліся рэфор-мы па змякчэнні яго сац. дактрыны (Р.Рай, Д.Са-расваты, Рамакрышна, С.Вівекананда, А.Гхош). На рубяжы 19—20 ст. некаторыя кірункі мадэр-нізаванага I. пачалі пранікаць у Еўропу і Амеры-ку, у 1960—70-я г. распаўсюдзіліся сярод моладзі заходніх краін. У пач. 1990-х г. на Беларусі зарэ-гістравана першая абшчына вайшнаваў (крышна-ітаў), створана Т-ва ведычнай культуры. На 1.1.2001 дзейнічала 7 абшчын крышнаітаў.
    Ліпг.\ Богн, брахманы, людм: Четыре тысячн лет нндумзма: [Пер. с чеш.]. М., 1969; Пандей Р.Б. Древненндмйскме до-машнме обряды (обычам): Пер. с англ. 2 мзд. М., 1990; Г у с е -d a Н.Р. Нндунзм: Мстормя форммрованмя. Культовая практм-ка. М.. 1997. ЛУГу/ш
    МНДУЛЬГЕНЦЫЯ (ад лац. indulgentia паб-лажлівасць, літасць) — папская грамата, якая вы-давалася за грошы або за асаблівыя заслугі перад каталіцкай царквой, і сведчыла пра поўнае або частковае адпушчэнне грахоў. Багасловы абгрун-тоўвалі гэта тым, што каталіцкая царква мае за-пас добрых спраў, якія здзейснілі Ісус Хрыстос, Дзева Марыя і святыя, і імі можна пакрываць грахі людзей. Продаж I. пачаўся з 12—13 ст., што выклікала пратэст гуманістаў. Адмена 1. была ў лі-ку асн. патрабаванняў Рэфармацыі. У перанос-ным сэнсе — дазвол на якія-небудзь дзеянні, учынкі.
    ІНДЭКС ЗАБАРОНЕНЫХ КНІГ (лац. index librorum prohibitiorum) — у мінулым у каталіцкай царкве спіс кніг, прызнаных шкоднымі для веры і маралі, за чытанне, захоўванне і распаўсюджван-не якіх пагражалі меры царк. спагнання. Дзейнічаў з 1559 да 1966. Неаднаразова рэдагаваўся. Ужо з першахрысц. часоў свецкія і царк. ўлады імкнулі-ся да кантролю над шкоднымі, на іх думку, кні-гамі. Першыя ва ўласным сэнсе І.з.к. з’явіліся ў 16 ст. ў час Рэфармацыі, калі пасля вынаходніцтва кнігадрукавання стала немагчыма старымі сродка-мі кантраляваць кнігі. Такія індэксы часта выда-валіся па ініцыятыве свецкіх улад у Францыі, Іта-ліі, Германіі і інш. Першы рымскі І.з.к. абвешча-ны ў 1559 папам Паўлам IV. Перапрацаванае на Трыдэнцкім саборы каталіцкай царквы 2-е выдан-не 1564 стала асновай для наступных індэксаў, якія значна перарабляліся пры папах Аляксандру VII (1664), Бенядзікту XIV (1757) і Льву XIII (1900). У 20 ст. ў І.з.к. не ўносіліся ўсе шкодныя
    ІНКВІЗІЦЫЯ — ІОНА
    129
    для царквы кнігі, а толькі, як правіла, найбольш вядомыя творы каталіцкіх аўтараў і кнігі паводле пэўных тэматычных груп. Кантроль над здзяй-сненнем І.з.к. выконвала з 1566 рымская кангрэ-гацыя індэксаў, а з 1917 — кангрэгацыя св. кан-цылярыі інквізіцыі на падставе кодэкса кананіч-нага права. 3 1966 выданне І.з.к. спынена. Новая рэдакцыя кананічнага права (1984) не прадугле-джвае забароны якіх-небудзь кніг. Акрамя рым-скага І.з.к. існавалі мясц. варыянты. Першы мясц. індэкс для Гнезненскай правінцыі, у склад якой ўваходзіла Віленскае біскупства, надрукаваны ў 1603 у Кракаве (2-е выданне 1604, Замосце; 3-е — 1617, Кракаў). У Кракаўскім І.з.к. акрамя рымска-га спіса змешчаны выданні, што выходзілі ў ВКЛ і Польшчы, у прыватнасці творы А.Волана, С.Буд-наіа, Я.Каханоўскага, Я.Немаеўскага, Пятра j Га-нсндза, М.Радзівіла Чорнага, Ф.Соцына, А.Фрыча Маджэўскага, Брэсцкая Біблія і інш. Кракаўскае выданне І.з.к. шырока ўжывалася да з’яўлення рымскіх індэксаў 1704 і 1758 са спісамі аўтараў Рэчы Паспалітай.
    Літ.: Грнгулеп нч HP. Ннквнзнцня. 3 нзд. М.. 1985. С. 396—404; Лозянскмй С.Г. Мсторня папства. 3 мзд. М., 1986. С. 351—355. І.ГГанчаіук.
    ІНКВІЗІЦЫЯ (ад лац. inquisitio расследаван-не) — трыбунал каталіцкай царквы, створаны для барацьбы з ерасямі, вальнадумствам, антыцаркоў-ным і антыфеадальным рухам. Існавала ў 12—19 ст. амаль ва ўсіх каталіцкіх краінах. Вызначалася жорсткасцю і фанатызмам. Рост у 12—13 ст. царк. і рэліг. апазіцыі (катары, альбігойцы, валь-дэнсы) выклікаў узмацненне рэпрэсій з боку цар-квы. У 1184 на сінодзе ў Вероне папа Луцый Ш выдаў дэкрэт, у якім вызначаны юрыдычныя нор-мы I., а кіраванне ёю ўскладзена на епіскапаў. Стварэнне I. зацвердзілі 4-ы Латэранскі (1215) і Ту-лузскі (1229) саборы. Для ўдасканалення дзейнасці I., а таксама з мэтай прадухілення злоўжыванняў улад папа Грыгорый IX у 1223 увёў пасады пап-скіх інквізітараў для асобных краін і дыяцэзій (займалі пераважна дамініканцы і францыскан-цы). У 1232—35 інквізітарскія трыбуналы створа-ны ў Германіі, Арагоне, Аўстрыі, Ламбардыі, паўд. Францыі і Італіі. У 1252 пры папе Інакен-цію IV афіц. ўведзена катаванне як сродак для ат-рымання паказанняў. Першапачаткова інквізі-цыйныя трыбуналы разглядалі толькі рэліг. спра-вы, пазней (14—15 ст.) справы пра чараўніцтва, сувязь з д’яблам і інш. Асабліва жорсткай была іс-панская I., якая ў 14—15 ст. вяла масавыя рэпрэ-сіі супраць магаметан і яўрэяў, якія прынялі ка-таліцтва; іх абвінавачвалі ў патаемным вызнанні даўнейшай веры. 3 1478, калі кароль Іспаніі атры-маў права прызначаць інквізітараў, I. цалкам пад-парадкавана ўладзе і выкарыстоўвалася для яе