• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ІУДА ІСКАРЫЁТ (ад стараж.-яўр. іш Кары-ёт — чалавек з Карыёта) — у Новым запавеце адзін з 12 вучняў (апосталаў) Ісуса Хрыста, які прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў. У пе-раносным сэнсе — здраднік.
    іудлі'зм — рэлігійны, нацыянальны і этыч-ны светапогляд, які на працягу тысячагоддзяў вызначаў вераванні і жыццёвы ўклад яўрэяў. У больш вузкім сэнсе — нац. яўрэйская рэлігія. Дзярж. рэлігія Ізраіля.
    Узнік у 2-м тысячагоддзі да н.э. як прынцыпо-ва новая рэліг. канцэпцыя, якая пасля заваявання яўрэямі Ханаана (стараж. назва Палесціны) суп-рацьпаставіла політэістычным вераванням мясц. і паўночнааравійскіх плямёнаў ідэю адзінага Бога — Яхве, стваральніка і ўладара Сусвету. Адыграў гал. ролю ў станаўленні стараж. дзяржавы — Ізраільс-ка-Іудзейскага царства (10 ст. да н.э.). 3 пачатку за-раджэння знаходзіўся ў канфлікце з рэліг. культа-мі Месапатаміі і Егіпта, дзе панаваў політэізм. Пасля заваявання Блізкага Усходу Аляксандрам Македонскім (4 ст. да н.э.) канфлікт найбольш аб-вастрыўся, аднак I. і элінізм у розных формах і праявах уплывалі адзін на аднаго. Монатэістыч-ныя ўяўленні ў I. ўзмацніліся ў 5 ст. да н.э. і пас-ля вяртання яўрэйскага народа з вавілонскага па-
    ІУДАІЗМ — ІУДАІЗМ
    135
    лону. У гэтьг час з’явіўся сам тэрмін «I», які ў яў-рэйскай эліністычнай л-ры быў антытэзай языч-ніцтву. Гал. крыніца веравучэння ў I. — Біблія (Стары запавет), асн. догмы выкладзены ў яе пер-шых 5 кнігах, аб’яднаных у Tofy (Пяцікніжжа Май-сеева). Яўрэйскі монатэізм адыграў вырашальную ролю ў стварэнні і фарміраванні тэалогіі і культаў хрысціянства і ісламу. Цэнтрам I. ў 1-м тысячагоддзі да н.э. быў Іерусалімскі храм (у 586 да н.э. зруйнава-ны вавіланянамі, адбудаваны, у 70 н.э. канчаткова зруйнаваны рымлянамі) . У перыяд 2-га Храма найбольш поўным выражэннем I. стала Галаха — сукупнасць законаў, якія рэгламентуюць жыццё яўрэяў. Калі практычна ўсё яўрэйскае насельніц-тва апынулася пад уладай Рыма (1 сг. да н.э. — 1 ст. н.э.), завяршылася фарміраванне вучэння аб буду-чым прыходзе' Месіі — збавіцеля з роду Давіда, 2-га цара Ізраіля, які павінен адрадзіць Ізраільска-Іудзейскае царства і прынесці выратаванне яўрэй-скаму народу. Пасля зруйнавання 2-га Храма рэ-ліг. жыццё ў I. засяродзілася вакол сінаюі — ма-літоўных дамоў, якія з’явіліся з 4 ст. да н.э.; рэліг. кіраўнікамі сгалі законавучыцелі — рабінн, якія выбіраюцца абшчынамі вернікаў і не маюць складанай іерархіі. Да 5. ст. н.э. склалася другая па значэнні крыніца I. — Талмуд, у якім сабраны ўсе дагматычныя, рэліг.-этычныя і прававыя пала-жэнні I., рэгламентуюцца складаная абраднасць і нормы паводзін кожнага верніка. У далейшым у I. творча ўзаемадзейнічалі процілеглыя ідэі і анта-ганістычныя тэндэнцыі: этыка і рытуал; ідэя абра-насці. яўрэйскага народа як носьбіта Божага ад-крыцця і роўнасці ўсіх людзей, створаных «на ўзор і падабенства Божае», адданасць страчанай радзіме, імкненне да вяртання на яе і адаптацыя да жыцця ў дыяспары. 3 пашырэннем хрысціян-ства (з 4 ст. — дзярж. рэлігія Рымскай імперыі) і ісламу (7 ст.), якія бяруць пачатак у I., узнік іх канфлікт з I.: яўрэйства адмовілася прызнаць прэ-тэнзіі гэтых рэлігій быць адзінымі носьбітамі іс-ціны і разглядала іх як скажэнне I., тыя, са свайго боку, ставіліся да I. як да гіст. рудымента і бога-адступніцтва. Змены ў гіст. і сацыяльных умовах не прывялі да сур’ёзных змен Галахі, якая на пра-цягу многіх стагоддзяў заставалася асновай жыц-цёвага ўкладу яўрэяў, а выкананне яе прадпісан-няў вызначала прыналежнасць да яўрэйства, са-дзейнічала ізаляванасці ў іншаэтнічным і іншаканфе-сійным асяроддзі ў дыяспары. У сувязі з эмансі-пацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у 19 ст. ў шэрагу заходнееўрап. краін узнікла супярэчнасць паміж неабходнасцю захавання вернасці I. і інтэграцыяй у навакольнае культ. асяроддзе. Вынікам гэтага стала з’яўленне новых кірункаў у I., адрозненні паміж якімі вызначаюцца адносінамі да Галахі: выкананне
    Да арт.
    Іудаізм.
    Сінагога ў Сло-німе. Фра-гмент дэкору інтэр'ера.
    ўсіх яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны I.; за сінтэз традыцыі з рэформамі, якія не супярэ-чаць асновам Галахі, выступае кансерватыўны I.; адмаўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі яе асобных палажэнняў характарызуе рэфармісцкі I.
    Першыя дакладныя звесткі пра пасяленне яў-рэяў-іудаістаў на землях Беларусі вядомы з 14 ст. Гэта акты аб прывілеях 1388—89 вялікага кн. Ві-таўта, дадзеныя 5 яўрэйскім абшчынам ВКЛ: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку і Уладзіміры-Ва-лынскім. У цэнтральнай і ўсходняй Беларусі яўрэі рассяліліся з 16 ст. Тады пачалося буд-ва мурава-ных і драўляных сінагог, якія былі ў кожным мястэчку і па некалькі ў кожным горадзе. Акрамя сінагог у многіх населеных пунктах існавалі і не-вялікія малітоўныя дамы. 3 16 ст. на Беларусі вя-домы іудзейскія рэліг. навуч. ўстановы — ейшбо-тві (найстарэйшая ў Брэсце). У 18 ст. з Валыні на Беларусь пачала пранікаць новая містычная рэліг. плынь — хасід/зізм. Хасідскія лідэры — цадзікі (святыя, праведнікі) — у адрозненне ад рабінаў лічыліся пасрэднікамі паміж вернікамі і Богам, цудатворцамі і празорцамі. На Беларусі хасідызм меў больш рацыянальны, чым на Украіне, харак-тар і атрымаў мясц. самабытную форму — ха-бад. Паміж хасідамі і прыхільнікамі артадаксаль-нага рабінскага I. (іх хасіды называлі міснагдым —
    Да арт.
    Іудаізм.
    Сінагога ў Сло-німе.
    136
    ІУДАІЗМ — ІЯЎЛЕВІЧ
    «апаненты») разгарнулася актыўная барацьба ў форме памфлетаў, адлучэння хасідаў ад сінагогі (херэм), узаемных даносаў уладам. Хасідскаму міс-тыцызму міснагдым супрацьпастаўлялі рабінскую вучонасць, дзеля чаго была значна пашырана сет-ка ешыботаў. Неафіц. прымірэнне паміж бакамі ў 19 ст. тлумачылася гал. чынам агульнай бараць-бой супраць хаскалы (гаскалы, літаральна «асве-та») — яўрэйскага інтэлігенцкага руху, удзельнікі якога імкнуліся да авалодання еўрап. свецкімі ве-дамі і грэбавалі абраднасцю I. Большасць іудзей-скіх абшчын Беларусі заставалася пад уплывам ра-бінаў. Пасля 1917 значэнне I. ў жыцці яўрэяў у БССР у выніку рэвалюцыйных пераўтварэнняў, нац. эмансіпацыі, развіцця свецкай адукацыі, ан-тырэліг. прапаганды і інш. моцна скарацілася. Ешыботы і пачатковыя рэліг. школы — хедэры — былі закрыты, сінагогі выкарыстоўваліся для свец-кіх патрэб. У Заходняй Беларусі ў 1921—39 I. за-хоўваў свае пазіцыі. У час Вялікай Айчынай вай-ны нямецка-фашысцкія захопнікі ў ходзе генацы-ду яўрэйскага народа знішчалі і помнікі матэры-яльнай культуры I. (спалены драўляныя сінагогі Бела-русі). У 1980-я г. пачалося адраджэнне яўрэйскага нац.-культурнага і рэліг. жыцця. На 1.1.2001 у Рэс-публіцы Беларусь зарэгістравана 22 іудзейскія аб-шчыны і 10 абшчын «прагрэсіўнага іудаізму». Акра-мя яўрэяў I. вызнаюць некаторыя інш. этна-кан-фесійныя групы, напр. караімы.
    Я.З.Басін, ІО.В.Бажэнаў.
    ІЯЎЛЕВІЧ (Яўлевіч) Ігнацій (26.9.1619, г. Ма-гілёў — каля 1686) — беларускі педагог-асветнік, пісьменнік, грамадскі і царкоўны дзеяч. Вучыўся
    ў Шклове, потым у Магілёўскай брацкай школе, тэалогію і медыцыну вывучаў у Замойскай акадэ-міі (Польшча). Працаваў выкладчыкам Кіева-Ма-гілянскага калегіума, быў прафесарам свабодных навук. Разам з рэктарам гэтага калегіума С. Па-часкім удзельнічаў у арганізацыі ў Ясах (Румынія) славяна-грэка-лац. акадэміі (адкрыта ў 1640). У 1647 пастрыгся ў Кіеве ў манахі. Жыў у Львове, Ярославе (Галіцыя), Кракаве, Скіце, Камянцы, Сочаве (Валахія), Оршы і інш. 3 1655 у Полацку, быў ігуменам Богаяўленскага манастыра, пры якім адкрыў школу і б-ку. 3 1660 таксама архі-мандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра. Апекаваўся паэтамі Ф. Утчыцкім і Сімяонам По-лацкім, падтрымліваў прыязныя адносіны з рус. дзярж. і культурнымі дзеячамі, у т.л. Ф. Рцішча-вым і А. Ардын-Нашчокіным. Удзельнік Маскоў-скага царк. сабора 1660 па справе патрыярха Ні-кана. Апошнія весткі пра I. ў перапісцы з маскоў-скім патрыярхам Іаакімам за студз. — сак. 1686. 3 літ. спадчыны I. дайшла яго аўтабіяграфічная запіска (на польскай мове, апубл. С. Голубевым у 1886), у якой ёсць важныя матэрыялы па гісторыі адукацыі 2-й чвэрці 17 ст., культурныя і педагагіч-ныя ўзаемасувязі бел. і ўкр. народаў. Захаваліся яго прамовы з нагоды розных рэліг. і паліт. па-дзей, некалькі лістоў да Сімяона Полацкага. Вядо-мы яго дэкламацыя на прыезд у Магілёў віцебска-га, аршанскага, мсціслаўскага і магілёўскага епіс-капа Joci^a Гарбацкага (4.8.1650), некалькі вершаў на ўзор элегій Авідзія. АФ.Коршушў.
    КААД’КЗТАР — у каталіцкай царкве духоў-ная асоба, якая прызначаецца папам рымскім.для дапамогі епіскапу ў выпадку, калі той не можа выконваць свае абавязкі па стану здароўя або па старасці. К. валодае ўсёй паўнатой улады епіскапа.
    КАБАЛА (стараж.-яўр., літар. паданне) — міс-тычная плынь у іудаізме. Аб’яднала пантэістыч-ную пабудову неаплатанізму і міфалагемы інас-тыцызму з верай у Біблію як свет сімвалаў. Узнік-ла ў 9 ст., развіццё атрымала ў 13 ст. сярод яўрэяў Іспаніі і Праванса (Францыя), у 15 ст. распаўсю-дзілася сярод хрысц. вучоных Еўропы. Вучэнне К. — кабалістыка прапаведуе пошук асновы ўсіх рэчаў у лічбах і літарах яўр. алфавіта, лекавых сродкаў — у амулетах і формулах. Засн. на веры, што пры дапамозе спец. рытуалаў і малітваў чалавек можа ўмешвацца ў боска-касмічны працэс.
    КАДЗІЛА, кадзільніца — металічная чаша, у якой змяшчаюцца тлеючыя вуголлі, ладан і інш. духмяныя рэчывы. Падвешваецца К. на 3—4 ланцужках. Выкарыстоўваеца падчас бога-служэнняў у хрысц. храмах.
    КАЗАННЕ — від царкоўна-рэлігійнай пра-паведніцкай літаратуры; належыць да аратарскай прозы. Блізкае да «слова», але больш вузкае і пэў-нае па значэнні. Асн. тыпы — урачыстае і дыдак-тычнае К. Яго вытокі ў вусных «словах» — прад-мовах першых прапаведнікаў. Класічныя ўзоры К. пакінулі раннехрысц. пісьменнік Іаан Злата-
    вуст, Гры/орсай Баіаслоў, Васілб Вялікі,
    Яфрэм
    Сірын, якія развівалі традыцыі ант. аратарскай прозы. Найб. яркія помнікі ўрачысгага К. на Русі — глыбокапатрыятычнае «Слова пра закон і дар бо-жы» Іларбіёна і паэтычныя, напоўненыя багатай эмацыянальнай вобразнасцю «словы» Кірала Ту-раўскаіа. Іх традыцыі прадоўжылі Г.Цамблак, В.Карповіч, М.Сматрбіцкі і інш. (апошнія пакіну-лі ўзоры яшчэ аднаго віду К. — пахавальнага). Лепшыя К. адметныя стройнасцю кампазіцыі, дасканаласцю і пераканаўчасцю выкладання, ба-гаццем вобразна-паэтычнай мовы. Як вусная пра-