• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КАНбН (ад грэч. kanon норма, правіла) — збор палажэнняў, якія маюць нарматыўны харак-тар. У праваслаўі гэта паняцце ўжываецца па мен-шай меры ў 4 значэннях: 1) правілы, якія тычац-ца веравучэння, абраднасці і царк. арганізацыі, узведзеныя ў ранг закона, які зыходзіць нібыта ад Ісуса Хрыста і яго апосталаў; 2) пастанова ўсялен-
    скага сабора аб упарадкаванні царк. жыцця і ха-рактары рэлігійнасці; 3) сукупнасць кніг Бібліі, якія прызнаюцца царквой «боганатхнённымі» і выкарыстоўваюцца ў богаслужэнні ў якасці «свя-шчэннага пісання» (К. правасл., каталіцкай, пра-тэстанцкай цэркваў крыху адрозніваюцца скла-дам твораў); 4) адна з форм правасл. царк. спеваў, якая ўяўляе сабой своеасаблівы дыялог паміж чы-тальнікам і хорам або паміж двума харамі.
    КАНЬНІК — у каталіцкай царкве духоўная асоба, член капітула.
    КАНСІСТ(5РЫЯ (ад лац. consistorium месца сходу, сход) — 1) у каталіцкай царкве — нарада кардыналаў на чале з папам рымскім. 2) У пратэс-тантызме — царкоўна-адміністрацыйны орган, які ўключае духоўных і недухоўных асоб, выбра-ных абшчынай для кіраўніцтва справамі. У нека-торых пратэстанцкіх канфесіях — мясцовыя ўстановы царк. кіравання ці іх апарат. 3) У Рус. правасл. царкве ў 1744—1918 орган кіравання і суда пры епархіяльным архірэю. Члены духоўнай К. займаліся справаводствам у епархіі, ажыццяў-лялі суды над духоўнымі асобамі па справах аб шлюбах і іх скасаванні, а таксама па абвінавачан-ні ў богазневажанні — і над недухоўнымі асоба-мі. Духоўную К. узначальваў сакратар, які назна-чаўся обер-пракурорам Свяцейшага Сінода і пад-парадкоўваўся яму.
    КАНСТАНЦКІ САБОР 1414—з8 — 16-ы ўсяленскі сабор каталіцкай царквы, скліканы ў германскім г. Канстанц з мэтай спынення яе рас-колу; найбуйнейшы дыпламатычны кангрэс, на якім вырашаліся важнейшыя міжнар. пытанні, найперш звязаныя з прэтэнзіямі германскага ім-ператара Сігізмунда I на паліт. гегемонію ў Еўро-пе. Напярэдадні сабора дзейнічалі 3 папы, асаб-
    146
    КАНТАР — КАНФЕСІЯ
    лівы размах набылі «ерасі» паслядоўнікаў Я. Гуса ў Чэхіі, Дж. Уікліфа ў Англіі і інш. Па ініцыяты-ве Сігізмунда I і антыпапы Яна XXIII барацьба супраць ерасі стала галоўнай у дзейнасці сабора. У 1415 на саборы асуджаны да спалення Гус, што стала штуршком да гусіцкіх войнаў у Цэнтраль-най Еўропе. У 1417 скасаваны паўнамоцтвы ўсіх трох ранейшых папаў і выбраны адзін папа Мар-цін V, абвешчана вяршэнства сабораў над папамі. У дзейнасці сабора актыўна ўдзельнічалі дэлега-цыі ВКЛ, аўтарытэт якога пасля Вялікай вайны 1409—11 з Тэўтонскім ордэнам значна вырас. Вя-лікі кн. Вітаўт некалькі разоў накіроўваў у Кан-станц свае дэлегацыі. У 1415 ад яго імя падольскі староста Гедыгольд прапаноўваў перавесці бліжэй да Асманскай імперыі (у Паўночнае Прычарна-мор’е або на Кіпр) Тэўтонскі ордэн, які пасля хрышчэння Жмудзі страціў фармальныя падста-вы для сваёй дзейнасці ў Прыбалтыцы, і абвяргаў абвінавачванні ў патаемным супрацоўніцтве' Ві-таўта з туркамі. У 1416 на саборы значнае месца было адведзена спрэчкам паміж ВКЛ і ордэнам за Жмудзь. 13.2.1416 разгледжана скарга ахрышча-ных жмудзінаў на ўціск з боку крыжакоў, якія працягвалі рабаўнічыя наезды. 17.6.1416 сабор прыняў кампраміснае рашэнне па Жмудзі: у адм. дачыненні яна падпарадкавана імператару (г.зн. фактычна Тэўтонскаму ордэну), а ў царк. — польскім і літоўскім біскупам. Было вырашана стварыць асобную Жмудскую дспяцэзію. 11.8.1416 львоўскі арцыбіскуп Я. Жашоўскі і віленскі біс-куп П. Ястрэмбец прызначаны саборам дэлегата-мі з абавязкам здзейсніць гэтыя рашэнні на мес-цы (прадоўжыць хрышчэнне жмудзінаў, арганіза-ваць дыяцэзію і інш.). У 1417 на саборы прысут-нічаў «герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначале-ны герцагу Вітаўту». Найб. прадстаўнічая дэлега-цыя ВКЛ на чале з кіеўскім мітрапалітам Грыго-рыем Цамблакам была накіравана ў Канстанц у 1418. У яе ўваходзілі правасл. епіскапы з розных епархій ВКЛ і Малдовы, а таксама свецкія прад-стаўнікі Кіева, Смаленска, Вял. Ноўгарада і інш. гарадоў. Яна планавала заключыць унію паміж правасл. і каталіцкай цэрквамі на тэр. ВКЛ, а так-сама дамагчыся прызнання сюзерэнітэту Вітаўта над Малдовай і Ноўгарадам. У выніку Марцін V прызначыў Вітаўта генеральным вікарыем Ноўга-рада, а ў лютым 1418 Цамблак прысягнуў папе ад імя правасл. царквы ВКЛ. Аднак унія засталася нерэалізаванай з-за супраціўлення правасл. духа-венства ВКЛ і пазіцыі канстанцінопальскага пат-рыярхату. Каштоўнай крыніцай для вывучэння сабора з’яўляецца «Хроніка Канстанцкага сабора» Ульрыха фон Рыхенталя, у якой неаднаразова згадваецца Белая Русь. АВ.Бші.
    КАНТАР (ад лац. cantor спявак) — першапа-чаткова пеўчы ў касцёле, пазней — спявак у прыдворнай капэле, настаўнік музыкі ў каталіцкіх і пратэстанцкіх духоўных навуч. установах, гарад-скіх школах. К. ствараў таксама музыку для царк. службаў і гарадскіх урачыстасцей і кіраваў музыч-ным выкананнем. Часам К. узначальваў усё му-зычнае жыццё горада (да канца 18 ст.; напр., І.С.Бах). У яўрэйскай сінагозе — галоўны спявак хору (называецца таксама хазан).
    КАНФАРМІСТЫ (англ. conformist літар. згодны) — пашыраная назва прыхільнікаў дзяр-жаўнай англіканскай царквы ў Англіі, якія пры-маюць яе догматы і абрады і выступаюць суп-раць іх змен.
    КА.НФЕСІЯ (ад лац. confessio прызнанне, споведзь) у гістарычным, традыц. значэнні — пэўнае выравызнанне, якое ўключае дагматычныя ўстанаўленні, каноны і сімвал веры (не ахоплівае абраднасць). Аб’ядноўвае людзей, спосаб мыслен-ня і светаразуменне якіх базіруецца на веравучэн-ні пэўнай царквы (рэліг. apr-цыі). Тэрмін «К.» звычайна выкарыстоўваюць у дачыненні да рэліг. кірункаў, якія маюць развітую багаслоўскую шко-ЛУ (У хрбісціянстве, іудаізме, ісламе, будызме). На Беларусі традыц. існавалі 2 хрысц. К.: праваслаўе, і каталіцбізм. У 16 ст. ў выніку Рзўармацбіі ўзнік пратзстантогзм, які прывёў да фарміравання но-вых К. — лютэранскай (аўгсбургскае веравызнан-не), кальвінісцкай (евангелічна-рэфармацкая К.), у 20 ст. — баптызму, евангельскага хрысціянства, адвентызму 7-га дня, пяцідзесятніцкіх плыней і інш. Уніяцтва не лічылася самастойнай К., бо ве-равучэнне уніяцяай царквы грунтавалася на догма-тах каталіцызму, а абраднасць захоўвала правасл. рысы. Падкрэсліваючы, што грэка-католікі нале-жаць да адзінай каталіцай К. і адрозніваюцца ад рыма-католікаў толькі абраднасцю, іх часам назы-ваюць «католікамі ўсходняга абраду». У сучасным разуменні К. ўсё часцей вызначаецца як прына-лежнасць да пэўнай царквы (рэліг. apr-цыі) і па-водле веравызнання, і абраднасці. У гэтым сэнсе уніяцтва з’яўляецца асобнай К.
    Паводле дадзеных на 1.1.2001 сярод бел. К. праваслаўная царква (1172 абшчыны), старааб-радніцкая царква (34 абшчыны), рымска-каталіц-кая царква (417 абшчын), каталіцкая царква лац. абраду (2 абшчыны), грэка-каталіцкая царква (13 абшчын). У апошнія гады значна павялічылася колькасць пратэстанцкіх і неапратэстанцкіх аб’яд-нанняў: хрысціяне веры евангельскай (470 аб-шчын), евангельскія хрысіііяне-баптысты (268 аб-шчын), Савет цэркваў ЕХБ (29 абшчын), хрысці-яне поўнага Евангелля (58 абшчын), адвентысты 7-га дня (48 абшчын), сведкі Іеговы (26 абшчын),
    КАНФЕСІЯНАЛІЗМ — КАПІШЧА
    147
    Новаапостальская царква (20 абшчын), Лютэран-ская царква (13 абшчын), хрысціяне веры апос-тальскай (9 абшчын), Царква Хрыстова (6 аб-шчын), Мармоны (3 абшчыны), Месіянскія аб-шчыны (2 абшчыны), Рэфармацкая царква, Іаган-ская царква, Царква першых хрысціян — па 1 абшчыне. Значнае месца ў канфесіянальнай структуры Беларусі займаюць этнаканфесіяналь-ныя аб’яднанні іудаістаў (22 абшчыны), прагрэсіў-ных іудаістаў (10 абшчын), мусульман (24 абшчы-ны). На тэр. Беларусі дзейнічаюць і нетрадыц. рэ-ліг. аб’яднанні: Міжнар. т-ва свядомасці Крышны (7 абшчын), Бахаі (6 абшчын), Аамота (1 абшчы-на) і інш.
    КАНФЕСІЯНАЛІЗМ (ад лац. confessionalis веравызнальны) — лад думак, пачуццяў і ўчын-каў, што адпавядаюць догматам і патрабаванням пэўнага веравазнання. Знаходзіць увасабленне ў розных формах тэалогіі (праваслаўнай, каталіц-кай, пратэстанцкай, іудаісцкай і інш.), філасофіі, сацыялогіі, якія развіваЮць свае тэарэтычныя канцэпцыі на аснове традыц. рэліг. уяўленняў пра чалавека і яго месца ў сусвеце, сэнсе яго жыц-ця і адкрытасці ў адносінах да Бога, да каштоў-насцей маралі і культуры, навукі і тэхнікі.
    Я.М.Ба(тсаў.
    КАНФІРМАЦЫЯ (ад лац. confirmatio зац-вярджэнне, умацаванне, у каталіцызме — таінства мірапамазання, якое ўчыняецца над дзяцьмі 7—12 гадоў: у пратэстантыз-м е — урачысты публічны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14—16 гадоў.
    КАПЕЛАН у каталіцкай царкве — ксыдз, які служыць у капліцм. Звычайна К. знахо-дзіліся пры дварах манархаў, магнатаў і не падлягалі парафіяльнай юрысдыкцыі. Былі таксама К. — па-мочнікі камонікаў, папскія К., К. — кураты (выкон-валі пасгырскія абавязкі ў пэўнай частцы парафіі; адпавядалі вікарыялі). К. называецца таксама вайско-вы святар у заходнееўрап. краінах і ЗША. У Рас. ім-перыі ў ваеннай часці з 1883 прызначаліся каталіц-кія К., якіх зацвярджаў архібіскуп магілёўскі.
    КАПІНСКІ Ісая (? — 15.10.1640) —права-слаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьмен-нік-палеміст. Манах Кіева-Пячэрскай лаўры, адзін з арганізатараў Кіеўскай брацкай школы. 3 1620 епіскап перамышльскі, з 1628 — смаленскі і чар-нігаўскі, у 1631—32 — мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. У крас. 1632 пры абранні каралём Уладзісла-ва IV намаганнямі архімандрыта Пятра Магілм адхілены ад пасады, у 1633 афіцыйна пазбаўлены сана і зняволены (да 1635). Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Аўтар зб. маральных выслоў-
    Да арт.
    Капішча. Вер-хаўлянскае свяцілішча. Рэ-канструкцыя Э.М.Зайкоў-скага.
    яў «Духоўная лесвіца», пасланняў да духавенства і прыватных асоб і інш. Творы К. паўплывалі на наступныя пакаленні бел. і ўкр. мысліцеляў.
    Літ.: Костомаров Н.Н. Русская нсгормя в жнзнеопм-санмях ее главнейшнх деятелей. М-, 1991. Кн. 2. С. 72—78; М а р т о с А. Беларусь в йсгорйческой, гоеударственной н цер-ковной жмзнм. Мн.. 2000. АА.Ясксвіч.
    КАПІТУЛ, к а п і т у л а (ад лац. capitulum) у каталіцкай і англіканскай цэр-к в а х — калегія канонікаў кафедральнага сабо-ра, якая стварае пры біскупе раду па кіраванні дыяцэзам (епархіяй). Складаецца з пробашча, дэ-кана, схаластыка, кантара, кусташа і інш. каноні-каў. К. ствараецца таксама ў касцёле, які мае гана-ровае званне калегіята і знаходзіцца на іерархіч-най лесвіцы паміж кафедральным касцёлам і па-рафіяльным. К. ў каталіцкіх духоўна-ры-царскіх і манаскіх ордэнах (у т.л. ў,грэка-ка-таліцкім ордэне базыльян) — калегія кіруючых асоб ордэна.