Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
С.В.Казуля.
КАХЛЕЎСКІ (Kochlewski) Пётр (?, Польшча — 23.8.1647) -—палітычны і рэліг. дзеяч Рэчы Паспа-літай, пісьменнік, кальвініст. У маладосці пасяліў-ся ў ВКЛ і стаў дваранінам К.Радзівіла. Быў уласнікам вёсак Барышын, Воля Нурэцкая, Дужы Лес, Зубача, Клюковічы, Ломна, Нурэц, Тумін, Цяляцічы ў Брэсцкім пав., а таксама дзяржаўцам каралеўскага маёнтка Палонцы. У 1621—22 у Інфлянтах прымаў удзел у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Калі быў у Заходняй Еўропе, выконваў тайныя да-ручэнні К. Радзівіла па падрыхтоўцы перава-роту, каб скінуць Жыгімонта III і замяніць яго Гастонам Арлеанскім. Пасля раскрыцця змовы хаваўся ад улад і часова адышоў ад па-літ. дзейнасці. Удзельнік сеймаў канвакацый-нага і элекцыйнага 1632, каранацыйнага 1633, сеймаў 1635—40, дзе адстойваў інтарэсы дмсі-Ззнтаў. 3 1635 войскі брэсцкі, з 1638 суддзя земскі брэсцкі. У 1633—45 пастаянны ўдзель-нік кальвінісцкіх віленскіх правінцыяльных
А.Каяловіч.
Гісторыя Літвы. 4.1. Тытульны ліст. Гданьск. 1650.
сінодаў, часта выбіраўся на генеральныя сіноды (гл. ў арт. Калбвінізм). У 1638 на ўласныя срод-кі пабудаваў у в. Нурэц кальвінскі збор са школай і шпіталем. Аўтар твораў «Мемарыял, або Настаўленне для жонкі і дзяцей маіх...» (1646), «Перасцярога і настаўленне набожна-га евангеліка для братоў таго ж веравызнан-ня», «Меркаванне безыменнага евангеліка аб рэлігійнай талерантнасці ў Польшчы» (апош-нія 2 у рукапісах) і інш. Пісаў рэліг. вершы і паэмы на польскай і лац. мовах.
КАЯЛдвІЧ (В1юк-Каяловіч) Альберт (Войцех; 1609, Ковенскі пав. — 6.10.1677) —гіс-торык, геральдык, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалі-тай. У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—32 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, у 1634—38 —у Віленскай акадэміі. Адзін з аргані-затараў Ковенскага калегіума. У 1644—45 прафе-сар палемічнай тэалогіі ў Браневе (Польшча). У 1645 атрымаў у Вільні ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў у Віленскай акадэміі схаластыч-ную тэалогію (з 1649 падканцлер акадэміі, у 1654—55 яе рэктар). 3 1658 пры двары віленскага біскупа-суфрагана А.Сапегі, біскупа Я.Даўгялы, падарожнічаў па ВКЛ. У 1662—66 прэпазіт (нас-таяцель) дома манахаў у Вільні, намеснік правін-цыяла ордэна езуітаў. 3 1666 прэфект у Варшаў-скім калегіуме. Аўтар 34 друкаваных прац, (з улі-кам перакладаў). Першыя публікацыі (1635) — палеміка з кальвіністамі. Гал. яго твор— «Гісто-рыя Літвы» на лац. мове (ч. 1—2, 1650—69). 1-я яго частка па сутнасці з’яўляецца перакладам «Хро-нікі» М. Стрыйкоўскага. Аднак К. адкінуў шмат яго фантастычных звестак і больш сістэматычна разгледзеў дахрысц. гісторыю Літвы. Гэта праца
156
КВАКЕРЫ — КІЕВА
пазнаёміла краіны Заходняй Еўропы з гісторыяй ВКЛ. Ход ваенных дзеянняў супраць укр. казакоў у 1648—49 К. апісаў у кн. «Аб ваенных дзеяннях 1648 і 1649 г. супраць запарожскіх казакоў» (Віль-ня, 1651). Генеалогіі роду Радзівілаў прысвяціў «Летапіс Радзівілаў» (Вільня, 1653), але з прычыны раскрыцця таямніц іх роду праследаваўся Радзіві-ламі. У рукапісах засталіся генеалагічныя творы пра Хадкевічаў і Сапегаў. Род Сапегаў выводзіў не ад Гедзіміна, а ад баярына Сунігайлы, чым на-строіў іх супраць сябе. У 1648 пачаў працу над кні-гай па гісторыі шляхты ВКЛ. Яе друкаванне ў 1656 спынена па патрабаванні адной шляхецкай сям’і, якая палічыла сябе абражанай. Гэты арыгіналь-ны твор захаваўся ў 3 рэдакцыях: старэйшая на польскай мове, дзе роды размешчаны паводле стар-шынсгва і годнасці; «Кампендыум» («Compendium») на польскай мове, дзе матэрыял выкладзены павод-ле гербаў (надрукаваны ў 1897); «Наменклятар» («Nomenclator») на лац. мове, дзе матэрыял пада-дзены паводле прозвішчаў (надрукаваны часткова ў 1905---06). АЛСсмянчук.
КВАКЕРЫ (англ. quakers літаральна якія тра-суцца), Таварыства сяброў (Society of Friends) — паслядоўнікі радыкальнага кірунку ў пратэстантйізме, заснаванага ў 1652 у Англіі ДжФоксам пры ўдзеле У.Пена. У выніку пра-следаванняў з боку ўрада і афіц. англіканскай царквы многія абшчыны К. з 1670-х г. эмігры-равалі ў Паўн. Амерыку. Становішча англійскіх і амерыканскіх К. легалізавана ў 1689 «Законам аб верацярпімасці». Асновы веравучэння сістэ-матызаваны тэолагам Р.Баклі (1676), арганізац. структуры распрацаваны Пенам, які заснаваў гал. асяродак К. у штаце Пенсільванія (ЗША). К. лічаць крыніцай веры ўнутранае праяўленне Бога, якое даецца кожнаму чалавеку, адмаўля-юць усе знешнія формы культу, інстытут свя-шчэнства, не прызнаюць вайсковую службу, прысягу, выступаюць супраць рэліг. і сацыяль-най няроўнасці, у т.л. змагаліся супраць раб-ства, аказвалі дапамогу ахвярам 1-й і 2-й сусв. войнаў. За сваю пацыфісцкую дзейнасць атры-малі Нобелеўскую прэмію міру 1947.
КВІЕТЫЗМ (франц. quetisme ад лац. quetus спакойны, ціхамірны) — рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе місгычна-пасіўныя адносіны да свету, абыякавасць да ўласнага выратавання, безу-моўнае падпарадкаванне божай волі. Узнік у кан-цы 17 ст. як апазіцыйнае вучэнне ўнутры каталі-цызму. Уяўляе сабой асаблівую разнавіднасць фа-талізму і маральнага нігілізму. Афіц. кіраўніцтва каталіцкай царквы асуджала К., a 68 палажэнляў К. былі аб’яўлены ерассю. Асн. яго прадстаўнікі
М.Малінас (Іспанія) і Ж.-М.Гюён (Францыя) пра-вялі частку свайго жыцця ў зняволенні. Ідэі бяз-дзейнасці і абыякавасці да пакут развіў у сваім ву-чэнні А.Шапенгаўэр. У пераносным сэнсе К. — па-сіўнасць, непраціўленне, бяздзейнасць, сузіраль-ніцтва. А.М.Еліукіў.
КЁЛЛЯ (ад лац. сеііа) — асобны пакой, асоб-нае жыллё манаха ці манашкі ў манастыры.
КІЕВА-МАГІЛЯНСКІ КАЛЕГІУМ (з 1701 Кіеўская а к а д э м і я) — гуманітарная на-вучальная ўстанова для праваслаўных у 1632-— 1817 у Кіеве. Засн. мітрапалітам кіеўскім ПМагі-лай (адсюль і назва). Размяшчаўся пры брацкім манастыры і знаходзіўся пад сумеснай апекай Ма-гілы і прадстаўнікоў брацтва. Выкладанне вялося на ўзор заходне-еўрап. навуч. устаноў. Напачатку калегіум меў 7 класаў: падрыхтоўчы (аналогія або фара), 3 ніжэйшыя (інфіма, граматыка, сінтаксі-ма) і 3 вышэйшыя (паэтыка, рыторыка, філасо-фія). У падрыхтоўчым і ніжэйшых класах гал. чы-нам вывучаліся мовы: «славяна-руская» (тагачас-ная старабеларуская мова, якая ўжывалася на Бе-ларусі і Украіне), царк.-слав., польская, лац. і грэч.; пазней у праграму ўключаны заходне-еўрап. мовы. У старэйшых класах вывучаліся «сем воль-ных мастацтваў» і філасофія, даваліся звесткі па гісторыі і геаграфіі. У 1689 адкрыты 8-ы клас, у якім вывучалі тэалогію, што ставіла калегі-ум на ўзровень вышэйшай навуч. ўстановы. Статус акадэміі нададзены калегіуму указам цара Пятра I у 1701. У год стварэння ў кале-гіуме вучылася каля 160 чал., на рубяжы 17— 18 ст. — 1000 чал., у сярэдзіне 18 ст. — 1200 чал. У 1817 установа зачынена; замест яе ад-крыта духоўная семінарыя, якая ў 1819 пера-ўтворана ў духоўную акадэмію (праіснавала да 1920). К.-М.к. адыграў вялікую ролю ў пашы-рэнні асветы і на Украіне, і на Беларусі, да-ваў магчымасць вучыцца бел. правасл. мола-дзі (усе навуч. ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі ў падпарадкаванні ка-толікаў). Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў ка-легіума былі вядомыя на Беларусі царк. дзеячы: Іосіф Канановіч-Гарбацкі, Г.Каніскі, Сільвестр Косаў, Сімяон Полацкі, гісторык М.М.Бан-тыш-Каменскі і інш. У калегіуме атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэ-цыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі.
Aim.: Булгаков М. Нстормя Кмевской Академнн. СПб., 1843; Хнжняк 3.14. Кнево-Могмляньска Акадсмня. Кшв. 1988; Очеркн нсгорйн школы н педагогнчсской мыслн наро-дов СССР с древнсйшнх времен доконца XVII в. М., 1989.
Ю.МЛаўрык.
КІЕЎСКАЯ — КІЕЎСКАЯ
157
КІЕЎСКАЯ МІТРАПблІЯ — царкоўна-ад-міністрацыйная адзінка праваслаўнай царквы, ут-вораная ў Кіеўскай Русі ў канцы 10 ст. пасля пры-няцця хрысціянства. На працягу стагоддзяў ме-жы мітраполіі мяняліся. Яна ахоплівала тэр. Украіны, Беларусі, Літвы, часткова Расіі. Узнік-ла як адна з 60 епархій Канстанцінопальскага патрыярхата. Месцазнаходжанне мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі — Кіеў. Мітраполія падзя-лялася на епархіі, колькасць якіх мянялася. Тэр. Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкай, Тураўскай, Навагрудскай, часткова — Уладзіміра-Брэсцкай, Смаленскай і Чарнігаўскай епархій. Мітрапаліт выбіраўся саборам епіскапаў па ўзгадненні са свецкай дзярж. уладай і зацвярджаўся кан-станцінопальскім патрніярхам, аднак быў не-залежным ад апошняга ва ўнутраным кіраванні. У кампетэнцыю мітрапаліта ўваходзілі стварэнне новых і закрыццё існуючых епархій, прызначэнне і зняцце епіскапаў і суд над імі, скліканне сабораў і выданне правіл, што датычылі царк. спраў унут-ры епархій. Мітрапаліты карысталіся аўтарытэтам і рабілі пэўны ўплыў на паліт. жыццё Кіеўскай Русі, ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы. Першыя мітра-паліты былі грэкамі ці балгарамі: Міхаіл (990— 992), Лявонцій (992—1007) і інш. Аднак і намі-нальная залежнасць ад Візантыі была ў цяжар для вялікіх князёў кіеўскіх, якія імкнуліся прызначаць мітрапалітамі мясц. ураджэнцаў, напр. Ілармёна (1051—54), Клімента Смаляціча (1147—55). У ся-рэдзіне 13 ст. з заняпадам Кіева пасля мангола-та-тарскай навалы цэнтр К.м. перанесены ва Уладзі-мір-на-Клязьме, у пач. 14 ст. — у Маскву. У сувя-зі з уваходжаннем тэр. б. Кіеўскай Русі ў розныя дзярж. ўтварэнні з’явіліся тэндэнцыі да падзелу мітраполіі на 3 царк.-адм. адзінкі. У 1303 у Галіц-ка-Валынскім княстве створана Галіцкая мітрапо-лія з 7 епархій (у тым ліку Тураўскай), да якой ім-кнулася тады і Полацкая епархія. У 1316 пры вя-лікім кн. ВКЛ Гедзіміне канстанцінопальскі пат-рыярх прызначыў 1-га мітрапаліта кіеўскага ў ВКЛ Феафіла з рэзідэнцыяй у Навагрудку, што ад-люстравала саперніцтва царк. і свецкіх улад ВКЛ з маскоўскімі князямі і мітрапалітамі за першын-ство ва ўсходнеслав. землях. Маскоўскія і нава-грудскія мітрапаліты вялі барацьбу за статус мітра-паліта «кіеўскага і ўсяе Русі». Абодва бакі звярта-ліся за прызнаннем і падтрымкай да канстанціно-пальскіх патрыярхаў. Да сярэдзіны 15 ст. мітрапа-літы прызначаліся ў Навагрудак нерэгулярна, са-мастойнасць мітраполіі з цэнтрам у Навагрудку перыядычна не прызнавалася (Галіцкая мітрапо-лія канчаткова скасавана ў канцы 14 ст). У 1458 мітрапалітам кіеўскім, літоўскім і ўсяе Русі з даз-волу папы Рымскага Калікста III быў прызначаны прыхільнік Фларэнтыйскайуніі 1439 Грыгорый Бал-