• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    КАРДЫНЛл (ад лац. cardinalis галоўны) —у царкоўнай іерархіі каталіцкай царквы другі пасля nanat рымскаіа чын. Найблгжэйшыя саветнікі і па-мочнікі папы па кіраўніцтве царквой, маюць сан
    епіскапа (біскупа), назначаюцца са згоды кансіс-торыі — сходу кардынальскай калегіі. На канклаее з К. выбіраецца папа рымскі. Знакам кардынальс-кай годнасці з’яўляецца чырвоная шапка, якая сімвалізуе гатоўнасць К. праліць сваю кроў для абароны інтарэсаў царквы. Інстытут К. склаўся ў раннім сярэдневякоўі з ксяндзоў і дыяканаў гал. касцёлаў Рыма і прыгарадных епіскапаў. 3 1059 гэтыя асобы і выбіраюць на канклаве папу. 3 1586 папа Сікст V вызначыў колькасць К. у 70 чал., Ян XXIII (1958—63) павялічыў да 90.’ У наш час больш за 140 К. Кандыдаты ў К., што не маюць біскупскага сану, павінны быць пасвячоны ў біс-купы. К. служаць папе калегіяльна ці індывідуаль-на, удзельнічаюць у рабоце рымскай курыі. К. мо-гуць быць і дыяцэзіяльныя біскупы, рэзідэнцыі якіх знаходзяцца па-за межамі Рыма. Званне К. звычайна маюць прымасы — кіраўнікі каталіцкіх цэркваў асобных краін. На Беларусі К. былі: міт-рапаліт Ісідор (15 ст.), Юрый (Ежы) Радзівіл (з 1579 віленскі, з 1591 кракаўскі біскуп, у 1583— 1600 —К.). 3 1798 магілёўскія мітрапаліты (пачы-наючы з С.І.Богуша-Сестранцэвіча) мелі прывілей насіць шаты на ўзор рымскіх К. У 1994 папа Ян Павел II прысвоіў званне К. мінска-магілёўскаму мітрапаліту Казіміру Свёнтаку. І.Г.Ганчарук.
    КАРМЕЛІТЫ — манахі аднаго з каталіцкіх жабрацкіх ордэнаў, заснаванага ў 1155 св. Бер-тольдам у Палесціне ў час крыжовых паходаў. Першы скіт К. быў на гары Кармель (адсюль і назва). Ордэнскія гісторыкі да 16 ст. лічылі сваім заснавальнікам прарока Ілью, таму гэты святы асабліва ўшаноўваўся ў кармеліцкіх касцёлах. Першы статут К. атрымалі ад каталіцкага патры-ярха іерусалімскага Альберта: манахі павінны бы-лі жыць у асобных келлях, не мець уласнасці, пра-цаваць фізічна, строга захоўваць пасты і г.д. У 13 сг. пад націскам сарацынаў (арабаў) К. перабраліся на Кіпр, адтуль — у Сіцылію, Праванс, Англію і інш. краіны Зах. Еўропы. Статут іх стаў больш памяркоўным, у 1247 ордэн зацверджаны папам Інакенціем IV. У сярэдзіне 13 ст. ўзнікла версія аб асаблівым патранаце над К. Дзевы Марыі. Патра-нальнае свята Маці Божай Шкаплернай — 16 ліп., у 1587 зацверджана для брдэна, у 1726 — для ўсёй каталіцкай царквы. Найб. росквіту К. дасяг-нулі ў 17 ст., калі мелі ў 38 правінцыях каля 700 кляштараў, у 1840 ордэн налічваў больш за 700 манахаў. У 1542 зацвердажана і жаночая галіна ордэна — кармеліткі. 3 канца 14 сг. К. пачалі пра-нікаць у Польшчу. У ВКЛ першы касцёл К. пад назвай Маці Божай Снежнай і св. Юрыя ў Вільні засн. Мікалаем Радзівілам у гонар перамогі ў Клецкай бітве 1506. У 17—18 ст. кляштары К. уз-ніклі ў Ружанах, Мсціславе, Радамлі (Чавускі р-н).
    КАРПОВІЧ — КАРПОВІЧ
    151
    Лідзе, Гродне, Чавусах, Магілёве, Жалудку (Шчу-чынсккі ’р-н), Мінску, Калесніках (цяпер Літва), Крупчыцах (Жабінкаўскі р-н), Слабодцы (Астра-вецкі р-н), Станькаве (Віцебскае ваяв.), Засвіры (Мядзельскі р-н). Іх рэзідэнцыі існавалі ў Княжы-цах (Магілёўскі р-н), Брэсце, Халопенічах (Круп-скі р-н), Мазыках (Мсціслаўскае ваяв.), Чэрыкаве, Шэметаве (Мядзельскі р-н). У 16 ст. рэфарматар-ка ордэна іспанская кармелітка Тэрэза Авільская ўвяла больш суровы статут, зацверджаны ў 1593. Гэта прывяло да вылучэння новых ордэнаў — босых кармелітак і босых К. Пасля гэтага К. і кармелітак старога статута часта наз. «К. і кармеліткі абутыя». У 1605 босыя К. прысла-ны ў Рэч Паспалітую для місіянерскай прапаган-ды сярод правасл. вернікаў царк. уніі з Рымам. У ВКЛ мужчынскія кляштары босых К. існавалі ў Вільні, Глыбокім, Гродне, Мядзеле, Гудагаі (Астра-вецкі р-н), Пінску. У Вільні быў і жаночы кляш-тар кармелітак босых. У 19 ст. ўсе кармеліцкія кляштары зачынены. У 1990-я г. пачала аднаўляц-ца дзейнасць К. у Мядзеле і Гудагаі.
    Aim.: W a n a t BJ. Zakon Karmelitow Bosych w Polsce. Krakow, 1979. А.А.Яі'ашзРіч.
    КАРП(5ВІЧ Лявонцій (свецкае імя Логін, Л о н г і н; 1580, г. Пінск — 1620 — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, пісьменнік-пале-міст. 3 сям’і святара. Вучыўся, верагодна, у Вілен-скай брацкай школе, пасля чаго быў «слугою м пмсаром» брацкім. «Карэктар» (гал. рэдактар) Ві-ленскай брацкай друкарні. Магчыма, у якасці брацкага пісара прысутнічаў на Брэсцкім саборы 1596. У снеж. 1609 як пасол ад брацтва ўдзельні-чаў у Варшаўскім сейме. He пазней 1610 пастрыг-ся ў манахі з імем Лявонцій, у хуткім часе пры-няў святарскі сан. Заснавальнік і першы архіман-дрыт Віленскага Свята-Духаўскаіа манаствіра пры брацкай царкве Сашэсця св. Духа. У крас. 1610 за выданне антыуніяцкай кнігі М.Сматрыцкага «Трэнас» арыштаваны і пасля жорсткіх катаван-няў кінуты ў земляную яму, дзе правёў 2 гады ў кайданах, аднак не адрокся ад праваслаўя. Пасля вызвалення працягваў архімандрыцкае служэнне, сачыў за работай друкарняў у Вільні і Еўі, перак-ладаў, пісаў, прапаведаваў у брацкай царкве. Стаў рэктарам брацкай школы, рэфармаванай пры яго ўдзеле на ўзор двухступенных школ «трывіума» і «квадрывіума». Адначасова ўзначальваў Віленскае правасл. стаўрапігальнае брацтва Сашэсця св. Ду-ха, якое вяло актыўную антыуніяцкую дзейнасць. Кнігі К. мелі такі вял. уплыў, што, паводле падан-ня, яго апаненты езуіты куплялі іх па вазе золата, каб спаліць. 3 1616 намінат (непасвячоны епіс-кап) уладзімірскі і брэсцкі. Настаўнік і духоўны кіраўнік царк. дзеячаў М.Сматрмцкага, Сільвес-
    М.Ф.Карповіч
    тра Косава, Ісаі Трафімовіча, Іосіўа Бабрыковіча. Аўтар твораў: «Казанье двое, едно на Преображе-нне, другое на Успенме» (Еўе, 1615), «Казанье пред Рождеством Хрнстовым», пасланне на Афон «Чес-ному свяіценномноковм господмню отцю Кмрялу (Пафнутню, Елмсею)» (1619), «Казанье на погреб. кн. В.В.Голмцнна» (1619) у аўтарскім перакладзе на польскую мову з прысвячэннем земскаму пад-скарбію, пісару і лоўчаму ВКЛ Хрыстафору Нару-шэвічу. Памёр і пахаваны ў Вільні. Памяці К. прысвечаны «Казанье на погреб. о. Леонтая Кар-повмча» М.Сматрыцкага і «Лямент света убогмх на жалосное преставленне... о. Леонтая Карповнча».
    7k: У. кн. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літарату-ры. Мн., 1959.
    Л/т.: A е d ш у н Л.В. Некоторые прмнцмпы нспользовання Свяіценного Пмсанмя в «Казаньс на Преображенмс» Лсонтмя Карповмча // Начало: Сб. работ молодых ученых. М., 1990.
    Л.ВЛяўмун.
    КАРПОВІЧ Міхаіл Францішак (4.10.1744, г. Камянец Брэсцкай вобл. — 5.11.1803) — палі-тычны і царкоўны дзеяч, багаслоў-асветнік. Адука-цыю атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме (1751—61). 3 1767 праф. філасофіі Варшаўскай семінарыі, з 1771 выкладаў багаслоўе ў Кракаве, у 1772—74 — багаслоўе і царк. гісторыю ў епархі-яльнай семінарыі пры касцёле св. Казіміра ў Віль-ні. У 1774 дэлегат правінцыяльнага канвента ў Варшаве. 3 1783 праф. дагматычнай тэалогіі ў Гал. літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей ў жыцці мясц. магнатаў, прапаган-даваў ідэі франц. асветнікаў. Адзін з першых на Беларусі пачаў крытыку прыгону і жорсткага абы-ходжання паноў з сялянамі. Быў прыхільнікам Канстытуцыі 3 мая 1791. У час паўстання 1794 уваходзіў у паўстанцкі ўрад. Пасля задушэння
    152
    КАРТУЗЫ — КАСОЙ
    паўстання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час К. хаваўся ў Варшаве, потым паўлегальна жыў у маёнтку Грыжашкі на Сувал-каўшчыне, што атрымаў ад біскупа ХМасалбскага. Сабраў там багатую бібліятэку, у якой шмат літа-ратуры на французскай мове.
    КАРТУЗЫ, гл. Картэзіянцбі.
    КАРТЭЗІЯНЦЫ, к а р т у з ы, каталіцкі ма-наскі ордэн. Узнік у 2-й палавіне 11 ст. ў Бургун-дыі (Францыя). Засн. канонікам Рэймскай кафед-ры св. Бруно, які ў 1084 з паплечнікамі пабудаваў першы кляштар (напачатку скіт) у даліне Шар-троз (лац. Cartusia; адсюль і назва). Афіцыйна зац-верджаны ў 1176. К. жылі ў асобных доміках. — келлях, пры кожнай з іх быў невялікі агарод; ма-нахі чыталі, займаліся аскетычнымі практыкаван-нямі і роздумам. Многія К. асвойвалі маст. пра-фесіі (жывапіс, разьбу, пазалоту), перапісвалі кнігі і ноты; рукапісы К. адметныя прыгажосцю каля-ровых і залатых ініцыялаў. Каля 1234 засн. жано-чая галіна ордэна. У пач. 18 ст. ў Еўропе каля 170 кляштараў К., з іх 75 у Францыі. Адзіны кляштар К. на Беларусі засн. ў 1698 падканцлерам К.Л.Са-пегам у г. Бяроза, быў разлічаны на 15 манахаў, належаў да Рэйнскай правінцыі ордэна (гл. Бяро-заўскі кляштар картэзіянцаў). А.А.ЯіашзАч.
    КАРУ (Kareau) Францішак Ксаверый (10.12.1731, каля г. Орша Віцебскай вобл. — 30.7.1802) —ка-таліцкі рэлігійны дзеяч, педагог. 3 1754 член ордэ-на езуітаў. У 1760-я г. місіянер і выкладчык у Мінску, Нясвіжы, Слуцку. У 1768 выкладаў філа-софію, матэматыку, архітэктуру і тэалогію ў По-лацкім езуіцкім калеііуме. 3 1779 віцэ-рэктар, з 1782 рэктар Лршанскага езуіцкага калегіума. 3 1786 рэктар Полацкага калегума, у 1787 адкрыў там друкарню. У 1799—1801 генеральны вікарый (вы-
    Рэліквіі святых Касмы
    і Даміяна. 14—15 ст. Кракаў. Кас-цёл Дзевы Марыі.
    конваючы абавязкі генерала) ордэна езуітаў, у 1801—02 генерал (з правам карыстацца гэтым тытулам толькі ў межах Рас. імперыі). У 1801 ад-крыў езуіцкую школу ў С.-Пецярбургу.
    КАСМА I ДАМІЯН — хрысціянскія пер-шапакутнікі, святыя, родныя браты. Паходзілі з Аравіі. Вывучалі медыцыну ў Сірыі. Набыўшы прафесію лекараў, практыкавалі ў 3 ст. на Між-земнаморскім узбярэжжы ў Кілікіі. Будучы шчы-рымі хрысціянамі, праяўлялі міласэрнасць да лю-дзей, аказвалі хворым дапамогу, не патрабуючы за гэта ніякай платы, за што іх называлі бессярэб-ранікамі. Браты былі актыўнымі змагарамі з язычніцтвам, прапагандавалі хрысц. веру. Адбы-валася гэта ў 303—304, калі рымскі імператар Дыяклетыян праследаваў хрысціян. Па загаду кі-раўніка правінцыі К. і Д. былі зняволены. Ім прапа-навалі адрачыся ад хрысціянскай веры, люта іх ката-валі, аднак браты вытрымалі ўсе выпрабаванні, зас-таліся вернымі вучэнню Хрысга. Разам з імі былі за-катаваны і тры іх браты. У памяць святых К. і Д. на Беларусі пабудаваны і дзейнічаюць шэраг каталіцкіх і праваслаўных храмаў, якія носяць іх імёны.
    КАС(5Й Феадосій (? — не раней сярэдзіны 1570-х г.) —рэлігійны вальнадумец і прапаведнік у Маскоўскай дзяржаве і ВКЛ. Ідэолаг радыкаль-най антыправасл. ерасі — феадасіянства, адзін з кіраўнікоў рэфармацыйнага руху ва Усходняй Еў-ропе. У 1554 К. прыцягнуты да следства па справе рус. вальнадумца М.Башкіна, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў. Уцёк на Беларусь, дзе жыў у 1550—60-я г. (спачатку ў Віцебску). Крыты-каваў царк. абраднасць, афіц. веравучэнне, пра-васл. царкву як сацыяльны інстытут і духавенства як носьбіта ўласцівых царкве заганаў. Адмаўляў боскую прыроду Хрыста, не верыў у святых і цу-ды, у замагільнае жыццё і ўваскрэсенне мёртвых, крытыкаваў шанаванне абразоў, асуджаў феадаль-ныя адносіны і ўладу, заклікаў да грамадскага не-падпарадкавання. Выступаў за роўнасць народаў і веравызнанняў. Ідэі К. атрымалі шырокую пад-трымку сярод гарадскіх нізоў Беларусі і ўвогуле ВКЛ. Паводле слоў свайго апанента Зіновія Атэн-скага, К. «развратнл Лмтву». Феадасіянства стала агульнаслав. з’явай і адыграла немалую ролю ў ге-незісе антыфеад. тэндэнцый у ходзе Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, уяўляла небяспеку для духоў-най манаполіі правасл. царквы. Пад пагрозай рас-правы К. з аднадумцамі прымусілі пакінуць Ві-цебск. Магчыма, ён быў на чале групы маскоўскіх манахаў, што вясной 1557 з’явіліся ў Вільні. У 1560-я г. далучыўся са сваімі вучнямі да антіятры-нітарыяў і зрабіў уплыў на ідэалогію гэтага руху. Самыя познія звесткі пра К. датуюцца сярэдзінай 1570-х г., калі ён прапаведаваў на Валыні. Прадаў-жальнікам феадасіянскіх традыцый на Беларусі быў С.Лован.